Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

Было і яшчэ нешта, пра што яму дужа карцела спытацца ў яе. Яна сказала, што трушчобы такія самыя, як і былі раней, і ён нібыта адчуў пад нагамі крутыя прыступкі, якія вялі ў вузкія цясніны вулачак, упоперак якіх была развешана бялізна, ён прыкладаў да носа насоўку, каб перабіць пах сабак, дзяцей, пратухлага мяса і чалавечых экскрэментаў. Яму хацелася ведаць, ці памятаюць там доктара Цынера. Ён быў знаёмы там з кожным жыхаром, знаёмы так блізка, што яны маглі б палічыць такую дасведчанасць у іх жыцці небяспечнай, калі б поўнасцю не давяралі яму, калі б па паходжанні ён не належаў да іх. І таму яго там абкрадалі, давяралі яму свае тайны, гасцінна сустракалі, сварыліся з ім і любілі яго. Пяць гадоў — доўгі тэрмін. Яго маглі ўжо і

забыць.

Тут міс Уорэн перавяла дух.

— Аднак бліжэй да справы. Я хачу ўзяць у вас інтэрв'ю выключна для сваёй газеты. «Як я ўцёк?» Ці: «Чаму я вяртаюся на радзіму?»

— Інтэрв'ю?

Ён паўтараў яе словы, і гэта дзейнічала на нервы, у яе галава расколвалася ад болю, адчувала яна сябе пагана. Яна часта карысталася гэтым словам, каб выказаць сваю нянавісць да мужчын, да ўсіх іх выкрутасаў і хітрыкаў, да таго, як яны нахабна растоптваюць прыгажосць, а потым, крадком, уцякаюць прэч, — яны абуджалі ў ёй толькі агіду. Яны заўсёды выхваляюцца жанчынамі, якія далі ім асалоду. Нават гэты пажылы мужчына з пабляклым тварам, што сядзіць перад ёй, у свой час бачыў прыгажосць голага жаночага цела, яго рукі, якія зараз абхапілі калені, гладзілі, дамагаліся, атрымлівалі асалоду. А ў Вене яна страціць Джанет Пардаў, якая трапіць у свет, дзе пануюць мужчыны. Яны будуць гаварыць ёй ліслівыя словы, дарыць квяцістыя танныя падарункі, нібыта яна нейкая дзікунка, якую можна спакусіць люстэркам і шклянымі пацеркамі з «Вулворта» [11] . Аднак больш за ўсё яе бянтэжыла тое, што сама Джанет будзе атрымліваць асалоду — да ўцех мужчын ёй не было ніякай справы. Не кахаючы яе зусім — не пакахаўшы яе нават на гадзіну, на дзень, на год, — мужчыны будуць прымушаць яе млець ад асалоды, рыдаць ад здавальнення плоцкіх жаданняў. А вось яна, Мейбл Уорэн, якая ўратавала яе ад мізэрнага лёсу гувернанткі, карміла яе, адзявала, гатовая кахаць яе з нязменнай страсцю бясконца, да скону жыцця, магла толькі пацалункамі выказаць сваю любоў, ёй заўсёды наканавана ўсведамляць, што яна не здатная прынесці ёй поўную асалоду і сама не адчувае нічога, апроч незадаволеных жаданняў. І вось зараз, калі ў яе трашчыць ад болю галава, калі ад яе нясе п'яным смуродам, калі яна разумее, як агідна выглядае яе счырванелы твар, Мейбл Уорэн моцна ненавідзела гэтых «паганых» мужчын, іх настырнасць і штучную прывабнасць.

11

Універсальная крама ў Лондане, дзе гандлююць таннымі таварамі.

— Вы доктар Цынер.

Ушчэнт раззлаваная міс Уорэн заўважыла, што ён нават і не імкнецца схаваць, хто ён на самой справе, а проста нахабна паведамляе ёй прозвішча, пад якім падарожнічае.

— Маё прозвішча — Джон.

— Доктар Цынер, — гыркнула яна, прыкусіўшы зубамі ніжнюю губу, каб не страціць самавалодання.

— Рычард Джон, настаўнік, еду адпачываць.

— У Белград?

— Не. — Ён хвілінку павагаўся. — У Вену.

Яна яму не паверыла, але з усяе сілы прымусіла сябе быць ветлівай.

— І я еду да Вены. Калі хочаце, я пакажу вам некаторыя выдатнасці горада? — У дзвярах з'явіўся мужчына, і яна паднялася. — Выбачайце, калі ласка. Гэта ваша месца. — Яна ўсміхнулася, гледзячы ў канец купэ, ледзь устаяла на нагах, калі цягнік прагрукацеў на стыку рэек, не стрымаўшы адрыжкі, якая імгненна запоўніла ўсё купэ смуродам джыну і таннай пудры, што пасыпалася з яе твару. — Мы яшчэ сустрэнемся да Вены, — паабяцала яна і, зрабіўшы некалькі крокаў па калідоры, прыхілілася гарачым тварам да сцюдзёнага, бруднага акна, адчуваючы, як яе агортвае агіда да самой сябе за тое, што яна напілася і выглядае неахайнай. «І ўсё-такі я яго дастану, — падумала яна, пачырванеўшы ад сораму за сваю адрыжку, нібыта паненка на званым абедзе. — Чаго б мне гэта ні каштавала, чэрці б яго задралі!»

Ласкава-лагоднае

святло заліло ўсё купэ. На хвілінку здалося, што сонца ўвасабляе штосьці, поўнае любові і спагады да людзей. Чалавечыя істоты плавалі нібыта рыбы ў залацістай вадзе, вызваленыя ад зямнога прыцяжэння, празрыстыя і ясныя, яны нібыта луналі без крылаў у шкляным акварыуме. Пачварныя твары і выродлівыя фігуры, можа, і не зрабіліся прыгожыя, але ператварыліся ў нейкія дзівосныя формы пад уплывам гэтых незвычайных абставін. У гэтай залацістай плыні яны ўзляталі ўгору і падалі ўніз, перашэптваліся і аддаваліся марам. Яны не былі зняволеныя, бо ў гэты ранні час яны не адчувалі сябе ў палоне.

Корал Маскер ізноў прачнулася. Яна адразу ж паднялася і падышла да дзвярэй. Майет стомлена драмаў, вочы ў яго зрэдку расплюшчваліся ў такт цягніку. Яе свядомасць заставалася надзвычай ясная, нібыта гэтае залацістае святло пранікала паўсюль, і ёй рабіліся зразумелыя звычайна схаваныя жаданні, памкненні і ўчынкі, на якія яна, як правіла, не зважала. Цяпер, калі яна назірала за ім і ён усвядоміў яе прысутнасць, Корал убачыла, як ён памкнуўся рукамі зрабіць нейкі жэст, але спыніўся. Яна зразумела, што ён свядома затрымаў гэты жартаўлівы жэст, характэрны людзям яго нацыянальнасці.

— Я свіння. Вы прабылі на калідоры цэлую ноч, — мякка сказала яна.

Ён вінавата паціснуў плячыма, нібы ліхвяр, які назначыў надта нізкую цану за дарагі гадзіннік ці багатую вазу.

— Той бяды! Я хацеў, каб вы адпачылі спакойна. Мне ўсё адно трэба было дачакацца кандуктара. Можна мне ўвайсці?

— Калі ласка. Гэта ж ваша купэ.

Ён усміхнуўся, не ўтрымаўся і шырока развёў рукі, схіліўшы перад ёю галаву ў лёгкім паклоне.

— Прашу прабачэння. Яно ваша. — Ён дастаў з рукава насоўку, узмахнуў рукамі: — Увага! Глядзіце! Білет першага класа.

Білет вылецеў з насоўкі і ўпаў на падлогу паміж імі.

— Ён — ваш.

— Не, ваш.

Ён весела засмяяўся, убачыўшы яе здзіўлены твар.

— Што вы? Я не магу ўзяць яго. Слухайце, відаць, ён каштуе дорага.

— Дзесяць фунтаў, — выхваляючыся, сказаў ён. — Дзесяць фунтаў. — Ён паправіў гальштук і нядбала кінуў: — Мне гэта дробязь.

Аднак яго самаўпэўненасць і самахвальства насцярожыла яе.

— Чаго гэта вы дамагаецеся? Вы за каго мяне прымаеце? — спытала яна з непрыхаваным глыбокім падазрэннем. Білет ляжаў каля іх ног. Нішто не прымусіла б яе падняць яго. Яна тупнула нагой — золата патухла і зрабілася жоўтай плямаю на шкле і падушках. — Я іду на сваё месца.

— Мне няма ніякай справы да вас. Хапае мне свайго клопату. Калі вам білет не патрэбны, можаце яго выкінуць, — з выклікам сказаў ён.

Корал бачыла, што ён назірае за ёй. Яго плечы зноў самаўпэўнена ўзняліся, самаўпэўнена і нядбала. Яна адвярнулася да акна, да ракі і да моста, што праплывалі міма, да аголенай бярозкі, усыпанай раннімі пупышкамі, і ціха заплакала. «Вось уся мая ўдзячнасць за спакойную, доўгую ноч салодкага сну, вось як я прымаю падарункі. — І яна з сорамам і смуткам нагадала свае дзявочыя сны пра цудоўных, славутых куртызанак, якія прымалі падарункі ад прынцаў. — А я лаюся на яго, як стомленая афіцыянтка».

Яна пачула, як Майет паварушыўся ў яе за плячыма, і зразумела, што ён нахіліўся па білет. Яна хацела павярнуцца да яго, падзякаваць яму, сказаць: «Як цудоўна было б ехаць увесь час на гэтых мяккіх падушках, спаць на гэтым месцы, забыцца на тое, што едзеш працаваць, уявіць, што ты багатая. Ніколі і ніхто не быў да мяне такі добры, як вы». Але словы, сказаныя раней, вульгарнасць яе падазрэнняў нібыта класавы бар'ер паўсталі паміж імі.

— Дайце мне вашу сумачку, — сказаў ён. Яна, не павярнуўшыся да яго, перадала сумачку і пачула, як яго пальцы адчынілі замок. — Я кладу яго туды. Калі не хочаце скарыстацца ім, — не трэба. Проста прыходзьце пасядзець тут, калі захочаце. Ці паспіце тут, калі стоміцеся.

Поделиться:
Популярные книги

Перекресток

Сфинкс
Проект «Поттер-Фанфикшн»
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Перекресток

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Сын Тишайшего 2

Яманов Александр
2. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 2

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Младший сын князя. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 4

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!