Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сказ пра Робін Гуда

Фінемар Джон

Шрифт:

Марыяна, а гэта была яна, не пазнала свайго старога сябра. Ды і хіба пазнаеш у гэтым абадраным, дзікім з выгляду лясным жыхары Робін Гуда? Яна падумала, што яе падпільнаваў нейкі небяспечны грабежнік, адскочыла назад і схапілася за эфес мяча.

«Гэта не чалавек Робін Гуда, — вырашыла Марыяна. — Відаць, нейкі бандыт, і трэба даць яму рашучы і смелы адпор, інакш мне не паздаровіцца». Уголас сказала:

— Саступі з дарогі, прыяцель. Дай прайсці. Я не маю да цябе ніякай справы.

— Ты, можа, і не маеш, а я да цябе маю, — адказаў абадранец. — Гавары, куды і чаго ідзеш у лес,

а не, дык завярну цябе назад.

— Завернеш назад? — абурыўся паж. — Паспрабуй, калі ўдасца, грубіян. He прымушай мяне ўзяцца за меч, бо вельмі пашкадуеш і праклянеш гэты дзень.

— Бач, які бравы ваяка! — засмяяўся Робін Гуд. — А што ты зробіш сваім такім маленькім мячом, хлопчык?

— У гэтага мяча вельмі вострае лязо. Сам зараз убачыш, — сказаў паж, выцягнуў з ножан меч і замахаў ім над галавой. — Дай дарогу, бо я іду ў лес і ніхто мяне не спыніць.

Калі Робін Гуд пачуў, што прышэлец кіруецца ў глыб Шэрвудскага лесу, яго падазронасць павялічылася. «Шэрыф можа падаслаць вось такога смелага і бойкага падлетка лазутчыкам у Шэрвудскі лес», — падумаў Робін Гуд.

— Дык вось, — сказаў ён, — я загадваю табе зараз жа выбірацца з лесу. Паберажы сваё жыццё, ідзі назад цэлы і здаровы. He вымушай мяне таксама ўзяцца за зброю.

— Бярыся, калі хочаш! — усклікнуў паж. — Назад я не пайду.

«Твой клінок страшны такім хлопчыкам, як ты», — падумаў Робін Гуд. Ён выхапіў меч, зрабіў рэзкі выпад нібыта з самым грозным намерам. Але, на яго здзіўленне, удар быў спрытна адбіты. Тоненькі зграбны паж валодаў мячом і шчытом не горш за некаторых былых праціўнікаў Робін Гуда.

Лясь! Лясь! — стукаліся адзін аб адзін вострыя клінкі. Робін Гуд, праўда, не ўжываў супраць гэтага падлетка ўсю сваю сілу і майстэрства. Нельга сказаць, каб паж зусім не ўмеў валодаць зброяй. Калі Робін Гуд крыху прамарудзіў, ён нават парэзаў мячом яму твар. Спрыт юнага незнаёмца прывёў атамана разбойнікаў у захапленне. Ён паспяшаўся скончыць сутычку мірам.

— Спынімся, хопіць, — сказаў Робін Гуд.— Да лясной далучайся сям’і. Дом твой будзе Шэрвуд. Тут жыве Робін Гуд I прыгожа пяюць салаўі.

— Што? — усклікнуў паж. — Робін Гуд! Ты сапраўды Робін Гуд? Ох, Робін, мой меч параніў цябе! Хіба я ведала? Цябе ж не пазнаць!

Робін Гуд здзіўлена ўтаропіўся на тонкага зграбнага пажа.

— Хто ты? — выгукнуў ён. — Чаму ты гэтак шкадуеш, што параніў мяне?

— Я шукаю цябе, Робін! — усхвалявана сказаў паж. — Але хіба можна было падумаць, што я сустрэну цябе ў такім выглядзе? А ты, Робін, няўжо не пазнаёш мяне?

Робін Гуд пільна ўзіраўся ў прыгожы расчырванелы твар пажа, і раптам хваля радасці захліснула яго. Ён зразумеў, хто перад ім.

— Я пазнаў цябе! — усклікнуў ён. — Я цябе пазнаў! Ты Марыяна! Мілая, дарагая Марыяна! Навошта ты прыйшла ў лес?

