Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямніцы полацкай гісторыі

Орлов Владимир Алексеевич

Шрифт:

Пасля бітвы ордэн настолькі аслаб, што да Першай сусветнай вайны нага ўзброенага немца на беларускія землі не ступала. Князь Вітаўт (у гісторыкаў ёсць версія, што ён устрымаўся ад канчатковага разгрому Ордэна, каб пакінуць той як супроцьвагу Польшчы) бачыў сны пра каралеўскую карону, і пад канец жыцця яны ледзь не спраўдзіліся. Гаспадар Беларусі, Літвы, Жамойці і Украіны ўжо сабраў гасцей са сваіх уладанняў і з замежных краін. На ўрачыстасць была запрошаная і полацкая дэлегацыя. Пакуль з Рыма везлі карону і прывілей на каралеўскі тытул, князь з дваром і прыезджыя ад раніцы да вечара балявалі. Летапісец занатаваў: «И мешкали вси тыя гости у великого князя Витовта сем недель, а оброку им выходило на стравы на кожный

день по пяти сот бочок меду, по пяти сот яловиц, по пяти сот баранов, по пяти сот вепров, по сту зубров, а по сту лосей, а иных речей и чысла не было». Палачане сядзелі на гэтых шчодрых пачостках на ганаровым месцы і, прынамсі, дзесятак зуброў і сотню бараноў умялі. Чаканне, аднак, скончылася нявесела: палякі перахапілі рымскіх паслоў, рассеклі Вітаўтаву карону напалам і, як паведамляе беларуская «Хроніка Быхаўца», «приложили ко короне бискупа королевского, которая при замку Краковском у костеле святого Станислава есть».

Грунвальдская перамога заваявала Вялікаму Княству павагу еўрапейскага свету. Праз тры гады пасля разгрому тэўтонцаў на нашыя землі прыехаў прапаведаваць сваё вучэнне найбліжэйшы паплечнік Яна Гуса магістр Геранім Пражскі. У Віцебск ён прыбыў па Дзвіне на караблях разам з князем Вітаўтам. На палымяныя Геранімавы казанні адгукаліся і сэрцы палачанаў.

Вацлаў Ластоўскі быў перакананы, што ў вядомым навуцы данясенні лацінскага манаха пра падарожжа Гераніма Пражскага ў Вялікае Княства зробленая памылка і пад згаданым там наведваннем «Плескава» трэба разумець прыезд не ў Пскоў як часам лічыцца, а ў Полацк, дзе высокі госць з Чэхіі «ўвайшоў у царкву тых русінаў і няверных у часе адправы дзеля пакланення абманным іх сакрамантам і, укленчыўшы, паў ніц перад гэтымі мнімымі сакрамантамі».

Калі пачаліся добра вядомыя нам з гісторыі сярэднявечча гусіцкія войны, чэхі прапанавалі Вітаўту стаць іх каралём. Той у 1422 годзе паслаў на дапамогу гусітам свайго пляменніка Жыгімонта Карыбутавіча з пяцітысячным літоўскім-беларускім войскам, каля паловы якога складалі праваслаўныя жыхары Прыдзвіння. Шмат хто з іх ваяваў побач з чэхамі болей за дзесяць гадоў, да трагічнай Ліпанскай бітвы, дзе былі канчаткова разгромленыя сілы табарытаў. (Між іншым, гусіцкая вера пусціла на літоўскіх-беларускіх землях такія моцныя карані, што ў 1436 годзе дзеля барацьбы з ёю тут увялі інквізіцыю. Праўда, у нашай верацярпімай дзяржаве гісторыя адмерала інквізіцыі на існаванне ўсяго сорак тры гады.)

Тым часам на Бацькаўшчыне зноў лілася братняя кроў. Вітаўт сышоў у магілу, і разгарэлася змаганне за віленскі пасад паміж князямі Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам. Полацкая зямля прызнала гаспадаром прыхільнага да праваслаўных Свідрыгайлу. Сюды ён і прыехаў збіраць сілы. Князя пагубіла жорсткасць: распраўляючыся з Жыгімонтавымі прыхільнікамі, ён спаліў на камені пад віцебскім замкам самога праваслаўнага мітрапаліта Герасіма. Дараваць гэтага палачане і віцябляне не маглі. Іх мячы адмаўляліся служыць такому гаспадару, і Свідрыгайлу непазбежна спасцігла доля ўцекача.

Вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч, які вечна азіраўся на Польшчу, таксама прынёс продкам мала радасці. Вестку пра яго забойства Полацк сустрэў з палёгкаю. Князя звялі са свету ў стылі той эпохі. У Трокі (цяперашні Тракай), дзе жыў гаспадар дзяржавы, прыйшоў абоз з трох сотняў вазоў, на кожным з якіх хавалася ў сене пяць воінаў. Жыгімонт, зачыніўшыся, маліўся ў замкавай капліцы. Па замку хадзіў князеў улюбёнец-мядзведзь, які «падказаў» змоўшчыкам, што рабіць. Адзін з іх пачаў драпаць на дзвярах пазногцямі, князь палічыў, што да яго просіцца касалапы, і павярнуў у замку ключ, пускаючы ў капліцу сваю

смерць.

Княства спыніла націск тэўтонскіх рыцараў але сутыкнулася з не менш небяспечным ворагам на ўсходзе.

Вызваленне ад татарскага ярма, гэтай найвялікшай трагедыі расійскага народа, было толькі знешнім. Замест забытых дэмакратычных вечавых традыцый Масковія ўспадчыла дзяржаўную пабудову Арды і, па сутнасці, зрабілася яе адлюстраваннем. Тут мы бачым і жорсткае адзінаўладдзе, і сляпую падначаленасць «холопов государевых», і чынгісханаўскую ідэю ўлады над усім светам — «Два Рима пало, а Москва третий есть, а четвертому не быти». Усходні сусед абвяшчаў сябе спадкаемцам апошняга «истинно христианского царства» — Візантыі, а значыцца, выратавальнікам хрысціян ад усіх «паганых» і «раскольнікаў». Маскоўскія князі старанна падтрымлівалі байкі пра сваё паходжанне ад імператара Аўгуста. Свецкія і духоўныя ўлады не цярпелі ніякага іншадумства, душачы ўсякую свабодную і незалежную думку.

У татараў пазычылі і арганізацыю войска, і тактыку выпаленай чужой зямлі, і вайну не ўменнем, а колькасцю, і нялюдскія расправы з насельніцтвам сумежных дзяржаў.

Са старажытных часоў усходнія славяне мелі тры асноўныя дзяржаўныя і народаўтваральныя цэнтры: Кіеў, Полацк і Ноўгарад (некаторыя даследчыкі гавораць нават пра самастойны ноўгарадскі этнас). Цяпер на паўночным усходзе ўзнік чацвёрты цэнтр, што ўвасобіўся ў Маскоўскай дзяржаве, якая з неверагоднай жорсткасцю знішчыць Ноўгарадскую рэспубліку, дзе захоўваліся дэмакратычныя вечавыя традыцыі.

Ужо напрыканцы XV стагоддзя Масква заявіла аб прэтэнзіях на Беларусь і Украіну, крывадушна называючы іх «искони русскими». Падставаю для вайны магло стаць усё, што заўгодна: напрыклад, нежаданне літоўскіх-беларускіх гаспадароў называць маскоўскіх князёў царамі. Полаччына, як усходні рубеж Вялікага Княства, няраз прымала на сябе першыя ўдары. Войны сталі амаль бесперапыннымі. Яны вяліся ў 1492 - 1494, 1500 - 1503, 1507 - 1508, 1512 - 1522 гадах.

У 1502 годзе ўсходнія суседзі спустошылі і спалілі ўсе вёскі паміж Віцебскам і Полацкам. Князь Васіль Шуйскі аддаў горад агню ў 1513-м. Наступны раз варожае войска з’явілася пад полацкімі сценамі праз два гады. У траўні 1518-га палачане зноў частавалі няпрошаных гасцей кіпячай смалой і варам. Замак ворагам узяць не ўдалося, але места гарэла, жанчыны галасілі над забітымі, а мужчыны давалі прысягу адпомсціць і ўспаміналі, як білі прыхадняў у верасні 1514 года пад Оршай.

Там наша войска здабыло адну з самых бліскучых перамогаў у сярэднявечнай ваеннай гісторыі. 35 тысяч продкаў на рэчцы Крапіўне ўшчэнт разбілі 80-тысячнае маскоўскае воінства Васіля III, што меў прыслоўе: «Пакуль конь мой хадзіць будзе і меч секчы, не дам спакою Літве».

Князь быў хвалько: захапіўшы старажытны крывіцкі Смаленск, ён загадаў ваяводам «войскі літоўскія і польскія з каралём да Масквы, як быдла пугамі, прыгнаць». Каля Оршы выйшла іначай: літоўская-беларуская конніца пяць вёрст гнала і высякала ашалелых ад страху заваёўнікаў. Целы забітых загацілі Крапіўну, і рачулка выйшла з берагоў. Загінула 40 тысяч непрыяцельскіх ратнікаў, у палон трапілі дзесяць ваяводаў.

Гэтую бітву можна ўбачыць на жывапісным палатне невядомага мастака XVI стагоддзя ў Нацыянальным музеі ў Варшаве. На дзідах літоўўскіх-беларускіх воінаў — бел-чырвона-белыя сцяжкі.

У гонар перамогі былі пабудаваныя храмы святой Тройцы і святога Міколы, што і цяпер стаяць на вуліцы Дзіджоі ў Вільні. А выйграў бітву пад Оршай гетман Канстанцін Асгрожскі, праслаўлены палкаводзец Вялікага Княства, які перамагаў у шасцідзесяці сечах. Ён жа, па сутнасці, спыніў набегі татараў. Раней яны даходзілі нават да Полацка, які ў 1508 годзе спалілі. Разам з татарскай конніцай палілі полацкія прадмесці і ўмацаванні ў 1519-м маскоўскія ваяводы Гадуноў, Ялецкі і Засекін.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Мифы Древней Греции

Грейвз Роберт Ранке
Большие книги
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
9.00
рейтинг книги
Мифы Древней Греции