Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян

Шрифт:

Я быў невыказна здзіўлены і неспакойны. Вырашыў: не спаць усю ноч, абы толькі даведацца праўды. Увечары, калі Амелія, запаліўшы свечку, пайшла ў асобны маленькі пакой памаліцца, я падкраўся на пальчыках да прачыненых дзвярэй, прыслухаўся і пачуў піск такі тонкі, нібы камар, гудучы, лётае ля скроні і шукае, дзе б утнуць. Слухаў некалькі хвілін, не сыходзячы з месца, і гэтаксама ціха зноў адышоў, не чакаючы, пакуль яна дагаворыць свае пацеры.

Пасля паўночы не клаўся спаць, а ў асобным пакоі за сталом сам-насам раскладваў карты, быццам варажбою хацеў вызнаць, ці спраўдзяцца размаітыя мае жаданні і намеры.

Калі ўсе заснулі і ўсюды зрабілася ціха, я патушыў свечку, заходжу ў спальню, як начны страх; вакно там напалову было зачынена. Амелія, стогнучы ў сне, ляжала ў ложку, каля ног яе, падаючы праз квадрат шыбіны, адбілася месяцавае святло, а ў галовах пачуў нібыта піск мухі, што трапіла ў павуціну. Дрыжыкі прабеглі па маім целе. Падумаў сам сабе:«Вось цяпер дазнаўся праўды!» — і цэлую ноч і на хвіліну не заплюшчыў вочы. Назаўтра раніцай я прыйшоў да старца і ўсё расказаў яму.

— Верыш, пане, цяпер: я казаў праўду, — прамовіў старац, — але яшчэ не ўсё: трэба зрабіць так, каб гэтыя жывыя валасы не прыцягвалі да сябе юначых вачэй. Загадай, пане, сваёй жонцы адрэзаць касу і ўначы, пакуль певень праспявае, прынясі яе да мяне, а я паруплюся, каб ты яшчэ раз пабачыў цуды на свае вочы.

Не ведала Амелія і нават не падазравала пра нашу ўмову і пра жахлівыя мае намеры. Сустрэўшы мяне, сказала спакойным голасам:

— Што з табою, Генрык? Здаецца, у гэтую ноч бяссонне цябе мучыла? Да позняга сам-насам бавіўся з картамі, і на світанні ўжо не было цябе ў доме.

— Не спаў уначы і раніцай уцёк з дому, бо твае валасы, што крычаць на галаве, нідзе мне спачыну не далі.

— Не разумею гэтае загадкі, бо першы раз чую пра крыклівыя валасы.

— Рух тваіх валасоў спадабаўся ўсім гасцям.

— Кажы, Генрык, ясней, — сказала яна, — бо я на такія загадкі не здатная.

— Скажу і ясней: хачу, каб ты абрэзала валасы; замужняй кабеце прыстойней быць з пакрытаю галавою.

— Дзіўны капрыз убіўся табе ў галаву.

— Можа, і дзіўны, але справядлівы, — сказаў я. — Не хачу, каб ты ганарылася цудоўнаю касою, якая чарадзейскаю сілаю прыцягвае да сябе ўсе вочы; дык будзь ласкавая — калі хочаш, каб я быў спакойны — загадай абрэзаць сабе валасы.

— Разумею цяпер, — сказала Амелія, — усё дзеля твайго спакою.

Паклікала прыслугу, загадала, каб тая адрэзала ёй касу, і, заліўшыся слязьмі, выйшла ў другі пакой.

Каля поўначы, маючы з сабою касу Амеліі, я пайшоў да самотнае хаціны старца. Ён не спаў: я бачыў, што ў вакне свяціўся агонь. Заходжу ў дом: ён сядзеў у одуме каля стала, абапёршыся на руку, быццам паглыбіўся ў нейкія думкі; у кутах варушыліся чорныя трусы, вочы якіх гарэлі рубінавым агнём. Ён падняўся з месца і кажа:

— А што, зрабіў пан так, як я раіў?

— Зрабіў усё як належыць, вось жончыны валасы.

Дастаю з кішэні касу і кладу перад ім на стале.

— Хутка, пане, — кажа ён, — пабачыш цуды.

Узяў вялікую драўляную міску, наліў вады, частку валасоў з касы паклаў у тую пасудзіну; стаяў, утаропіўшыся на валасы; агонь на стале гарэў цьмяна, нібы дагараў, месяц выглянуў з-за чорных воблакаў, засвяціў бледным святлом у вакно, нечакана ўсхадзіўся вецер, лес парушыў сваё глухое маўчанне шумам. Глянуў я на старца: здавалася, што яго вусны, бледныя, як у нябожчыка, варушыліся, быццам ён штосьці шаптаў;

трывога агарнула мяне, дрыжыкі прабеглі па целе; нарэшце ён сказаў:

— Падыдзі і глянь, што дзеецца.

