Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

Над Іматрай

На поўначы сумнай, у Фіншчыне дзіўнай, Ракой з вадаспадам заліўся пакат; Вуоксаю рэчка завецца у фінаў, Іматрай завуць вадаспад. Клакочуць, рагочуць Іматрыны хвалі, На цэлыя вёрсты шум-гоман стаіць, Нем толечы каменны бераг, як з сталі, I зарасьнік хвойны маўчыць. Шалее Іматра між каменных глыбаў, За хваляю хвалю імчыць к нізіне; Як хмар недаступных махнатыя скібы, Адна адну схопіць, піргне. Адна з адной рынуцца ўглыб, як магілу, Там скруцяцца, ўзьнімуцца клубам, дугой, Рассыплюцца пухам, расьсеюцца пылам, Зноў выскачаць к небу гарой. Зірнуць, зьзіхануцца, сыпнуцца на скалы, Ўсім дантаўскім процьмам на зьдзіў, I люнуць на волю, забыўшыся шалаў, Плывуць паміж пустак
і ніў.
Другія іх зьменяць і пеняцца ў зломе, Адвечністым шумам калышунь прастор; Свабодай сваёю і роднай Суомі Сягнуць быццам хочуць да зор. Стаіш і глядзіш на бунтоўныя воды, І сэрца лялеецца ў сьцішнай жальбе, Ўсё слухаеш нема, як стогнуць нягодай Ды як бы ўсё клічуць цябе: «Хадзі к нам, бяспутнік, кінь долю на сьвеце, Спачын векаавечны дамо ў забыцьці; Нязьведанай воляю будзем шумеці І гутарку з сонцам вясьці. Хадзі ў нашы хвалі, спаўём твае грудзі Вадзіцай сьцюдзёнай, кіпучай, як вар; Народ аб нас казку злажыць не забудзе, І песьню нам зложыць пясьняр». Так сумна на поўначы, ў Фіншчыне дзіўнай, Ракой з вадаспадам заліўся пакат; Вуоксаю рэчка завецца у фінаў, Іматрай завуць вадаспад.

Вёска

За хатай хата у парадак Сядзіць адна каля адной; Залегла вуліца сяродкам, Будынкі збоку чарадой. Ня год, ня два зьняла з плеч вёска, — Дзянькоў уцёкшых знак відаць: Мох у салому паўпіваўся, Падпора час сьпяшыць стрымаць. Жыцьцё у лапці абувае Сваяк, чужынец-прайдзісьвет, Бяда багацтву б'е паклоны, Цямнота к знаньню зводзіць сьлед. Вядзе вайну сьляза са сьмехам, Дзярэцца той, а той дрыжыць, З грахамі важыцца пакута, У пары ноч і дзень бяжыць. Ня знаю: шчасьце ці няшчасьце Ўе тут спакойнае гняздо… У вёскі гэтага спытайся, — Маўчыць і вёска пакуль што.

Сад

Гальлё панадна разлапушыў За хатай прадзедавай сад; Чарэшні, яблыні і грушы Сышліся згодліва у рад. Ківаюць макаўкамі ўдала, Плывуць напевы ад галін, Як бы зь іх кожная ўзывала: «Хадзі, бяспутнік, адпачынь! Хадзі, усядзься каля нас ты, Жыцьця прыгод забудзь напасьць, Паслухай музыкі лісьцястай: Яна табе гарт новы дасьць. Ты многа йшоў, блудзіў ты многа, — Жаданьня крыж ты нёс і нёс, Аж на расстайных стаў дарогах; Цяпер — да нас ад бур і сьлёз!..» Так быццам вабіць сад лісткамі Пад цень свой думку многа лет; А думка — што? яна зь вятрамі, Ня знай, за чым ляціць у сьвет…

Рэчка

Між гор — далінаю — за вёску, Не аглядаючыся ўзвыш, Суважна, попрасту, па-свойску Бяжыш ты, рэчка, і бяжыш. Падгоніш каменьчык жвіровы, Травінку водную трасеш, Чапаеш кораньчык альховы, Па верху кветачку нясеш. I лёд зімой табе ня шкодзе — Ўсё коцішся; а цёплым днём На бераг выглянеш разводзьдзем, Дый посьле — зноў сваім сьлядком. Нясецца весела вадзіца, Мая зь ёй думка сьлед у сьлед, — То рвецца ўдаль, то зноў баіцца. I міл, і страшан думцы сьвет. А рэчка як бы мне гавора: «Аб долі хочаш знаць маей? Я — капля ў моры; толькі ж мора Маё ад дум тваіх сьвятлей!..»

Сельскіе могілкі

Люблю я могілкі з каплічкай, Прысельле насыпаў і пліт, Дзе крыж і страшыць, і галубіць, Сьлязой дзе кожан дол абмыт. Сваё дзе Радаўніца сьвята Сьпяшыць у год абходзіць раз, — Сялян склікаючы сямейку, Спраўляе зь сьветам тым папас. Жывыя душ успамінаюць Сваёй успанае радні, Над імі жаляцца галінкі, Нясуць былыя думцы дні… Агул жыцьця ўсяго абыймеш, Друзы пагод і непагод, Зямлю і неба ў рукі возьмеш, — У гэты край зьляціць паглёд. I як жа міл дзірванчык цішы, Спакою дзіўнага узгор, Дзе не чапіў сялянства пушчы Навейшай мудрасьці тапор!..

Явар і Каліна

Песьняй
вясны лебядзінаю,
Скінуўшы зімнія чары, Шэпчуцца явар з калінаю Ў сумнай даліне над ярам.
Лісьцікі зеленяй хваляцца Небу панятлівай мовай: Росамі мыюцца раніцай, Песьцяцца сонцам паўднёвым. Захадам модлы пакорныя З маткай-зямлёй адпраўляюць; Тайна у ночаньку чорную Месяца, зор выглядаюць. Слухаюць сьмехаў русалчыных, Лопату крыльляў начніцы, Ветру павеваў ап'янчаных, Плюскату шклістай крыніцы. Чуецца музыка дзіўная Ў повесьцях сонных імшараў… Цешыцца явар з калінаю, Скінуўшы зімнія чары.

Явар

За пакутнай за гарою Ўзьнёсься явар адзінокі I ківае галавою, Ўсё ківае ў сьвет далёкі. Колькі, бедны, крыўды мае? Колькі жалю ў гальным шуме: Хто падгледзе, ўсё згадае, Ўсё прачуе ў соннай думе? Смуцен явар. Змагаць-біцца Сіл замала зь непагодай — Па лісточку, па галінцы Ўсё губляе з кожным годам. Гэй, і явар жыў надзіва, Паглядаў у сьвет з адвагай, Быў ён князем гэтых ніваў, На ўсім сьвеце меў павагу. Ад узгорка да узгорка — Ці там сонейка, ці вейка, Ці то соладка, ці горка — Помніць явара жалейка. I ў дзень будні, і ў нядзелю Ён зь людзямі са сваімі. Колькі песень аб ім сьпелі? Колькі ў песьнях яго імя? Зьбеглі леты за лятамі. Як ня нашы, нашы песьні; I мы самі, як ня самі. А наш явар? Аж балесьне… За пакутнай за гарою Плача хмурны, адзінокі I ківае галавою, Ўсё ківае ў сьвет далёкі…

Дуб

Распусьціўшы сучча У глухім прывольлі, Сам адзін расьце ён На далёкім полі. Як цар, у кароне, Аб нічым ня дбае, Ці то стогне бура, Ці віхор гуляе. На адным ён мейсцы Днюе і начуе; Многа казак знае, Многа песень чуе. Дождж падмыў карэньне; Ў ім дупло — як хата… Ён стаіць і дрэмле — Грозны, расахаты.

Вярба

Стаіць вярба сухая У полі на мяжы, Кару з галін сьпіхае, Галіны — як крыжы. Ці непагадзь іх мые, Ці сьпеката пячэ, — Ўгару глядзяць нямыя, Штогод нямей яшчэ. Шчабетлівая птушка Папеці не ляціць, I мятлічак, і мушка Гняздо баяцца віць. Адно птах несьвянцоны Спраўляе свой папас… Падбітыя вароны Ды груганы падчас… А ўсесьвяточнай ночай, Як ляжа цемната, Ў сухой вярбе ляскоча Асеньняя слата. Галодны вецер сьвішча, Шалее ў злыбядзе, Цямняцкае ігрышча З сухотніцай вядзе. Праклённы хохат-рогат, Выклічыны жуды, I жальны ціхі ёкат Там чуецца тады. Ў такі час кажуць людзі Аб той вярбе сухой: Хай Бог судзьдзёю будзе Над грэшнаю душой.

Груша

Калышацца сталетняя, Шуміць на ўсе староны, На ёй галінаў тысячы, Лісткоў на ёй мільены. Шпакі на ёй чырыкаюць, I белкі часам скачуць, I сонца дарыць сьпекамі, I хмары дажджом плачудь. Яна, загартаваная Сталетняю парою, Шуміць, заходзе ў гутарку То зь небам, то зь зямлёю. Дый дзіўнай мовы грушынай Людзям не зразумеці, Хоць мо' аб чым і радасным Захоча ім шумеці. Хоць будзе мо' расказываць Аб долі, аб багацьці, З даўнейшага, прайшоўшага Пыл забыцьця зьмятаці… О груша, о сталетняя, Наўчы, што мне зрабіці, Каб мову тваю дзіўную Людзям пералажыці…
Поделиться:
Популярные книги

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

Дорогами алхимии

Видум Инди
2. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дорогами алхимии

Поступь Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Поступь Империи

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Орден Багровой бури. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 1

Семь способов засолки душ

Богданова Вера
Детективы:
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Семь способов засолки душ

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1