Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— За заробленыя грошы трэба кніжак купіць і паслаць Косцеваму брату. Каб ведаў, што мы не забыліся пра яго. Вось так.

Я ўбачыў, як рукі нашых вучняў устрапянуліся, быццам па камандзе падняліся ўгору, і звонкі пошчак панёсся па калідоры, выліваючыся праз адчыненыя дзверы на двор. Доўга гучалі апладысменты, і ўсе чамусьці віншавалі не мяне, а Косцю. Быццам гэта ён так выдатна выступіў.

А пасля Пеця папрасіў выступіць нашага дырэктара Мікалая Аляксандравіча. Я думаў, што Мікалай Аляксандравіч, як і Пеця, будзе гаварыць пра вучобу, пра

дысцыпліну, але ён пачаў нечакана:

— Я зараз прачытаю верш Янкі Купалы «Арлянятам».

Я ні разу не чуў, каб Мікалай Аляксандравіч вершы чытаў. Сёння, мабыць, незвычайны дзень. Мы затаілі дыханне.

— Вам на памяць Серп і Молат Даравала доля, Каб з вас кожны быў, як волат, Не гнуў плеч ніколі,—

моцна гучаў голас Мікалая Аляксандравіча. Мы стаялі не варухнуўшыся.

— Каб здабытую свабоду Зналі, шанавалі І у цяжкую прыгоду Ўсталі грознай хваляй.

Гучна, прыгожа чытаў Мікалай Аляксандравіч. Вось ён абвёў усіх нас позіркам і закончыў:

— Каб рунела зерне тое Весела, яскрава Побач з нашай маладою Сакалінай славай.

Доўга мы яму апладзіравалі. А потым да мяне падышоў Косця, папракнуў:

— Навошта ты пра брата і кніжкі сказаў? Грошы я сам зарабіў бы.

Я адказаў яму:

— А ў нас які дэвіз? Адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго.

На мядзведзя ўсе шышкі валяцца

І вось ужо прайшло тры ўрокі, як пачаўся дзень самакіравання. Трэцім урокам у нас была геаметрыя. Геаметрыю праводзіла Рая. Яны выклікала мяне да дошкі. Тэарэму даказваць. Крыху памыліўся, але чацвёрку паставіла. У другі раз я, напэўна, абурыўся б, стаў бы даказваць, што няправільна адзнаку паставіла, але сёння мне было не да гэтага. Я сядзеў як на гарачых вуголлях. Раз-пораз падскокваў, пазіраў у акно, думаў: вось-вось мой і Косцеў таты з'явяцца, саджанцы прынясуць…

Пасля трэцяга ўрока я не вытрываў, на перапынку падышоў да Косці, ціха запытаў:

— Як ты думаеш, нашы хутка прыйдуць?

— Пасля абеду чакай, — сказаў Косця. — Гэта не ў магазіне: прыйшоў і купіў. Ім трэба знайсці старшыню, брыгадзіра, з бухгалтэрыяй дамовіцца. Так што асабліва не хвалюйся. Цяпер урок у мяне. Пабягу да Валянціны Іванаўны. Казала, каб у настаўніцкую прыйшоў.

Косця пайшоў у настаўніцкую, а я застаўся на калідоры.

«Урок у Косці,— разважаю. — Вунь як ён бегае. Пра ўсё забыўся. Цікава: выкліча ён мяне ці не выкліча? І чаму я не папярэдзіў яго? Можна было

б цвёрда дамовіцца».

Стаю, гэтак разважаю, і тут мяне як токам працяла. Толькі цяпер я ўспомніў, што дамашняе практыкаванне па роднай мове не напісаў. Зусім забыўся… Спачатку з мамай спрачаліся, каму штаны прасаваць, затым з Косцем пісьмо складалі, пасля на лінейцы выступаў, а яшчэ ў акно глядзеў, майго і Косцевага татаў пільнаваў. Навалілася на мяне турботаў. Хіба ўспомніш пра нейкае практыкаванне? А Косця, відаць, выкліча мяне да дошкі: думае, што я некалькі дзён да ўрокаў рыхтаваўся. Трэба папярэдзіць, каб не выклікаў.