Глянуў у міску — цуда! Жывыя валасы, уючыся ў розныя бакі, нібы п’яўкі, бегалі ў вадзе. Доўга я глядзеў задумана на гэта. Нарэшце ён вынес з хаты намочаныя валасы і частку касы і ўсё гэта кінуў у рэчку. І здалося мне, быццам бачыў я ў месяцавым святле, што ўсе яны плавалі, звіваючыся, наверсе.

Пасля гэтае страшнае пробы ён сказаў мне:

— Будзь, пане, спакойны, ужо валасы не будуць таемнаю сілаю прыцягваць да сябе вочы гасцей.

Пасля гэтага майго ўчынку Амелія доўга ўпотай плакала, і здароўе яе з кожным днём горшала, уначы не магла заснуць: як толькі прыплюшчвала вочы, адразу мроіліся ёй нейкія прывіды, што ўставалі з магіл.

Перад захадам сонца здарыўся страшны выпадак. Амелія сядзела адна ў садзе, але калі пачаў насоўвацца вячэрні змрок, упала раса на травы, паветра стала халоднае і вільготнае, — вярнулася ў свой пакой. Ледзь ступіла на парог — нема закрычала і ўпала, нібы мёртвая; збегліся ўсе, паднялі яе, на твары і кроплі крыві не было; паклалі на ложак і з цяжкасцю змаглі вярнуць ёй дыханне.

Як апрытомнела, расказала, што ўбачыла тады перад сабою таго чорнага старца ў жахлівым абліччы: крывавым агнём свяціліся ягоныя вочы, у руках трымаў велізарны нож і пагражаў ёй смерцю.

Калі я ўбачыў стан яе здароўя і што ў яе зусім хворыя нервы, у маім сэрцы з’явілася нарэшце літасць. Паслаў хутчэй па доктара.

Штодня лёталі пасланцы да горада з медыцынскімі рэцэптамі; усё, што можна, рабілі, каб падмацаваць яе. Прайшло некалькі дзён; лячэнне было безвыніковае, не прынесла ніякае палёгкі, і Амелія яшчэ больш пакутавала і слабела.

Бацькі, даведаўшыся пра небяспечную доччыну хваробу, прыехалі пераведаць. Яна хацела, і доктар гэта раіў, каб лячыцца ў бацькоўскім доме. Можа, там хутчэй супакояцца яе думкі і лекі будуць лепей уздзейнічаць.

Пагадзіўся я з гэтым, і Амелія з бацькамі выехала з майго дома, абяцаючы вярнуцца, як толькі дазволіць здароўе.

Праз тры дні атрымаў ліст з чорнаю пячаткаю і ўбачыў там такія словы: «Амелія самотнае сваё жыццё закончыла ўчора а пятай гадзіне пасля паўдня».

Калі гэта прачытаў, знячэўку ўсе валасы на маёй галаве заварушыліся і пачалі страшна крычаць. Люты страх апанаваў мяне, я нарэшце ўбачыў, да якога няшчасця давёў мяне той жахлівы старац. Хапаю набіты пісталет, бягу з намерам забіць яго на месцы… ледзь адчыніў дзверы — з пустое хаты вылецела велізарная чарада кажаноў і са страшным піскам пачала кружляць над гэтаю хацінаю і вакол дрэў, а старца і яго трусоў ужо і звання не было.

Пакінуў я свой дом. Страшна ў ім жыць, страшна выйсці ў поле і бачыць лугі, пагоркі і лясы, бо там усюды з’яўляецца перад маімі вачыма чорная, як у д’ябла, постаць жахлівага старца.

Вось, доктар, споведзь майго жыцця.

Крыху памаўчаўшы, ён паклаў руку на галаву і, гледзячы ў люстэрка, сказаў:

— І цяпер валасы варушацца і крычаць. Ну, ці ведаеш, як дапамагчы мне ў няшчасці?

Доктар, стараючыся яго суцешыць, запрасіў да сябе, даў адрас, і мы з ім неўзабаве выйшлі з карчмы, а Генрык застаўся там. Праз два дні я выехаў з Віцебска і больш яго не бачыў.

Поделиться:
Популярные книги

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Прорвемся, опера! Книга 4

Киров Никита
4. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 4

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Владыка морей ч.1

Чайка Дмитрий
10. Третий Рим
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Владыка морей ч.1

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Антимаг его величества. Том II

Петров Максим Николаевич
2. Модификант
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Антимаг его величества. Том II

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!