Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сказ пра Робін Гуда

Фінемар Джон

Шрифт:

«Гэты легкадумны шалапут раскідвае грошы абедзвюма рукамі,— думаў шэрыф. — Чаму б і мне не ўзяць сабе крыху? — Ён цяжка ўздыхнуў, прыгадаўшы сваю пустую скарбніцу, якая так і прасілася, каб яе зноў напоўнілі.— Можа, мне і няшмат перападзе з яго багацця, — разважаў шэрыф, — ды я рады буду хоць якой здабычы, бо мяне да ніткі абабраў гэты шэльма Робін Гуд са сваімі зладзеямі».

Калі скончыўся банкет, шэрыф падсеў да маладога мясніка.

— Мне расказалі пра камедыю, якую вы сёння раніцай разыгралі на рынку, — сказаў шэрыф, і яго суровы твар зморшчыўся ва ўсмешцы, якая павінна была сведчыць, што і

ён любіць дасціпныя жарты. — Танным продажам мяса вы ледзь не давялі да торбы нашых мяснікоў.

— Які з мяне мяснік-прадавец?! — засмяяўся Робін Гуд. — Ведаеце, я навічок у гандлі і кепска яшчэ разбіраюся ў цэнах.

— А ў вас ёсць жывёла? — нібы між іншым спытаў шэрыф.

— Сотні галоў,— адказаў Робін Гуд. — I пасвяцца яны на тысячах акраў добрай вольнай зямлі.

— Ого! Даволі прыстойная маёмасць, — зазначыў шэрыф.

— Нічога сабе, — бесклапотна адказаў Робін Гуд. — Толькі я з радасцю абмяняў бы яе на наяўныя грошы.

«Вось адкуль такая нізкая цана. Яму так і карціць хутчэй займець грошы на свае ўцехі. Праваліцца мне на гэтым самым месцы, калі я не выкарыстаю гэты зручны момант», — падумаў шэрыф, а ўслых сказаў:

— Чаму ж вы яшчэ не прадалі сваю маёмасць?

— He знайшоў пакупнікоў,— адказаў малады мяснік, пазяхаючы і пацягваючыся, — хоць і прашу не надта многа. Ды, відаць, ні ў кога няма свабодных грошай.

— Святая праўда, — пацвердзіў шэрыф. — Час цяпер цяжкі, і грошай у людзей малавата. Ну, калі ў вас няма пакупнікоў, я сам мог бы купіць.

— I колькі вы дасце за ўсё?

Шэрыф назваў суму ў дзесяць разоў меншую за вартасць маёмасці, апісанай мясніком, але той адразу згадзіўся. Яны ўдарылі па руках, і шэрыф у думках засмяяўся ад радасці, што гэтак абдурыў шалапута.

— Да вечара яшчэ далёка, — сказаў яму малады мяснік. — Можа, паедзем, і я пакажу вам сваю рагатую жывёлу і зямлю. Усяго і дарогі якая гадзіна.

— Што ж, я згодны, — ажывіўся шэрыф. — Вазьму з сабой грошы і адразу, на месцы, расплачуся з вамі і стану ўладаром маёмасці.

— Добра, — сказаў мяснік. — Нядоўга таргавацца — надоўга пабратацца. А я ўрачыста прысягаю, што перадам вам усю жывёлу і зямлю з такой жа шчодрасцю і шчырасцю, як бацька мой перадаў іх мне. — Робін Гуд сам сабе ўсміхнуўся, а шэрыф паспешліва выйшаў, каб узяць грошы і загадаць слугам асядлаць каня.

Неўзабаве яны рушылі ў дарогу: Робін Гуд на кабыле, якую раніцай купіў у мясніка, а шэрыф на сваім верхавым кані. Дарога, па якой яны ехалі, цягнулася ўздоўж Шэрвудскага лесу, і хутка коннікі апынуліся сярод гаёў і хмызоў.

— Лепш было б, каб ваш маёнтак быў дзе-небудзь у іншым баку, — занепакоіўся шэрыф. — Я не вельмі люблю гэты лес. He дай бог, пан мяснік, сустрэцца тут з гэтым разбойнікам Робін Гудам.

— Гэ! — пагардліва выгукнуў малады мяснік. — Што мне Робін Гуд? Падумаеш, ёсць каго баяцца! Едзем далей. Зусім ужо блізка, з хвіліны на хвіліну пакажацца статак.

За паваротам мяснік прытрымаў сваю кабылу і ўзяў за повад шэрыфавага каня.

