Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сіндбад вяртаецца

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

А ў гэты ж час Хуары і Акліль, якім удалося разжыцца на рынку бананамі, елі іх каля маленькага фантана і марылі аб тым, як яны дабяруцца да пірацкага клада і будуць снедаць у новым рэстаране каля порта, адкуль добра відно, як швартуюцца акіянскія лайнеры.

Тады ж Ладжмі паведаміў сваёй кампаньёнцы, маці Селіма, што майстэрня дае прыбытак і можна наняць яшчэ аднаго слесара, каб хутчэй упраўляцца. Заказчыкі любяць, калі машыну рамантуюць хутка.

Тады ж маладзенькі рэпарцёр газеты «Альжэ рэпублікен», якая вельмі дапякала тым, хто спадцішка шкодзіў сацыялістычным пераўтварэнням у краіне, імчаўся па крутых лесвіцах будынка, дзе месцілася рэдакцыя, бо ліфт яшчэ не працаваў пасля выбуху пластыкавай бомбы, якую падлажылі аасаўцы. Рэпарцёр павінен быў тэрмінова, у нумар напісаць заметку аб падзеях у мястэчку Хуссэйн-Дэйн. Там, нягледзячы на пагрозы ворагаў, феллахі сумесна з былымі салдатамі стварылі кааператыў, які будзе займацца

збытам сельскагаспадарчай прадукцыі. Гэта вайна спекулянтам і прайдзісветам, якія нажываюцца за кошт працоўных. Юны рэпарцёр стараўся напісаць так, каб яго работу пахваліў галоўны рэдактар Абдэльхамід Бензін, таксама яшчэ малады чалавек, хаця і ветэран вызваленчай вайны. Або і сам дырэктар, пісьменнік Анры Аллег, гэты дзіўны француз, які змагаўся за вызваленне Алжыра ад каланізатараў і некалькі год прасядзеў за гэта ў турме, дзе яго катавалі.

* * *

«Пан лейтэнант» Гедыфі прачытаў гэтую заметку наступнай раніцай. Газету «Альжэ рэпублікен» ён заўсёды чытае вельмі ўважліва, хоць і змагаецца ўсімі сродкамі за яе закрыццё, бо там жа працуюць камуністы, якія не вераць, што існуе алах, і падбухторваюць людзей стварыць дзяржаву бязбожнікаў. Пан Гедыфі сядзеў у кафэ і чытаў газету. Нават кава здалася яму не такой смачнаю, як звычайна, калі яму на вочы трапілася заметка пра тое, што па запрашэнню ўрада ў Алжыр прыехала новая група выкладчыкаў з Савецкага Саюза. Сярод іх — высокакваліфікаваныя спецыялісты па матэматыцы, хіміі, фізіцы, тэхнічных навуках. «Яны будуць працаваць у Афрыканскім інстытуце нафты, а таксама ў тэкстыльным інстытуце, — прачытаў ён, — першая група прыступіла да работы. А ўсяго з Савецкага Саюза прыбудзе 46 савецкіх спецыялістаў вышэйшага класа». На лічбу «46» пан Гедыфі зірнуў яшчэ раз, у яго была прывычка прыглядацца да лічбаў, нібы знаходзіў у іх яшчэ нейкі патаемны сэнс. Вось ён уважліва ўгледзеўся ў другую лічбу: «350». «Яшчэ 350 сем'яў дэпартаменцкага цэнтра Эль-Аснам атрымалі ключы ад новых кватэр, — чытаў пан Гедыфі.— У часы каланіялізму гэтыя людзі туліліся ў бідонвілях — у трухлявых халупах і збітых з чаго папала буданах на ўскраіне». У думках пан Гедыфі выкрасліў гэтыя 350 сем'яў са спісу сваіх патэнцыяльных прыхільнікаў. Але потым з усмешкай падумаў: «А калі я паабяцаю ім вілы на беразе мора і раскошу сучасных магнатаў? Той-сёй спакусіцца. Ведаю я чалавечую сквапнасць».

