Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

Тут ён зрабіў параўнанне з тэатрам Шэкспіра і з гішпанскай драматургіяй:

— Ігра дасканалая, яснавяльможны пане! дасканалая! — прыцмокваў ён тлустымі губамі.

У гэтую самую хвіліну «младзенец Езус», трохгадовы хлопчык аканома, заплакаў.

Ён забыўся завучаныя некалькі слоў, што яму трэба было казаць.

Пан Вашамірскі заскрыгатаў зубамі, ледзь стрымаўся, каб не крыкнуць ад злосці.

Зайграла бравурная музыка.

Апусцілася заслона, і лёкаі пачалі запальваць свечкі ў кандэлябрах.

Госці

ў часе антракту, пакуль рэжысёр рыхтаваў «камедыю», пакуль расстаўлялася новая дэкарацыя на сцэне, пачалі падмацоўвацца.

Лёкаі спрытна налівалі ў келішкі, падавалі закускі. Пачаліся тосты ў чэсць гаспадара і самых ганаровых гасцей. У залі раздаваўся вясёлы гук і звон пасуды.

Госці былі вельмі зацікаўлены панскім Салаўём.

Тое, што чалавек вырабляецца на сцэне па-чалавечаму, іх не дзівіла, але калі чалавек спявае, як птушка, брэша, як сабака, вые, як воўк, няўкае, як кот — вось гэта дзіва. Гэта варта паглядзець і паслухаць.

За апошнія некалькі месяцаў госці наслухаліся пра Салаўя шмат цікавых баек.

— Салаўя! Хочам паслухаць спевы салаўя!.. — крыкнуў нехта.

— Салаўя! Салаўя! — раздалося з усіх бакоў.

Пан Вашамірскі ўсміхнуўся:

— Будзе і салавей. Да месяца мая яшчэ далёка.

— Калі яснавяльможны пан захоча, дык май месяц будзем адчуваць і ў Каляды! — сыпнуў пану Вашамірскаму камплімент ксёндз Курачковіч.

Пры гэтым ён пачаў новую філасофію:

— Старасвецкія алхімікі даставалі золата з жалеза, а пан Вашамірскі Каляды на май пераробіць, бо ў калядную ноч у яго палацах салавей заспявае.

— Салаўя! Салаўя! — крычалі нецярплівыя госці.

Пан Вашамірскі міргнуў аднаму з гайдукоў. У пана было раней задумана на гэты час інтэрмедыя пад назваю «Муй жыдэк».

Салаўя пакінулі на апошні нумар вечара.

Гайдук выскачыў у бакавы пакой.

Праз хвіліну пачулася адтуль суматоха. Рыбак Меер трымаўся абодвума рукамі за дзверы, упіраўся нагамі і не хацеў ісці ў залю.

— Паночкі… паночкі… — прасіў ён літасці, — баюся… палохаюся…

Ён быў у чорнай аксамітнай ярмолцы, у шабасовай халадайцы, з шапкай у руцэ. Яго цёмная густая барада распусцілася, як веер: твар быў бледны, з кроплямі поту, а ў цыганскіх бліскучых вачах дрыжэў страх. Меер кідаў позіркі ва ўсе бакі і мармытаў:

— Баюся, паночкі, палохаюся!..

Меера паставілі ў сярэдзіне залі супроць гасцей. Ён смешна кланяўся ва ўсе бакі, махаў шапкай перад сабою, як шчытам.

Пан Вашамірскі загадаў яму спяваць «Маёфіс».

Госці смяяліся, перашэптваліся між сабою, забыліся ў гэтую хвіліну пра Салаўя.

— Гэта чыстакроўны семіт! Муй жыдэк! — хваліўся пан Вашамірскі перад гасцьмі. — Тут, шаноўныя панове, ён нам «Маёфіс» заспявае, а там, у Варшаве, нашы магнаты жыдам «Маёфіс» пяюць. Там жыдоўскія банкіры забіраюць у свае лапы нашага брата, і тыя жэняцца на банкірскіх дочках, каб такім чынам выратавацца ад вялікіх даўгоў.

Пан

Вашамірскі пры гэтых словах падняўся, зрабіў шырокі гэст правай рукою, пачціва пакланіўся і з іроніяй у голасе сказаў:

— Рэкамендую, панове вяльможныя, майго жыдка, як вашага крэўнага!

Госці кісла ўсміхнуліся і паморшчыліся.

За гэткі няўдалы жарт некаторыя з ганаровых гасцей пакрыўдзіліся на гаспадара; аднак стрымаліся, бо ведалі добра куслівы язык пана Вашамірскага; апрача таго, ён быў самым багатым панам у ваколіцы, і тое, што не выпадала іншым, дазвалялася яму.

Галоўным чынам чырванеў ад злосці адзін шляхціц, чарнявы, з доўгім носам. Але на яго ніхто ўвагі не зварочваў.

Меер як бы не чуў гэтай гутаркі. Бляск багатых пакояў і гасцей яго не здзівіў і не збіў з панталыку. Калі ён спачатку баяўся, дык гэта быў толькі «страх божы». Меер не баяўся нават найвялікшага пана, а баяўся «грэху».

Меер быў чалавек просты, ведаў толькі штодзённыя малітвы, ведаў, што над яго дзядамі і прадзедамі заўсёды здзекаваліся і здзекуюцца іншыя народы — «гоі», апрача Міхалкі і блізкіх яго суседзяў.

— На гэта ёсць «вышэйшая воля», — думаў ён. Меер спакарыўся «гэтай вышэйшай волі», і калі пан крыкнуў да яго строга «ну» і злосна тупнуў нагой, ён заспяваў «Маёфіс»…

Вочы «панскага жыдка» ў час спявання запалалі двума чорнымі агнямі. Ён утаропіў іх у гасцей. Хоць у гэты час нікога з іх не бачыў, але кожнаму здавалася, што «панскі жыдэк» пранікае яго наскрозь вачыма.

Прыкра было гасцям.

Голас у Меера быў надломаны, ад грубаватага на нізкіх тонах пераходзіў у дрыжачы піск на высокіх. Словы пераліваліся ў горле і часам булькалі, нібы ён захлёбваўся, душыўся…

«Панскі жыдэк» спяваў нейкую песню на мове Бібліі. У цішыні вялізнай залі словы песні здаваліся незразумелым праклёнам, які рваўся не то з-пад зямлі, не то з акон палацаў. У час спявання Меер рабіў шпаркія рухі рукамі, нібы пісаў у паветры таемныя знакі. Часам шчоўкаў пальцамі, круціў галавой, падымаў вочы ўгору, застываў на месцы.

Спачатку некаторыя пані ціха хіхікалі, паны ўсміхаліся; але з кожным разам яны спакайнелі і як бы падпалі пад уладу «панскага жыдка».

Яго песня была нібыта вясёлая, нейкая гопка з жыдоўскага вяселля. Толькі ў гэтай вясёласці адчувалася няшчырасць, гукавы грым вясёласці. У глыбіні ж мелодыі панаваў тысячалетні сум вандроўца-бяздомніка.

У маліцвенна-спакорлівым тоне чулася вялікая ўпартасць і пагроза.

Госці апусцілі галовы.

Пан Вашамірскі не гэтага эфекту чакаў ад інтэрмедыі-экспромта пад назваю «Муй жыдэк». Гэткі настрой гасцей не пасаваў да балю.

— Годзе! — крыкнуў пан Вашамірскі Мееру.

Меер ў экстазе малітвы-песні не чуў панскага крыку.

— Годзе!!! — крыкнуў пан яшчэ мацней.

Меер спыніўся. Ён азіраўся па баках, нібы прачнуўся толькі што з глыбокага сна.

— Га?! — здзівіўся Меер.

Поделиться:
Популярные книги

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Трудовые будни барышни-попаданки 2

Дэвлин Джейд
2. Барышня-попаданка
Фантастика:
попаданцы
ироническое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Трудовые будни барышни-попаданки 2

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Ротмистр Гордеев 3

Дашко Дмитрий
3. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 3

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Николай I Освободитель. Книга 5

Савинков Андрей Николаевич
5. Николай I
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 5

Провалившийся в прошлое

Абердин Александр М.
1. Прогрессор каменного века
Приключения:
исторические приключения
7.42
рейтинг книги
Провалившийся в прошлое

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Русь. Строительство империи 2

Гросов Виктор
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3