Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сутарэнні Ромула

Рублевская Людмила

Шрифт:

— Куды вы цяпер? – начальніцкі голасам спытаў дацэнт. Па-чалавечы размаўляць ён, відаць, проста не ўмеў.

— Я хачу дамоў, — тонкім ад крыўды голасам прагаварыла Вераніка, і Алесь кінуўся шаптаць нягеглыя фразы наконт таго, як ён шкадуе аб сваіх выбрыках, і “усё будзе добра”.

— А дзе вы жывяце? – папытаўся Апанас Іванавіч у Веранікі, нібыта на лекцыі пра спражэнне дзеяслова.

— На Чыгуначнай… — абыякава кінула тая.

— Далекавата… — гэтак жа абыякава адзначыў дацэнт і раптам прамовіў тонам, які не прадугледжваў пярэчанняў:

Ідзем да мяне. Гэта літаральна праз два дамы, і адзін пакой у маёй кватэры вольны. Ну што глядзіце, як незасватаныя? Я што, сам павінен усе гэтыя скрынкі валачы?

Корб-Варановіч валодаў рэдкай здольнасцю нават добрыя свае прапановы падаваць, як плёскаць у твар воцатам, таму не было ніякай няёмкасці ўдзячнасці – яна не прадугледжвалася адпачатку.

Кватэра ў дацэнта аказалася абуральна вялікай, калі ўспомніць катух, у якім жылі ягоная жонка з сынам у Піцеры, але не дужа й шыкоўная ў параўнанні з кватэрамі прафесуры. Але пакоі сапраўды было два, асобныя, вітальня, кухня... Старая мэбля з цяжкога дрэва, лінялыя аксамітныя парцьеры с цяжкімі кутасамі з залачаных нітак… Усё гэта, як і кватэра, здавалася чужым і безаблічным і належала ўніверсітэту. А дабро Корб-Варановіча, як зразумеў Алесь, месцілася ў вялізным фанерным чамадане, які стаяў напагатове ў вітальні, ды ў тых скрынках, што яны прынеслі з універсітэту.

Бутэлечка ёду была адна на двох, і люстэрка трумо таксама. Алесь і Корб-Варановіч дзелавіта мазалі свае баявыя раны, намагаючыся адзін перад адным не моршчыцца. Алесь, вядома, паспадзяваўся, што яму дапаможа ягоная дама, але дама дэманстратыўна сышла на кухню, дзе важдалася з прымусам і імбрыкам. Раны свайго ветранага каханага яна відавочна не лічыла гераічнымі.

— Калі кахае, даруе, – спакойна прамовіў Корб-Варановіч, якому, відаць, надакучыла назіраць за перасмыканнямі былога студэнта і нядаўняга праціўніка. Алесь паклаў на сподак перамазаны ёдам ватны тампон. Твар быў так сабе, для прыцемкаў.

— Я не павінен быў вас біць, — змрочна прамовіў студэнт.

Корб-Варановіч прыгладзіў акуратныя вусікі, уздзеў акуляры і адышоўся ад люстэрка.

— Не перабольшвайце свайго ўплыву на мяне. Я мог не ўступаць у бойку.

— Чаму ж уступілі? – гэта злосна папыталася Вераніка, якая выйшла з кухні з кубкамі на медным падносе.

— Дужа хацелася набіць пысу вашаму мужу, — спакойна адказаў Корб-Варановіч.

— Цяпер задаволеныя? Абодва?

Пад вачыма нявесты заляглі цені стомы. Алесь і Апанас Іванавіч перазірнуліся.

— Збольшага, — асцярожна адказаў Корб-Варановіч.

Вусны Веранікі затрэсліся, напачатку ад абурэння, потым у яе пачаўся істэрычны смех. Паднос бразнуў аб стол, аж гарбата з кубкаў выплюхнулася.

— “Збольшага!” Божа мой! Дарослыя людзі! Можа, вам адразу на пісталетах? Вырашыце раз і назаўсёды свае пытанні…

— Хто ведае, можа, калі апынецца і так… — нечакана сур’ёзна адказаў Корб-Варановіч. — Калі жывеш у час пераменаў, невядома, як наступны раз сустрэнешся з сябрам ці ворагам. А цяпер… давайце адзначым вашае вяселле гэтай гарбатай

і пайшлі адпачываць. – Памаўчаў, гледзячы на пачырванелых маладых. — У нас з Марынай таксама шлюбная ноч незвычайная была…У скляпенні.

