Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

Міс Уоран, хістаючыся, ішла па вагонах. Ёй цяжка было трымацца за парэнчы правай рукой: усё яшчэ балела плячо, хоць яна ўжо праседзела амаль дзве гадзіны ў вагоне трэцяга класа. Яна пачувала сябе разбітай, яе крыху нудзіла, хмель яшчэ не выйшаў з галавы, думкі блыталіся, аднак яна трымала нос па ветры і не губляла следу. За дзесяць гадоў журналісцкай кар'еры — дзесяць гадоў яна крэмзала карэспандэнцыі пра жаночыя правы, згвалтаванні, забойствы — яна ніколі не была такая блізкая да надзвычайнага паведамлення на першай паласе: матэрыял гэты не для грашовых газет. Каб раздабыць

такі матэрыял, сам карэспандэнт газеты «Таймс» ахвяраваў бы год жыцця. «Далёка не кожнаму ўдалося б скарыстаць зручны момант, як скарыстала яго я, — з гордасцю падумала яна, — ды яшчэ п'яная ўдрызг». Яна ішла, хістаючыся, уздоўж шэрага купэ першага класа з высока ўзнятай галавою, нібыта на ёй была набакір карона.

Удача не пакідала яе. З купэ выйшаў мужчына і накіраваўся ў туалет. Калі яна прыціснулася да сцяны, каб прапусціць яго, дык заўважыла, што якраз той самы чалавек у плашчы, якога яна шукала, дрэмле ў кутку і ў купэ болей няма нікога. Мужчына ўзняў вочы і ўбачыў у дзвярах міс Уоран, якая крыху хісталася туды-сюды.

— Можна да вас? — спытала яна. — Я села ў Кёльне і не магу знайсці месца. — Голас у яе быў нізкі, амаль мяккі, нібыта яна ўгаворвала любімага сабаку ўвайсці ў камеру, дзе яго збіраліся ўсыпіць.

— Месца занятае.

— Толькі на хвіліначку, — сказала міс Уорэн. — Хай адпачнуць крышачку ногі. Мне так прыемна, што вы гаворыце па-ангельску. Мяне заўсёды агортвае страх, калі падарожнічаю ў цягніку, дзе няма нікога, апроч чужаземцаў. Чалавеку можа што-небудзь спатрэбіцца позняй ноччу, а звярнуцца няма да каго. — Яна нацягнена ўсміхнулася. — Па-мойму, вы доктар?

— Быў некалі ім.

— І вы едзеце ў Белград?

Злёгку ўстрывожаны, ён кінуў хуткі позірк на яе, які яна не заўважыла. Ён пільна агледзеў яе прысадзістую, абцягнутую цвідам фігуру, крыху нахіленую ўперад, бляск пярсцёнка з пячаткаю, пачырванелы ад нецярплівасці твар.

— Не, — адказаў ён. — Значна бліжэй.

— А я еду толькі да Вены, — сказала міс Уорэн.

— А чаму вы вырашылі?.. — павольна пачаў ён, сумняваючыся, ці правільна ён робіць, звяртаючыся да яе з гэтым пытаннем: яму было нязвыкла сустрэцца з небяспекай у выглядзе ангельскай векавухі, крыху п'янай ад джыну, пах якога ён адчуваў у купэ.

Рызыкоўныя сітуацыі, у якія ён трапляў раней, навучылі яго ў такія моманты крыху пахітаць галавой, ці памахаць пальцам, ці проста сказаць няпраўду. Міс Уорэн таксама адчувала няпэўнасць, і яе няпэўнасць была падобная да іскры надзеі ў зняволенага ў турме.

— Мне здалося, што я вас бачыла ў Белградзе.

— Ніколі не даводзілася там бываць.

Яна вырашыла пайсці ў адкрытую, адкінуўшы ўсялякія хітрыкі.

— Мне давялося быць у Белградзе прадстаўніком сваёй газеты пад час суду над Камнецам.

Аднак ён ужо зразумеў, што трэба паводзіць сябе абачліва, і глянуў на яе, не выказваючы зусім ніякай цікаўнасці.

— Суд над Камнецам?

— Калі генерал Камнец быў абвінавачаны ў згвалтаванні. Цынер быў там галоўны сведка абвінавачвання. Аднак генерала, зразумела, апраўдалі. Прысяжныя былі падабраны з яго прыхільнікаў. Урад ніколі не дазволіў бы засудзіць такога чалавека. З боку Цынера было проста глупства даваць паказанні супраць генерала Камнеца.

— Глупства?

Яго тон ветлівага субяседніка ўзлаваў яе.

— Вядома

ж, вы чулі пра Цынера? Яго хацелі прыстрэліць за тыдзень да суду, калі ён сядзеў у кавярні. Цынер быў правадыр сацыял-дэмакратаў. Ён назаляў уладам тым, што даў паказанні супраць Камнеца — ордэр на яго арышт за дачу непраўдзівых паказанняў быў выпісаны яшчэ за дванаццаць гадзін да заканчэння судовага працэсу. Яны проста сядзелі і чакалі апраўдальнага прыгавору Камнецу.

— Калі гэта было?

— Пяць гадоў таму.

Ён уважліва сачыў за ёй, прыкідваючы, які адказ найбольш раззлуе яе.

— Ну, гэта ўжо старая гісторыя. Цынера выпусцілі з турмы?

— Ён выслізнуў з іх рук. Шмат чаго я дала б, каб даведацца, як гэта яму ўдалося здзейсніць. З гэтага мог бы атрымацца выдатны матэрыял у газету. Ён проста знік. А ўсе думалі, што яго забілі.

— А яго на самой справе забілі?

— Не. Ён ад іх уцёк.

— Разумны чалавек.

— А вось у гэтым я зусім не ўпэўненая, — злосна запярэчыла яна. — Разумны чалавек ніколі не даваў бы паказанняў супраць Камнеца. Што яму да таго Камнеца і да той дзяўчынкі? Ён быў дурань, строіў з сябе Дон-Кіхота.

З-за адчыненых дзвярэй пацягнула холадам, і доктара перасмыкнула.

— Ноч выдалася пакутлівая, — сказаў ён.

Яна адмахнулася ад яго слоў стомленым жэстам вялікай, грубай рукі.

— Толькі ўявіце сабе, — сказала яна з захапленнем. — Пакуль прысяжныя засядалі, ён выйшаў з залы суда на вачах у паліцыі. Яны сядзелі і нічога не маглі зрабіць, пакуль не вернуцца прысяжныя. Ох, магу прысягнуць, што бачыла загад пра арышт Цынера, які тырчаў з кішэні ў Хартэпа. А Цынер знік, нібыта яго і не было зусім. Далей усё пайшло па-ранейшаму. Нават у Камнеца.

Доктар не здолеў схаваць сваю поўную горычы цікаўнасць.

— На самой справе? Нават у Камнеца?

Яна скарыстала спрыяльную сітуацыю і загаварыла сіплаватым голасам, даўшы волю сваёй фантазіі:

— Так, калі б ён зараз вярнуўся, дык знайшоў бы, што нічога не змянілася: гадзіннік можна было б перавесці назад. Хартэп усё гэтаксама займаецца хабарніцтвам, Камнец юрліва вышуквае маленькіх дзяўчынак, тыя самыя трушчобы, тыя самыя кавярні, дзе даюць канцэрты ў шэсць і ў адзінаццаць гадзін. Карл звольніўся з «Масковы», вось і ўсе навіны, а на яго месцы працуе афіцыянтам француз. Адкрыўся, праўда, новы кінатэатр каля парку. Ах, вось яшчэ навіна: забудавалі сад з піўной Кругера, там зараз кватэры для дзяржаўных чыноўнікаў.

Ён прамаўчаў, не ведаючы, чым адказаць на гэты новы ход праціўніка. Значыцца, піўной Кругера больш няма, а з ёй зніклі і казачныя ліхтарыкі, і яркія парасоны, і цыганы, якія ціха ігралі ў прыцемку, пераходзячы ад століка да століка. І Карла няма. На імгненне ён здольны быў аддаць у рукі гэтай жанчыны сваю бяспеку і бяспеку сваіх сяброў у абмен на звесткі пра Карла. Можа, ён сабраў усе свае чаявыя, і жыве самотна ў адной з тых новых кватэр каля парку, і раскладае сурвэткі на сваім стале, выцягвае корак з бутэлькі, каб напоўніць свой келіх? Ён разумеў, што яму трэба перапыніць размову з гэтай п'янай, небяспечнай жанчынай, што сядзіць насупраць, але ён не быў здольны вымавіць ніводнага слова, пакуль яна паведамляла яму навіны пра Белград, тыя навіны, пра якія яго сябры ніколі не пісалі яму ў сваіх штотыднёвых зашыфраваных лістах.

Поделиться:
Популярные книги

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Ланьлинский насмешник
Старинная литература:
древневосточная литература
7.00
рейтинг книги
Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

На прицеле

Кронос Александр
6. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На прицеле

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Моя на одну ночь

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.50
рейтинг книги
Моя на одну ночь

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

В семье не без подвоха

Жукова Юлия Борисовна
3. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
космическая фантастика
юмористическое фэнтези
9.36
рейтинг книги
В семье не без подвоха