Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сказ пра Робін Гуда

Фінемар Джон

Шрифт:

Зірнуўшы на паперу, ён зноў схаваў яе ў сумку і сабраўся ўжо ісці, як раптам убачыў, што па дарозе ў яго бок ідзе, не спяшаючыся, чалавек высокага росту ў пунсовым адзенні, з мячом на поясе.

«Вось добра! — падумаў Слай. — Гэты прыстойна апрануты ёмен, відаць, тутэйшы. Ручаюся, ён пакажа мне дарогу да разбойніка Робін Гуда».

Слай пайшоў насустрач чалавеку ў пунсовым адзенні. А той брыў, унурыўшы галаву. Калі падарожны выпадкова падняў вочы і ўбачыў чалавека з сумкай за плячамі, ён ветліва яму ўсміхнуўся і пачціва прывітаў яго.

— Хай

вам спрыяюць нябёсы, — адказаў на прывітанне меднік. — Б’юся аб заклад, вы тутэйшы жыхар.

— Правільна, я жыву тут недалёка, — сказаў чалавек у пунсовым. — А вы дзе жывяце?

— Я меднік Джон Слай, а прыйшоў з Бэнберы, — адказаў Слай. — Якія ў вас тут навіны?

— Ат! Баюся, не вельмі прыемныя для людзей вашага рамяства, — лагодна ўсміхнуўся незнаёмы.

— А што такое? — пацікавіўся Слай.

— Ды ўчора ў нас двух меднікаў у калодкі пасадзілі за тое, што яны перапіліся.

— Кіньце вы! — закрычаў Слай, чалавек даволі запальчывы. — He стройце такія жарцікі са мной, прыяцель, a то ўраз пазнаёміцеся вось з гэтай тоўстай палкай.

— Вы прасілі расказаць вам навіны, — мякка запярэчыў незнаёмы, — і я рады быў вам услужыць. Аднак вы ж самі вандруеце з горада ў горад, з вёскі ў вёску, — навін у вас, відаць, поўны кораб. Дык, можа, раскажаце што-небудзь цікавае?

— Цікавае?! — закрычаў Слай. — А цікавае тое, што можна зарабіць сто фунтаў золатам, калі зловіш злачынца.

— Ого, няўжо праўда? — не паверыў незнаёмы. — А як гэта зрабіць?

— Ды вельмі проста. У вашых лясах хаваецца дзёрзкі разбойнік па імені Робін Гуд. У мяне ёсць дазвол злавіць яго. I калі я схаплю яго і прывяду ў Нотынгем да шэрыфа, у мяне ў кішэні зазвіняць сто фунтаў узнагароды. Памажыце мне, і частка гэтых грошай будзе ваша.

Незнаёмы пацёр пальцам лоб і, здавалася, глыбока задумаўся.

— Грошы вялікія… — прамовіў нарэшце ён. — Думаю, я мог бы паказаць вам, дзе яго шукаць.

— Цудоўна! Цудоўна! — усклікнуў меднік Слай і задаволена захіхікаў.— Тады разам і пойдзем, бо ў мяне

Папера ёсць ад караля Спыніць яго разбой. Дзе ён, скажыце мне, і я Вазьму і вас з сабой.

— Пакажыце, калі ласка, мне дакумент, — папрасіў дружалюбны незнаёмы, — і, калі ён сапраўдны, я зраблю ўсё, каб вы сустрэліся з Робін Гудам.

Слай толькі ўхмыльнуўся і падмаргнуў адным вокам.

— He, не! — сказаў ён. — Дакумент гэты я нікому не пакажу. He магу нікому даверыць. Памажыце знайсці разбойніка, і я падзялюся з вамі ўзнагародай. А калі не захочаце, што ж, мне напляваць: я і сам яго знайду.

— Бачу, вы чалавек асцярожны, — сказаў незнаёмы. — Але не асуджаю вас за гэта. Апошнім часам на дарогах сустракаюцца і нядобрыя людзі. Ды грошы ўсё ж вялікія, і я шчыра прызнаюся: мне вельмі б хацелася атрымаць з іх долю. А што, калі мы разам з вамі завітаем

у «Каралеўскі алень» і ўсё там як след абгаворым за збанком халоднага элю?

— О, з радасцю, — меднік нават аблізнуўся, уявіўшы вялікі куфаль з элем, і пашыбаваў услед за незнаёмцам.

Праз мілю ці крыху больш яны падышлі да карчмы. Дзверы адчыніў ім сам карчмар. Гаспадар сустрэў госця ў пунсовым вельмі пачціва і адразу паспяшаўся прынесці пузаты збан элю і бутэльку канарскага. Маленькія вочкі медніка заблішчалі ад такой гасціннасці і шчодрасці. Ён з вялікай ахвотай і смакам апаражняў кубак за кубкам і горача дзякаваў чалавеку, што прывёў яго сюды, за цудоўны пачастунак.

Амаль увесь эль і віно выпіў ён адзін, бо незнаёмы толькі ледзь дакранаўся губамі да свайго куфля, а на падахвочванні медніка адказваў, што ён абдумвае, як найлепш ім злавіць Робін Гуда.

Збан і бутэлька апусцелі. Меднік пачаў кляваць носам і неўзабаве ўжо мірна хроп у кутку на лаве.

Чалавек у пунсовым усміхнуўся і адкрыў сумку Слая. Выняў з яе дакумент, прачытаў, і ўсмешка расплылася на яго твары. Ён засунуў паперу сабе ў кішэню і ціхенька выйшаў з карчмы.

Хвілін праз дзесяць у піўную залу ўвайшоў карчмар і аж здрыгануўся, калі ўбачыў, што чалавек у пунсовым знік, пакінуўшы бруднага абарванага медніка аднаго. Ён устрывожыўся: хто ж заплаціць за выпітае?

— Прачынайцеся! — крыкнуў ён і тузануў соннага госця.

— He, не, больш не трэба, дружа, больш ні-ні,— скрозь сон прамармытаў меднік. — Я ўжо добра такі выпіў за твой кошт.

— Я паклапачуся, каб гэта было не за мой кошт! — зазлаваў карчмар. — Прачынайся, санлівы бадзяга, ты не заплаціў па рахунку!

— Ты ўжо заплаціў па рахунку? — зноў прамармытаў меднік, думаючы, што размаўляе са сваім сабутэльнікам. — Як велікадушна з твайго боку. Павер мне, я не забуду тваёй шчодрасці, калі справа дойдзе да дзяльбы ўзнагароды.

— Навошта мне твая ўзнагарода! — кіпеў гневам карчмар. — Аддай, што вінен, і будзь здароў,— і так страсянуў медніка, што з яго імгненна зляцеў сон.

— Што? Чаго? Чаму? — прагаварыў ён збянтэжана. — А дзе мой таварыш, адважны ёмен, які падрадзіўся ісці са мной і браўся заплаціць за дваіх?

Раптам позірк Слая ўпаў на раскрытую сумку. Ён схапіў яе і зазірнуў усярэдзіну. I адразу зароў, як бык.

— Памажыце! — закрычаў ён. — Памажыце! Мяне разарылі! Абакралі, абрабавалі, прадалі! Дзе папера ад караля? Яна знікла, яе ўкралі!

— Папера ад караля? — здзівіўся карчмар. — Хто даверыць такому абадранцу паперу караля? А што ў ёй?

— Паверце мне, добры гаспадар, у мяне быў дакумент ад самога шэрыфа Нотынгема: дазвол караля злавіць злачынца па імені Робін Гуд.

— Злавіць Робін Гуда? — усклікнуў карчмар. — Нічога не разумею… Ты ж толькі што піў з ім, з Робін Гудам.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

Младший сын князя. Том 8

Ткачев Андрей Сергеевич
8. Аналитик
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 8

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Боги, пиво и дурак. Том 9

Горина Юлия Николаевна
9. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 9

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Как притвориться идеальным мужчиной

Арсентьева Александра
Дом и Семья:
образовательная литература
5.17
рейтинг книги
Как притвориться идеальным мужчиной

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Страж Кодекса. Книга III

Романов Илья Николаевич
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга III

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5