Быў упэўнены ён і ў тым, што ведае свайго былога падначаленага ў Іншаземным легіёне Шабана. А. таму і чакаў яго спакойна і ніколькі не здзівіўся, калі той з'явіўся роўна ў прызначаны час. Выходзіць, сапраўды не забыў, чаму яго вучыў лейтэнант Гедыфі. О, то была школа! Той, хто ўздумаў бы не выканаць загад або зрабіць справу абы-як, рызыкаваў многім. Ну што ж, пакуль гэты Шабан гуляе там у незалежнага сейіда і перакідваецца жартачкамі са знаёмымі, можна яшчэ на хвілінку зазірнуць у газету. Тым болей што кожны дзень у краіне адбываецца шмат неверагоднага. Ніколі, здаецца, раней у Алжыры не адбывалася столькі падзей за год, як цяпер за тыдзень. Пашукаем што-небудзь без палітыкі. Ну хоць бы «Статыстыка дарожных здарэнняў». Што тут? Ага, зноў нехта ляснуўся на павароце. Сутыкнуліся два «фольксвагены», ёсць чалавечыя ахвяры. Як можна на такой устойлівай машыне і ляснуцца на павароце? Ну, вось і вынік: на магістралях будуць пастаўлены дадатковыя паліцэйскія пасты кантраляваць хуткасць і тэхнічны стан аўтамабіляў, падазроныя таксама будуць правярацца. Дзеці пачынаюць вывучаць правілы дарожнага руху з першага класа школы… Трэба папярэдзіць гэтага Шабана, каб перастаў ганяць так, быццам усё яшчэ сядзіць за рулём ваеннага джыпа. Спыняць за перавышэнне хуткасці, а самі зазірнуць не толькі ў пасведчанне, але і ў багажнік. Горш няма за такія вось сюрпрызы. Нервы трэба, нервы. А што гэта за стары на фотаздымку? Ага, Вен Мэссауд — старэйшы з усіх вядомых доўгажыхароў Алжыра. Помніць першы дэсант французскіх войск у тысяча восемсот трыццаць другім годзе. Тады яму было сем гадоў. Вельмі дружалюбны, ніколі не сварыўся з блізкімі, ні з суседзямі. Працуе на сваім невялічкім полі. Харчуецца толькі ячменнымі аладкамі і малаком. Ну што ж, яму, Гедыфі, столькі не пражыць. Хіба што зараз жа ўсё кінуць і бегчы ў тое забытае алахам паселішча Айн-Смарра, дзе дажывае другі век гэты Вен Мэссауд. Жэрці ячменныя аладкі і запіваць малаком. Раніцай, удзень і на вячэру, не звяртаючы ўвагі на тое, што адбываецца навокал, — да канца дзён. І гэта нехта лічыць сапраўдным жыццём? Не звяртаць увагі, як нядаўнія галадранцы распараджаюцца ў Алжыры? Ну, якія навіны тут яшчэ? Створаны спецыяльныя трыбуналы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі… Гэта ўжо палітыка. Палітыка тых, каго пан Гедыфі жадаў бы паставіць на месца. Алжыр ад французаў вызвалілі, а зараз дазвольце кіраваць краінай тым, хто гэта ўмее. Рызыка, барацьба. Тут на адных ячменных аладках ды малацэ доўга не вытрываеш. Сапраўдныя мужчыны жаруць мяса. Сельскагаспадарчы кааператыў сем'яў былых франтавікоў

сабраў ураджай большы, чым гэта было, калі ферма належала французскаму каланісту…

І тут Гедыфі заўважыў каля сябе маладога мужчыну з пранізлівым позіркам і выпраўкай кадравага вайскоўца.

— Брэша карэспандэнт, — прамовіў ён ціха, але рашуча. — Перабольшвае, мякка кажучы. Нам яшчэ трэба навучыцца працаваць на зямлі гэтак, як умеюць французскія фермеры.

— А-а, Шабан! — узняў галаву пан Гедыфі.— Салам.

— Салам алейкум, сейід, — пачціва пакланіўся Шабан. — Хацелі бачыць мяне?

— Ды сядай жа! — сказаў пан Гедыфі.— Пачынаеш нас, старых сяброў, забываць памалу. Што значыць стаць начальнікам. Я так і не дачакаўся твайго званка.

— Бажуся, сейід, справы. Быў у камандзіроўцы. — Шабан прыглядаўся да свайго былога камандзіра з патаемнай непрыязнасцю. Ён выканаў адно яго небяспечнае заданне, ну і хопіць пакуль. Няхай хто іншы, калі хоча, лезе ў пекла.

— Ты, бачу, не на жартачкі ўзяўся будаваць сацыялізм, га?

— Мае адносіны да гэтага вам вядомыя, сейід. — Шабан спахмурнеў.— Пра вялікія ідэі лягчэй за ўсё марыць. Потым з'явяцца бюракраты, некаму захочацца падсобіць родзічам, знаёмым, нехта спадцішка будзе гнуць да старых парадкаў… Вы ж усё ведаеце, сейід. А я проста вельмі стаміўся за гэтыя гады. Нешта з сэрцам…

— Твае адносіны… тваё сэрца… — ухмыльнуўся пан Гедыфі.— Адчуў, што нядрэнна ўладкаваўся, можаш хапаць? А хто цябе выцягнуў наверх? Вілу купіў ужо?

— Я сапраўды стаміўся, сейід, — Шабан зыркнуў спадылба.

— Гэтага трэба было чакаць. Але твае старыя таварышы не дадуць табе ператварыцца ў тлустага барана, які жуе тое, што яму падсоўваюць гаспадары, і пакорна дае сябе стрыгчы. Гэты савецкі хлопец яшчэ не адбіў у цябе дзяўчыну?

