Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян

Шрифт:

— Калісьці былі лепшыя часы. Люба было бачыць строі і забавы людзей на свяце або на вяселлі.

— Ці памятаеш? — спытаўся Севярын. — Вёску на беразе рэчкі Обалі, ці памятаеш? Калісьці там заможны гаспадар Лукаш выдаваў дачку замуж. У той час мы абодва цікавіліся народнымі забавамі і вясельнымі песнямі. Усяго там хапала гасцям: багата было ежы і пітва. Памятаеш гэтую песню:

— Наехала гасцей, Поўный двор, поўный двор. Выбірай, Марынка, Каторый твой, каторый твой. — Да што ў сінім, На каню сівым, — То сват мой. А што ў атласе, Ў жоўтым паясе, — То дзевір мой. Пышна ўбраный, А конь буланый, — То свёкір мой. Конь
вараненькій,
Сам маладзенькій, — То мілый мой.

Самі словы гэтае песні праўдзіва малявалі дабрабыт мінулых часоў: людзі калісьці мелі ядвабныя хусткі, вопратку з добрага сукна, пекныя паясы, рослых і добра ўкормленых коней, мелі ўсё дзеля аздобы і выгодаў, былі шчаслівыя. А цяпер глянеш вакол — смутак бярэ за сэрца. Дом Лукашоў стаіць пусты, без дзвярэй і вокан, здзічэлі вішні, засохлі яблыні, якія ён сам некалі прышчапіў, сад без гаспадарскага нагляду парос дзікаю травою. Рэчка Обаль не змяніла свайго шляху, у тых жа берагах спяшаецца да Дзвіны, але вусны людзей даўно ўжо кранала ўсмешка, на бледных і змрочных тварах адбіваюцца маркотныя думкі. Я пытаўся: дзе тыя старыя, што славіліся ў гэтых краях дабрынёю і ветлівасцю? Іх дзверы заўсёды былі адчынены суседзям і вандроўнікам, у сваіх дамах ладзілі вясёлыя забавы; ніколі не адмаўлялі яны бедным, удовам і сіротам, — іх няма. Адно ўспаміны засталіся пра гэтых дабрадзеяў.

— Шмат наш край, — сказаў я, — зазнаў розных перамен шчасця і няшчасця; знікнуць тыя чорныя хмары і цёмная бура, дасць Бог, закрасуе вясна, прыйдзе заможнасць і на нашы лугі ды палі.

— Шмат праўды ў народных паданнях, — сказаў Севярын. — Памятаю, у Полацкім павеце ў гаворцы сялян пра схаваныя ў зямлі скарбы пачуў я такую гісторыю, якая добра стасуецца з нашай сённяшняй размоваю.

У Сітнянскіх лясах недалёка ад рэчкі Страдань ёсць пагоркі, якія нібыта насыпалі самі людзі. Кажуць, там быў калісьці горад, разбураны ворагамі; а праз некалькі стагоддзяў на тым месцы стаяў маёнтак. Жыў у ім пан; імя яго — Дамінік — і дасюль яшчэ памятаюць людзі. Там, на гары, блізу маёнтка, правалілася зямля. Заўважыўшы гэтае дзіва, слугі адразу ж далажылі пану. Той загадаў памераць глыбіню, але найдаўжэйшая жэрдка не дастала да дна гэтае прорвы. «Там мусяць быць багатыя скарбы, — сказаў пан. — Хачу паслаць у тую падземную схову; няхай хто-небудзь, спушчаны на вяроўцы, з ліхтаром у руках агледзіць тыя цёмныя лёхі». Але калі ўбачыў, што ўсіх апанаваў страх і не было ахвотнікаў выканаць яго волю, паслаў аднаго свайго чалавека, кажучы, што калі не паслухаецца, дык загіне і на зямлі.

Той мусіў выконваць панскі загад. Калі апынуўся на самым дне ямы з ліхтаром у руках, убачыў адчыненыя дзверы, скляпенне на слупах, усюды магільная ціша; са страхам мінае ён пусткі і ўрэшце заходзіць у велізарны пакой. Тут, асветленая агнём ліхтара, зіхацелі на сценах срэбным і залатым бляскам зброя і розныя аздобы. На крэсле каля стала спала кабета, паклаўшы галаву на правую руку. Доўгія валасы бязладна падалі на плечы, на бледным твары відаць былі слёзы, яе чорны ўбор быў знакам цяжкае жалобы, ля яе ног спалі велізарныя страшныя мядзведзі. І яшчэ бачыў Дамінікаў пасланец незлічоныя скарбы ў адчыненых жалезных скрынях.

І пакуль на ўсё гэта паглядаў спалохана — прачнулася кабета і кажа:

— Ты шукаеш скарбаў у гэтым падземным палацы?! Ад вашае хцівасці нідзе мне няма спакою.

Пасля яе слоў прачнуліся лютыя звяры. Гарэлі іх страшныя вочы, і тапырылася поўсць на спіне.

— Прабач, пані, — залямантаваў той бедны чалавек. — Я не хачу скарбаў, але воля раз’юшанага пана паслала мяне ў гэты падземны палац. Я мусіў выканаць загад, бо загінуў бы за непаслушэнства.

Кабета супакоіла велізарных звяроў, вочы яе заліліся слязьмі, і сказала яна засмучаным голасам:

— О, нешчаслівыя! Яшчэ не выкінулі са свайго сэрца пыхі і лютасці. Памёр бы ты на гэтым месцы, калі б прыйшоў сюды па сваёй волі. Дарую табе, ідзі і скажы жорсткім людзям: «Не дадуць вам шчасця скарбы, калі міласэрнасць не змякчыць вашае сэрца, гэтыя зямныя дарункі ўзбагачаюць тых, хто ў іншым чалавеку бачыць бліжняга свайго і брата».

Так, адпачываючы пад шатамі дрэваў, доўга размаўлялі мы пра зменлівасць лёсу: як некалі Бог блаславіў працу продкаў, шчодрыя былі ўраджаі на палях і велізарныя статкі пасвіліся на пагорках; як пасля беднасць і голад распаўзліся па цэлым краі; пра цяперашнія ўраджаі і пра людскія пакуты, пра старых, што выправіліся ў вечнасць, і пра тых, што шукаюць шчасця ў далёкіх чужых краях.

Сонца хілілася да захаду. Севярын устаў, падрыхтаваўся ісці і сказаў:

— Хадзем далей. Пакуль сонца сядзе, буду табе таварышыць. А там прыйдзем на месца, дзе разыходзяцца дзве дарогі, яны нас і разлучаць.

Ідучы лясамі і палеткамі, Севярын апавядаў мне пра ўсходнія і паўднёвыя краіны, якія прыгожыя краявіды сустракаў там, у далёкіх краях, якія вялікія чароды пасуцца ў стэпах і на гарах, як зямля, не вымагаючы вялікае працы, кожны год узнагароджвае багатым ураджаем, і пра выгоды тамтэйшых жыхароў.

У размовах хутка праляцеў час. І вось я ўжо бачу перад сабою могілкі, каплічку, драўляныя крыжы і дзве дарогі: адна ў густы лес, другая — далей праз палі і пагоркі.

— Тут і канец нашае

супольнае вандроўкі і нашым размовам, — сказаў Севярын, сеўшы на магільны камень. Ён глянуў у неба і аддаўся нейкім маркотным думкам. І мяне апанаваў смутак. У гэты час мы абодва нагадвалі журботныя магільныя помнікі.

Хавалася на захадзе за рубінавым воблакам сонца, неба было пагоднае, рэчка свяцілася здалёку, як люстэрка, паветра такое ціхае, што чуваць было, як дзесьці пераляталі начаваць на далёкае возера качкі, зайграла ў пушчы музыка лясных птушак, заспяваў чароўным голасам салавей у блізкім хмызняку.

