Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сутарэнні Ромула

Рублевская Людмила

Шрифт:

І ім усім трэба было жыць далей. Трэба было б жыць…

Па яшчэ пустой і цёмнай вуліцы насустрач Вераніцы і Алесю няспешна, як сытая чорная пачвара, праехаў “варанок”…

І можна было не азірацца, каб упэўніцца, да якога дома ён зверне.

Раздзел 8. Падарожнікі і кіношнікі

Калісьці ўраджэнец вёскі Ключкі з-пад Бялынічаў Тадэвуш Падаліца апісваў, як праўдзівы беларускі шляхціч рыхтуецца да падарожжа.

Напачатку, тыдні за два-тры, ён і ягоныя будучыя спадарожнікі пачынаюць ад’ядацца. Не горш, чым барцы сумо. Таўсцеюць, мераючы станы матузкамі. Ядуць вяндліну, запечаных гусей і пірагі з зайчацінай. Пацеюць над місай з заціркай. А хатнія тым часам робяць каўбасы,

тушаць капусту з мясам, пякуць пірагі. У брычку “засупоньваюцца” клункі, мяшкі, валізы, так што яна пачынае нагадваць маёнтак на колах… А пасля – дарога з прыпынкамі ў кожнай карчме. За кожным слупом – новы свет. І з’яўляюцца падарожныя нататкі, кшталту “Перэгрынацый” Генрыха Вольфа з Цюрыху, які ў 1572 годзе ехаў на Беларусь праз Германію і Польшчу.

“Ляйпцыг. 4-га студзеня бачыў я вярблюда, паказваў яго на рынку тамтэйшы лекар.

31-га пан Сімонэ Сімані пачаў тлумачыць трактат “Аб гніенні”.

2-га сакавіка пан Гітлер распачаў выклад кнігі “Аб душы”.

А тады Вольф пераязджае на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага. І тут ужо расповеды, як берасцейскія сяляне ледзь згадзіліся вывесці яго з пушчы за апошні срэбны сыкгнет, як б’юць зуброў і мядзведзяў і лаканічны запіс: “Магнаты п’юць з шапак”.

У пасёлку Ройна пілі з пластыкавых шклянак, дакладней сказаць, “пластыковак”. Прынамсі пад кустамі ля закінутай капліцы іх было столькі, быццам яны там раслі, падобна бледным грыбам невядомай пароды.

А вось ад’ядацца, едучы сюды, можа, і варта было. Тады б вецер не змушаў што ні хвіля прыгінаць галаву і рабіць няпэўныя крокі ўбок. Паветра, якое не па-шляхецку штурхаецца, Асі нават фоткаць не хацелася, хаця фотаапарат матляўся на раменьчыку, перакінутым праз шыю, а сухое лісце, ужо болей падобнае на ашмёткі брунатнай паперы, старанна падкрэслівала ўсе павевы. Вядома, ні Вячка, гэткі сабе спрактыкаваны турыст, з нацягнутым на галаву капюшонам курткі і заплечнікам, ні тым болей масіўны Корб-Варановіч у скураной кяпурцы з апушчанымі вушамі і скураной жа куртцы, падобнай да лётчыцкай, такіх праблемаў не адчувалі… Тупалі размашыстым крокам, уяўляючы, магчыма, сябе героямі тэлеперадачы “Падарожжа дылетанта”. Ветрам можа здзімаць толькі легкадумных паненак, як у аповедзе Яна Баршчэўскага. Праўда, там пані-інсекту, якую знесла ветрам ад даверлівага мужа, выявілі праз нейкі час у абдоймах суседскага пана…

Арсеніі больш за ўсё хацелася зараз апынуцца ў сваёй кватэрцы, на канапе, перад уключаным тэлевізарам… Хай бы віхор знёс яе адсюль, з гэтага вар’яцкай вандроўкі!