— Асцярожней, сейід! — ажно затросся Шабан. — Не люблю, калі са мной гэтак жартуюць.

— Ну-ну, вось гэткі ты мне падабаешся больш, — пан Гедыфі паляпаў Шабана па руцэ. — Мы табе паможам, сынку. Няхай толькі ён яшчэ раз сунецца туды, куды яго не просяць.

— Зараз ён працуе ў пустыні, там савецкія будуюць артэзіянскія калодзежы.

— Ведаю. Трэба, каб яны як мага больш там валэндаліся. Пакуль мясцоваму люду не стане зразумела, што іх ашукваюць.

— Зразумела, сейід. Наш чалавек пра гэта ўжо клапоціцца.

— Значыць, так, — пан Гедыфі прыстукнуў далонню па століку. — Рабіць так, быццам ва ўсім вінаваты сацыялізм… Табе давядзецца забраць з вострава падарунак з… ну, не мае значэння, адкуль ён там. На жаль, хлопца, які павінен быў гэта зрабіць, прасвечвае паліцыя. Думаю, ён павінен легчы на дно, як кажуць. — Пан Гедыфі ціха засмяяўся, і ад гэтага смеху ў Шабана пабеглі па спіне мурашкі.

— Вы стараецеся запэцкаць мяне як мага болей, — сказаў ён. — Фальшывыя дынары я вам даставіў… А цяпер што — зброя ці наркотыкі?

— Зброі ў нас і так хапае. — Пан Гедыфі прыгледзеўся да Шабана. — А грошы…

— Значыць, цяпер — наркотыкі,— усміхнуўся Шабан. — А самі казалі, што хочаце, каб алжырцы былі моцныя. Вунь яны, «моцныя», вочы дзікія, клююць насамі каля рынку, глядзець моташна.

— Нічога, дружа, нічога, — пан Гедыфі зноў па-бацькоўску паляпаў Шабана па руцэ. — Няхай улады павалэндаюцца з гэтымі дурнямі. Пакуль што — чым горш для іх, тым лепш для нас. Ну, а табе абяцаю: зробіш гэтую справу — атрымаеш добрыя грошы і можаш спакойна жаніцца. Адпачываць паедзеце на французскую Рыўеру. Зайздрошчу, эх, зайздрошчу. Я сабе пакуль гэткага дазволіць не магу… Значыць, у наступную сераду, у дзесяць вечара. А дэталі — як, што і куды — абмяркуеш з Мурадам. Ну, пайду першы. Прайдуся.

«Каб ты дзе-небудзь пад машыну трапіў!» — пажадаў яму ў думках Шабан. Узяў сабе кавы з малаком і перасеў у другое месца — так яму было агідна. Адсюль было чутно, аб чым так ажыўлена гаварылі з гаспадаром двое мужчын у паношаных шапачках-шэшыях. Аказваецца, пра тое, як французскія карнікі знішчылі адразу некалькі соцень людзей з паселішчаў, якія не хацелі скарыцца. Людзі пахаваліся ад салдат у вялікай пячоры. З імі былі малыя дзеці, і дзеля іх людзі ўзялі з сабою кароў. А генерал, каб прымусіць людзей скарыцца, загадаў перад пячорай паліць вялізныя вогнішчы. Вогнішчы палалі дзень і ноч, і ў пячору пёр дым. Людзі ад дыму задыхаліся, і каровы таксама задыхаліся, а таму звар'яцелі і пачалі таптаць усіх, затапталі многа дзяцей і старых, а потым здохлі самі, так што ацалела, можа, некалькі чалавек.

— Прачытай-ка яшчэ, сусед, як прозвішча генерала, што такое загадаў,— папрасіў духаншчыка адзін з наведвальнікаў і зняў з галавы шэшыю, быццам хацеў лепей пачуць.

Аказваецца, тое, што яны так горача абмяркоўвалі, было ў газеце. Шабан адным глытком дапіў каву.

Духаншчык варухнуў вусамі, зіркнуў за стаяк, дзе ў яго ляжала газета.

— Генерал Бурмон, — сказаў ён і паўтарыў чамусьці: — Бурмон, і ўсё, без імя.

— Няхай нашчадкі праклянуць і адракуцца ад яго, — урачыста прамовіў наведвальнік. — Няхай гавораць на плошчы: вось быў такі продак, ведайце, людзі, мы адракаемся ад яго.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Жатва душ. Остров мертвых

Сугралинов Данияр
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.20
рейтинг книги
Жатва душ. Остров мертвых

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Ученье – свет, а богов тьма

Жукова Юлия Борисовна
4. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.37
рейтинг книги
Ученье – свет, а богов тьма

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Младший сын князя. Том 9

Ткачев Андрей Юрьевич
9. Аналитик
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 9