Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

«Я выканаў прыгавор народа. Гэтаму гаду даўно быў вынесены прысуд. У мяне не было другой зброі…»

Гэта было як апраўданне, і самому мне стала непрыемна. Чаму я апраўдваюся? Не, яна зразумела. Уздыхнула цяжка і сказала:

«Я хачу ненавідзець іх, як вы. Хачу і не магу. Грот добры чалавек. Культурны, ветлівы».

Яна меркавала аб фашыстах па адным нямецкім лекары.

«Для таго каб ненавідзець іх так, трэба ўбачыць тое, што бачыў я!» — і горача пачаў расказваць ёй пра расстрэл ваеннапалонных у кар'ерах цагельнага завода, пра катаванні нашых людзей у сутарэннях гестапа, пра жудасці жыдоўскага гета,

пра зверскае забойства дзевяцігадовага хлопчыка, майго суседа, віна якога заключалася ў тым, што, гуляючы на вуліцы, ён напісаў на снезе слова «Гітлер»… І пра барацьбу, якую вялі армія, народ, партызаны. Пра падполле ў горадзе. Пра Паўла. Як крычаў ён да людзей апошнія словы перад карай. Не, яна жыла не так ужо ізалявана. Многія факты даходзілі да яе. Але паводзіны бацькі, якога яна любіла і з маленства верыла кожнаму слову яго і ўчынку… А потым гэты Грот. Ён хітра капаў на дзявочы розум. Быццам асуджаў жорсткасці ўлад. Але тут жа апраўдваў іх тым, што нібыта з нашага боку вайна вядзецца антыгуманна, у парушэнне ўсіх канвенцый. Факты фанатычнага забойства нямецкіх салдат і чыноўнікаў вымушаюць улады да такой жорсткасці. Вайна ёсць вайна. А вось каб наш народ скарыўся, яны, немцы, рабілі б толькі адно: неслі б сваю высокую культуру. Ён многа і часта казаў ёй пра вялікую культурную місію нямецкай нацыі.

Паслухаўшы Зосю, я зразумеў, што не такі ўжо ён бяскрыўдны, хірург Грот. Шмат у чым ён страшнейшы за тых, што страляюць і вешаюць. Розніца хіба ў тым, што ён проста разумнейшы за іх. Юная чыстая душа рвалася да змагання, а яе хітра скоўвалі ланцугамі хлуслівых слоў і перакананняў. Ператваралі ў чысценькую культурную кухарку. Хацелі, каб у будучым яна ведала толькі тры «К»: кірхен, кюхе, кіндэр. Яны даручылі ёй усю гаспадарку, каб у яе не заставалася часу на што другое. У доме мог быць дзяншчык, работніца. Не, яна гаспадарыла адна. Грот і бацька памагалі ёй. Ну, Грота я разумеў. За год пабачыў усялякіх фашыстаў. Але Савіч… той Савіч, які ўсё жыццё смела змагаўся з эпідэміямі… Навошта яму завязваць вочы ўласнай дачцэ? Добра, што яна вось такая выйшла з савецкага жыцця, са школы. Без бунту, без шуму, аднак ірвала ўсе іх путы.

«Якая была б падпольшчыца!» — падумаў я, калі яна між іншым расказала пра трусоў і фармалін.

Мы з ёй гутарылі гадзіны дзве. Потым яна спахапілася: «Ой, трэба ж абед гатаваць!» Савіч і Грот з'яўляліся на абед роўна ў гадзіну дня. З нямецкай дакладнасцю.

Пасля абеду мы гутарылі зноў. Шэптам, безумоўна. Яна нахілялася да мяне, і я адчуваў яе гарачае дыханне. І мне было хораша…

На трэці дзень раніцай мяне наведаў сам гаспадар.

— Савіч? — зноў перапытаў здзіўлены Шыковіч.

— Савіч. Ён з'явіўся нечакана. І не праз люк. Відаць, яму цяжка было падымацца па крутой лесвіцы. А адтуль, з пакояў Грота. Я пачуў чужыя крокі і схапіўся за пісталет. Ён прадугледзеў гэта. Сказаў з-за вугла: «Не ўздумайце страляць. У мяне мірны намер». Я схаваў пісталет пад коўдру, але не выпускаў з рукі.

Савіч наблізіўся. Сівы, ссутулены, стары. Зусім сівы. З белай-белай галавой. У часе акупацыі я стараўся не трапіць яму на вочы, каб ён не пазнаў свайго былога студэнта. Зрэдку бачыў здалёк. Як ён змяніўся! Куды дзеўся той стройны рухавы жыццярадасны мужчына, якога мы любілі ў тэхнікуме, нягледзячы на яго патрабавальнасць. «Навошта такому старому

працаваць у немцаў, ды яшчэ ўзначальваць аддзел аховы здароўя? Чыё здароўе ён ахоўвае? Сваё ўласнае не мог захаваць», — саркастычна падумаў я.

На гарышчы быў паўзмрок. Але Савіч адразу пазнаў мяне.

«Антон Яраш?»

Цудоўная памяць!

«Чакай. Чакай. Высокі. Бландзін. Дык гэта ты — Лучынскага? — хваравіта гэтак зморшчыўся. — Непрыгожы акт».

Мяне ўзарвала:.

«А вешаць людзей на плошчы — прыгожы акт? А што варты нейкі халуй у параўнанні з тымі людзьмі?!»

«Цішэй ты! Гром! — прашаптаў ён. — Не аднаго сябе ставіш пад удар. Не забывай».

Я адразу прыкусіў язык.

Ён сеў на матрац, памацаў сухой далоняй мой лоб.

«Паранены? Зося бінты цягае».

«Паранены», — прызнаўся я.

«Пакажы».

Разбінтаваў. Агледзеў рану.

«Хто аперыраваў?»

«Сам. З дапамогай Зосі».

«Агідная дзяўчынка! Труса забіць не можа. Крыві баіцца. Ну што ж… Гангрэны няма. Праз тыдзень будзеш танцаваць. Калі-небудзь станеш добрым хірургам».

У той міг я адчуў да яго сімпатыю. Не, чорт вазьмі, усё-такі гэта яшчэ той Савіч, якога я ведаў! І ў мяне мімаволі вырвалася:

«Дзякую, Сцяпан Андрэевіч!»

«Няма завошта мне дзякаваць, — незадаволена прабурчаў ён. — Зосі дзякуй». І, памаўчаўшы, сказаў сурова, выціснуўшы па адным слове: «Ты вось што… Ляжы… тут… Ціха ляжы… Але крый божа… кранеш… Зосю…»

Я не адразу нават зразумеў, што значыцца «кранеш». А зразумеў — задыхнуўся ад абразы і абурэння:

«Што ж, я, па-вашаму, фашыст?»

Ён паляпаў мяне па шчацэ.

«Ну, ну… Не крыўдуй. Я сам некалі малады быў».

«Маладосць ад маладосці розніцца».

Савіч стоена ўздыхнуў:

«Але… Цяжкая ў вас маладосць. Ну, будзь здароў. І будзьце асцярожныя…»

І пайшоў. Яшчэ больш, здавалася, згорбіўся. А праз колькі хвілін з'явілася Зося. Шчаслівая, але ў слязах. Кінулася ў парыве да мяне, абняла, пацалавала.

«Віктар, даражэнькі, ты ведаеш… — Зноў на „ты“, як у тую, першую, ноч. — Ты ведаеш… Ён нічога не сказаў. Прытуліў мяне да сябе… Пацалаваў. І заплакаў. Тата заплакаў. Божа мой! І толькі ўвесь час паўтараў: „Будзьце асцярожныя! Будзьце асцярожныя!“»

Яны не прыкмецілі, як развіднела. Быў канец чэрвеня, самая кароткая ноч. Прачыналіся птушкі, напаўнялі гоманам лес. А два чалавекі жылі ў мінулым, у іншай ночы, далёкай і страшнай. Толькі калі над дубамі са свістам праляцелі дзве качкі, гучна шлёпнуліся ў старыцу і кракнулі, Яраш, перапыніўшы расказ, падняў галаву. Здзівіўся:

— Раніца? Ну вось, па сутнасці, усё, што мне хацелася расказаць табе. Пра ўсё іншае як-небудзь пасля.

Шыковіч маўчаў — пераварваў тое, што пачуў. Гатовы сюжэт. Гатовыя вобразы. Але спачатку трэба выясніць, хто ж такі Савіч.

Стомлены Яраш сядзеў на лавачцы і слухаў раніцу.

Нарэшце Шыковіч адчуў, што яму холадна на зямлі. Самлелі нага і рука. Падняўся, пацягнуўся.

— Ну, брат, даў ты харч майму склератычнаму мозгу. Але скажы шчыра, Антон, чаму ты расказаў усё гэта? Маўчаў, маўчаў і раптам — бух, адразу, у адну ноч… Сярод ночы…

— Чаму я расказаў? — Яраш як бы задумаўся на хвіліну. — Учора я спаткаў Зосю.

— Савіч?! — Кірыла пераскочыў вогнішча. — Дзе? Чакай. Ты ж казаў, што дачка Савіча загінула.

Поделиться:
Популярные книги

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Купец I ранга

Вяч Павел
1. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец I ранга

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Мастеровой

Дроздов Анатолий Федорович
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Мастеровой

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2