Тым болей ёй зусім не падабалася ўкліньвацца ў шумлівы натоўп, заняты нейкай агульнай справай, а менавіта такі сабраўся чамусьці перад сядзібным домам Ройна, які ўжо бялеў на даляглядзе калонамі – незадоўга да рэвалюцыі адзін з Сітавых, апошніх уладальнікаў, перарабіў сядзібу ў духу класіцызму. Мітынг там, ці што, сход сяброў кааператыву?

За спінамі вандроўнікаў нарастаў трактарны рокат, але яны нават не азірнуліся, шыбуючы па ўзбочыне – была ахвота вецер вушамі лавіць, а дарэмна — хутка ім давялося ўсвядоміць, што іх абганяе зусім не трактар ці нейкая іншая мірная сельгастэхніка, а… танк. Не надта новы, папраўдзе, хіба чырвоная зорка на брані намаляваная зусім нядаўна. Танк прагрукатаў у бок сядзібы, дзе адбывалася незразумелае дзейства, і цяпер можна было разгледзець людзей у вайсковай форме, чырвоныя сцягі і пражэктары, якія абмацвалі промнямі будынак і купку людзей на ганку.

— Прыехалі, спадарства, — працэдзіў скрозь зубы Вячка, супаставіўшы пабачанае. – “Партызанфільм” здымае чарговы опус пра вайну. Ваша радавая сядзіба мае шанец праславіцца на кінафестывалі “Лістапад”, спадар Даніла.

Корб-Варановіч замыкаў ад агіды.

А Арсенія дык нават зацікавілася… Нават прыспешыла крок. Яна ні разу ў жыцці не бачыла, як здымаюць кіно. Не, Ася ў прынцыпе ведала, чаго вартыя ўсе гэтыя серыялы, дзе артысты, пераходзячы з адной здымачнай пляцоўкі на другую па пяць разоў на дзень, могуць не ведаць, як завуць іх героя і што ён робіць у фільме. І тым болей ведала, чаго вартыя ідэалагічна вывераныя падробкі, якія мусілі ўвекавечваць з максімальна сціплым фінансаваннем вялікі подзвіг

народа… Але дзяўчыне ну так хацелася спазнаць на сабе магію экрана, як часам самы скептык марыць сустрэць варажбітку, якая скажа ўсю чыста праўду…

Сядзіба, па фасадзе якой прайшоўся добразычлівы пэндзаль бутафораў, магла ўвасабляць наступствы бамбёжкі і без макіяжу. З-пад белай фарбы бачыліся воспіны чырвонай цэглы, калоны, здавалася, паабгрызаў не самы сыты цмок… Над уваходам вісела бялюткая прасціна з намаляваным чырвоным крыжам — менавіта так ва ўяўленні кіношнікаў абазначваў сябе палявы шпіталь. Калі ўспомніць, што па буднях у гэтых сценах цяпер рабілі кукурузныя палачкі, атрымлівалася ўвогуле нешта сюрэалістычнае.

Хударлявы фацэт з бакенбардамі і мікраскапічнай цёмнай бародкай, нібыта намаляванай, раўнуў на натоўп, і ўсё заварушылася: хтосьці нёс насілкі з параненым, хтосьці прыкурваў, а камера была скіраваная на бландзіністую медсястрычку, якая вяла на ганку сядзібы, напэўна, вельмі кранальную размову з параненым салдатам з перавязанай галавой. Да засмучэння Асі, ні слова з тае размовы не было ёй чутно, хаця яна пастаралася прабрацца ў першыя шэрагі цікаўнікаў, разам з ройнаўскімі падлеткамі. Рэдактарка шчыра думала, што ўсё будзе, як у тэатры. Але акцёры размаўлялі між сабою зусім ціха, ніколькі не клапоцячыся, каб іх чулі гледачы, не рабілі выразных жэстаў. Да таго ж перашкаджаў увесьчасны гуд і шум вакол. А яшчэ чым далей, тым болей вярэдзіла недаўменне: падзеі, напэўна ж, мусілі адбывацца падчас вайны, каля лініі фронту, у перапынку між баямі, а на салдатах, якія па ідэі толькі што з акопаў, чысценькія адпрасаваныя гімнасцёркі, нават са складкамі ад прасаў, беленькія каўнерыкі. Штучная кроў глядзелася на гэтых гімнасцёрках зусім недарэчы. Бінты таксама былі бялюткія, боты блішчэлі, нібыта героі прыйшлі не з фронту, а з балю ў сувораўскай вучэльні. Прычоскі, твары і рукі нагадвалі пра касметычны салон. Арсенія з жахам разглядала нафарбаваныя да лялечнасці вейкі медсястры, блакітныя бліскучыя цені на яе павеках, памаду колеру “спакуса кабарэ”… Ды й на твары ейнага суразмоўцы з акуратнай павязкай на галаве нават здалёк бачылася касметычная тынкоўка. І гэта пасля фільмаў Турава і Пташука!