— Стойце, пан шэрыф, спыніце каня, — сказаў ён. — Вунь, зірніце, мой статак пасецца. Ну, што скажаце? Праўда ж, сыты і прыгожы?

Шэрыф

зірнуў у той бок, куды паказваў мяснік, і ахнуў ад здзіўлення, якое перайшло ў пачуццё трывогі. Вялікі статак каралеўскіх аленяў мо ў сотню галоў мірна пасвіўся на лясной паляне.

— Што за жарты, малады чалавек? — зазлаваў шэрыф. — Мы паехалі агледзець свойскую жывёлу, а не дзікую.

— He, пан шэрыф, я так не гаварыў,— засмяяўся Робін Гуд. — Я абяцаў вам паказаць рагатую жывёлу, і вось яна тут, перад вамі. Вунь якія рагачы!

Трывога шэрыфа нарастала.

— Паслухай, прыяцель, — сказаў ён, — я вяртаюся ў горад. Мне не падабаецца твая кампанія.

— З чаго гэта раптам? Навошта спяшацца? Вось маёмасць, якую вы хацелі купіць. Я перадам яе вам пры сведках.

I тут Робін Гуд узяў свой ражок, Даў тройчы умоўны сігнал, I з хмызнякоў з сотняй стралкоў Выскачыў Джон на прагал.

З лесу выбег атрад лясных стралкоў. Шэрыф спалохана ўскрыкнуў, калі яны акружылі яго, і зразумеў, што пастка зачынілася і ратавацца ўцёкамі позна. Ён павярнуўся да мясніка:

— Цяпер я ведаю, хто ты. Ты — Робін Гуд!

— Ага, я Робін Гуд, — усміхнуўся Робін Гуд. — А гэта мае слаўныя хлопцы, якіх вы, здаецца, так не любіце. I ўсё ж, торг трэба завяршыць. Грошы, як кажуць, на стол.

Шэрыф з болем у сэрцы вылажыў да апошняй манеты ўсе грошы, якія ўзяў з сабою, каб расплаціцца з мясніком. Потым яго адпусцілі, і шэрыф паехаў назад у Нотынгем змрочны і дасведчаны. Змрочны таму, што скарбніца яго апусцела яшчэ больш, а дасведчаны таму, што цяпер ён ведаў, хто гэты малады мяснік.

Раздзел васемнаццаты

Робін Гуд выратоўвае ўдовіных сыноў

Неяк раз Робін Гуду захацелася павандраваць. Ён пайшоў адзін, без Маленькага Джона і яго атрада. На сёмы дзень ён вяртаўся ў лагер. Калі ён пераваліў цераз грэбень гары, у яго радасна забілася сэрца. Перад ім раскінуўся шырокі абсяг лесу, афарбаваны пурпурам вячэрняй зары. Хутка ён зноў апынецца ў дарагім яму і любімым Шэрвудскім лесе.

Робін Гуд падыходзіў ужо да ўзлеску, як раптам спыніўся і пачаў прыслухоўвацца. Нехта ішоў ззаду яго па сцежцы, горка плакаў і цяжка ўздыхаў. Ён пастаяў хвілінку і ўбачыў старую жанчыну, яна набліжалася да яго. Відаць, яе напаткала вялікае гора. Слёзы ручаём каціліся па яе шчаках. Робін Гуд пазнаў жанчыну. Гэта была тая самая старая ўдава, што жыла ў лясной хаціне і якая дапамагла яму вырвацца з кіпцюроў біскупа.

— Што з табой, матухна Грын? — з трывогай спытаў Робін Гуд. — Што здарылася? Цябе хто-небудзь пакрыўдзіў? Калі так, дык клянуся дзевай Марыяй, твой крыўдзіцель хутка ўбачыць, што ў цябе ёсць друг і заступнік у асобе Робін Гуда.

— Ой, Робін, Робін! — загаласіла старая. — Mae сыны! Мae сыны!

— Што за бяда з імі здарылася? — яшчэ больш устрывожыўся Робін Гуд.

— Іх схапіў шэрыф! — адказала старая. — Зараз яны ў нотынгемскай турме і заўтра памруць.

— Што?! — усклікнуў Робін Гуд. — Хэл, Хоб і Дзікан у турме? Гэтыя храбрыя з храбрых? Благую вестку ты паведаміла, матухна Грын. Адкуль ты дазналася, што горкі іх лёс такі блізкі?

Поделиться:
Популярные книги

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №6

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Черный Баламут. Трилогия

Олди Генри Лайон
Черный Баламут
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Черный Баламут. Трилогия

Чужак. Том 1 и Том 2

Vector
1. Альтар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Чужак. Том 1 и Том 2

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2