Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Арыштаваных генералаў С. Булак-Балаховіч адвёз на станцыю, пасадзіў у таварны вагон і павёз на фронт з сабою. Толькі пад ціскам англійскай місіі ў Эстоніі са станцыі Тапа (на палове дарогі ад Таліна да Нарвы) цягнік затрымалі і вярнулі назад у Талін, дзе Юдзеніча адвезлі ў памяшканне англійскай ваеннай місіі. Пасля гэтага Юдзеніч выехаў за мяжу як прыватная асоба. С. Булак-Балаховіч вярнуўся на фронт, дзе працягваў камандаваць сваім атрадам з 1200 чалавек.

У гэты ж час, калі Эстонія выходзіла з вайны з Савецкай Расіяй, генерал Станіслаў Булак-Балаховіч, добра памятаючы пра сваё беларускае паходжанне, прапанаваў падпарадкаваць свой атрад ураду Беларускай Народнай Рэспублікі. Яго атрад меў у сваім складзе 75 % беларусаў-жаўнераў і палову афіцэраў-беларусаў. Называўся атрад Добраахвотным народным. С. Булак-Балаховіч надаў яму

назву Беларускага. Атрад прыняў за свой штандар беларускі нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг і кукарды на фуражках з нацыянальным гербам Пагоня.

Генерал Булак-Балаховіч атрымаў дазвол ад эстонскіх уладаў набіраць у сваю вайсковую адзінку добраахвотнікаў і з іншых часцей былой Паўночна-Заходняй арміі, пераважна беларусаў і палякаў.

Пасля звароту Булак-Балаховіча да вайскова-дыпламатычнай місіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў Л атвіі і Эстоніі, якую ўзначальваў у Рызе палкоўнік К. Езавітаў 22 студзеня 1920 г. Рада міністраў БНР прыняла Беларускі атрад «у склад войска БНР». К. Езавітаў афіцыйна звярнуўся 8 лютага 1920 г. да галоўнакамандуючага польскай арміяй Ю. Пілсудскага, каб той даў дазвол перавесці асобны атрад генерал-маёра Булак-Балаховіча з Эстоніі ў Беларусь і «прадставіць Асобнаму Атраду Беларускай Народнай Рэспублікі кавалак фронту на левым фланзе Польскай Арміі і ўзлажыць на Польскае інтэнданцтва павіннасць адпускаць для Асобнага Атраду ўсё яму патрэбнае».

У баях на Беларусі

23 лютага 1920 г. генерал С. Булак-Балаховіч падпісаў з польскім вайсковым прадстаўніком у Рызе пагадненне аб сумесных ваенных дзеяннях супраць Чырвонай Арміі. 3 сакавіка С. Булак-Балаховіч быў прыняты ў Дзвінску (Даўгаўпілсе) генералам Эдвардам Рыдз-Сміглым, а 14 сакавіка Беларускі Асобны атрад перайшоў Заходнюю Дзвіну, каб змагацца на савецка-польскім фронце ў Беларусі. Але спачатку ён быў накіраваны ў Брэст, дзе атрад дафармаваўся і атрымаў дадатковую колькасць зброі. Ад пачатку чэрвоня 1920 г. Беларуская група (або Беларуская Нацыянальная армія) генерала С. Булак-Балаховіча налічвала каля 2 тысяч шабель (кавалерыстаў). Яна брала актыўны ўдзел у баявых дзеяннях на Палессі супраць Чырвонай Арміі.

С. Булак-Балаховіч рабіў знянацку кавалерыйскія налёты на тылы савецкіх войскаў, штабы злучэнняў Чырвонай Арміі. Аператыўна група С. Булак-Балаховіча ўваходзіла ў склад Палескай групы польскіх войскаў, потым 3-й польскай арміі. Група папаўнялася. Паводле звестак аператыўнай разнведкі Заходняга фронту Чырвонай Арміі, у канцы жніўня 1920 г. у атрадзе С. Булак-Балаховіча, калі ён знаходзіўся ў раёне Уладавы (на рацэ Заходні Буг), налічвалася 4 пяхотныя палкі (Партызанскі, Пскоўскі, Востраўскі і Вазнясенскі) агульнай колькасцю 1600 штыкоў з 16 кулямётамі, а таксама партызанскі кавалерыйскі полк з трох эскадронаў на 400 шабель. Характэрна, што палкі былі названыя па гарадах Пскоўскай губерні, дзе раней ваяваў Булак-Балаховіч і яго атрад.

Пры адступленні Чырвонай Арміі ад Варшавы ў верасні 1920 г. Беларускі атрад, прарваўшыся скрозь лінію фронту 4-й савецкай арміі, разбурыў чыгуначную лінію і 26 верасня ўварваўся ў Пінск, дзе знаходзіўся штаб 4-й арміі і запасны полк. Частка штаба паспела прарвацца цягніком на Лунінец, а камандарм, начальнік штаба і член рэўваенсавета арміі (паліткамісар) конна паехалі да лініі фронту. 4-я армія аказалася разрэзанай на дзве часткі, а яе кіраванне парушаным. Пінск быў заняты групай С. Булак-Балаховіча апоўдні 26 верасня. Атрады з групы С. Булак-Балаховіча працягвалі вайсковыя аперацыі на Палессі да самага заканчэння ваенных дзеянняў падчас савецка-польскай вайны.

12 кастрычніка 1920 г. у Рызе падчас савецка-польскіх мірных перамоваў былі падпісаны перамір'е і дагавор аб папярэдніх умовах міру. Паводле ўмоў перамір'я, ваенныя дзеянні на савецка-польскім фронце былі спынены праз 6 дзён — 18 кастрычніка 1920 г. а 24-й гадзіне. У гэтыя дні польскія войскі працягвалі наступ, заняўшы на поўдні БССР некаторыя раёны.

Перад С. Булак-Балаховічам стаяла задача працягваць барацьбу супраць Савецкай Расіі і за вызваленне Беларусі ад улады бальшавікоў. 20 ліпеня 1920 г. С. Булак-Балаховіч пайшоў на пагадненне з Б. В. Савінкавым, старшынёй Рускага палітычнага камітэта ў Польшчы, якога падтрымліваў начальнік Польскай дзяржавы Ю. Пілсудскі. 27 жніўня 1920 г. паміж Б. Савінкавым і С. Булак-Балаховічам было падпісана пагадненне аб аб'яднанні рускіх і беларускіх

атрадаў у Польшчы ў адну армію для самастойнага наступу на ўсход. Палітычнае кіраўніцтва гэтай арміяй належала Б. В. Савінкаву, а ваеннае — С. Н. Булак-Балаховічу. Армія С. Булак-Балаховіча пачала рэарганізацыю. У яе склад уступалі мясцовыя партызаны, добраахвотнікі беларусы і расіяне, часам розныя разбэшчаныя на вайне людзі, якія ўжо не ведалі іншай працы, акрамя вайны. У войску С. Булак-Балаховіча фармаваўся і яўрэйскі конны эскадрон на чале з паручнікам Цэйтліным.

Падрыхтоўка паходу на Палессе

У выніку да пачатку лістапада 1920 г. значна папоўненыя атрады С. Булак-Балаховіча былі разгорнутыя ў Рускую народную добраахвотніцкую армію агульнай колькасцю каля 20 тысяч чалавек, з іх каля 15 тысяч у страі. У склад гэтай арміі ўваходзілі 3 пяхотныя і 1 кавалерыйская дывізіі, сялянская пяхотная брыгада, асобны туземны кавалерыйскі полк, полк данскіх казакоў, асабістая сотня генерала Булак-Балаховіча і чыгуначны полк, які яшчэ фармаваўся. Паводле асабовага складу найбольш шматлікімі былі 1-я дывізія «смерці» палкоўніка (потым генерал-маёра) Мацвеева і 2-я дывізія палкоўніка Мікошы, якія налічвалі па 4000–4800 жаўнераў і афіцэраў, і кавалерыйская дывізія палкоўніка С. Паўлоўскага (1100 шабель і штыкоў). Найбольш баяздольнай з іх была 1-я дывізія «смерці», якая складалася з 1-га Партызанскага, 2-га Пскоўскага, 3-га Востраўскага і 4-га Вазнясенскага палкоў і іншых падраздзяленняў. Асноўную частку дывізіі складалі жаўнеры і афіцэры Беларускага атрада, якія прыйшлі на фронт разам з С. Булак-Балаховічам з Эстоніі. У кавалерыйскай дывізіі найбольш баяздольным лічыўся 1-ы конны полк, які складаўся ў большасці з коннікаў, што прыйшлі з Эстоніі. У іншых частках арміі былі ў асноўным мясцовыя жыхары, якія не мелі дастатковага баявога вопыту, а таксама былыя палонныя камандзіры і чырвонаармейцы і дэзерціры з Чырвонай Арміі. Фармаванне арміі вялося і па паходжанні асноўнай масы жаўнераў. Так, 2-я дывізія палкоўніка Мікошы складалася з 4-х палкоў: Георгіеўскага, Мінскага, Смаленскага і Віцебскага. 3-я Волжская дывізія генерал-маёра Яраслаўцава складалася з Казанскага, Яраслаўскага, Ніжагародскага і Самарскага палкоў.

