Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Ён не ведаў, што дома Наташа. Яна сядзела ў кабінеце, дзе заўсёды рыхтавала ўрокі, калі бацькі не было дома. Яна бачыла, у якім стане вярнулася дадому маці. Калі з'явіўся бацька і адразу накіраваўся ў спальню, дзяўчынка насцярожылася. Не, яна не стала падслухоўваць іх размову. З малых год бацька вучыў яе, што гэта нядобра. Але калі ён закрычаў, Наташа не вытрымала.

Яна з'явілася ў дзвярах спальні ў чорным фартушку, з банцікам у косах, стройная, высокая (у бацьку пайшла), з ласкавай усмешкай на твары.

— Добры дзень, тата. Мы не бачыліся сёння, — падбегла, паднялася на пальчыках, чмокнула ў шчаку.

— Твой тата падлюга! — не вытрымала

Галіна Адамаўна, каб не шыбануць у мужа самы цяжкі камень. Яна не чакала, што камень можа паляцець у яе.

Наташа адступіла ад бацькі, агледзела яго, потым — маці. І зноў да бацькі. Абняла за шыю, закрычала:

— Няпраўда! Няпраўда! Няпраўда! Ён добры, ён разумны. А ты… ты… неразумная… ты — раўнівая. Ты атручваеш яму жыццё.

— Наташа! Наташка! Хіба можна! Сціхні! — Антон Кузьміч сварыўся на яе, але прыціскаў да сябе. Гладзіў худзенькія плечы і адчуваў, што сам захлынаецца слязамі.

Дачка вырвалася, выбегла з пакоя.

Галіна Адамаўна самлела, у яе здарыўся сардэчны прыступ.

Валянціна Андрэеўна атрымала ананімнае пісьмо. Немагчыма растлумачыць, чаму Гаецкая жанчынам, якія сябравалі паміж сабой, паведаміла па-рознаму: адной — яўна, другой — ананімна.

Нельга сказаць, што Валянціна Андрэеўна ніколі не раўнавала Кірылу. Усё было ў жыцці. На тое яно і жыццё. Але яна ніколі не траціла розуму і здольнасці разважаць, аналізаваць. Быў у яе вопыт і добрая жаночая мудрасць. Калі ніводзін лекар не задумаўся, колькі патрэбна часу, каб пасля такой аперацыі чалавек вярнуўся да нармальнага, не, ненармальнага, вясёлага жыцця, то яна адразу ж падумала пра гэта і першаму, чаму не паверыла, — сувязі Яраша з Зосяй. Кірыла і Маша?.. Прыпісалі б яе мужу любую другую жанчыну, у Валянціны Андрэеўны, магчыма, яшчэ ўзніклі б нейкія падазрэнні: не бывае дыму без агню. Але Маша… Яна бачыла дзяўчыну адзін раз, ведала, што яна сустракалася з Тарасам і Славікам. І раптам — Кірыла. Не, не, не! Яна з агідай, з нянавісцю да ананімшчыка адганяла гэтую брудную плётку. Яна палюбіла Машу, паверыла ў яе розум, у яе дзявочую сумленнасць і чысціню, інтуітыўна, чуццём педагога, адчувала, што такая натура ніколі не зробіць подласці. Валянціна Андрэеўна любіла людзей і верыла ім.

Увечары яна паказала пісьмо Кірылу. Пакуль ён чытаў, яна ўважліва сачыла за выразам яго твару. Спачатку ён пачырванеў, потым пабляднеў, спацеў. Як бы вытлумачыла гэта тая ж Галіна Адамаўна! Валянціна Андрэеўна ўбачыла іншае: здзіўленне і абуранасць. Дачытаўшы да канца, ён разгублена паглядзеў на жонку.

— Чорт ведае што такое! Падумай толькі, якая душа павінна быць у чалавека, каб з усіх гэтых фактараў зрабіць такія высновы. Вырвалі мы ёй кватэру, куплялі мэблю, прывезлі яе з бальніцы, былі яшчэ разы два. Ты чытала яе расказ… Але, прыязджалі яны з Антонам па грыбы… Ну і што? Гэта — яна, Гаецкая. Недарэмна Антон так не любіць гэту бабу.

— Увогуле ты, Кірыла, ласы на каўбасы. Гэта я ведаю. На кожную прывабную кабету зіркаеш як кот на сала.

— Валя!

— Але не бойся. Гэтаму пісьму і я не веру. Не таму, што ў табе вельмі ўпэўнена. Не суцяшайся. Веру ім — Зосі, якую знаю па тваіх расказах, і Машы…

Кірыла з палёгкай уздыхнуў.

— Ведаеш, пра што я падумаў? Чаму ў такіх разумных бацькоў, як мы з табой, не вельмі разумныя дзеці?

— Што табе трэба ад тваіх дзяцей? — адразу спахмурнела і ўзлавалася Валянціна Андрэеўна. — Розум прыходзіць з гадамі. У цябе яго і цяпер не надта, калі ты пра яго такой высокай

думкі.

Пра ўсё яна магла гаварыць разважліва і спакойна. Але няхай ніхто не чапае яе дзяцей, нават іх родны бацька.

Кірыла зразумеў, што зрабіў не той паварот і не так, як трэба, зліслівіў перад жонкай.

— Ну, добра, добра. Не злуй. Чаму ты думаеш, што я так ужо дрэнна думаю пра сваіх дзяцей? Я проста хачу, каб яны былі лепшыя за нас.

Валянціна Андрэеўна чамусьці цяжка ўздыхнула.

— Ёсць, Кірыла, норма чалавечых якасцей? Хіба дрэнны чалавек Галіна Адамаўна? Але ўяўляю, што з ёй робіцца, калі такое агідненькае пісьмо прыслалі і ёй.

— Няўжо можна паверыць гэтаму?

— Ты не ведаеш яе. Нам трэба зараз жа схадзіць да іх.

На іх званок адчыніла Наташа. У дзяўчынкі быў такі выгляд, быццам яна толькі што вярнулася з пахавання кагосьці блізкага.

— Тата дома?

Яна кіўнула галавой.

— А мама?

— І мама.

Антон Кузьміч сядзеў у сваім застаўленым кніжнымі шафамі кабінеце і бяздумна гартаў альбом Траццякоўскай галерэі.

Галіна ляжала ў спальні. Яна не хацела бачыць ні мужа, ні дачкі — гэтага «Ярашавага кодла», як яна пасля крычала ў істэрыцы. Каля яе быў адзін Віця, далікатны, ціхі, асцярожны ў сваіх пачуццях і меркаваннях. Можа, праз гэта Галіна Адамаўна больш любіла сына, чым рэзкую, нявытрыманую дачку. А Ярашу, наадварот, якраз гэтая рыса не падабалася ў сыне.

Валянціна Андрэеўна, уміг зразумеўшы становішча, адразу пайшла да сяброўкі. Кірыла, убачыўшы, у якім настроі Яраш, паспрабаваў жартаваць, весела спытаў:

— Што? Выдала?

Антон Кузьміч сціснуў рукамі скроні, на твары яго была пакута.

— Жах! Калі гэта будзе паўтарацца, калі так будзе далей — немагчыма жыць, працаваць…

Шыковіч адкінуў прэч свой гулліва-жартаўлівы тон. Пэўна, справа сур'ёзная, калі нават Яраш, які да ўсіх нягод ставіўся з гумарам, так перажывае. Кірыла ўпаў у крэсла насупраць сябра. Пстрыкнуў партсігарам.

— Ты мне растлумач. Чым ты вінаваты перад ёй, што яна так не верыць?

— Не хапае інтэлігентнасці. Звычайнай культурнасці. Усё няшчасце наша, што мы не выхавалі ў нашай інтэлігенцыі неабходнай інтэлігентнасці. Адгэтуль дзікая рэўнасць маёй жонкі, дзікая подласць Гаецкай, усё што хочаш.

Яны доўга гутарылі пра гэта. Можа, праз добрую гадзіну Валянціна Андрэеўна паклікала іх у спальню.

— Ну вось што, хлопчыкі, — сказала яна двум сталым мужчынам, як малым. — Сядайце і расказвайце. Толькі не круціце хвастамі, а то надзяру вушы.

Яны расказвалі, дапаўняючы адзін аднаго, да позняй ночы.

Здавалася, наступіла прымірэнне.

27

Старшынёй сесіі выбралі Гаецкую. З'яўленне яе за сталом прэзідыума дэпутаты сустрэлі вясёлымі апладысментамі. Раней увесь час старшынёй выбіралі мужчыну, сакратаром — жанчыну. На мінулай сесіі нехта з дэпутатаў зрабіў заўвагу аб такім парадку. І вось упершыню зрабілі наадварот.

Тамара Аляксандраўна са сціплай усмешкай ківала галавой у залу і крышку даўжэй, чым трэба, ціснула руку сакратару — зусім юнаму электразваршчыку будаўнічага трэста. Яна ўмела паказаць сябе людзям! Прыемным голасам абвясціла парадак і рэгламент. Усё было распісана, звыкла, і ніхто не чакаў, што могуць быць заўвагі па парадку. Ды раптам падняўся Яраш і сказаў, што яму для садаклада патрэбна не дваццаць хвілін, як прапануюць, а мінімум гадзіна — ёсць што сказаць пра медыцынскае абслугоўванне гараджан.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Господин моих ночей (Дилогия)

Ардова Алиса
Маги Лагора
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.14
рейтинг книги
Господин моих ночей (Дилогия)

Искра Силы

Шабынин Александр
1. Мир Бессмертных
Фантастика:
городское фэнтези
историческое фэнтези
сказочная фантастика
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Искра Силы

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №8

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное