Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма
Шрифт:
— А пасля што?
— Лес пасеем… Насенне Піліпа Макаравіча ў цясніне… У рукзаку… І рукзак, і палатку там пакінулі. Забыўся?
— Пабеглі,— кіўнуў галавою Васіль. Мы рвануліся ў вароты.
— Пана Карпа ратуйце! — недзе ззаду лямантавала Саўка.
Сеем лес
Мы з Васілём ніколі так не беглі, як сёння. Канешне, і раней прыходзілася бегаць. Асабліва ў школе, на ўроку фізкультуры. Ды ў школе можна прабегчы, як гаворыцца,
Метраў трыста заставалася да цясніны, калі Васіль, не вытрываўшы, упаў на пясок.
— Антон, усё. Болей не магу.
— Васіль, уставай, — папрасіў я.
— Хадзем, — выдыхнуў Васіль.
Мы, прыпыняючыся, павалакліся. У мяне калола ў баку, ногі быццам адзервянелі. На хвілінку заплюшчыў вочы (падумалася, што так будзе лягчэй).
Лес, зялёны, высокі, цяністы, што на малюнку, паўстаў у вачах. Той лес, які, як здалося, мы ўжо пасеялі з Васілём.
Расплюшчыў вочы. Пустыня… Жоўтыя пяскі…
— Антон, мне лягчэй, — азваўся Васіль.
— І мне лягчэй, — кажу. — Крыху аддыхаўся. Мы пакрочылі хутчэй. Вось і цясніна. Маўклівыя рознакаляровыя горы стаяць паабапал. «Аб чым яны думаюць?» — мільганула ў галаве. І адразу ж пастараўся адагнаць гэтую думку: «Горы не думаюць. Гарам не дадзена думаць». І зноў мільганула: «А ці думае чалавек, калі ссякае проста так, для пацехі, дрэва, калі паліць траву, напрыклад, восенню?»
— Ен не задумваецца, — міжволі вырвалася ў мяне ўголас.
— Ты пра што? — пытаецца Васіль.
— А-а, так, — не захацеў я прызнавацца. Васіль не стаў дапытвацца.
— Рукзак! — усклікнуў ён, відаць, забыўшыся пра ўсё на свеце.
Так, рукзак Піліпа Макаравіча ляжаў за карычневым кавалкам гліны, падобным на камень-валун. Васіль кінуўся да рукзака, спяшаючыся, пачаў расшпільваць. Я заўважыў, што ў яго дробна-дробна дрыжаць пальцы.
— Давай дапамагу, — сказаў я.
— Я сам, — прамовіў Васіль.
Нарэшце ён расшпіліў рукзак. Зверху ляжалі невялікія пакеты. Васіль стаў іх вымаць, складваючы каля рукзака. Адзін, другі, трэці, чацвёрты… Аж дванаццаць. І ў кожным — насенне!
— Табе шэсць і мне шэсць, — прамовіў Васіль. — Бяры.
Я ўзяў шэсць пакетаў, паклаў за пазуху.
— Цяпер хутчэй адгэтуль, — кажу.
— Няўжо ў пустыні мы пасеем лес? Няўжо ён вырасце з гэтага насення? — прагаварыў Васіль.
— Абавязкова вырасце, — цвёрда сказаў я.
Не буду падрабязна расказваць аб тым, як хадзілі па пустыні, як даставалі насенне то з аднаго, то з другога пакета, як кідалі яго, прысыпаючы пяском. Добра не памятаю, ці доўга так хадзілі. Але памятаю, як са страхам і нейкім невыказным болем закрычаў Васіль, тулячы да сябе пакеты (нямала насення там заставалася):
— Антон, едуць!
Па пустыні, кіруючыся да нас, я сказаў бы, не ехала, а бегла
Я здагадаўся, чаму спалохаўся Васіль, чаму з такім болем крыкнуў. Яшчэ заставалася ў пакетах насенне. Баяўся Васіль, што адбярэ Таран, знішчыць, спаліць, каб і знаку не было.
— Васіль, — кажу, — пакінем тут насенне, а самі пабяжым. Усё-ткі не дастанецца Тарану.
— Пакінуць? — усклікнуў Васіль. — Загіне, згубіцца.
— Калі зноў пашанцуе вырвацца, то знойдзем.
— Як знойдзеш?
І праўда, як ты знойдзеш? У пустыні няма ніякага арыенціру.
— Трэба ў гарах схаваць, — здагадаўся я.
— У кішэні хавай. А пасля — у горы, — прамовіў Васіль.
Мы парассоўвалі пакеты па кішэнях і без аглядкі туды, дзе ўзвышаліся горы. Да іх было не так далёка, з кіламетр. Але як цяжка бегчы па пяску! А вось легкавушка на курыных лапах неслася, нібы страус.
— Заварочвайце аглоблі. Здавайцеся, — пачулі голас Тарана.
Азірнуліся — побач легкавушка. Таран зубы скаліць:
— Ад мяне яшчэ ніхто не ўцёк. Каб я так жыў. Заварочвайце аглоблі.
Мы спыніліся. Спынілася і легкавушка на курыных лапах. Надзьмутыя, што індыкі, сядзяць легіянеры, а Таран усміхаецца. Здаецца, вось-вось вылезе і расцалуе.
— Знайшоў! Ах, жэўжыкі! Ах, даражэнькія! Знайшоў!
— Мураш вас не заказытаў? — прамовіў Васіль.
— Мы вашаму Мурашу лапкі адарвалі. Хі-хі-хі,— захіхікаў Таран.
Няма Мураша. Знішчылі. Болей не пабяжыць ні направа, ні налева, не павернецца кругом… На мае вочы навярнуліся слёзы.
— Радуецеся?
— Чаму не! Цяпер вам ніхто не дапаможа.
— Невядома, дапаможа ці не дапаможа, — праз зубы працадзіў я.
— Ай-я-яй! Якія нядобрыя хлопчыкі! — з дакорам прамовіў Таран. — У цямніцу садзіць не хацелася б, а прыйдзецца.
— Расце! На пяску нешта расце! — галёкнуў легіянер, які сядзеў з краю.
— Расце! — крыкнуў Васіль. — Лес расце! Сапраўды, з пяску падымаліся маленькія кволыя парасткі. Як мы раней іх не заўважылі! Значыць, прайшло паўгадзіны, як насенне кінулі.
— Прайшло-о-о! — не вытрываў я.
А Таран, стараючыся перакрычаць мяне:
— Павырываць! Патаптаць!
— Лес расце! — крыкнуў Васіль. І я на ўсю сілу:
— Ле-е-с!
З легкавушкі выскачылі легіянеры, сталі таптаць парасткі нагамі. А яны, нашы парасткі, раслі, падымаліся проста на вачах. Іх станавілася болей і болей.
— Ура-а-а! — крыкнуў Васіль і давай скакаць. І я скакаў, стараючыся не зачапіць дрэўцы.
— Ура-а-а!..
Да нас падскочыў Таран.
— Схапіць! Звязаць! — загадаў легіянерам. Легіянеры падбеглі, звязалі нам рукі, упіхнулі ў