Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Частка яго войска — 2-я пяхотная дывізія і група палкоўніка Юзафа Булак-Балаховіча (малодшы брат камандуючага) — наступала на Рэчыцу, а другая частка войска — на Оўруч і на Чарнобыль. 16 лістапада атрады С. Н. Булак-Балаховіча з трох бакоў падышлі да Рэчыцы і пачалі баі на яе ўскраінах.

Пасля заняцця Мазыра С. Н. Булак-Балаховіч раскрыў свае ўласныя палітычныя планы. Насуперак намеру Б. Савінкава ён з 12 лістапада пачаў у Мазыры выдаваць палітычныя акты і загады, накіраваныя на стварэнне незалежнай Беларускай дзяржавы, абвясціў сябе «начальнікам Беларускай дзяржавы» (як Пілсудскі — Польскай) і пракламаваў незалежнасць Беларусі. 14 лістапада 1920 г. выдаў загад пра фармаванне Беларускай нацыянальнай арміі з беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. За тыдзень з добраахвотнікаў

былі сфармаваныя Сялянскі партызанскі атрад і Хабненскі полк (паводле назвы мястэчка Хабна). С. Н. Булак-Балаховіч абвясціў сябе галоўнакамандуючым усімі ўзброенымі сіламі незалежнай Беларусі. Камандаванне Рускай народнай добраахвотніцкай арміяй ён перадаў свайму брату Іосіфу (Юзафу, Язэпу), надаўшы яму воінскі чын генерал-маёра. Але фактычна С. Булак-Балаховіч па-ранейшаму камандаваў Саюзнай Народнай арміяй, як яна называлася ад 14 лістапада.

У Мазыр з Варшавы прыбылі сябры Беларускага палітычнага камітэта П. Аляксюк і В. Адамовіч, якія заключылі з С. Н. Булак-Балаховічам і Б. В. Савінкавым пагадненне аб прызнанні Рускай народнай добраахвотніцкай арміяй незалежнасці Беларусі з наступным узгадненнем Устаноўчымі соймамі Расіі і Беларусі канчатковай формы ўзаемаадносін. С. Н. Булак-Балаховіч прызначыў П. Алексюка старшынёй свайго ўрада, а эмігранцкі ўрад В. Ластоўскага і савецкі ўрад Чарняка (А. Чарвякова) у Менску абвясціў «звергнутымі».

У арміі С. Н. Булак-Балаховіча былі і свае вайсковыя ўзнагароды: вялікі крыж з мячамі і крыж мужных. У цэнтры крыжоў была выява чэрапа. На вялікім крыжы быў у цэнтры па кругу надпіс: «За нашу і вашу свабоду». А раней яго Асобны атрад меў і свае паштовыя маркі.

Барацьбу супраць арміі С. Булак-Балаховіча вяла савецкая 16-я армія Заходняга фронту. На фронт былі скіраваныя дадатковыя сілы Чырвонай Арміі. Рэгулярныя войскі Чырвонай Арміі мелі колькасную перавагу. 3 боку Жлобіна контрнаступленне Чырвонай Арміі пачалося 16 лістапада. Яе часці 17 лістапада з боем занялі Калінкавічы. Баючыся застацца адрэзанымі, перадавыя атрады С. Н. Булак-Балаховіча 18 лістапада спынілі атакі ў раёне Рэчыцы. 19 лістапада пачалося агульнае адступленне яго дывізій. 2-я пяхотная дывізія ўпарта абараняла Мазыр, але 20 лістапада горад быў захоплены праціўнікам.

Асноўнай частцы арміі Булак-Балаховіча ўдалося 22 лістапада прарвацца ляснымі дарогамі ў раёне Каплічы-Якімавічы (на поўнач ад Мазыра) праз заслоны чырвонаармейцаў 33-й Кубанскай казацкай дывізіі і 24 лістапада фарсіраваць Пціч. 26 лістапада войскі С. Булак-Балаховіча выйшлі праз Жыткавічы да чыгуначнай станцыі Сінкевічы ў раён размяшчэння польскіх войскаў. План камандавання Чырвонай Арміі абкружыць і знішчыць вайсковыя сілы арміі С. Н. Булак-Балаховіча не ўдаўся.

Армія С. Н. Булак-Балаховіча сабралася ў раёне Тураў — Давыд-Гарадок — Лахва і была раззброена польскімі войскамі. Частка ж арміі адышла ў нейтральную зону (па 15 км. па абодва бакі мяжы), якая існавала да заключэння міру ў сакавіку 1921 г., і адтуль асобнымі атрадамі вяла партызанскія дзеянні супраць Чырвонай Арміі і савецкай улады. Частка атрадаў падчас адступлення арміі засталася на месцы і працягвала весці партызанскую вайну. Налёты атрадаў С. Н. Булак-Балаховіча на тэрыторыю БССР працягваліся да 1922 г. Значная частка былых яго жаўнераў атрымала працу ў Белавежскай пушчы на тартаках і вырубцы лесу.

У Польшчы

Пасля савецка-польскай вайны Станіслаў Булак-Балаховіч быў прызнаны генералам, але не залічаны ў склад польскага войска як чынны генерал. Ён быў абраны як генерал брыгады старшынёй Саюза былых удзельнікаў нацыянальных паўстанняў (камбатантаў). Выдаваў публіцыстычныя кнігі, варожыя савецкай уладзе, бальшавікам і Гітлеру. У публіцыстычных творах ён паслядоўна выкрываў агрэсіўны характар палітыкі Савецкага Саюза і фашысцкай Германіі і папярэджваў аб рэальнай пагрозе агрэсіі з боку гэтых дзяржаў у дачыненні да суседніх народаў.

Падчас савецка-польскай вайны і пасля яе адмоўна да С. Булак-Балаховіча ставіліся і палітычныя сілы на Беларусі, не кажучы ўжо пра бальшавікоў, для якіх ён быў заўсёды ворагам. Адмоўна да яго ставілася і партыя беларускіх

сацыялістаў-рэвалюцыянераў (падчас вайны — саюзніца бальшавікоў, якую яны выкарысталі супраць Польшчы, а потым ёй здрадзілі і забаранілі яе). Беларускі эсэры не маглі дараваць генералу яго саюзу з Польшчай і таму падчас паходу на Палессе не падтрымалі яго. Такой тактыкі яны прытрымліваліся і пазней, нягледзячы на тое, што беларускае сялянства падтрымлівала генерала, бо С. Булак-Балаховіч выступаў за незалежнасць Беларусі і супраць антысялянскай палітыкі бальшавікоў.

Станіслаў Булак-Балаховіч быў і беларускім паэтам. Яго паэтычныя творы заўважыў і адзначыў беларускі грамадскі дзеяч і літаратуразнаўца Ігнат Дварчанін. Вядома, што ў Польшчы Станіслаў Булак-Балаховіч выдаў зборнік вершаў «Перш, пакуль голас свой даць», які згадваецца ў картатэцы Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве. Самога зборніка нам знайсці не ўдалося.

Алесь Бяляцкі ў 1990 г. апублікаваў адшуканы ім у рэдкім і недаступным нам часопісе «На чужыне» (выходзіў у Рызе ў 1920-я гг.) верш С. Булак-Балаховіча «Покліч бацькі», напісаны 25 лістапада 1919 г. у Рэвелі (Таліне), калі Булак-Балаховіч змагаўся ў Эстоніі супраць Чырвонай Арміі.

Покліч бацькі Праз цёмныя хмары на чуждай старонцэ Зірнула на нас цёпла-роўнае сонцэ, I гоман пачуў я з радной стараны: «Свабода калоціцца ў нашэ ваконцэ, За бацькаўшчыну ўсталі яе ўсе сыны!» Сынкі! А мы што жа! Нам будзе нягожа, Каб мы не пайшлі на дапамогу! Сьмялей, не аглядайцесь, Хутчэй сабірайцесь I будзем гатовы ў дарогу!

(I сапраўды, ужо ў студзені 1920 г. генерал С. Булак-Балаховіч пры дапамозе шэфа вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі пачаў перамовы аб накіраванні свайго Беларускага атрада пад назвай Беларуская Нацыянальная Армія на ўчастак савецка-польскага фронту ў Палессе, куды і прыбыў яго Беларускі атрад.)

Алесь Бяляцкі таксама апублікаваў (са сваім каментарам) у часопісе «Спадчына» (1991. № 6. С. 17) два вершы С. Булак-Балаховіча: ужо прыведзены «Покліч бацькі» і «Шарак ці брысь», напісаны 19 ліпеня 1927 г.

Можна спадзявацца, што беларускія літаратуразнаўцы зацікавяцца літаратурнай спадчынай беларускага генерала і дапоўняць характарыстыку гэтага цікавага чалавека, патрыёта сваёй Бацькаўшчыны.

Пасля нападу гітлераўскай Германіі на Польшчу ў верасні 1939 г. генерал Станіслаў Булак-Балаховіч арганізаваў добраахвотны атрад, які спачатку складаўся з 200 жаўнераў пяхоты і эскадрону кавалерыі. Потым атрад павялічыўся. У дні аблогі Варшавы С. Булак-Балаховіч арганізаваў абарону сталіцы на паўднёвым участку. Удзельнікі абароны Варшавы пад кіраўніцтвам Станіслава Булак-Балаховіча рабілі партызанскія выпады ў тылы нямецкіх войскаў здабывалі важную інфармацыю, нападалі на нямецкія патрулі. Супраціўленне ворагу скончылася з капітуляцыяй Варшавы ў канцы верасня 1939 г.

У канцы 1939 г. генерал Станіслаў Булак-Балаховіч разам з былымі афіцэрамі сваіх вайсковых фармаванняў стварыў падпольную вайсковую арганізацыю.

Загінуў Станіслаў Булак-Балаховіч 10 мая 1940 г., калі перад сваім домам на Саскай вуліцы, 103, быў акружаны агентамі гестапа пры спробе арышту падчас страляніны. Па некаторых звестках, Станіслаў Булак-Балаховіч быў забіты агентамі НКВД, якія ў гэты перыяд супрацоўнічалі з гестапа. Але больш праўдападобнай з'яўляецца версія пра ліквідацыю яго гестапа як адвечнага ворага Германіі і Гітлера, пра што С. Булак-Балаховіч адкрыта пісаў у сваіх кнігах.

Поделиться:
Популярные книги

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Часовая битва

Щерба Наталья Васильевна
6. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.38
рейтинг книги
Часовая битва