Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.
Шрифт:
У 1480 г. крымскі хан Мэнглі-Гірэй заключыў саюз зь Іванам III супраць Вялікага Княства Літоўскага, і ад гэтага часу крымскія татары пачалі рэгулярныя, амаль штогадовыя наезды на Ўкраіну і Паўднёвую Польшчу, даходзячы часам да Беларусі (асабліва напачатку XVI ст.).
Ад канца XV ст. ідзе сэрыя войнаў паміж Маскоўскай дзяржавай і Беларускім-Літоўскім гаспадарствам, пачынаючы ад гэтак званай памежнай вайны 1487―1494 гг. і да вайны 1534―1537 гг., з пастаяннымі стратамі тэрыторыі на карысьць Масковіі. Нават шлюб вялікага князя Аляксандра Казіміравіча з дачкою Івана III Аленаю ў 1495 г. не зьмяніў сытуацыі. Тым больш што зяць прызнаў тытул цесьця ― «вялікі князь усяе Русі».
Паўдневая і эурапейская стратэгія
Дыпляматыя
Падчас апошняга пэрыяду маскоўска-літоўскай вайны 1512―1522 гг. крымскія татары нападалі на Ўкраіну і Польшчу. У 1521 г. каля 5 тысячаў перакопскіх татараў захапілі і спалілі Мазыр, рабавалі і зьнішчалі насельніцтва паміж Слуцкам і Пінскам ды спакойна вярнуліся назад у Крым.
Але былі і пагадненьні з крымскімі татарамі. У тым жа 1521 г. сам хан Мухамэд-Гірэй выступіў з асноўнаю вайсковаю сілаю супраць Масквы. У крымскім войску быў і беларускі палкаводзец, стараста чаркаскі і канеўскі Астафі Дашковіч з сваімі казакамі. Крымскае войска дайшло да самых муроў Масквы, разрабавала глыбінныя раёны Масковіі і вярнулася ў Крым.
А потым, вясной 1524 г., экспэдыцыя князя К. Астроскага з коньніцай і А. Дашковіча на лодках па Дняпры напала на турэцкую цьвярдыню Ачакаў. Буйную перамогу над турэцка-татарскім войскам беларускае-літоўскае войска атрымала ў 1527 г. у бітве на Ўкраіне, на Альшаніцы, за 40 міляў ад Кіева. Камандавалі войскам вялікі гетман, князь Канстанцін Астроскі, слуцкі князь Юры Сямёнавіч Алелькавіч, гарадзенскі стараста Юры Мікалаевіч Радзівіл ды Астафі Дашковіч.
У 1532 г. быў заключаны мір Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага з Турцыяй і Крымам. Нападаў крымскіх татараў паменшала. На гэта паўплывала і тое, што ў 1534 г. на Ўкраіне пабудавалі каля двух дзясяткаў цьвярдыняў, а памежныя мястэчкі ўмацавалі. У 40-х гг. XVI ст. стаў прыкметны паварот у зьнешне-палітычным курсе караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога: пачалі ўзмацняцца ягоныя сувязі з Турцыяй і Крымам. Жыгімонт накіроўваў напады крымскіх татараў на Расейскую дзяржаву. Гэтым дасягалася падвойная мэта ― аслабляўся моцны праціўнік на ўсходзе, а крымскія татары спынялі напады на Вялікае Княства Літоўскае.
Такім чынам, у войнах першай паловы XVI ст. Расейская дзяржава заваявала значную частку ўсходніх земляў Беларускага-Літоўскага гаспадарства. Да сярэдзіны XVI ст. зьверхнікі нашае дзяржавы сутыкнуліся з прэтэнзіямі Івана IV на беларускія і ўкраінскія землі. Паўставала пагроза існаваньню дзяржавы. Пастаянная барацьба з Масковіяй, лёгіка падзеяў вялі Беларускую-Літоўскую дзяржаву да шчыльнейшага саюзу з Польшчай, скіроўвалі да пашырэньня сувязяў з заходне-эўрапейскімі краінамі. Лівонская вайна і далейшыя міжнародныя акцыі Вялікага Княства Літоўскага былі выкліканыя і адносінамі з Расеяй. Больш цеснаму дзяржаўнаму саюзу з Польшчай спрыяла таксама супольная барацьба супраць турэцка-татарскай пагрозы з поўдня, заснаваная на агульнай зьнешняй палітыцы ў XVI ст., і вайсковая дапамога Польшчы ў войнах супраць Маскоўскай дзяржавы.
