Сказ пра Робін Гуда
Шрифт:
Толькі замест ярка-зялёнай вопраткі, у якой ён звычайна ходзіць, сёння на ім была пунсовая.
Ад здзіўлення меднік разявіў рот, вочы яго, здавалася, вось-вось выскачаць з вачніц. Нейкі час ён не мог вымавіць ні слова, потым сутаргава глытнуў паветра і выціснуў з сябе:
— Гэта быў Робін Гуд?! А людзі ж казалі, што з выгляду ён вельмі страшны, што ў яго дужа жорсткі твар. Сапраўдны дзікі лясны разбойнік. А гэты чалавек вельмі прыстойны, падобны на добрага ёмена.
— Робін Гуд мае шмат абліччаў,— зазначыў карчмар. — З табою
— Дык ён жа абяцаў заплаціць. Сам запрасіў мяне ў карчму выпіць з ім.
— Пра гэта я нічога не ведаю, — суха адрэзаў карчмар. — Адно ведаю: збан і пляшка стаяць парожнія і ты павінен расплаціцца.
— Колькі ж гэта выходзіць? — сумна спытаў меднік.
— Дзесяць шылінгаў.
— Дзесяць шылінгаў? — усклікнуў меднік. — У мяне не знойдзецца і дзесяці няшчасных фартынгаў.
— Раз так, аддавай свой малаток і сумку з начыннем.
— Што?! Малаток і прылады? А як на харч я сабе зараблю?
— Раней трэба было пра гэта думаць, да таго, як у даўгі ўлазіць, — холадна адказаў карчмар.
Меднік бушаваў, ашалела крычаў, пасылаў праклёны на галаву ашуканца, абвінавачваў карчмара ў змове з ім, прысягаў, што знойдзе на іх управу.
— Вось і добра, — сказаў карчмар. — Думаю, закон будзе на маім баку. Сядзіш, п’еш з нейкім разбойнікам, а калі той дае драла, не хочаш плаціць па рахунку. Я ўпэўнены, давядзецца табе адказаць па закону.
Слай зразумеў, што карчмар кажа праўду і што лепш як мага далей уцякаць ад бяды. Ён аддаў карчмару малаток і прылады, схапіў свой тоўсты яблыневы кій і пайшоў з «Каралеўскага аленя» ні з чым.
— Мне б толькі спаткаць дзе-небудзь гэтага прайдзісвета ў пунсовым, — прабурчаў Слай, зачыніўшы за сабой дзверы карчмы. — Я выб’ю тады пыл з яго курткі, каб на яго чума і мор! — Ён помсліва пакруціў над галавой цяжкай дубінай.
Меднік рушыў у дарогу і выпадкова збочыў на тую ж сцяжыну, па якой незадоўга перад гэтым ішоў Робін Гуд. He прайшоў Слай і мілі, як наперадзе, на павароце, мільганула яркая пляма, а потым ён убачыў чалавека ў пунсовым. Чалавек стаяў і пазіраў на аленяў, якія мірна пасвіліся на лужку.
Слай з усіх ног кінуўся да незнаёмца, выкрыкваючы — пагрозы і выклікаючы на бой.
Робін Гуд павярнуўся да раз’юшанага медніка і, усміхаючыся, сказаў:
— Што за грабежнік бяжыць да мяне?
— Я не грабежнік! Гэта ты грабежнік! Нарэшце я высачыў цябе, Робін Гуд, і вось гэтай цяжкай дубінай адаб'ю ў цябе ахвоту абкрадаць людзей. Я разлічуся з табой.
Як маланка наляцеў Слай на Робін Гуда. Робін Гуд не паспеў выхапіць з ножан меч, і цяжкі кій са свістам апусціўся на яго плечы. Ён пахіснуўся, але праз момант трымаў ужо меч у руцэ і гатовы быў да паядынку.
Спачатку Робін Гуд ухіляўся ад страшных удараў медніка, а потым у ім закіпела кроў, і ён сам пачаў
— Давай перадыхнём трохі, меднік, — сказаў Робін Гуд. — Я гатовы нават прасіць літасці.
— Літасці захацеў?! — закрычаў меднік. — Перш чым злітавацца, я павешу цябе вось на гэтым суку! Ну падыдзі, падыдзі, нягоднік. Здаецца, я зараз схаплю славутага Робін Гуда. Узнагарода ўжо ў мяне ў кішэні!
Меднік бачыў ужо сто залатых у кішэні і нават некалькі разоў падскочыў ад радасці. Потым азірнуўся, шукаючы, у якім баку Нотынгем.
Улучыўшы момант, калі Слай павярнуўся да яго спінай, Робін Гуд схапіў свой сігнальны ражок і затрубіў.
— Кінь! — закрычаў меднік. — Цяпер позна ўжо трубіць у ражок. Пойдзеш са мной, а калі заўпарцішся, дык я ўгавару цябе вось гэтай дубінай, — і кій Слая прасвісцеў у паветры.
Але тут на сцежку выскачылі Маленькі Джон і Уіл Скарлет. Яны спяшаліся на дапамогу свайму атаману.
Меднік здзіўлена ўтаропіўся на Маленькага Джона. Людзей такога вялікага росту яму яшчэ не даводзілася бачыць.
— Клянуся галавой, — усклікнуў Слай, — я такіх веліканаў у жыцці не бачыў! He думайце, што я ўцякаю. Вы яшчэ мяне не знаеце! — закрычаў ён, падбег да бліжэйшага дрэва і прыхінуўся да яго спінай. Ён пільна сачыў за праціўнікамі, гатовы абараняцца і атакаваць.
Робін Гуд апусціўся на прыдарожны грудок, бо ногі яго не трымалі. Усё цела налілося болем, рукі і пляча ён амаль не адчуваў: дубіна медніка Слая добра пагуляла па ім.
— Што тут было, атаман? — устрывожыўся Маленькі Джон. — Чаму ты такі змрочны і зняможаны?
— Бачыш каля дуба чалавека з дубінаю? Гэта вандроўны меднік. Ён зрабіў з мяне адбіўную, — сказаў Робін Гуд.
— Ах нягоднік! — закрычаў Маленькі Джон. — Дык няхай паспрабуе і з мяне зрабіць тое ж самае! Цяпер мая чарга.
I, узняўшы над галавой дубіну, волат кінуўся да Слая, які храбра чакаў яго нападу. Але палкі іх не паспелі скрыжавацца. Робін Гуд загадаў свайму першаму памочніку спыніцца.
— Я на гэтага чалавека не крыўдую, — сказаў атаман разбойнікаў.— Ён меў усе падставы біцца са мною. Я пазбавіў яго багацця: адняў грамату на маё затрыманне, а ён ускладаў на яе вялікія надзеі. Але раз я разарыў яго адным спосабам, дык узбагачу другім. Скажы, меднік, колькі ты зарабляеш у час сваіх вандровак?
— Пахваліцца няма чым, — адказаў Слай. — Бывае, атрымаеш за дзень адну-дзве манеты і вячэру, а бывае, цалюткі дзень праходзіш — і ні граша не заробіш. Калі надарыцца купіць збанок элю, я лічу, што мне пашанцавала.