Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Зала загудзела. Такія з'явы здараліся рэдка.

Нехта кінуў уголас:

— Чаму раней не дамовіліся?

Гукан падхапіўся, каб адхіліць просьбу Яраша: будзе грунтоўны даклад загадчыка аддзела і няма патрэбы гэтулькі часу даваць садакладчыку. Але яго апярэдзіла Гаецкая. З абваражальнай усмешкай сказала:

— Я думаю, дамо доктару Ярашу гадзіну. Пытанне важнае, а ён наш лепшы спецыяліст. Хто «за» — прашу падняць рукі.

Работнікі гарсавета, лекары прагаласавалі з-за пэўнай цікавасці, усе другія — з павагі да вядомага хірурга.

А сам Яраш раптам падумаў, што не трэба яму гадзіна. У садакладзе

яго, які напісаны даўно, добрыя хвілін дваццаць адводзіліся трэцяму клінічнаму аб'яднанню, якім кіравала Гаецкая. Як будзе вытлумачана цяпер такая жорсткая крытыка яе дзейнасці? Яшчэ да пачатку сесіі па тым, як віталіся з ім знаёмыя, ён зразумеў, што «царыца Тамара» не абмежавалася яго жонкай і жонкай Шыковіча. Кругі ад яе плёткі-каменя шырока разыходзяцца.

Што рабіць?

Майстар у сваёй справе, Яраш быў не надта вопытны ў выступленнях. Шкада, што няма побач Кірылы, той добра ведае «псіхалогію сходаў». Але хітрун з'явіўся, пазубаскаліў з дзяўчатамі, якія рэгістравалі дэпутатаў, атрымаў блакнот і карандаш і знік. У яго прынцып: «На ўсіх пасяджэннях не перасядзіш, усіх дакладаў не пераслухаеш». Праўда, на яго, Ярашаў, садаклад абяцаў прыйсці.

Пакуль загадчык аддзела аховы здароўя да нуднасці аднатонна чытаў свой даклад, Яраш бязлітасна перакрэсліваў, выпраўляў свой.

Пасля даклада патрабавалі перапынку.

Гукан і Тарасаў селі ў буфеце за адзін столік.

— Што, Сямён Парфёнавіч, знішчым па парасяці? Бачыш, як заліты? — весела прапанаваў Тарасаў.

— Не, я — кефірчык.

— Баішся халестэрыну? Мая дачка кажа: халерастэрын. А я не баюся ніякай халеры.

— У твае гады і я нічога не баяўся.

— Але? Нічагусенькі? — як бы здзівіўся Сяргей Сяргеевіч, пасылаючы ў рот ладны кавалак парасяціны. — А я дык усё жыццё каго-небудзь ці чаго-небудзь баяўся. Малы — бацькі, у мяне суровы бацька, у арміі — камандзіра. Калі ранілі, ведаеш, як я баяўся, каб гэтыя эскулапы не адхапілі нагі…

Гукан, слухаючы, стукаў кулаком па дне бутэлькі, каб выліць захаладзелы кефір.

— Бачыў, якія анархічныя замашкі ў Яраша? — раптам перапыніў ён сакратара і так трасянуў бутэльку, што кефір плёхнуўся цераз край шклянкі на стол. Адразу падскочыла афіцыянтка, каб выцерці.

— Чаму анархічныя? А калі яму сапраўды ёсць што сказаць?

— Ох гэтыя мне свяцілы! — Сямён Парфёнавіч разрэзаў лімон, выціснуў палавіну ў шклянку з кефірам.

— Моцна ты вітамінізуешся, — усміхнуўся Тарасаў.

Старшыня гарсавета азірнуўся, нахіліўся над сталом, спытаў паўшэптам:

— Чуў пра яго інтымнае жыццё?

Але, Тарасаў чуў. Нават яго жонка, работніца бібліятэкі, прынесла дадому гэтую навіну. Спачатку ён паверыў: што ж, усё можа быць, такому мужчыну, як Яраш, любая ў абдымкі кінецца. Ён не любіў падобных гісторый, асабліва калі справа даходзіла да партыйнага разгляду, а таму ўзлаваўся на Яраша: яшчэ яго не хапала туды ж? Але калі пра гэта пачалі гаварыць многія другія, сакратар адчуў, што тут нешта не так, што нехта стараецца, каб плётка разышлася па горадзе. Хто і з якой мэтай — хацелася яму даведацца. Таму ён насцярожыўся, калі пра гэта загаварыў і Гукан.

— Старая любоў з дачкой Савіча. Адкуль цягнецца, а? Цяпер ты можаш зразумець «прынцыповую» падаплёку артыкула Шыковіча.

Тарасаў чытаў ужо другі варыянт артыкула,

дапоўнены расказам Зосі, Шыковіч прыходзіў раіцца з ім. Усе факты, на яго думку, заслугоўвалі самай сур'ёзнай увагі, хоць для публікацыі патрабаваліся дадатковыя даследаванні. А тут, выяўляецца, вунь як паварочваюць, вунь да чаго зводзяць! Дагэтуль ён ставіўся да старшыні даволі прыязна, хоць бачыў і разумеў яго слабасці і памылкі, частка з якіх ішла ад яго асабістых чалавечых якасцей, другая — ад пэўнага часу, калі ён выхоўваўся як кіраўнік. Ён дараваў Гукану шмат якія слабасці і памылкі: ідэальных людзей мала. Але ад гэтых Гуканавых слоў яго скаланула. Тарасаў раптам убачыў, адчуў, зразумеў: чалавек гэты варожы яму па духу, па складу думак, па адносінах да людзей — па ўсім. І нельга яму паблажліва дараваць! Яго трэба бязлітасна выкрываць!

Сяргей Сяргеевіч сказаў спакойна, але з гнеўнай непрымірымасцю:

— Ух, з якой радасцю ты зрабіў бы іх правакатарамі і агентамі гестапа. Усіх. Нават Шыковіча, які быў у арміі.

Гукан папярхнуўся кефірам.

А ў гэты момант Яраш у фае палаца раіўся з Кірылам, які выканаў сваё абяцанне — з'явіўся паслухаць садаклад сябра. Антон Кузьміч выказаў сваю боязь, каб калегі не палічылі яго крытыку Гаецкай за акт помсты. Ён не хацеў бы змешваць асабістага з грамадскім. Шыковіч, які гадзіну гуляў па парку — любаваўся залатой восенню і абдумаў цікавы кампазіцыйны ход для наступнага раздзела сваёй кнігі пра падполле, быў у бадзёрым і ўзнёслым настроі. Ён бачыў, што Яраш хвалюецца, і як бы радаваўся гэтаму: хоць раз угледзець сябра ў хваляванні. Кірыла слухаў яго з іранічнай усмешкай. Перапыніў нечакана для Яраша, сказаў з вясёлай жорсткасцю:

— Па-мойму, ты робішся талстоўцам.

Яраш здзівіўся:

— У якім сэнсе?

— У гэтым самым сэнсе. Ты мяне здзіўляеш, падпольшчык, дыверсант Яраш. Навука яўна псуе цябе.

Ты — той прыклад, калі інтэлігентнасці замнога, а гэта таксама шкодна. Ды калі яна дала табе аплявуху, плясні яе пяць разоў. Плясні так, каб іскры з вачэй пасыпаліся, нягледзячы на яе прыналежнасць…

Ты так думаеш?

— Я так зрабіў бы. Тут няма чаго размяжоўваць асабістае і грамадскае.

Пошукі фактаў пра падполле выклікалі ў Шыковіча гэты ваяўніча-наступальны настрой. Памяркоўны, ленаваты і ліберальны раней, ён здзіўляўся цяпер сам сабе: адкуль бярэцца такая энергія, такі імпэт і рашучасць?

Яраш не паспеў у другі раз перабудаваць свой даклад, а таму гаварыў, амаль не заглядваючы ў напісанае. Але гэта прыдало выступленню пафасную жвавасць і злосць да тых бюракратычных непарадкаў, якія мелі месца ў медыцынскім абслугоўванні. Ніхто з дэпутатаў не чытаў больш газеты, ніхто не кляваў носам. Разоў колькі яго перапынялі воплескамі.

Тамара Аляксандраўна кляла тую хвіліну, калі дала згоду заняць старшынскае месца. Сотні вачэй свідравалі яе. Яна бачыла ўсмешкі, розныя па сваіх адценнях, ад зларадных да спачувальных.

Дасталося і выканкому гарсавета.

Гукан не глядзеў на Яраша, ён увесь час, яўна і ўпотай, глядзеў на Тарасава: хацеў зразумець па яго рэакцыі, ці не ўзгадняўся садаклад з ім. Калі ўзгадняўся, тады ўсё ясна. Але было падобна, што многія факты сакратар гаркома чуе ўпершыню. Гэта трохі супакойвала Сямёна Парфёнавіча.

Поделиться:
Популярные книги

Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
Хроники странного королевства
Фантастика:
фэнтези
9.30
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Боец с планеты Земля

Тимофеев Владимир
1. Потерявшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Боец с планеты Земля

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец