Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

— Вон! — крыкнуў пан Вашамірскі.

Да Меера падбеглі лёкаі.

Меер з горда паднятай галавой сунуўся да дзвярэй.

Панскія госці маўчалі, саромеліся глядзець адзін аднаму ў вочы, не разумеючы прычыны; ільдзяное паветра пранеслася ў пышнай панскай залі.

За заслонай стукалі малаткамі. Рабілася новая дэкарацыя. Гэта прыкра разіла вушы гасцей. Было такое ўражанне, нібы робіцца новая будыніна, а панскія палацы зараз будуць знішчаны.

Пан Вашамірскі больш за іншых страціў гумар. Ён адразу пачаў на ўсё вакольнае глядзець іншымі вачыма.

Усё бачыў цяпер у новым асвятленні. Святло ад белых і жоўтых васковых свечак у кандэлябрах было дрыжучае і ажыўляла малюнкі і барэльефы на сценах. Пану здавалася, што сатыры са сцен смяюцца з яго, паглядаюць яму ў вочы; німфы на сцэнічнай заслоне ўцякаюць не ад фаўна, а ад яго ж; аркадскія пастушкі на яго са страхам пазіраюць.

Ён углядаўся ў твары гасцей. Апрача нявольнай угодлівасці да сябе, ён у іх нічога не заўважыў.

11. Дантаўскія матывы

На сцэне ішла «камедыя», у якой апавядаецца, як мужык дзеля п'янства душу сваю чорту аддаў, пана абкрадваў і Бога не баяўся.

Зноў шэпты доктара багасловіі і філасофіі пачуліся пры стале.

Ён хваліў гэту п'есу:

— «Камедтыя» Марцэвіча багатая па зместу, вфельмі багатая. Хаця мастацкі бок яе дтрохі кульгае, кульгае дтрохі.

На гэта адзін малады клерык заўважыў:

— Гэта, ойча вялебны, тое самае, што хваліць балерыну за вочкі, а ганіць за ножкі.

— Я не гханю твфор ксяндза Марцэвіча, не гханю! — апраўдваўся ксёндз Курачковіч.

— А ксяндза Марашэўскага ойча ведае? — запытаўся ў доктара багасловіі і філасофіі той самы клерык.

— Не, не вфедтаю! У чым справфа?

— А справа ў тым, — адказаў клерык, — што ксёндз Марцэвіч запазычыў сюжэт камедыі ў ксяндза Марашэўскага. Я сам быў на гэтым прадстаўленні ў Забельскай гімназіі.

— О Езсу! — спалохаўся ксёндз Курачковіч. — Ці ж праўда?!

— Праўда, праўда! — супакойлівым тонам адказаў клерык.

— Дык гхэта ж плягіядт, зсадцейства! — абурыўся ксёндз Курачковіч і выставіў здзіўленыя круглыя, як у шчупака, вочы.

— Не зладзейства, а запазычанасць, ойча вялебны, — лагодна гаварыў клерык. — Справа ў тым, што ў ксяндза Марашэўскага гэта камедыйка расцягнута на тры акты, а ксёндз Марцэвіч склеіў усё ў адзін акт. Апрача таго, гэта агульны сюжэт. Кожпы выкарыстоўвае яго на свой лад.

Ксёндз Курачковіч пачаў супакойвацца, увайшоў у раўнавагу і давай паказваць з сусветных літаратурных твораў такія самыя факты. Даводзіўшы шмат падобных прыкладаў, пачынаючы з Грэцыі, ён спыніўся на Шэкспіру, які для сваіх драматычных твораў браў гістарычныя аповесці ранейшых аўтараў.

Заўважыўшы, што пан Вашамірскі таксама прыслухоўваецца да гутаркі, доктар багасловіі і філасофіі перагнуў кій у другі бок і, каб угадзіць пану, пачаў даводзіць, што ксёндз Марцэвіч геній:

— Ён уносіць у нашу літаратуру дтантаўскія матывы. У Марцэвіча таксама ёсць пекла! Гэта наш Дтантэ! — кончыў ён горача, расчырванеўся, выцер хустачкай пот з лысіны і зірнуў у бок пана Вашамірскага «шчырымі»

вачыма.

Клерык усміхаўся хітра і длубаў зубы спецыяльнай зубадлубкай, якіх ляжала купкамі пры кожным гасцю.

Супярэчыць доктару багасловіі і філасофіі ён баяўся, але паводле яго «х-х-м-м» пры калупанні зубоў відаць было, што ён не зусім згодзен з развагамі ксяндза-крытыка аб пекле Дантэ і пекле ксяндза Марцэвіча.

Доктар багасловіі і філасофіі перайшоў на тэму аб мастацтве і філасофіі наогул і даводзіў, што мастацтва — наймітка касцёла, а філасофія — прыслужніца багасловіі. Мастацтва і філасофія самі па сабе існаваць не могуць.

Галоўны герой п'есы ў гэты час канчаў адзін з сваіх доўгіх маналогаў такога зместу: «селянін шкадаваў, што слухаўся тых, якія яго вучылі розным кепскім справам».

— Кепскія людзі казалі, каб я быў няверным пану, абкрасці пана за грэх не мелі, — гаварыў актор. — Гэтыя людзі навучылі мяне красці ў пана пры малацьбе збожжа і несці ў карчму на гарэлку. Яны вучылі, як панам адказаць, каб з віны выкруціцца. Праклятае гэтае таварыства! З д'яблам я звязаўся!

— Гэта ж грэх перад Богам! — гаварыў далей актор у роспачы і трос прыклеенай барадой.

Ён разводзіў рукамі і, пакорліва апусціўшы галаву, дэкламаваў трагічным голасам завучаныя фразы:

— А мы дзень на дзень грашым і пакутаваць не хочам! Гэта-то прычына нашае згубы, гэта ў пекла нас вядзець.

Актор стагнаў пры апошніх словах і набожна лупіў вочы ва ўсе бакі.

— Вось гэта правітдлова з хрысціянскага поглядту! — смактаў свае ўласныя словы, нібы цукеркі, доктар багасловіі і філасофіі. — Вось на што мастацтва: вучыць людт ідтэям Пана Езуса!

У адным з куткоў стала, дзе сядзела дробная шляхта, таксама вялася размова. На гэтых гасцей мала зварочвалася ўвагі. Яны былі ніжэйшага рангу, мала адукаваны і не ведалі добра панскіх этыкетаў і цырымоній. Яны, не чакаўшы тостаў, самі частаваліся.

З іх вызначыўся адзін шляхціц Завішша. Гонарам сваім ён лічыў адтапыраныя, як у таракана, доўгія чорныя вусы. З вялікім форсам ён іх круціў, выцягваў, як спружыны, і вечна імі харахоліўся. Гэта не перашкаджала яму частаваць самаго сябе выпіўкай. Ён не чакаў, каб лёкай яму наліваў у келіх. З гэтым спраўляўся сам.

Кожны раз, як яму трэба было выпіць, ён спачатку гладзіў паважна вусы, выцягваў іх направа і налева, потым стукаў сабе пальцам у лоб і гаварыў адно чароўнае слова «вудка!»

Келіх ён сабе наліваў пяць разоў адзін за адным, і кожны раз адбывалася такая цырымонія са словам «вудка».

З усёй камедыі яму спадабалася толькі адна маленькая сцэнка:

На сцэне стаіць хлоп. Пры ім ляжыць на падлозе дуда. З'яўляецца каеннік — «покутуёнцы». Каеннік са страхам зірнуў на дуду і крыкнуў:

— Ой, гадзіна!

Хлоп засмяяўся і кажа:

— Чаго, ваша, баіцца, ці не знаеш, што гэта ёсць?

— Не вем! — адказвае каеннік.

— Гэта не гадзіна, гэта дуда руская, — кажа хлоп. Бярэ дуду ды грае.

Поделиться:
Популярные книги

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Волхв

Земляной Андрей Борисович
3. Волшебник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волхв

Кай из рода красных драконов

Бэд Кристиан
1. Красная кость
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кай из рода красных драконов

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Шаман. Ключи от дома

Калбазов Константин Георгиевич
2. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Шаман. Ключи от дома

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII