Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян

Шрифт:

Яснасць на небе

Нечакана зыркае святло ўдарыла ў вакно і асвяціла пакой. Усе змоўклі, перапалоханыя гэтым раптоўным дзівам, пасля выскачылі з хаты, думаючы, што недзе ў суседзяў пажар. Убачылі на небе такую зыркую яснасць, што ледзь вока трывае; разлілася яна кшталтам велізарнае ракі. Палі, лясы і горы, пакрытыя снегам і асветленыя агністым небам, мелі дзіўны і захапляючы выгляд. Хмары, распаленыя чырвоным полымем, ляжалі на даляглядзе; здавалася, што там тонуць у пажарах велічныя гмахі і стромкія вежы. Доўга моўчкі стаялі

і паглядалі мы на гэты дзіўны і страшны малюнак неба; нарэшце яснасць вогненнае ракі пачала цьмець і нікнуць у паветры; патухлі хмары, і сутонне зноў ахінула неба і зямлю.

— Дай Божа, — сказаў дзядзька, вярнуўшыся ў хату, — каб гэты знак нам спрыяў. За сваё жыццё трэці раз бачу падобнае дзіва, і заўсёды ў той год, калі бачылі такія пажары на небе, бывалі нейкія неспадзяванкі.

— Я ведаў старога, што памятаў год Лебяды, — сказаў пан Латышэвіч, — і часта апавядаў пра дзівы, якія сам бачыў на небе. Гарэлі тады замкі ў паветры і войскі біліся ў полымі. Страшэннае гора было ўсім. Людзі жывіліся адной травою; аднак жа праз год злітаваўся Бог над галоднымі і паўсюль спіжарні напоўніліся жытам.

— Беднасць у нашым краі — не навіна, — сказаў Сівоха. — Прыйдзе вясна, і рэдкі селянін, сеўшы за стол, пакладзе хлеб перад сабою і будзе мець, чым засеяць поле. А гэтая заўсёдная нядоля да таго запала ўсім у памяць, што ўсё незразумелае ў нас заўсёды — знак няшчасця. Будзьма больш ашчадныя і руплівыя. Хто працуе і просіць Бога, той і сам жыве заможна, і людзям дапамагае.

Сляпы Францішак уздыхнуў:

— Мы сустракаем і праводзім усе гады з адной і той самай песняй. Свет нам — пілігрымка, а неба — напамін. Летам, калі я чую гром, што скаланае ўсю зямлю, думаю пра Ўсемагутнасць Творцы і пра Ягоную міласэрнасць. Няхай будзе Яго воля. Наша будучыня — у Яго руках.

— Я чуў некалі такое апавяданне [167] , — сказаў Сівоха. — Летам пасля захаду сонца перад нядзеляю ноч была ціхая і пагодная. Парабкі пагналі коні на начлег. Адны сяляне пасля дзённае працы гаварылі пра сваю гаспадарку, іншыя спявалі, вяртаючыся з паншчыны. Раптам убачылі ўгары дзіўнае відовішча: на ўсю сваю прастору раскрылася неба і быццам бы сярод гэтага святла бачылі анёлаў, адзенне якіх было бялейшае за снег, а вакол галавы — німб, яснейшы за сонца. Усе ўпалі ніцма, і хто маліўся шчыра, таму Бог такія шчодрыя даў дарункі, што ўсё жыццё тыя людзі не ведалі нэндзы.

167

З апавяданняў люду.

— Чуў і я гэтую гісторыю, — сказаў Завальня. — На маю думку, праўдзівую і шчырую малітву заўсёды неба пачуе. Але дзе ж Базыль? Ён яшчэ не закончыў свайго апавядання.

Агледзеліся ўсе — але Базыля ўжо ў пакоі не было.

— Пэўна, заваліўся спаць, — абазваўся Сівоха, — бо я даўно заўважыў, што ён ледзь сядзеў і ўсё пачынаў драмаць. Але, пане-гаспадару, час бы і нам ужо адпачыць. Заўтра не цэлы дзень спаць: трэба быць на святой імшы.

