Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

Батанічны сад, дзе гуляюць маленькія слонікі

На калідоры стаяў Таран. Ен лагодна, па-сяброўску ўсміхнуўся:

— Хлопчыкі, не крыўдуйце на мяне.

— Навошта малпу табакурам зрабілі? — прамовіў Васіль.

— Так пану Карпу захацелася. Яго слова — закон. Шымпанзэ спярша ўцякаў, калі цыгарэту паказвалі. І кашляў, бедны, і чыхаў. А пасля сышло. Цяпер галавою аб клетку б'ецца, калі не дасі курыць. Крычыць, плача, што дзіцё

малое. Глядзець немагчыма. Душа баліць.

Нам, памятаю, расказвалі ў школе, што шымпанзэ надзвычай кемлівыя жывёлы. У іх лёгка выпрацоўваюцца ўмоўныя рэфлексы. Шмат чаму можна іх навучыць. Але такому? Напэўна, дзень і ноч думаў бы, але не дадумаўся б. Няшчасны шымпанзэ. Калі б яго цяпер у лес выпусціў, то ўцякаў бы адтуль, што мыш ад ката. У лесе, як вядома, цыгарэты не растуць. Лес — даўні сябар шымпанзэ — болей не патрэбен яму. Вось як можна перавярнуць усё з ног на галаву.

— Варыць у вашага Карпа галава. Яго толькі ў бочку пасадзіць, засмаліць і ў рэчку кінуць, — не стрымаўся я.

— Цішэй, цішэй, — замахаў рукамі Таран. — Ціпун табе на язык. Пан Карп шчоўкне пальцам — і галава з плеч. Альбо легіянеры рэбры пералічаць.

— Няхай шчоўкае. Абрыдла тут, — агрызнуўся я.

— Антон, не трэба. Супакойся, — папрасіў Васіль.

— Вы з сябрам шымпанзэ сядзелі, а я за вамі праз акенца назіраў. Праз такое круглае-круглае, — нечакана паведаміў Таран.

— Назіралі? — не паверыў я.

— Назіраў. Не хлушу. Пан Карп загадаў, каб я даведаўся, што вы з сябрам шымпанзэ зробіце, калі пачне курыць. Нешта такое ёсць у вас. Вы льва перамаглі.

Вось яно што! Нездарма прывёў да нас няшчаснага шымпанзэ. Спадзяваўся, што не вытрываем, свой сакрэт адкрыем. Карп, відаць, гэтак прыдумаў. Хітры, хоць і галава нібы шар. Не здагадваліся, што ёсць акенца, праз якое можна назіраць. Трэба трымаць вуха востра. Як гаворыцца, і сцены вушы маюць.

— Патаемна назіралі за намі і раптам прызналіся? Чаму так? — пытаецца Васіль.

Вочы ў Тарана забегалі, што ў злодзея, на якім шапка гарыць.

— Нам… Хлопчыкі, нам мірна трэба жыць. І сам пан Карп гэтага жадае. Пабудзьце ў нас. Пагасцюйце. Адкуль вы з'явіліся? Не скажаце? Ну і не трэба. Хутка вам дзіўнае дзіва пакажу. Я аніякіх сакрэтаў ад вас не хаваю. Верце мне.

Васіль непрыкметна міргнуў. Маўляў, не вер. На мякіне хоча абвесці. Падводзіць міну. Але я і без яго скумекаў, што новую тактыку выбраў шпік. Каб усё-ўсё пра нас даведацца. Не скокам, дык бокам… Выбірай, выбірай! Прытворымся, што не разумеем.

— Якія дзіўныя дзівы хочаце нам паказаць? — звярнуўся я да Тарана.

Таран узняў угору выцягнуты палец.

— О-о-о, паважаныя хлопчыкі! У вас вочы разбягуцца. Паверце мне.

— Сёння пакажаце свае дзіўныя дзівы? — пытаецца Васіль.

