Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сказ пра Робін Гуда

Фінемар Джон

Шрифт:

— Я была ў Нотынгеме і цяпер вяртаюся адтуль. Шавец Лоб мне ўсё расказаў,— праз слёзы сказала старая. — Выратуй іх, Робін Гуд! Зрабі што-небудзь.

— Вер мне, маці,— сказаў Робін Гуд, і твар яго пасуравеў, вочы запалалі агнём. — Для любога стралка з маёй дружыны я абавязаны зрабіць усё, што ў маіх сілах. А для сыноў тваіх зраблю нават немагчымае. Я зараз жа прыму неабходныя захады.

Робін Гуд заспяшаўся ў свой лагер. Ён не запаволіў хады, аж пакуль не прыйшоў. Маленькі Джон убачыў яго між дрэў і пайшоў насустрач.

— Вялікая бяда з Хэлам, Хобам

і Дзіканам! — сказаў на хаду Робін Гуд.

— Ага, атаман, справы дрэнь, — хмурна адказаў Маленькі Джон. — Адкуль ты дазнаўся пра гэта?

— Сустрэў іхнюю маці,— адказаў Робін Гуд. — А як гэтых небаракаў схапілі?

— Выпадкова, — сказаў Маленькі Джон. — Яны як апантаныя гналіся за вялікім аленем і наляцелі на атрад шэрыфавых людзей, у самую іх гушчу. Апамяталіся, толькі калі ўбачылі, што трапілі ў палон.

— Трэба іх выратаваць, — рашуча прамовіў Робін Гуд. — Я ніколі не змагу глянуць у вочы іх мацеры, калі дазволю шэрыфу накінуць пятлю на шыю яе сыноў.

Назаўтра, ледзь развіднела, Робін Гуд пайшоў у Нотынгем. Сонца ўжо залаціла вершаліны дрэў, калі ён выйшаў з лесу. У поўдзень сыны старой удавы павінны памерці. Часу заставалася мала, таму Робін Гуд шпарка шыбаваў па дарозе. Раптам наперадзе ўбачыў чалавека, які ішоў яму насустрач. Робін Гуд спыніўся і пачаў уважліва ўзірацца ў падарожніка. Гэта быў вандроўны багамолец, бедны, абадраны дзядок з тых, што ходзяць па краіне ад аднаго святога месца да другога, просячы міласціну, і Робін Гуд супакоіўся. Калі яны былі ўжо блізка адзін ад аднаго, багамолец спыніўся і, абапёршыся на свой кій, чакаў, калі сустрэчны падыдзе да яго.

— Скажы, калі ласка, што ты чуў у дарозе? — спытаў у яго Робін Гуд. — Якія навіны?

— Навіны нярадасныя, — адказаў багамолец. — У Нотынгеме сёння памруць тры чалавекі. На рыначнай плошчы ставяць вісельню. Народ з усяго наваколля валам валіць у горад паглядзець на смяротную кару. He кожны ж дзень вешаюць адразу трох братоў.

Робін Гуд маўчаў і, здавалася, не надаў ніякага значэння сумнай навіне, але лоб яго збаразнілі маршчыны ад глыбокага роздуму, позірк блукаў па брудных лахманах багамольца.

Раптам ён пстрыкнуў пальцамі, як чалавек, які нарэшце рашыў нейкую цяжкую задачу.

— Давай, багамолец, памяняемся з табой адзежай, — усміхаючыся, прапанаваў Робін Гуд. — Вазьмі маю, а сваю аддай мне. I вось табе яшчэ за гэта сорак шылінгаў серабром, каб падмацавацца хлебам і элем.

Стары няўцямна паглядзеў на свае запэцканыя ў дарозе гразёю рызманы, на грошы на далоні ў Робін Гуда, на прыгожы ярка-зялёны плашч і куртку Робін Гуда.

— Твой багаты убор, — багамолец сказаў,— Мой з адных толькі лат і прарэх. Дзе б ты ні быў і каго б ні страчаў, Смяяцца са старасці грэх.

— А я не смяюся з цябе, — сказаў Робін Гуд, — я маю самы сур’ёзны намер. Ну што, мяняемся? Бяры грошы, пачастуеш сваю брацію.

I яны памяняліся вопраткай. Робін Гуд насунуў

на галаву капялюш старога, які ўлез яму толькі на макаўку, надзеў падраны плашч увесь у чорных, сініх, чырвоных латах, нацягнуў на сябе латаныя-пералатаныя штаны і дзіравыя панчохі, абуў чаравікі, якія ледзь ліпелі. Нават Маленькі Джон не пазнаў бы цяпер свайго атамана.

Робін Гуд адпусціў некалькі дасціпных і вясёлых жартаў, агледзеў сябе з усіх бакоў і сказаў:

— Што ж, як адзеты, так і сустрэты.

Цяпер ён меў тое, што яму было трэба: цудоўны маскарадны касцюм, і пашыбаваў у Нотынгем.

Праз дзве гадзіны пасля гэтага па вуліцы горада ішоў шэрыф, змрочны і насуплены. Ён не знайшоў яшчэ ката для трох асуджаных на смерць разбойнікаў.

«I ўсё роўна яны будуць вісець, нягоднікі! — з гневам думаў шэрыф. — Няхай нават мне самому, сваімі рукамі, давядзецца накінуць на іх пятлю!»

Раптам дарогу яму заступіў нейкі дзіўны з выгляду, згорблены абадраны дзядок і пісклява сказаў:

— Бог вам у помач, высакародны шэрыф! Хай той свет будзе вам раем, мой добры пан.

— Што табе трэба, стары пілігрым? — сярдзіта буркнуў шэрыф. Ён думаў, што багамолец хоча, каб яму падалі міласціну, і адразу вырашыў нічога яму не даваць.

— Людзі кажуць, пан шэрыф, — сказаў жабрак-багамолец, — што сёння вам патрэбен кат.

— Ага, ага, вельмі патрэбен, — больш мяккім тонам прамовіў шэрыф. Багамолец гэты, аказваецца, міласціны не прасіў.— Так, я шукаю ката, бо мне ўдалося схапіць трох нягоднікаў з шайкі Робін Гуда. Іх павесяць, як толькі званы адаб’юць поўдзень. Добра было б, каб побач з імі гайдаўся і іхні атаман.

— Ага, пан шэрыф, — спагадліва заківаў галавой стары багамолец. — Я добра разумею, што ў вас на душы. Чуў, Робін Гуд нарабіў вам шмат непрыемнасцей.

— Ён самы вялікі злыдзень з яшчэ не павешаных злыдняў,— прабурчаў шэрыф. — Але надыдзе дзень, калі мы стрэнемся з ім адзін на адзін, і хай ён тады паспрабуе вырвацца!

— О-о! — прапішчаў стары. — Гэта будзе няшчасны дзень для Робін Гуда, пане, вельмі няшчасны дзень, запэўняю вас. Але пакуль што трэба павесіць трох разбойнікаў з яго шайкі. Ведаю, чалавек я стары і слабы, і ўсё ж хацеў бы пачуць, колькі вы мне заплаціце, калі возьмеце сёння за ката.

— Плата добрая, — ажывіўся шэрыф, — добрая плата, стары. Трынаццаць пенсаў грашамі і адзежа павешаных. Табе, стары пілігрым, далібог, не пашкодзіць мець добры касцюмчык.

— Плата добрая, — пацвердзіў багамолец. — Я гатовы вам служыць, пан шэрыф, і займуся сёння гэтымі разбойнікамі.

За дзесяць хвілін да поўдня з варот турмы выйшла працэсія і накіравалася на рыначную плошчу. Вялікі атрад нарманскіх салдат вёў на шыбеніцу трох асуджаных. Наперадзе смертнікаў кандыбаў дзядок-багамолец — новаспечаны кат. На плошчы сабраўся вялікі натоўп. Канваірам давялося прабівацца скрозь гэты натоўп да злавесных слупоў з перакладзінай, на якой пагойдваліся вяроўкі з петлямі. Каля шыбеніцы была невялічкая свабодная пляцоўка, і тут працэсію ўжо чакаў шэрыф. Асуджаныя падняліся на памост.

Поделиться:
Популярные книги

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Record of Long yu Feng saga(DxD)

Димитров Роман Иванович
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Record of Long yu Feng saga(DxD)

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Ланьлинский насмешник
Старинная литература:
древневосточная литература
7.00
рейтинг книги
Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Сумеречный Стрелок 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Сумеречный стрелок
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 10

Солнце мертвых

Атеев Алексей Григорьевич
Фантастика:
ужасы и мистика
9.31
рейтинг книги
Солнце мертвых

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Пипец Котенку! 3

Майерс Александр
3. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 3