— Як шчыра ўся прырода цешыцца вясною ў такое ціхае надвор’е, — сказаў Севярын. — Чалавеку не дадзена сапраўднае весялосці: багатыя, калі сонца сядае, маркоцяцца, што як адзін дзень, так і цэлае жыццё іх міне, схаваецца ад іх назаўсёды, смерць забярэ ў іх уцехі і вясёлыя забавы. Бедныя засмучаюцца, калі сонца ўзыходзіць, — што абудзіла іх да пакутаў і працы. А той, хто зазірнуў у таямніцы людскога жыцця, узважыў, ацаніў іх жаданні і пачуцці, заразіў свой розум, прытупіў зрок, — вандруе па свеце, не бачыць зоркі-надзеі; шлях усюды высыпаны цернямі, і пад ранішнім сонцам абыякава паглядае гэты чалавек на магілы.

Вось ужо і скончыўся дзень, на лагі апусцілася смуга і змрок ахутаў зямлю. Вось і канец нашага кароткага падарожжа, вось і канец нашым размовам. Сёння не так як некалі — развітваемся ля магілы, убачымся пасля смерці.

Сказаўшы гэта, ён паціснуў мне руку, пайшоў шпарка сваёю дарогаю і хутка схаваўся ў пушчы, якая, як чорная хмара, хавала далягляды.

Яшчэ нейкі час я моўчкі, як помнік, пастаяў над магілаю і самотны пайшоў далей з цяжкім смуткам на душы.

У СМУТКУ
Сціжмы зорак уверсе то гаснуць, то ззяюць, Хмары ночы схавалі нябёсаў скляпенні, У цямрэчы усё навакол патанае, Мне ж заснуць не даюць даўніх дзён маіх цені. Гэй, сябры! Мы жылі шчаслівейшай парою, Сёння ж церні і глогі жыццё уздымае; Колькі люду шукае на свеце спакою, След крывавы гаркоты у сэрцы трымае. Той няшчасны, і гэта яго прызначэнне, Хто чытае у сэрцах і годнасць, і ваду, Хто навек успаміны свае і імкненні Затаіў у грудзях, як атрутнага гада. Гэты свет яму дзікай пустэльняй здаецца, Ні душу, ані вока няма чым спатоліць; Жаль у сэрцы, а думка бязлітасна б’ецца У бяссонныя ночы, а ўдзень яшчэ болей.
НАДЗЕЯ
Адчыняецца чорнае хмары заслона, Абшар нябёс бялее там, на ўсходнім краі, І, як запаленая лямпа ў хмарах сонных, Ярчэй за іншыя нам гэта зорка ззяе. Вясляр, стамлёны штормам ў водах Акіяна, Плыве пад зоркаю надзеі без трывогі; Пяскамі Афрыкі вандруюць караваны, Што, ў неба глянуўшы, выходзяць у дарогі. О, зорка! Да цябе заўжды узносіць вочы Блукалец, што камень тугі нясе у сэрцы, Калі жалобы хмара светач думкі змрочыць, Часінай буры супыніўшы ў паняверцы. Дарма халодны розум шчасця дзесь шукае, Дарма магутны розум лічыць слуг бясконца; Сумленнага прадбачнасць акрыляе, Што ўночы зоркі, тое ўдзень запаліць сонца.
БОГ
Ранак высвеціў поле і бор напаўсонны, А на ўсходзе аблокі гараць, як рубіны; Шмат чуваць журавоў над вазёрным затонам І ў зялёнай гушчэчы хароў салаўіных. Божа! Колькі падзякі Табе у прыродзе! Загадаеш, і краскай вясна нас вітае, Загадаеш, як слотная восень прыходзіць І у вырай вандроўнае птаства злятае. А даброты Твае ўсе стварэнні зазналі, Там, дзе моры пяскоў пад адвечнай спякотай Там, дзе моры ільдоў назаўсёды паўсталі, Ёсць апека Твая над найменшай істотай. На дарогах жыцця церні раняць глыбока. Спі ж, вандроўнік самотны, ў пустэльным спакоі, Бачыць гадаў атрутных тут Божае вока, І Ягоны анёл назаўсёды з табою.
Поделиться:
Популярные книги

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Сумеречный стрелок 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 6

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Демон Системы. Часть 2

Poul ezh
4. Пехотинец Системы
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Демон Системы. Часть 2

Дорога к счастью

Меллер Юлия Викторовна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.11
рейтинг книги
Дорога к счастью

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда