Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Да мяне нядаўна прыходзілі Дзяніс і Рая. Я паскардзіўся ім, што кепска мне, сказаў, што заўтра ў школу не пайду. А яны змікіцілі: «Хлусіш. Пойдзем да фельчаркі. Яна праверыць». Я і кашляў, і чыхаў, а яны ўсё роўна не вераць, да фельчаркі цягнуць. Паабяцаў ім, што не захварэю. А яны папярэдзілі мяне: «Калі ў школу не прыйдзеш, то пра гэтыя хітрыкі бацьку раскажам». Вось тут і выбірай адно з двух: альбо табе ад бацькі дастанецца, альбо мне, — сумна закончыў Косця.

Мне стала сумна. «Адно з двух…» Сапраўды, як кажуць, трэцяга

не дадзена. Будзе тату і маме сюрпрыз! І чаму не прызнаўся? Ну, паўшчувалі б, ну, крыху пахваляваліся б. А цяпер?..

— Косця, ты ідзі дамоў. Я буду прызнавацца, — ледзь не плачучы, прагаварыў я. — Ідзі, Косця, ідзі…

— Не хвалюйся, — сказаў Косця. — Я прыдумаў штосьці арыгінальнае. Я табе яшчэ не ўсё расказаў. У твайго бацькі заўтра вольны дзень, і ў майго бацькі заўтра вольны дзень. Твой бацька паабяцаў, што заўтра ў школу прыйдзе. І мой бацька мне паабяцаў, што заўтра ў школу прыйдзе. Дамовіліся яны, ці што? А мне здаецца, што ні твой бацька, ні мой бацька на ўроку зусім не патрэбны. Хіба дапамогуць яны нам?

— Без іх абыдземся, — пагадзіўся я. — Ты, Костачка, вельмі правільна разважаеш.

Косця нечакана засмяяўся.

— Я вось што прыдумаў, Максім: не трапяць яны на ўрок. Мы іх заўтра па саджанцы пашлём.

— Костачка, па якія саджанцы?

— Заўтра яблыневыя саджанцы ў калгас прывязуць, — пачаў тлумачыць Косця. — А мы і твайму бацьку, і майму пісьмо напішам. Нібыта ад вучнёўскага камітэта. Так і так, паважаныя, вельмі просім Вас. Вас — з вялікай літары. Зразумеў?

У маёй галаве ўсё пераблыталася, але я сказаў:

— Зразумеў.

— Пісьмо навуковым стылем напішам. Зразумеў?

— Зразумеў,— паўтарыў я як заведзены.

— Напішам, каб пайшлі ў калгас і папыталі ў старшыні саджанцы. Для школы. Старшыня не адмовіць. Калгас у нас шэфам. Зразумеў?

Вунь ён што прыдумаў! Гэта ж падробка. Яна горшая нават за хлусню.

— А як даведаюцца, хто пісаў? Па галоўцы нас не пагладзяць, — няўпэўнена запярэчыў я.

— Не такі страшны чорт, як яго малююць, — сказаў Косця. — Можа, і не даведаюцца. У дзень самакіравання будзе не да нас. А калі і даведаюцца, то яшчэ невядома, што скажуць. За гэта нас трэба пахваліць. Гадоў праз пяць яблынькі вунь якія вялікія вырастуць. Хіба гэта кепска? Лагічна я разважаю?

Так, у Косці логіка на ўзроўні. Сапраўды, хіба кепска, што яблынькі каля школы пасадзім?

Косця, як заўсёды, пераканаў мяне. Мы селі за стол і пачалі складаць незвычайнае пісьмо. Аж узмакрэлі, пакуль напісалі. Але складна выйшла, гладка, што не падкапаешся. Пасля старанна перапісалі гэтае пісьмо. Косця — майму бацьку, а я — Косцеваму. Сваё пісьмо Косця паклаў у канверт і кінуў у нашу паштовую скрынку, а маё забраў з сабой і, насвістваючы, пайшоў дамоў.

Неўзабаве прыйшоў з работы мой тата. Ен аб чымсьці доўга размаўляў з мамаю. Я не чуў, аб чым яны гавораць, бо тата зачыніў на кухні дзверы. Дый паціху яны гаварылі. Ужо пасля данеслася:

— Можа,

Максіму пісьмо паказаць?

— Заўтра скажаш. Няхай цяпер штаны прасуе. А ў калгас схадзі. Дзеці просяць.

— Трэба схадзіць, — пагадзіўся тата. — Такія пісьмы дзеці не часта прысылаюць.

Уздыхнуўшы з палёгкаю, я пачаў прасаваць штаны. Спачатку два канты ў мяне замест аднаго выйшла, а потым аж тры. Ледзь размачыў іх вадою. І ўсё-такі папрасаваў. Сам. Сапраўды: не такі страшны чорт, як яго малююць.

Адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго

На другі дзень мой тата ў школу не пайшоў.

— Я, Максім, не змагу прыйсці ў школу, — сказаў ён мне. — Прабач. Пакуль не пытайся, чаму не прыйду. Сакрэт.

Тата, задаволены, засмяяўся. Я падумаў: дарослы чалавек, а на голы кручок папаўся. Ды яшчэ смяецца.

І Косцеў тата ў школу не пайшоў. Пра гэта мне Косця яшчэ па дарозе ў школу паведаміў.

Перад урокамі нас сабралі на лінейку. Спачатку выступіў Пеця Швайдзюк, наш сённяшні дырэктар.

Пеця гаварыў пра адказнасць, пра тое, каб настаўнікаў слухаліся, каб дружна на суботніку працавалі.

Яшчэ сказаў, што дэвіз нашага дня самакіравання — адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго. А потым пытаецца:

— Хто яшчэ хоча выступіць?

— Максім, выступі,— зашаптаў Дзяніс Гародка. — Ты хутка будзеш звеннявым!

— Сам выступі, а я паслухаю, — кажу Дзянісу. — Хітрыя вы ўсе.

Пеця пачуў, што размаўляю, відаць, падумаў, што я сам хачу выступіць.

— Калі ласка, Талерчык, выходзь на сярэдзіну. Тут паслухаем цябе.

Я хацеў сказаць Пецю, што не рыхтаваўся да выступлення, ды Косця падштурхнуў мяне.

— Выступі, Максім. Няхай ведаюць нашых.

Я ступіў на сярэдзіну калідора. Вунь колькі вачэй свідруе мяне! Усе вучні свае, знаёмыя, з кожным мо па дзесяць разоў на дзень сустракаешся, а тут, на лінейцы» У горле перасохла. Пра што ім сказаць? Якога слова яны чакаюць ад мяне? Я чамусьці зірнуў на Косцю і ўспомніў, як хацелася яму выйграць нутрыю, каб зарабіць грошай, каб за тыя грошы брату кніжак купіць. Не выйшла ў яго… А што, калі…

І я сказаў:

— Заўтра ў нас суботнік. Мы збяром макулатуру. Думаю, што нямала збяром. За макулатуру нам заплацяць грошы.

Пасля гэтых слоў усе чамусьці засмяяліся. Але я ўсё роўна гаварыў. Я не мог маўчаць. Мне абавязкова трэба было сказаць пра Косцевага брата.

— У нашай бібліятэцы многа кніжак.

Зноў усе засмяяліся. Ужо мацней. Няўжо яны не зразумеюць мяне?

— Мы можам узяць любую кнігу ў бібліятэцы. А вось у Косці Цітова брат працуе на поўдні. Яны ў пустыні ваду шукаюць. У іх няма бібліятэкі. Яны ў вагончыках жывуць. Нядаўна Косцеў брат пісаў, што хочацца цікавую кнігу пачытаць.

У горле ў мяне зусім перасохла. Я на хвілінку спыніўся. У калідоры было ціха-ціха.

Поделиться:
Популярные книги

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!