Задача арміі С. Булак-Балаховіча палягала на тым, каб адцясніць з Беларусі савецкія войскі, стомленыя доўгімі баямі на шляху ад Варшавы і, абапіраючыся на сялянства, амаль канчаткова змучанае бальшавіцкай палітыкай «ваеннага камунізму», прарвацца ў Расію для стварэння там дэмакратычнай рэспублікі.

Аднак у С. Булак-Балаховіча быў і свой, беларускі, план. Дзеля гэтага ён падпісаў 12 кастрычніка 1920 г. пагадненне з Беларускім палітычным камітэтам у Варшаве на чале з П. Алексюком. Камітэт стаяў на пазіцыях саюзу з Польшчай. Паводле гэтага пагаднення, пры вызваленні тэрыторыі Беларусі Булак-Балаховіч мусіў перадаць цывільную ўладу ўраду Алексюка. Сам С. Булак-Балаховіч разлічваў на сялянскае паўстанне ў Беларусі, якое падтрымае яго армію.

Напачатку лістапада 1920 г. армія С. Булак-Балаховіча была сканцэнтравана ў раёне Турава, які паводле савецка-польскага дагавора ад 12 кастрычніка 1920 г. належаў БССР, але пакуль знаходзіўся ў зоне, занятай польскімі войскамі. Перамір'е і папярэдні мірны дагавор не былі яшчэ ратыфікаваныя і не было яшчэ пагаднення аб вывадзе польскіх войскаў з занятай імі савецкай тэрыторыі. Аднак польскі бок фармальна спыніў адносіны з антысавецкімі сіламі на тэрыторыі Беларусі і Украіны. Так, польскі ўрад заявіў, што ён раззброіў атрад Балаховіча, што застаўся на польскай тэрыторыі, - брыгаду цяжкай артылерыі і бронецягнік. Сапраўды, яны не ўдзельнічалі ў баях.

Паход Булак-Балаховіча на Палессе

6 лістапада 1920 г. армія С. Булак-Балаховіча пачала наступ у Палессі ад Турава па абодвух берагах Прыпяці на ўсход. Галоўны ўдар абрынуўся на 10-ю стралковую дывізію Заходняга фронту, якая панесла значныя страты і вымушана была адступаць. 8 лістапада войскі Булак-Балаховіча занялі Петрыкаў, 9 — мястэчка Скрыгалаў і вёску Скрыгалаўская Слабада. Пасля цяжкага бою Пскоўскі полк 1-й дывізіі «смерці» палкоўніка Мацвеева 10 лістапада заняў Мазыр, які стаў цэнтрам ваеннай і палітычнай дзейнасці Булак-Балаховіча. Камендант Мазыра генерал Яраслаўцаў загадаў у горадзе вывесіць беларускія нацыянальныя сцягі. Палкоўнік С. Паўлоўскі з палонных сфармаваў Мазырскі полк. 10 лістапада Востраўскі полк 1-й дывізіі арміі Балаховіча заняў Калінкавічы.

Поделиться:
Популярные книги

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Часовая битва

Щерба Наталья Васильевна
6. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.38
рейтинг книги
Часовая битва