Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Разрушыцель

Стурэйка Сцяпан

Шрифт:

— Яшчэ апошняе дазвольце…

— Так-так!

— У сувязі з пастаўленай партыяй задачай паляпшэння ўмоў адпачынку працоўных калектываў, а таксама для стварэння новых зразумелых любому савецкаму грамадзяніну славутых мясцін, хачу прапанаваць праект прынцыпова іншага аб’екта, які не мае аналагаў у свеце.

— Ого!

— Ідэя ў тым, каб у прыгарадзе Нёмана вырыць самую глыбокую ў свеце яміну. Мяне перапаўняе захапленне! Задума вельмі простая: зямлю з ямы будзем высыпаць тут жа. Утворым такім чынам адзін з самых вялікіх штучных пагоркаў. На вяршыні можна стварыць гарналыжную трасу, праклаўшы спуск ад найвышэйшага пункту на самае дно.

А мо і праўда, – шэф вырашыў падыграць архітэктару. – Прыцягнем да рыцця самыя шырокія масы гараджан. Каб кожны нёманец хаця б па вядзёрку зямлі вычарпаў. Піянеры ў гальштуках, камсамольцы, кіруючае звяно і т.п. Толькі слухайце, даражэнькі, а навошта нам гэта?

— Аб’ект стане не толькі помнікам працоўнай славы Нёмана, але і набудзе значэнне спартовага збудавання, стане ўлюбёным месцам адпачынку. Прыцягнем турыстаў.

— Во ёлупень!

— У найніжэйшай кропцы ямы ўмуруем капсулу з пасланнем нашчадкам. Можна будзе падумаць наконт усталявання на дне пастаяннай “вахты памяці” з піянераў, – не здаваўся архітэктар. Відаць, геніяльнасць задумы поўнасцю паглынула ягоны розум. – Ведаеце, нават калі ў капіталістычных краінах захочуць перасягнуць наш працоўны подзвіг, нёманскія будаўнікі заўсёды паглыбяць яму і адпаведна падсыплюць узгорак!

— Гэта звальненне!

— Але славутыя мясціны? Турысты! Помнік працоўнай славы!

— Пайшоў вон адсюль! Бачыць цябе больш не хачу. Прынамсі сёння.

Архітэктар, нічога не кажучы, хуценька сабраў усе паперы ў ахапак ды выляцеў прэч. Шэф плюнуў.

— Слухайце, а мне дык спадабалася. Прыгожа і чысценька, – пляснула ў далоні Ядвіга Антонаўна.

— Ой, пашкадуйце маё сэрца, – застанаў Васілій Іванавіч.

— Ну яма – гэта мо ён занадта ліха ўзяў. Але квартальчык-та харошы. Вось нарэшце павыкідаем, пазбавімся старога ламачча і пабудуем сапраўдны гістарычны цэнтр. Чэхія там, Галандыя, сталіца Масква – сапраўдная гісторыя! Так бы наш горад пахарашэў. Ммм…

— Гэх, дык а што, таварыш Ядвіга, вы лічыце сапраўднай гісторыяй? Мяне вось цікавіць. Дзе вы праводзіце мяжу паміж гістарычным і негістарычным?

Васілій Іванавіч, я думаю, што гісторыя – гэта тое, чым ганарацца. Вось Пётр Першы, вось Сувораў – гэта наша гісторыя. А ўсё іншае – ну хто пра тое ведае? Гэта ж мы ў школе не праходзілі. Ой, я нават задумвацца не хачу. Мне план трэба рабіць.

— Так, слушна. Пра ўсё вартае нам сапраўды распавядалі са младых нагцей. Але я нават больш лічу, – ён прыўзняўся ды прыхіліўся да Ядвігі Антонаўны.

— Гэта не да распаўсюду, вы разумееце. Прыватнае маё меркаванне, калі ўжо мы з вамі добрыя калегі, – і далей зусім шэптам. – Дык вось гісторыя – гэта ж прастытутка. Я, прызнацца, трохі больш ведаю, мне сакрэтныя зводкі прадастаўляюць з КДБ пра буржуазныя погляды і псеўдадасягненні ў гістарычнай галіне. Не, скажу я вам! Не будзе шчасця на гэтай зямлі калі мы хватку аслабім.

Распальваючыся, шэф гаварыў усё гучней і гучней.

— Адзін, разумееш, тое мелець, іншы – другое. Яны спрачаюцца, аргументуюць. Здавалася б, скажы – як насамрэч было? Дык не! І нашыя акадэмікі – ведаеце, я канешне не магу нашым не верыць, але ж і тыя спрачаюцца. І ўсё гэта гісторыя. Ну што паробіш? Усё правільна Уладзімір Ільіч сказаў пра гісторыю. Што ён там сказаў?... Эээ, ладна, потым прыгадаю.