— Цяпер жа пакажу, паважаныя,

даражэнькія. Таран прывёў нас у вялізны батанічны сад, у тое спецыяльнае памяшканне, пра якое казаў Сакс. Чаго тут толькі не было! Сапраўдныя дзіўныя дзівы.

Спярша мы ўбачылі дуброву. Сотня, не меней, маладых зялёных дубкоў. У густой парыжэлай траве — баравікі. Усе адзін у адзін, што краменьчыкі. Убачыў бы такія ў нашым лесе — кінуўся б збіраць, забыўшыся пра ўсё на свеце. Радавалася б душа. А тут… Не падымалася рука, каб сарваць. Чаму так, і сам не ведаю.

Мінулі дуброву. Увайшлі ў змешаны лес. Бярозы, асінкі, альшыны, клёны, ліпкі… У густым лазняку дзінькалі, цёхкалі, цвіркалі, перасвістваліся птушкі, з-пад ног выскаквалі яшчаркі.

Затым убачылі пальмы, архідэі, кактусы, дрэвы, абсыпаныя апельсінамі, лімонамі, мандарынамі. На клумбах раслі самыя розныя кветкі. Мноства кветак. Здавалася, хтосьці распаліў вялізнае рознакаляровае вогнішча.

— Да чаго ж дадумаўся пан Карп! — прагаварыў Васіль. — Сам у зялёным царстве жыве, а людзям адзін раз у год траўку-мураўку паказвае.

— Прыйдзе час, — сказаў я, — і гэты куточак раю пустыня знішчыць. Пяскі бязлітасныя, як і Карп.

— Пан Карп лічыць, што на яго век хопіць, — заўважыў Таран.

— Чулі,— са злосцю прамовіў Васіль.

Па вузенькай сцяжынцы мы спусціліся ўніз. Возера… Круглае, што сподак. Ганарліва выгнуўшы шыі, плаваюць лебедзі. Пад пальмамі, на беразе возера, стаяць лаўкі. І самае дзіўнае. Па дарожках, пасыпаных белым пяском, шпарка бегаюць маленькія, не большыя за сабаку, слонікі.

— Пан Карп загадаў, каб такіх вывелі,— пахваліўся Таран.

— Пойдзем адгэтуль. Не па сабе мне тут, — сказаў Васіль.

— Пойдзем, — пагадзіўся я.

Трывожна, балюча было на душы. Уся дзівосная зеляніна здавалася падробкай, створанай для абману, як гэтыя маленькія цацачныя слонікі.

— Вам не даспадобы? — пацікавіўся Таран.

— Усё быццам пад шклом, быццам у музеі. Дакрануцца страшна, — сказаў Васіль.

— Такой раней была ўся наша планета, — прагаварыў Таран.

Я зірнуў на яго. Усміхаецца, падміргвае, нібы клоун. Як агідна!

— О-о-о, пан Карп вялікі валадар! Балабоніць, не спыняецца. Хоць ты яму на язык наступі.

— Пабеглі,— кажу Васілю.

— Пабеглі.

Мы прыпусцілі па дарожцы, пасыпанай жоўтым пяском.

— Куды вы? Куды? — крыкнуў Таран. — Не ўздумайце хавацца. Ад мяне не схаваецеся. Знайду, даражэнькія.

Таран дагнаў нас каля самага выхада з батанічнага сада. Мы не думалі ад яго хавацца. Нам хацелася хутчэй вырвацца з гэтага музейнага зялёнага раю. І, канешне, хацелася хутчэй знайсці Мураша. Знайсці і напусціць яго на Карпа, на Тарана, на Курта, на Саўку, на ўсіх-усіх іхніх памагатых.

Поделиться:
Популярные книги

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Император

Рави Ивар
7. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.11
рейтинг книги
Император

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Игра престолов

Сердце Дракона. Том 20. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
20. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 20. Часть 1

В комплекте - двое. Дилогия

Долгова Галина
В комплекте - двое
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
попаданцы
8.92
рейтинг книги
В комплекте - двое. Дилогия

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Законник Российской Империи. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 4

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Новый Рал 9

Северный Лис
9. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 9

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар