Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Ты ведаеш, што зрабіла гэтае дзяўчо? Не кожны вопытны падпольшчык мог бы дадумацца. Яны выпусціла трусоў. Больш таго, яна забіла аднаго і кінула на сцежку каля таго месца, дзе я пералез паркан. Раз'юшаныя, галодныя сабакі, учуўшы пах крыві, ашалелі. Гестапаўцы не маглі іх стрымаць. Дзве аўчаркі пераскочылі паркан і, убачыўшы трусоў, пагналіся за імі.

А ў фортку грукалі гестапаўцы.

Гаспадыня спалоханым голасам крычала з ганка:

«Я баюся вашых сабак! Я баюся вашых сабак!»

Відаць, нехта

з гестапаўцаў пералез і адчыніў калітку.

Тады яна закрычала абурана: «Панове! Панове! Што вы робіце? Гэта трусы пана Грота! Хірурга шпіталя пана Грота. Яго трусы. Божа мой! Што мне скажа пан Грот?»

Сабак нарэшце ўгаманілі. Цяпер яны толькі гырчалі, даядаючы трусяціну.

Яе спыталі ветліва:

«Скажыце, фрэйлейн, сюды ніхто не заходзіў?»

Яна ўсхліпнула:

«Трусы пана Грота! Гэта дом доктара Савіча. І ў нас кватаруе пан Грот, хірург шпіталя».

Гестапавец ці, магчыма, паліцай паўтарыў пытанне па-расейску.

«У нас заўсёды зачынена фортка. Тату пагражаюць, што яго заб'юць за тое, што ён служыць у немцаў. Я казала яму: навошта яму служыць? Ён мог прымаць хворых дома, як доктар Грайпінер. У Грайпінера хутка будзе свая клініка. А тату сапраўды могуць забіць. Няшчасныя трусікі!.. Што скажа пан Грот?»

Яна іграла наіўную дурную дзяўчынку. Але гестапаўцам не было калі слухаць яе балбатню. Старэйшы закамандаваў:

«Пашукаць!»

Яны зайшлі ў дом. Сабакі не пайшлі, бо іх цікавілі больш трусы, а не мой след. Ды і ад следу, як я пасля даведаўся, нічога не засталося. Гэтая дзяўчынка зрабіла яшчэ адзін надзіва хітры ход: яна паспела працерці ганак і падлогу ў калідоры растворам фармаліну.

З пакояў першага паверха далятаў да мяне гул галасоў, але слоў нельга было разабраць. Потым я пачуў іх крокі на лесвіцы. І яе голас:

«Там жыве пан Грот. Але ён не пакідае ключа. Ён не верыць, што я магу ўпільнаваць дом. Вы можаце, безумоўна, паламаць дзверы. Вы падушылі яго трусікаў. Але што скажа пан Грот? Ведаеце, давайце лепш я пазваню яму, няхай ён прывязе ключы. Ён хутка, у яго свая машына. Тады вы самі растлумачыце яму, што гэта вашы сабакі падушылі яго трусоў. Каб ён не думаў, што я не ўпільнавала».

«Ну і знайшоў сабе трашчотку гэты Грот», — сказаў адзін гестапавец, націскаючы на ручку дзвярэй.

Другі, недзе ўнізе, засмяяўся:

«А так яна нічога. Маладзенькая. Ножкі стройныя».

Відаць, глядзеў, нахабнік, на яе ногі знізу. Крокі пачалі спускацца, аддаляцца. І ўсё звінеў яе галасок. Яна ўсё яшчэ нешта гаварыла пра свайго тату, пра пана Грота і пра трусоў. Я пачуў шум машыны. Потым падрабязны даклад аб пошуках нейкаму начальніку. Магчыма, што гэта быў сам Бругер. Выслухаўшы, ён рэзюмаваў:

«Ідыёты! Перавярнуць дагары ўвесь раён, але знайсці гэтую сволач! Вось яго фатаграфія».

Працавалі яны аператыўна,

нічога не скажаш: менш як за гадзіну пасля здарэння была размножана мая фатаграфія.

Я чакаў: будуць яны «пераварочваць» дом Савіча ці не? Прызнаюся, у той міг мне не хацелася страляць у іх ні з пісталета, ні з аўтамата. Я разумеў, якую небяспеку наклікаў бы ўзброеным супраціўленнем на гэтую мілую «трашчотку». Пры ўсёй суровасці і бязлітаснасці таго дня мне да болю стала шкада яе. Ёй трэба жыць! Трэба жыць… каб прынесці камусьці многа радасці.

Нам пашанцавала: у дом яны больш не вярнуліся. Бругер верыў доктару Савічу. «Пераварочвалі» суседнія дамы.

Праз некаторы час яна зайшла да мяне. Ціхенька адчыніла дзверы, моўчкі прайшла да канапы, зморана села, выцерла далоняй лоб. Але вочы яе блішчалі радасна і ўзбуджана.

«Ух, здаецца, мінула. Як я баялася! Ох, каб вы ведалі, як я баялася. Цяпер я ведаю, што такое „душа ў пятках“. — Яна скінула басаножку і памацала сваю пятку; гэта было наіўна і смешна, і яна сама засмяялася: А хораша я вадзіла іх за нос. Вы чулі? З мяне магла б выйсці актрыса. Да вайны я хадзіла ў драмстудыю пры клубе чыгуначнікаў».

І яна ўздыхнула, успомніўшы той дарагі даваенны час.

Я спытаў, як яе імя.

«Софа… Мама звала — Соня, а тата і цётка — Зося. Мама мая на дваццаць гадоў маладзей за тату, і яе забралі ў армію, мама — хірург. У нашу армію, — з гонарам падкрэсліла дзяўчына і тут жа ўздыхнула. — А тата працуе ў немцаў. Парадокс. Праўда? Цёця Марына памерла два месяцы назад. Пасварылася з татам, а ў яе хворае сэрца. Тата вельмі перажывае цяпер. А што гэта я, тата, тата… А вы, можа, не ведаеце, хто мой тата… Гэта — доктар Савіч. Вы гараджанін? У горадзе яго многія ведаюць».

Я адказаў, што ведаю Сцяпана Андрэевіча, ён вучыў мяне.

Гэта яе проста ашаламіла. Яна падскочыла, наблізілася і пільна ўгледзелася ў мой твар.

«Божа мой! Цяпер я, здаецца, успамінаю. Вы прыходзілі да таты здаваць экзамены, калі яго аперыравалі з прычыны тромбафлебіту».

І раптам стала задумліва-сур'ёзнай. Спытала:

«Скажыце, вы ведалі, што тата працуе ў немцаў?»

«Ведаў».

«Ведалі і прыйшлі ў наш дом?»

«Ведаў і прыйшоў, бо ўпэўнены, што доктар Савіч не прадасць мяне».

Яна доўга глядзела мне ў вочы, а потым нахілілася і… пацалавала ў шчаку. Пацалавала не па-дзявочы, сарамліва ці гарэзліва, а па-даросламу, сур'ёзна, з удзячнасцю.

Мая першая падпольная клічка была «Віктар», і я чамусьці сказаў яе, а не сапраўднае імя, хоць пасля зразумеў, што гэта недарэчна, непатрэбна і няшчыра перад Зосяй.

«Дзякую вам, Віктар. Цяпер вы мне брат. І я вас схаваю, як брата. Так схаваю, што фрыцы за сто год не знойдуць. Хадземце. А то праз гадзіну прыйдзе Грот. Ён дакладны».

Поделиться:
Популярные книги

Наследник чародея. Школяр. Книга первая

Рюмин Сергей
1. Наследник чародея
Фантастика:
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник чародея. Школяр. Книга первая

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Черт из табакерки

Донцова Дарья
1. Виола Тараканова. В мире преступных страстей
Детективы:
иронические детективы
8.37
рейтинг книги
Черт из табакерки

Новый Рал 9

Северный Лис
9. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 9

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Хозяйка старой пасеки

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Хозяйка старой пасеки

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Искатель 2

Шиленко Сергей
2. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 2

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Родословная. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 2