Ядвіга Антонаўна ўзнёсла слухала кіраўніка, а той яшчэ з паўгадзіны, адыходзячы ад яміны, разважаў аб гістарычнай прастытуцыі. Гэта было дасціпна, хлёстка

і пераканаўча. Атрымлівалася, гісторыі не было. То бок кат Сталыпін і генералісімус Сувораў былі, а гісторыя – не. А калі без гісторыі, то і гістарычнага нічога не існавала. А ўсё сапраўднае – гэта толькі прыступкі на шляху да светлай будучыні. Такая была пазіцыя. І гэта пазіцыя заслугоўвала шчырай сацыялістычнай павагі. А з рухляддзю мы ўжо разбярэмся.

9

За прамінулыя дні Роберт паспеў нямала. Сустракаўся з патрэбнымі людзьмі: з кантралёрамі, аператарамі, паспеў пераправерыць бухгалтэрыю праекта. Нават вызначыў перспектыўныя для распрацоўкі аб’екты. Канешне, ледзь не забыўшы, усё ж заскочыў на педінстытуцкі гістфак пабалбатаць з дэканам пра міжнароднае супрацоўніцтва. Атрымаў запэўненні ў шчырай падтрымцы, і хопіць.

Сёння вельмі важна было пабачыць загадчыка фондавага аддзела нёманскага музея Валянціна Пятровіча. Ён – ключавая асоба сярод мясцовых краязнаўцаў. Гэты чалавек мог быць небяспечным.

Але надвор’е не прадказвала бяды. На Нёман церушыў прыгожы травеньскі дождж з вялікімі-вялікімі кроплямі. Кожная – з порцыю эспрэса.

Шлях да музея ляжаў паўз два высачэзныя касцёлы на цэнтральнай плошчы. Адзін з іх, чырвоны, акурат быў прадметам Робертавай зацікаўленасці. Не першы ўжо раз за гэтыя дні ён асцярожна зайшоў унутр. У касцёле, як заўсёды, панавала цішыня. Зусім не так, як у Страсбургу або Антверпене. Калісьці іх аграмадныя гатычныя катэдры будаваліся для прытулку месцічаў, як сродак выратавання. Сабор – своеасаблівы каўчэг.

Сёння яны нарэшце пераўтварыліся ў гэтыя каўчэгі. У грандыёзных саборах еўрапейскіх культурных сталіц штодня бывае кожнай турыстычнай істоты па пары. Размаўляюць на дзясятках моваў, і ўсе бязбожнікі. Бо сапраўды веруючаму чалавеку аўдыягід у храме не патрэбны! Прыемны жаночы голас нашэптвае пра год узвядзення, вышыню трансепта ды іншую лухту. А пра выратаванне душы? Маўчыць. Дык адкуль ім ведаць, ці не д’ябал гэта? Урэшце, калі б бог захацеў аднавіць сусветнае аднамоўе, дык усе турысты ўжо сабраліся да яго паслуг у адным месцы. Але бог не хацеў, і яны працягвалі слухаць аўдыёгіды. У Нёманскім жа касцёле стаяла змрочная цішыня.

Састарэлы будынак музея – колішні каралеўскі палац – даўно не бачыў нават касметычнага рамонту. Роберт набыў квіток ды прайшоўся па экспазіцыі. Усё было занадта прадказальна. У найлепшых савецкіх традыцыях.

У адной з залаў ён нават натрапіў на экскурсію для групы з усходніх абласцей. Экскурсавод ціснуў на экскурсантаў, таропка і блытана распавядаў гісторыі пра ратныя подзвігі продкаў. Ён жангляваў датамі, указваў на розныя экспанаты, нібы граючы імі ў напёрсткі. Не даваў слухачам шанцу задумацца. Роберт быў знаёмы з гэтай адмысловай тэхнікай паказу, спецыяльна распрацаванай органамі. Планавалася, што паступова савецкія музеі зусім перастануць прымаць самастойных наведвальнікаў і пяройдуць на выключнае экскурсійнае абслугоўванне. Уласна кажучы, замежнікаў і так ужо некалькі гадоў не пускалі сюды без суправаджэння. Сам ён трапіў у музей толькі таму, што касірка не ўгледзела чужынца.

Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Проблема майора Багирова

Майер Кристина
1. Спецназ
Любовные романы:
современные любовные романы
6.60
рейтинг книги
Проблема майора Багирова

Лейтенант космического флота

Борчанинов Геннадий
1. Звезды на погонах
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Лейтенант космического флота

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор