Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Менавіта таму і быў тады прыняты план саюзу з Польшчай, найперш супраць крыжакоў. Гэта было аформлена Крэўскай вуніяй 1385 г., шлюбам Ягайлы з польскай каралевай Ядзьвігай і каранаваньнем яго на караля Польшчы.

Усходняя палітыка Вітаўта

Але барацьба за гегемонію ў рускіх землях паміж вялікімі княствамі Літоўскім і Маскоўскім працягвалася. У канцы XIV― першай палове XV ст. усходняя палітыка Беларускай-Літоўскай дзяржавы, акрамя ціску на Маскоўскае княства, прадугледжвала пашырэньне ўплыву на іншыя княствы Русі, у тым ліку на Разанскае і Цьверскае вялікія княствы, бо яны займалі важнае стратэгічнае становішча

ў дачыненьні да Маскоўскага княства, Залатой Арды, Ноўгарада й Пскова.

Зь сярэдзіны 20-х гг. XV ст. Вітаўт узнавіў актыўную палітыку на ўсходзе, спрабуючы падпарадкаваць Ноўгарад і Пскоў. Адначасова вялася палітыка, каб далучыць да саюзу зь Вільняй іншыя рускія княствы. У 1427 г. адбылася вялікая вайсковая экспэдыцыя Вітаўта ў Суздальскую зямлю. У выніку гэтага паходу княствы Разанскае, Пераяслаўскае, Пронскае, Навасільскае, Адоеўскае і Варатынскае прызналі зьверхняе апекаваньне з боку Вітаўта. Так, вялікі князь разанскі Іван Фёдаравіч даў Вітаўту грамату на вернасьць і падданства ды заверыў яе прысягаю, што як «господину господарю» свайму абяцае дапамогу супраць кожнага праціўніка, у тым ліку і супраць Масквы. У 1427 г. вялікі князь цьверскі Барыс Аляксандравіч заключыў дамову аб сяброўстве і ўзаемнай дапамозе зь Вітаўтам, «з своим господином з дедом, з великим князем Витовтом, Литовским и многих Русских земель господарем».

Дачыненьні Вітаўта з Масквою мелі зьменны характар. Яшчэ ў 1391 г. Вітаўт выдаў сваю адзіную дачку замуж за маскоўскага князя Васіля І Дзьмітравіча. Аднак працягваліся і вайсковыя канфлікты. Тым ня менш Васіль І Маскоўскі зьвяртаўся да Вітаўта: «Господин великий князь Витовт. Ты мне как отец…» У сваёй духоўнай грамаце (тастаманце) 1423 г. вялікі князь Васіль I, які памёр у 1425 г., даручыў Вітаўту ўзяць пад сваю апеку ўнука―малалетняга князя Васіля II і Маскоўскую дзяржаву. Тады ж у Смаленску адбылася сустрэча Вітаўта зь вялікаю княгіняю маскоўскаю Соф'яй Вітаўтаўнай, сваім унукам Васілём і маскоўскім мітрапалітам Фоціем, якія прадстаўлялі інтарэсы Васіля I. Яшчэ пры жыцьці свайго зяця Вітаўт Вялікі праз паслоў патрабаваў ад Ноўгарада і Пскова, каб прызналі яго сваім гасударам і давалі выхад (г. зн. дань), гаворачы: «Вы даяцё выхад зяцю майму Васілю Маскоўскаму, які зьяўляецца маім васалам, а мне, уроджанаму гаспадару, даваць ня хочаце». Пасьля гэтага Вітаўт пайшоў паходам на Наўгародзкую зямлю. Такім чынам, у першай трэці XV ст. рускія княствы знаходзіліся ў палітычнай залежнасьці ад Беларускай-Літоўскай дзяржавы.

Але посьпех на Ўсходзе быў часовы. Палітычныя падзеі пасьля сьмерці Вітаўта і фэадальная вайна паміж Жыгімонтам Кейстутавічам і Сьвідрыгайлам рэзка зьнізілі ўплыў Беларускага-Літоўскага гаспадарства ў рускіх землях. У 1449 г. Казімір Ягайлавіч і Васіль II заключылі дамову аб сяброўстве і ненападзе. Абодва князі абавязаліся не прэтэндаваць на тэрыторыі кожнай зь дзьвюх дзяржаваў. Прадугледжваўся падзел сфэраў уплыву. У зону ўплыву Вялікага Княства Літоўскага ўваходзілі Цьвер і Вярхоўскія княствы, а ў сфэру ўплыву Масквы ― Ноўгарад, Пскоў, Разань. Праўда, дамова не вытрымлівалася, хаця і вайны між абедзьвюма дзяржавамі не было. Сярэдзіна XV ст. сталася пэўным рубяжом у дачыненьнях Вільні ды Масквы. Дагэтуль існавала адносная раўнавага між двума цэнтрамі аб'яднаньня Русі.

Дачыненьні з Ордэнам

Другім важным кірункам у міжнародных адносінах Беларускага-Літоўскага гаспадарства быў паўночна-заходні. Адносіны з крыжакамі ― гэта пастаянная барацьба з Тэўтонскім ордэнам, які рабіў напады на землі жамойтаў, літоўцаў, яцьвягаў і пагражаў заваёваю земляў Беларусі. Рыцары Лівонскага ордэну рэгулярна нападалі з поўначы.

Другая палова XIII ―

першая палова XV ст. для Вялікага Княства Літоўскага ―пэрыяд выпрабаваньняў, калі паўстала пытаньне пра далейшае існаваньне беларускага і літоўскага народаў.

Ня ўвесь час ішлі войны. Яны спыняліся мірнымі дамовамі. Некаторыя літоўскія князі заключалі нават часовыя пагадненьні з крыжакамі, прычым абодва бакі намагаліся выкарыстаць гэтыя саюзы з найбольшаю карысьцю для сябе.

Барацьба супраць ордэнскіх рыцараў, пачынаючы з другой паловы XIV ст., усё часьцей вялася сумесна з Польшчай, якая таксама знаходзілася ў небясьпечным становішчы. Гэта спрыяла аб'яднаньню дзьвюх дзяржаваў у вайскова-палітычным саюзе і амаль поўнаму спыненьню вайсковых канфліктаў між імі на Валыні, Падляшшы, нападаў на Мазовію. Лягічным вынікам было заключэньне Крэўскае вуніі 1386 г. паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім, зацьверджанай на зьезьдзе фэадалаў абодвух бакоў у Любліне 2 лютага 1386 г.

У выніку барацьбы групоўкі, якую ўзначальваў гарадзенскі князь Вітаўт Кейстутавіч і якая стаяла за незалежнасьць Беларускае-Літоўскае дзяржавы, у 1392 г. Вітаўт стаўся кіраўніком Вялікага Княства Літоўскага, а празь некаторы час і фармальна вялікім князем літоўскім і рускім.

Палітыка Вітаўта ў дачыненьні да Тэўтонскага ордэну была неадназначная. Так, каб узмацніць незалежніцкую ў адносінах да караля Ўладзіслава Ягайлы пазыцыю, Вітаўт у 1398 г. заключыў пагадненьне з крыжакамі, аддаючы ім частку Жмудзі. У 1399 г. у вялікую выправу супраць татараў на поўдзень разам з войскам Беларускае-Літоўскае дзяржавы рушылі таксама аддзелы крыжакоў ды былі разьбітыя на рацэ Ворскле разам з усім войскам Вітаўта.

Торуньскі мір 1411 г., які закончыў «вялікую вайну» 1409―1411 гг. Польшчы і Вялікага Княства, з аднаго боку, і Ордэну, з другога, быў толькі перадышкаю. І хаця агрэсія Тэўтонскага ордэну была спыненая, а Жамойць пажыцьцёва перададзеная Вітаўту, але вайна з рыцарамі працягвалася. Толькі ў 1422 г. урэшце Жамойць была канчаткова вызваленая ад нямецкага прыгнёту. Аднак Клайпедзкая зямля (Мэмэль) і Малая Літва (усходняячастка ордэнскай Прусіі) засталіся ў нямецкіх рыцараў. Практычна ў другой чвэрці XV ст. Вялікае Княства Літоўскае, спыніўшы разам з Польшчай нямецкую агрэсію, ужо не вяло антыордэнскай палітыкі.

Больш таго, ордэнскія войскі ўдзельнічалі ў фэадальнай грамадзянскай вайне 30-х гг. XV ст. у Беларускай-Літоўскай дзяржаве. Паколькі Сьвідрыгайла вёў барацьбу супраць вуніі Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай за незалежнасьць адзінай Беларускай-Літоўскай дзяржавы, дык Тэўтонскі ордэн дапамагаў яму ў змаганьні супраць Жыгімонта Кейстутавіча, прыхільніка Польшчы, сваімі войскамі, найперш лівонскімі аддзеламі. Асноўныя сілы ордэну былі занятыя адпорам польскаму войску, што ўварвалася ў Прусію, а ў сьнежні 1433 г. Тэўтонскі ордэн падпісаў з Польшчаю замірэньне, згаджаючыся ад гэтага часу трымацца нэўтралітэту ў грамадзянскай вайне ў Вялікім Княстве Літоўскім. Але ў бітве пад Вількамірам 1 верасьня 1435 г. на баку Сьвідрыгайлы эноў удзельнічалі лівонскія рыцары, якія амаль усе паляглі на полі бою разам з сваім магістрам Керскорфам.

Так працягвалася да заключэньня «вечнага міру» Тэўтонскага ордэну з Польшчай 31 сьнежня 1435 г.

Дачыненьні Княства да Польшчы таксама зьмяніліся ў другой чвэрці XV ст. Намагаючыся канчаткова пазбыцца васальных адносінаў да польскага караля, Вітаўт і фэадалы Беларускае-Літоўскае дзяржавы зрабілі спробу абвясьціць яе каралеўствам, г. зн. цалкам роўнай Польшчы. Аднак процідзеянне польскіх фэадалаў і сьмерць Вітаўта ў 1430 г. перашкодзілі гэтаму намеру.

Арда і Крым

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Учим английский по-новому. Изучение английского языка с помощью глагольных словосочетаний

Литвинов Павел Петрович
Научно-образовательная:
учебная и научная литература
5.00
рейтинг книги
Учим английский по-новому. Изучение английского языка с помощью глагольных словосочетаний

Новые горизонты

Лисина Александра
5. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новые горизонты

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Институт экстремальных проблем

Камских Саша
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Интриги двуликих

Чудинов Олег
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Интриги двуликих