Рэжысёр скамандаваў “Стоп”, і адразу ля камеры намаляваўся невысокі сіваскроневы мужчына ў пясочнага колеру плашчы і капелюшы. Твар мужчына меў пляскаты, невыразны і чырванаваты, а голас віскліва-важны:

— Альберт Аляксандравіч, трэба абавязкова дадаць крыві ў кадр! На павязцы галоўнага героя павінна быць выразная пляма! Гэта ж вайна!

— Добра, Леанід Паўлавіч, — пакорліва згадзіўся фацэт з піжонскай бародкай.

Ася падумала, што для натуральнасці трэба было б найперш змыць хаця б з медсястры макіяж і манікюр, але паслухмяныя асістэнты ўжо забегалі з балончыкамі чырвонай фарбы, як пачынаючыя вампіры, і шчодра прыкрашалі пад густ Дракулы псеўда-параненых. Галоўны герой атрымаў сваю чырвоную пляму на галаву.

— Матор!

Нехта тузануў Асю ззаду за куртку. Жэстыкуляцыя Вячкі ясна паказвала: калі сама адсюль не пойдзе, зараз выцягне гвалтам.

Ася незадаволена адарвалася ад відовішча. Пад старой таполяй чакаў Корб-Варановіч, падобны да шляхцюка, якога зараз збіраюцца адсцябаць на голай зямлі, не падсцілаючы дыванка. А гэта для шляхты ганьба нечуваная, бо без дыванка лупцуюць толькі мужыкоў.

— Леанід Калантай, сучара! – шыпеў граф, не адрываючы вачэй ад чалавека ў пясочным плашчы, здзівіўшы Асю брутальнай тэрміналогіяй. – Няўжо гэты падлюка і бездар у сцэнарысты падаўся?

— Хутчэй, у сааўтары ці кансультанты пралез, — змрочна патлумачыў Вячка.—Сцэнар адзін драматург забамбіў, Трубачоў, здаецца, прозвішча. А гэты ж у нас тыпу гісторык, па сумяшчальніцтве ідэолаг.

— Пайшлі адсюль… — злосна прамовіў Корб-Варановіч. Але Ася замарудзіла, заазіралася. На здымачнай пляцоўцы пачаліся крык і мітусня. Кансультант Калантай голасна даказваў, што рука параненага байца, якога павінны былі праносіць на насілках перад галоўнымі героямі, выглядае непераканаўча. Баец быў увесь акрамя вачэй абкручаны бінтамі, і па сюжэце толькі па ягонай працягнутай да гераіні руцэ ў ім апазнавалі ці то мужа галоўнай гераіні, ці то ейнага брата.

Поделиться:
Популярные книги

Альда. Дилогия

Ищенко Геннадий Владимирович
Альда
Фантастика:
фэнтези
7.75
рейтинг книги
Альда. Дилогия

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Сандро из Чегема (Книга 1)

Искандер Фазиль Абдулович
Проза:
русская классическая проза
8.22
рейтинг книги
Сандро из Чегема (Книга 1)

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6