У першай палове XVI ст. Вялікае Княства Літоўскае зноў шырока прадстаўпена на міжнароднай арэне Эўропы, як у часы Вітаўта, калі ў 1429 г. да яго на зьезд у Луцк зьехаліся германскі імпэратар Сыгізмунд Люксэмбурскі, польскі кароль Уладзіслаў Ягайла, вялікі князь маскоўскі Васіль II ды іншыя кіраўнікі цзяржаваў. Так, пасьля перамогі над маскоўскімі войскамі 8 верасьня 1514 г. эялікі князь Жыгімонт Казіміравіч (потым ― Жыгімонт Стары) перадаваў у падарунак эўрапейскім манархам расейскіх дваранаў-ваеннапалонных. Герман: кі імпэратар Максымілян І Габсбург вярнуў некалькі палонных Расеі.
Сьведчаньнем удзелу Вялікага Княства Літоўскага ў эўрапейскай палітыцы быў Венскі кангрэс 1515 г. Тады ў Вене
II. Геапалітыка беларускай-літоўскай дзяржавы у XVI―XVIII стагодзьдзях. Фэдэрацыя з Польшчай
У 1569 г. Польскае каралеўства і Вялікае Княства Літоўскае ўтварылі фэдэратыўную дзяржаву ― Рэч Паспалітую. Ейнае ўтварэньне было вынікам доўгага (ад канца XIV ст.) пэрыяду дзяржаўных зьвязаў (вуніяў) дзьвюх дзяржаваў, заснаваных спачатку на агульнай пагрозе з боку Тэўтонскага ордэну, а потым на супольных інтарэсах у Прыбалтыцы і, урэшце, на новай пагрозе з боку Маскоўскай дзяржавы, якая ў XV―XVI стст. узмацнілася. Пры гэтым дзяржаўныя вуніі падмацавалі дынастычнаю, а дакладней, пэрсанальнаю вуніяй: вялікімі князямі літоўскімі й рускімі ды адначасова польскімі каралямі амаль увесь час у другой палове XV―XVI стст. (да 1572 г.) былі адны і тыя ж асобы з дынастыі Ягелонаў (Ягайлавічаў).
Пэўным чыньнікам збліжэньня абедзьвюх дзяржаваў была і рыма-каталіцкая царква, паноўная ў Польшчы, вельмі значная для ўнутрыпалітычных дачыненьняў Беларускай-Літоўскай дзяржавы да сярэдзіны XVI ст., г. зн. да пашырэньня Рэфармацыі ў нашай краіне.
Рыма-каталіцкая царква ў Беларусі адміністрацыйна ўваходзіла ў склад Віленскай эпархіі (біскупства). Толькі Берасьцейская зямля была ўключаная ў склад Луцкай. У сваю чаргу, каталіцкія біскупствы на тэрыторыі Беларускай-Літоўскай дзяржавы падначальваліся прымасу Польшчы, арцыбіскупу гнезьненскаму. У геапалітычным пляне гэтая царква спрыяла шчыльнейшым сувязям Беларускай-Літоўскай дзяржавы з эўрапейскімі краінамі і ў пэўным сэнсе ўсё болей збліжала зьнешнюю палітыку Польшчы й Вялікага Княства.
3 другога боку, усё больш небясьпечная для Вялікага Княства Літоўскага палітыка ўсходняга суседа, пастаянны націск зь ягонага боку, сэрыя войнаў канца XV―першай паловы XVI ст. з амаль няспыннаю заваёвай усходніх тэрыторыяў Беларускай-Літоўскай дзяржавы ― усё гэта скіроўвала зьнешнепалітычныя інтарэсы Польшчы на Ўсход. У маскоўска-літоўскіх войнах ад пачатку XVI ст. прымаюць удзел і польскія збройныя сілы, так што гэтыя войны ў пэўнай меры становяцца і войнамі Польскай дзяржавы.
Бастард Императора. Том 3
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Учим английский по-новому. Изучение английского языка с помощью глагольных словосочетаний
Научно-образовательная:
учебная и научная литература
рейтинг книги
Новые горизонты
5. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем
Проза:
роман
рейтинг книги