— Як гэта? – здзівілася Вераніка.

— Ды так… Пайшлі вянчацца, і ў тую ж гадзіну палякі мястэчка занялі. А я быў у чырвонаармейскай форме… Абсурд! Ці мог я калі падумаць, што павяду сваю абранніцу да алтара ў апратцы з чырвонымі зоркамі! Але пераапранацца не выпадала. Не паспеў я пярсцёнак на руку нявесты надзець, на цвінтары – выбухі… Дык бацюшка нас там жа, у ройнаўскай царкве, у скляпеннях і схаваў. Да ранішняй службы прасядзелі. Пахавальныя пліты, надмагільныя скульптуры… Цалкавітая готыка.

Корб-Варановіч скасавурыўся на напружаны твар Алеся з падбітым вокам.

— Не, гэта не тое таемнае сховішча, пра якое ў нашай мясцовасці ходзяць чуткі і якое так настойліва шукаюць таварышы чэкісты. Царква як царква… Ваш бацька, Алесь, яе выдатна памятае. Дарэчы, яе ўжо рэквізавалі пад зернесховішча.

Голас дацэнта зрабіўся зусім нейтральным. Алесь раптам падумаў, што насамрэч Корб-Варановічу зусім не падабаецца лёс храма, і ўвогуле ён не вытравіў з душы рэлігійны опіум, і ўвогуле, невядома што з сябе ўяўляе, і як толькі яго, Алеся, занесла ў гэтае варожае логавішча… Ну і вяселле…

Ноччу яны з Веранікай проста трымаліся за рукі, і Алесь шаптаў словы кахання і маліў аб прабачэнні, аж пакуль Вераніка не заснула, але на яе вуснах лунала лёгкая ўсмешка, і Вяжэвіч зноў паверыў, што не зусім упусціў залатакосае сваё шчасце.

Яны сыходзілі вельмі рана. Заспаны Корб-Варановіч, у кашулі і нагавіцах з падцяжкамі, нават не зрабіў спробы ўсміхнуцца. Яго шэрыя вочы выпраменьвалі холад, ну і, можа, крышачку іроніі.

— Мы ўдзячныя вам… Але… — прагаварыў Алесь, сузіраючы разбітае брыво дацэнта.

— Але гэта нічога не мяняе, — холадна завяршыў ягоную думку лінгвіст.

Так, — Вяжэвіч цвёрда зірнуў у твар, так падобны да ягонага і гэткі ж пабіты. – Я па-ранейшаму лічу, што вам не трэба было сюды прыязджаць. Што вы сваімі выказваннямі толькі справакавалі шкодныя для беларусаў спрэчкі, і нам гэта яшчэ адгукнецца. І сапраўднай беларускай мовай вы не валодаеце.

— А я па-ранейшаму лічу, што вузкі нацыяналістычны пагляд шкодзіць навуцы, — спакойна прагаварыў Корб-Варановіч. – А вы смаркач і невук.

Яны памаўчалі, празрыстая сцяна была непераадольнай.

— Ведаеце, — раптам ціха прамовіў дацэнт, — неяк я прачытаў пра адно выказванне Вальтэра… “Я не згодны з гэтым меркаваннем, але гатовы аддаць жыццё за тое, каб мой апанент мог яго вольна выказваць”. Гэта вельмі высакародна і прыгожа… Баюся, што не зусім дарос да такога ўспрымання. Але што вы і вашыя куміры не дараслі яшчэ больш – таксама праўда. Пальчаткі не забудзьцеся…

Алесь адвярнуўся і адчыніў дзверы, а Вераніка – Вяжэвіч хацеў бы думаць, што яму на злосць – раптам хутка пацалавала нягодніка Корб-Варановіча ў шчаку і, апярэдзіўшы Алеся, пабегла ўніз па лесвіцы.

Поделиться:
Популярные книги

Альда. Дилогия

Ищенко Геннадий Владимирович
Альда
Фантастика:
фэнтези
7.75
рейтинг книги
Альда. Дилогия

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Сандро из Чегема (Книга 1)

Искандер Фазиль Абдулович
Проза:
русская классическая проза
8.22
рейтинг книги
Сандро из Чегема (Книга 1)

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6