— Я пайшла шукаць цябе, Робін, — сказала дзяўчына. — У мяне, акрамя цябе, няма нікога на свеце. Але вось не пазнала і параніла…

— А-а, дробязь, — сказаў Робін Гуд. — Тут у нас можна атрымаць і не такія раны. He дзіва, што

ты мяне не пазнала. Я добра замаскіраваўся, каб мой закляты вораг, нотынгемскі шэрыф, не схапіў мяне.

Сябры селі на імшысты грудок і ажыўлена загаварылі. Яны расказалі адно аднаму, што з імі было пасля таго, як яны рассталіся.

— А ці знойдзецца ў вас у лесе месца для мяне, Робін? — спытала Марыяна.

— Знойдзем. Мы будзем ганарыцца, што ты прыйшла да нас, Марыяна, — горача сказаў Робін Гуд. — Ну падымайся, пойдзем да нас у лагер. Жонка Алана-а-Дэйла з радасцю сустрэне цябе і паклапоціцца, каб табе было добра.

Неўзабаве яны прыйшлі на глухую лясную паляну, дзе размяшчаўся лагер лясной вольніцы Робін Гуда. Жонка Алана-а-Дэйла ветліва прывіталася з дзяўчынай, а Маленькі Джон і Уіл Скарлет адразу схапілі свае лукі і стрэлы і пайшлі здабыць дзічыны для добрай вячэры.

Вечарам наладзілі банкет у гонар прыходу Марыяны ў Шэрвудскі лес. Лясныя стралкі расселіся вакол вялікага вогнішча, у якім ярка гарэлі дубовыя дровы, і шчодра частаваліся свежай аленінай і смачным пітвом.

Раздзел дваццаты

Сэр Рычард Лі вяртае доўг

Чытач, напэўна, памятае, як Робін Гуд дапамог у бядзе збяднеламу рыцару, якому пагражала страта ўсёй яго маёмасці — і дома, і зямлі, бо ён не мог аддаць узятую пад заклад маёнтка вялікую суму грошай. Сэр Рычард Лi не забыў свайго збавіцеля з Шэрвудскага лесу.

Пасля нягод вялікіх тых Наш рыцар добра жыў, Чатыры сотні залатых, Каб доўг аддаць, нажыў. Сто лукаў з пругкай цецівой Яшчэ у дар прыпас. Калчанаў сто узяў з сабой I добрых стрэл запас.

На гэты раз у сэра Рычарда, калі ён ехаў праз Шэрвудскі лес, быў зусім іншы настрой, чым год назад. Тады ён быў сумны і змрочны і меў выгляд самага няшчаснага чалавека на зямлі. А цяпер ён, радасны і бадзёры, сядзеў на прыгожым кані, і яго суправаджаў атрад узброеных людзей. I ўся гэта перамена адбылася дзякуючы Робін Гуду, бо калі б рыцар страціў сваю зямлю, ён ніколі б ужо не выбраўся з галечы. Таму сэр Рычард з удзячнасцю і павагай успамінаў Робін Гуда, які вырваў яго з рук хцівага абата манастыра Святой Марыі.

Дарога прывяла рыцара і яго ўзброены атрад да шырокага лугу каля рэчкі перад мостам. На лузе было людна і шумна. З усяго наваколля валіў сюды народ на вясёлае гулянне. Акружаныя натоўпам ахвочых да відовішчаў і забаў людзей, паказвалі сваё майстэрства фокуснікі, жанглёры і акрабаты, спявалі мясцовыя саксонскія песеннікі і вандроўныя паэты-музыкі. У наспех напятых палатках крамнікі і карабейнікі прадавалі свой тавар. Але самы вялікі натоўп акружыў круглую пляцоўку, на якой удалыя і спрытныя барцы спадзяваліся заваяваць у спаборніцтве багатыя прызы.

Поделиться:
Популярные книги

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Record of Long yu Feng saga(DxD)

Димитров Роман Иванович
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Record of Long yu Feng saga(DxD)

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Ланьлинский насмешник
Старинная литература:
древневосточная литература
7.00
рейтинг книги
Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Сумеречный Стрелок 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Сумеречный стрелок
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 10

Солнце мертвых

Атеев Алексей Григорьевич
Фантастика:
ужасы и мистика
9.31
рейтинг книги
Солнце мертвых

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Пипец Котенку! 3

Майерс Александр
3. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 3