— Але ж апавяданне

пра жабер-траву не закончана.

Сказаўшы гэта, дзядзька выйшаў і загадваў прыгатаваць гасцям ложкі.

Патушаны агонь. Усе моцна спяць.

Таварыш у падарожжы

Усюды прырода дзіўная, прыгожая і разнастайная, чаргуюцца навальніцы і пагодныя дні. Здзіўлены пілігрым пазірае на змрочныя, вясёлыя і дзікія малюнкі пагоркаў і лясоў, страчае людзей, якія, разумеючы яго думкі і пачуцці, радыя падзяліцца з ім цяжкай сваёй тугою; усюды ёсць шчасце і нядоля; усюды незразумелая наканаванасць вядзе нас па розных дарогах жыцця. Чаму ж чалавек заўсёды сумуе па сваёй роднай зямлі, як дзіця па маці?

Такія думкі агортвалі мяне, калі на адзіноце падарожнічаў праз палі і цёмныя лясы далёка ад Бацькаўшчыны. Было ўжо каля паўдня — чыстае неба, ціхі дзень, спёка. Знябожаны падарожжам і сонцам, я сеў каля дарогі ў засені бяроз.

Непадалёку звінеў крынічны струмень, лашчылі мяне лёгкія подыхі ветрыку, што плыў з поля. Аддаўшыся марам, я ўспамінаў прыгоды мінулых гадоў і не заўважыў, як нехта падышоў да мяне — высокага росту — клунак на плячах, смуглы ад сонца і ветру твар, худы, змучаны цяжкім падарожжам. Пачаў ён так:

— Прыемна адпачываць тут, у засені бяроз каля крыніцы?

— Цяжка ісці ў такую спякоту, — адказваю. — А да вёскі ці да якой-небудзь аўстэрыі [168] , магчыма, яшчэ далёка.

— Найлепей ісці, калі сонца схіліцца да захаду і абзавуцца спевамі саловак лясы, а цяпер усюды глуха: і птушкам дакучае спёка.

— Куды ты ідзеш? — запытаўся я ў незнаёмца.

— Туды, далёка, — паказаў ён рукою.

— Будзеш мне спадарожнікам, бо і я таксама іду ў той бок.

168

Аўстэрыя — гасцініца, заезны дом.

— Добра! Але, здаецца, бачыў цябе калісьці. Ці не на берагах Дзвіны? Можа, мы землякі?

— Мо і так. Бо там прамінулі найшчаслівейшыя дні майго жыцця.

— Я — Севярын, — сказаў вандроўнік. — Смутак і час змянілі мой твар, і вясёлыя думкі назаўсёды развіталіся са мною. Сёння я ўжо не той. Такія вось пуцявіны нашыя.

— Успамінаю цяпер: ты вёў некалі рэй у вясёлых забавах.

— Пакуль не глянуў вакол сябе. А як убачыў і ўсё спасціг — вандрую па свеце і нідзе не знаходжу спакою.

— Пуцявіны нашага жыцця, — сказаў я, — як пуцявіны жахлівых сноў.

— І цяжка дачакацца світання, якое б абудзіла ад гэтых страшных крозаў.

— Ці даўно, — пытаюся, — бачыў родныя пагоркі і лясы?

— Нядаўна, — адказвае, — пераведаў той край. Бачыў: пагоркі на сваім месцы, а лясы разрасліся яшчэ болей. Шмат! Шмат перамен! Змрочны час, неўраджайныя гады, зніклі вясёлыя забавы сялян, і ў полі не пачуеш песні аратага ці пастуха. Толькі Плачка на могілках сумным голасам кранае душы тых, хто ідзе блізка таго месца.

Поделиться:
Популярные книги

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Сумеречный стрелок 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 6

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Демон Системы. Часть 2

Poul ezh
4. Пехотинец Системы
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Демон Системы. Часть 2

Дорога к счастью

Меллер Юлия Викторовна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.11
рейтинг книги
Дорога к счастью

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда