Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Яшчэ адным кірункам палітыкі Вялікага Княства Літоўскага і Рускага быў паўднёвы, галоўным чынам, адносіны з татарамі. Пасьля вызваленьня ўкраінскіх земляў беларускім войскам з-пад панаваньня татараў (1362 г.) асноўнаю мэтаю на гэтым кірунку быў адпор нападам ардынскіх ханаў. Прадугледжавалася таксама пасоўваньне на поўдзень, у Дзікае Поле. Вялікія князі літоўскія намагаліся выкарыстаць татараў дзеля далучэньня рускіх земляў да сваёй дзяржавы. Яны выстаўлялі сваіх прэтэндэнтаў на сталец у Залатой Ардзе і ў Крыме.

Калі хан Тахтамыш (які ў 1382 г. узяў, разрабаваў і спаліў Маскву разам з Крамлём) быў выгнаны ў 1398 г. з Сарая, сваёй сталіцы, то знайшоў сховішча ў Вітаўта ў Кіеве. У бітве з татарамі на Ворскле 12 жніўня 1399 г., якая скончылася разгромам войска Вітаўта, удзельнічалі і татары Тахтамыша.

Выратавалася толькі невялікая частка войска, Вітаўт, ягоны брат Жыгімонт, Сьвідрыгайла, Тахтамыш і ордэнскі комтур Маркварт фон Зальцбах.

Параза на Ворскле прыпыніла на доўгі час актыўную палітыку Вітаўта на паўднёвым захадзе. Літоўскія войскі за Дон ужо не заходзілі. Але ў Дзікім Полі, на бязьлюдных прасторах Паўночнага Прычарнамор'я калянізацыйная палітыка працягвалася. На пачатку XV ст. да Беларускай-Літоўскай дзяржавы далучылася тэрыторыя на поўдзень ад Падоліі і Кіеўскай зямлі ― паміж Днястром і Дняпром.

У 1410―1411 гг, на беразе Чорнага мора былі пабудаваныя фартэцыя і рынак. Беларуская-Літоўская дзяржава на пэўны час сталася дзяржавай «ад мора і да мора». Выхад да Чорнага мора даў магчымасьць вялікаму князю літоўскаму ўстанавіць трывалыя сувязі з Малдовай.

Зноў актывізавалася палітыка ў дачыненні да Залатой Арды. Вітаўт выкарыстаў татарскае войска Джалал-ад-дзіна, старэйшага сына Тахтамыша, у бітве пры Грунвальдзе, а потым даў яму сваё дапаможнае войска, і Джалал-ад-дзін заняў золатаардынскі сталец пад пратэктаратам Вітаўта.

У 1423 г. хан Улуг-Мухамэд быў разьбіты сваім ворагам Барак-ханам і ўцёк да Вітаўта. Зьявіўся ён у Вільні ў канцы 1424 г., атрымаў ад Вітаўта дапамогу і згуртаваў свае сілы. У 1426 г. Улуг-Мухамэду ўдалося адваяваць у Барак-хана Сарай і ўзнавіць сваё панаваньне ў Ардзе. Пры падтрымцы Вітаўта Ўлуг-Мухамэд у 1428 г. пашырыў сваю ўладу на Крым. Такая палітыка Вітаўта аслабляла Залатую Арду, якая ўжо занепадала. Вялікі князь літоўскі і рускі такім чынам прадухіляў напады татараў на ўкраінскія і свае самыя ўсходнія землі.

Пасьля сьмерці Вітаўта і на паўднёвым кірунку дыпляматычныя справы Вялікага Княства Літоўскага пагоршыліся. У грамадзянскай вайне 30-х гг. XV ст. татарскія аддзелы выкарыстоўвалі і Сьвідрыгайла, і Жыгімонт Кейстутавіч. Але ў асноўным хан Саід-Ахмэд дапамагаў Сьвідрыгайлу. У канцы 30-х і ў 40-я гг. XV ст. гэты хан ужо выступаў на баку Жыгімонта Кейстутавіча, а пасьля ягонага забойства стаяў за Жыгімонтавага сына Міхайлушку супраць вялікага князя Казіміра Ягайлавіча.

У процівагу Саіду-Ахмэду Казімір і паны-рада вылучалі аднаго з нашчадкаў Чынгіс-хана. У 1449 г. у Кіеве на гіарадзе прадстаўнікоў Казіміра з крымскімі татарскімі мурзамі было зацьверджана пагадненьне аб прыняцьці ў Крыме за хама Хаджы-Гірэя, родапачынальніка крымска-татарскае дынастыі. Так Казімір стварыў на паўднёвай мяжы Беларускага-Літоўскага гаспадарства татарскі ўлус з сваім ханам, Казіміравым стаўленікам. ён аслабіў Залатую Арду і накіраваў крымскіх татараў супраць Маскоўскага вялікага княства. Аднак празь некаторы час Крымскае ханства ператварылася з саюзьніка ў ворага. 3 гледзішча пэрспэктывы дапамога крымскім татарам у стварэньні сваёй дзяржавы была стратэгічнаю памылкаю вялікіх князёў літоўскіх.

Рост усходняе пагрозы

Наступны пэрыяд у гісторыі геапалітыкі незалежнай Беларускай-Літоўскай дзяржавы ― гэта другая палова XV―першая палова XVI ст. Ягоныя асноўныя рысы ― абарона палітычных пазыцыяў і страта часткі тэрыторыяў на Ўсходзе на карысьць Маскоўскае дзяржавы, з аднаго боку, і больш шырокі выхад на Захад, на эўрапейскую арэну, з другога.

Асноўныя кірункі зьнешнепалітычнай дзейнасьці Вялікага Княства Літоўскага засталіся ранейшыя. Але адбыліся і зьмены. Была зьнятая пагроза заваёвы літоўскіх і беларускіх з^емляў нямецкімі рыцарамі. Замест дробных рускіх княстваў, што вялі палітыку паасобку, паўстае Маскоўская дзяржава, якая будавала ўжо цэнтралізаваны апарат улады. На руінах Залатой Арды ўтварылася агрэсіўнае Крымскае ханства. У гэты пэрыяд Беларуская-Літоўская дзяржава змушаная была значна больш займацца ўсходняю палітыкай, чым заходняю.

Адносіны з Польшчай заставаліся саюзнымі. Амаль увесь час вялікі князь літоўскі выбіраўся і каралём

польскім (за выключэньнем пэрыяду 1492―1501 гг., калі манархі былі розныя). Але інтарэсы абедзьвюх дзяржаваў не супадалі і часам дыпляматыя Вялікага ^няства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага мела канфлікты з польскай дыпляматыяй (з-за Валыні, у дачыненьні да крымскіх татараў, да Тэўтонскага ордэну).

Адносіны Вільні з Масквою ў другой палове XV ст. сталіся напружанымі з-за Ноўгарада і Пскова, куды вялікі князь Казімір на просьбы наўгародцаў і пскавічоў ставіў князёў. Масква глядзела на гэта вельмі непрыхільна. Пагроза для Ноўгарада Вялікага страціць самастойнасьць і цалкам падпарадкавацца маскоўскаму вялікаму князю ўзмацняла ў наўгародзкіх баяраў імкненьне да саюзу зь Беларускаю-Літоўскаю дзяржаваю. Дзяржаўны лад яе, з палітычнымі і імунітэтнымі правамі фэадалаў, больш адпавядаў дзяржаўнаму ладу Наўгародзкай фэадальнай рэспублікі, чым маскоўская ўлада, заснаваная на цэнтралізацыі і самаўладзьдзі вялікага князя. Да таго ж Казімір падтрымліваў баярскае кіраваньне ў Ноўгарадзе і абмяжоўваўся меншымі патрабаваньнямі, чым маскоўскі вялікі князь, які лічыў, што Ноўгарад ― гэта ягоная «вотчына». У Ноўгарадзе між баярства існавала моцная групоўка незалежнікаў. (так званая «літоўская партыя») на чале з удавою пасадніка Марфай Барэцкай і ейнымі сынамі. «Літоўская партыя» выступала супраць «маскоўскай партыі», што імкнулася падпарадкавацца Маскве, бо была зьвязаная зь ёю эканамічнымі інтарэсамі або стаяла ў апазыцыі незалежнікам. Кіроўная баярская групоўка абапіралася на пэўныя колы пасадзкага насельніцтва, якія таксама намагаліся захаваць незалежнасьць Ноўгарада. Баярская групоўка на чале з Марфай Барэцкай заявіла на вечы: «Не хотим за великого князя Московского, ни зватися отчиною его; вольные есьмы люди Великий Новгород, а Московскнй князь великий многие обиды и неправду над нам чинит; но хотим за короля Польского и великого князя Литовского Казимира».

У лістападзе 1470 г. Ноўгарад запрасіў у якасьці князя-кармленшчыка (а практычна намесьніка Казіміра) слуцкага князя Міхаіла Алелькавіча, павадыра апазыцыі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Але гэты князь ня здолеў аб'яднаць розныя групоўкі, ня меў падтрымкі з боку Казіміра і мусіў зьехаць з Ноўгарада ў сакавіку 1471 г. Тым ня менш у красавіку 1471 г. пасольства Ноўгарада ў Вільні падпісала дамову («даканчальную» грамату), паводле якой вызначаліся правы намесьніка Казіміра ў Ноўгарадзе і самога вялікага князя, які быў абавязаны абараняць Ноўгарад ад Масквы. Аднак правы вялікага князя літоўскага былі моцна абмежаваныя, а абавязкі наўгародцаў перад вялікім князем ― сьціплыя. Наўгародзкія баяры хацелі танна купіць ягоную вайсковую дапамогу.

Вялікі князь Казімір і паны-рада не пасьпелі дапамагчы Ноўгараду. Казімір да таго быў заняты вугорскімі і чэскімі справамі ў інтарэсах сваёй дынастыі (сын Казіміра ― Уладзіслаў стаўся каралём Чэхіі і рыхтаваўся на караля Вугоршчыны). Ды і апазыцыя праваслаўных князёў (ці, як іх тады называлі, «рускіх князёў») перашкаджала ўсходняй палітыцы Казіміра Ягайлавіча. Таму паход войска вялікага князя маскоўскага Івана 111 на Ноўгарад у ліпені 1471 г. скончыўся хуткаю перамогаю. Кіраўнікоў антымаскоўскай баярскай групоўкі пакаралі'сьмерцю, а Ноўгараду забаранілі мець зносіны зь Вялікім Княствам Літоўскім. Паўторны паход Івана III у 1478 г. зьліквідаваў незалежнасьць Гаспадзіна Вялікага Ноўгарада. Так быў страчаны саюзьнік і фарпост Беларускага-Літоўскага гаспадарства, дзяржава, якая пашыралася да Ўралу і Паўночнага Ледавітага акіяну.

Праўда, у 1479 г. Казімір спрабаваў патаемна дамовіцца з братамі Івана III ―удзельнымі князямі вугліцкім Андрэем і валакаламскім Барысам, якія прасілі дапамогі супраць івана III. Была зробленая спроба аднавіць наўгародзкі ўдзел, але няўдала. Свае сем'і браты Івана III адправілі ў Віцебск. Канфлікт скончыўся пагадненьнем паміж маскоўскімі братамі падчас паходу хана Ахмэда на Русь у 1480 г., ягонага адступленьня і ліквідацыі тым самым мангола-татарскага прыгнёту Русі.

Вялікае Княства Літоўскае ня выкарыстала гэтай сытуацыі з-за «змовы рускіх князёў» (усе яны былі праваслаўныя князі літоўскага паходжаньня). У 1485 г. яно страціла яшчэ аднаго саюзьніка ― Масква далучыла да сваёй тэрыторыі Цьверскае вялікае княства.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Учим английский по-новому. Изучение английского языка с помощью глагольных словосочетаний

Литвинов Павел Петрович
Научно-образовательная:
учебная и научная литература
5.00
рейтинг книги
Учим английский по-новому. Изучение английского языка с помощью глагольных словосочетаний

Новые горизонты

Лисина Александра
5. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новые горизонты

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Институт экстремальных проблем

Камских Саша
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Интриги двуликих

Чудинов Олег
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Интриги двуликих