Празвінеў званок, а я стаю на калідоры, чакаю Косцю. Бачу: ідуць. Паперадзе — Валянціна Іванаўна, за ёю — Косця. Косця класны журнал пад пахаю трымае.

Я непрыкметна падышоў да Косці, тузануў за рукаў. Косця строга паглядзеў на мяне, зашаптаў:

— Званка не чуў? І я яму паціху:

— Косця, ты мяне сёння… Косця, не даслухаўшы да канца:

— Добра, добра. У клас ідзі.

Абагнаўшы Валянціну Іванаўну, я падбег да сваёй парты, сеў. «З паўслова мяне Косця зразумеў,— радуюся. — Здагадлівы. Што значыць сябра! Яму не трэба дзесяць разоў паўтараць».

Валянціна Іванаўна села за самую апошнюю парту, на вольнае месца, а Косця — за настаўніцкі стол. Разгарнуў журнал, пытаецца:

— Хто сёння дзяжурны?

— Я! — усхапіўся з-за парты Ігар Бушуеў.

Косця пачырванеў. Мне стала шкада яго. «Здзекуецца Ігар, — падумаў я. — Знарок так моцна выкрыкнуў».

— Ты цішэй не можаш сказаць? — зноў пытаецца Косця ў Ігара.

— Магу. Я, — ужо ледзь чутна прамовіў Ігар.

У Косці пачырванелі не толькі шчокі, але і кончыкі вушэй.

Я адвярнуўся і непрыкметна паказаў Ігару кулак. «Чаго ты так раз'якаўся? — хацелася крыкнуць мне. — Я — апошняя літара ў алфавіце».

Косця апусціў галаву. Напэўна, каб Валянціну Іванаўну не бачыць.

— Хто ў класе адсутнічае? — глуха прамовіў ён.

— Усе, — сказаў Ігар.

Хтосьці засмяяўся. У мяне на лбе выступілі кропелькі поту. Мне здавалася, што гэта не Косця сядзіць за сталом, а я там сяджу.

Здзекуецца Ігар, яшчэ як здзекуецца… Пачынаецца…

— Хто ў класе адсутнічае? — паўтарыў Косця.

— Усе ў класе. Я адразу хацеў сказаць, што ўсе ў класе, ды ў мяне выйшла не так, — вінавата прагаварыў Ігар.

Выходзіць, хвалюецца Ігар. Проста хвалюецца… І Косця, відаць, здагадаўся, што Ігар хвалюецца. Ен узняў вочы.

— Хто прачытае дамашняе практыкаванне?

Я азірнуўся па баках. Усе аднакласнікі як адзін паднялі рукі. Вядома, і я падняў. Падняў і трасу рукою. Няхай усе бачаць, што выдатна падрыхтаваўся, што пяцёрку хачу атрымаць.

— Дамашняе практыкаванне прачытае Салевіч Рая. Выйшла Рая да дошкі, адзін сказ, другі з дамашняга практыкавання прачытала, у адным сказе зваротак назвала, растлумачыла, чаму клічнікам яго аддзяліла. І ў абодвух сказах назвала галоўныя і даданыя члены. Усё-ўсё зрабіла, як у заданні было напісана.

Поделиться:
Популярные книги

Попаданка 3

Ахминеева Нина
3. Двойная звезда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка 3

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Одержимый

Поселягин Владимир Геннадьевич
4. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Одержимый

Испытание Огня

Гаврилова Анна Сергеевна
3. Академия Стихий
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Испытание Огня

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Невеста клана

Шах Ольга
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Невеста клана

В семье не без подвоха

Жукова Юлия Борисовна
3. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
космическая фантастика
юмористическое фэнтези
9.36
рейтинг книги
В семье не без подвоха

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя