Страчаная спадчына
Шрифт:
У 1553–1555 і 1565 гг. праводзіліся так званыя памеры горада. Мэта памераў заключалася ў размежаванні і апісанні дзяржаўных маёнткаў, што было неабходна пры паўсюднай цераспалосіцы земляў. Калі землі прыватных уласнікаў уразаліся ў тэрыторыю дзяржаўных маёнткаў, праводзілася спрашчэнне межаў, экспрапрыяцыя некаторых прыватнаўласніцкіх маёнткаў з надзяленнем зямлёй у іншым месцы.
За перыяд паміж першай і другой «памерамі» Пінск вырас у 1,3 раза. Яго пашырэнне адбывалася за кошт павелічэння колькасці ўчасткаў домаўладанняў і суправаджалася пракладкай новых вуліц і падаўжэннем старых. У той жа час рост насельніцтва выклікаў драбленне ўчасткаў, якія ў цэнтры зменшыліся ў 2–1,6 раза; на ўскраінах іх памеры павялічваліся. Пры гэтым
Трэба адзначыць, што, як і многія гарады, у XVII–XVIII стст. Пінск неаднойчы разбураўся ў час ваенных дзеянняў. Замак і іншыя раёны спалены ў час антыфеадальнай вайны 1648–1651 гг. у Беларусі, моцна пацярпелі ў вайну Расеі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг., а таксама ў Паўночную вайну 1700–1721 гг., калі горад разрабавалі войскі Карла XII.
Уяўленне аб няправільнай радыяльна-паўкальцавой планіровачнай сетцы і размяшчэнні асноўных будынкаў дае «План Менскай губерні павятовага горада Пінска» канца XVIII ст. Замак і гандлёвая плошча служылі месцам сыходжання вуліц. Аднак невялікі замак адыгрываў у плане горада меншую ролю, чым, напрыклад, у Полацку. Вылучаліся дзве асноўныя паўкальцавыя магістралі: адна разгаліноўвалася каля дамініканскага кляштара, другая, якая адпавядала сучаснай Завальнай вуліцы, абмяжоўвала горад на поўначы і захадзе. Пад канец XVIII ст. ужо не існаваў другі пояс абарончых збудаванняў, аднак замак і ўсю тэрыторыю Пінска яшчэ абкружалі равы. Гарадскія вуліцы былі пераменнай шырыні, кварталы разнастайных, няправільных абрысаў.
Усходнюю частку горада займала прадмесце Каралін, якое забудоўвалася з канца XVII ст. Яго кварталы мелі простакутную канфігурацыю (у межах сучасных вуліц Савецкай, Кірава, Насырава, Дняпроўскай флатыліі). У 1701 г. князем М.Вішнявецкім паблізу жылой забудовы прадмесця пачата ўзвядзенне палаца з землянымі ўмацаваннямі — чатырма вуглавымі бастыёнамі і курцінамі, аднак у 1706 г. падчас Паўночнай вайны ён быў разбураны дашчэнту.
У першай палове XIX ст. складзены праект рэгулярнай перапланіроўкі Пінска. Яго развіццё ў параўнанні з канцом XVIII ст. добра ілюструе план 1856 г. Пры значнай трансфармацыі вулічнай сеткі захавалася радыяльна-паўкальцавая схема. Узбуйненыя кварталы атрымалі правільныя абрысы, вуліцы — раўнамерную шырыню. Цалкам засталася траса галоўнай вуліцы, што выклікана наяўнасцю капітальнай забудовы (Вялікая Францысканская, у пачатку XX ст. — Вялікая Кіеўская, у 1920-1930-ых гг. — Касцюшкі, пазней Леніна). Іншыя радыяльныя вуліцы — Берасцейская, Ганчарская (З. Касмадзям'янскай), Пецярбургская (Першамайская), Папярочная Школьная (Бялова) — замянілі няправільныя, свабодна сфармаваныя радыяльныя напрамкі. Пераемнасць прасочвалася і ў рэканструкцыі Караліна, вуліцы якога толькі нязначна змянілі сваю канфігурацыю.
Сучасная вулічная сетка з'яўляецца вынікам рэгулярнай перапланіроўкі. Пры гэтым усе вуліцы можна падзяліць на тры тыпы. Да першага тыпу адносяцца тыя, сённяшнія абрысы якіх склаліся яшчэ да перапланіроўкі: вуліца Леніна і большасць трас прадмесця Каралін. Другі тып — вуліцы, якія ў працэсе рэканструкцыі змяніліся нязначна: выраўнаваны адзін альбо абодва іх бакі пры ранейшых напрамку і агульных абрысах. Трэці тып — вуліцы, пракладзеныя нанова, але з улікам напрамкаў вуліц і тупікоў, якія існавалі раней.
Пры перапланіроўцы пашырылася галоўная плошча, яе бакі сталі прамалінейнымі. Захаваліся асноўныя будынкі, за выключэннем ратушы, якая да сярэдзіны XIX ст. ужо не існавала. На месцы драўляных карпусоў гандлёвых радоў пабудаваны два мураваныя, якія ў плане прыкладна паўтарылі абрысы старых, што сведчыць аб прынцыпе традыцыйнасці ў фармаванні плошчы. Для паляпшэння функцыянавання перад імі дадаткова былі створаны адкрытыя прасторы. Не ажыццявілася рэканструкцыя заняпалага замка, якая меркавалася ў праекце.
Пінск шпарка развіваецца ў перыяд капіталізму, калі будуецца
У 1920-1930-ых гг., калі Пінск уваходзіў у склад Польшчы, у вялікіх аб'ёмах ажыццяўлялася выбарачнае будаўніцтва, якое не ўнесла значных змен у прасторавую структуру цэнтральнай часткі горада. Новыя будынкі служылі гарманічнымі дапаўненнямі існуючай забудовы. Гэты кароткачасовы перыяд, як і папярэднія эпохі, вызначаецца архітэктурнай стылістыкай — самастойнай культурнай з'явай у гісторыі развіцця гарадскога асяроддзя.
У адрозненне ад многіх іншых населеных месцаў, разбурэнні Пінска ў час Другой сусветнай вайны былі невялікія. У першыя пасляваенныя гады пашкоджаныя жылыя і грамадскія старыя збудаванні рэканструяваліся, новыя будынкі дапаўнялі традыцыйную кампазіцыю горада. Іх маштаб і стылявое вырашэнне, будаўнічыя матэрыялы адпавядалі асаблівасцям гістарычнага раёна. Такое становішча ў разглядаемы перыяд было выклікана не столькі пазітыўнымі адносінамі да горадабудаўнічай спадчыны, якое заставалася сімвалам аджыўшага буржуазнага грамадства, колькі сціплымі дзяржаўнымі матэрыяльнымі магчымасцямі тых гадоў.
У 1960-ых гг. праявілася тэндэнцыя актыўнага ўварвання ў гістарычнае гарадское асяроддзе. Знішчаны выдатны помнік барока, асноўная архітэктурная славутасць Пінска, — былы езуіцкі касцёл, які ацалеў у час вайны. Страчаны цікавая двух'ярусная аркада, што прымыкала да галоўнага фасада храма, а таксама будынак езуіцкай аптэкі, пасля зімовай царквы, манастырская агароджа з брамамі і інш. Езуіцкі касцёл (з 1787 г. — вуніяцкая царква, з 1800 г. — праваслаўны Богаяўленскі сабор) быў галоўным вышынным збудаваннем Пінска, бачным з многіх раёнаў горада і за яго межамі. Ён завяршаў відавыя перспектывы вуліц Берасцейскай, Леніна, Іркуцка-Пінскай дывізіі і іншых, а таксама, у мінулым, від уздоўж пратокі ракі Прыпяці, якая ўпадала ў Піну каля галоўнай плошчы. Разам з францысканскім кляштарам касцёл фармаваў велічную панараму горада з шырокіх пойменных тэрыторый правабярэжжа Піны. Зруйнаванне помніка з'явілася вынікам праводзімай у тыя гады ў краіне шырокай барацьбы з рэлігіяй, у прыватнасці каталіцызмам, праяўленнем незразумелай сёння абыякавасці да культурнага набытка продкаў.
Цяпер становіцца зразумелым, што так званая «рэканструкцыя» гісторыка-архітэктурнага ансамбля галоўнай плошчы Пінска, праведзеная ў 1960-ых гг., - адзін з найбольш трагічных узораў шырокамаштабнага знішчэння спадчыны. Яна служыць яскравым праяўленнем адначасова агульнадзяржаўнай палітыкі разбурэння культавых помнікаў, пагарды і раўнадушша да помнікаў археалогіі і культурных каштоўнасцей наогул дзеля будаўніцтва комплексу жылых і грамадскіх дамоў на цэнтральнай гарадской плошчы. Гэта прыклад невысокіх эстэтычных якасцей архітэктуры 1960-ых гг., неразвітасці горадабудаўнічай тэорыі і практыкі, недастатковай культурна-гістарычнай і прафесійнай адукацыі асоб, адказных за ажыццяўленне рэканструкцыі.
«Пераўладкаванне» ансамбля не абмежавалася ліквідацыяй усіх збудаванняў езуіцкага калегіума, за выключэннем трохпавярховага жылога корпуса і двух гаспадарчых будынкаў каля ракі. Дзеля расшырэння прасторы плошчы знесены карпусы гандлёвых радоў — традыцыйны і характэрны элемент ансамбля, не засталося і гістарычнай жылой і грамадскай забудовы паўночнага боку. Паблізу ансамбля замест рэстаўрацыі знесены рэшткі манументальнай сінагогі, рэдкага па сваёй тыпалогіі помніка, закладзенага яшчэ ў пачатку XVI ст.
Как я строил магическую империю
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Наследник
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
рейтинг книги
Дворянская кровь
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Взлет и падение третьего рейха (Том 1)
Научно-образовательная:
история
рейтинг книги
