Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:
– Бачылi?
– спыталася Ганна.
– Асадная вежа, - сказаў Кiн.
Шар апусцiўся на стан рыцараў.
Там абедалi. Таму iх не было вiдаць. Рыцары мелi шыкоўны выгляд, яны былi падобныя на тых, што змагаюцца на турнiрах i здымаюцца ў фiльмах. Сядзелi ў сваiх
шатрах i не ведалi, што да iх завiталi наведвальнiкi з будучынi. Народ жа, якi ўплятаў сякую-такую спажыву на свежым паветры, нiякiх кiнематаграфiчных эмоцый не выклiкаў. Гэта былi дрэнна адзетыя людзi ў суконных i скураных кашулях i портах, некаторыя з iх былi босыя. Яны былi падобныя на бедных сялян з недалёкага мiнулага.
– Паглядзiце, а вось i рыцар, - сказаў Кiн, скiраваўшы
– Горача яму, напэўна, - сказала Ганна i ўжо зразумела, што рыцар не ў свiтэры - гэта кальчуга, мелкая кальчуга. Рыцар узняў руку ў кальчужнай пальчатцы, i каля вогнiшча ўстаў барадаты мужык у скураной куртцы, кароткай спаднiцы i ў лапцях, прымацаваных паскамi да лытак. Ён не спяшаючыся падышоў да конавязi i пачаў адвязваць каня.
– Пайшлi ў горад?
– спытаўся Жуль.
– Пайшлi, - сказаў Кiн.
– Ганна расчаравана. Рыцары павiнны быць з пёрамi, у блiскучых латах...
– Не ведаю, - сказала Ганна.
– Усё тут не гэтак.
– Калi б мы прыйшлi на гадоў дзвесце пазней, то вы б усё пабачылi. Росквiт рыцарства яшчэ наперадзе.
Шар узнiмаўся па-над схiлам, праляцеў непадалёку ад асаднай вежы, каля якой капашылiся людзi ў паўкруглых шлемах i скураных куртках.
– У атрадзе, па маiх падлiках, - сказаў Кiн, - каля дзесятка божых братоў, з паўсотнi прыслугi i сотнi чатыры нямецкiх ратнiкаў.
– Чатырыста дваццаць. А там, за хвойнiкам, - сказаў Жуль, - саюзны атрад. Па-мойму, леты. Каля ста пяцiдзесяцi.
– Дзесяць братоў?
– спыталася Ганна.
– Божы брат - гэта паўнапраўны рыцар, рэдкая птушка. У кожнага свой атрад.
Шар узняўся ўверх, праляцеў над шырокiм неглыбокiм ровам, у якiм не было вады. Дарога перапынялася каля рова, а мост цераз яго быў разабраны. Але, вiдаць, яго не паспелi вынесцi - некалькi бярвенняў ляжала каля вала. На вале, парослым травою, высiлася сцяна з тарчма пастаўленых бярвенняў. Дзве высокiя вежы з пляцоўкамi наверсе ўзвышалiся з абодвух бакоў абабiтых жалезнымi палосамi варотаў, якiя былi зачыненыя. На пляцоўках стаялi людзi.
Шар падняўся на вышыню пляцоўкi i завiс. Потым павольна пачаў рухацца ўздоўж пляцовак. I Ганна магла зблiзку разгледзець людзей, якiя жылi ў яе краях семсот гадоў назад.
10
На вежавай пляцоўцы таксама ўсё было няправiльна. Там павiнны былi стаяць суровыя воiны ў высокiх русiнскiх шлемах, iх чырвоныя шчыты павiнны былi грозна зiхацець на сонцы. А на самой справе публiка на вежах Замошша вяла сябе так, як на стадыёне. Людзi не жадалi зразумець усёй сур'ёзнасцi становiшча, у якiм апынулiся. Яны перамаўлялiся, смяялiся, размахвалi рукамi, разглядалi асадную вежу. Круглатварая маладзiца з дзiцем на руках балбатала штосьцi з проставалосай старою, потым развязала на грудзях тасёмку сваёй прасторнай, у складках, шэрай сукенкi з вышыўкай на каўняры i стала кармiць грудзьмi немаўля. Яшчэ адно дзiця, годзiкаў сямi, сядзела на плечуку ў манаха, якi быў у чорным клабуку, i дубасiла старога па галаве драўляным мячом. Побач з манахам стаяў каранасты мужчына ў футравай куртцы, накiнутай на голае цела, з доўгiмi, да плячэй, валасамi, сцятымi аборкаю.Ён смачна ўплятаў лусту чорнага хлеба.
Раптам у натоўпе заварушылiся. Быццам на людзей
Паказалiся два воiны, першыя сапраўдныя воiны, якiх убачыла Ганна. Яны, праўда, не дужа адпавядалi звыкламу аблiччу дружыннiкаў з падручнiка. На iх былi чорныя плашчы, якiя прыкрывалi цьмяна блiскучыя кальчугi, i высокiя чырвоныя каўпакi, аблямаваныя бурым футрам. Воiны былi смуглыя, чарнавокiя, з доўгiмi абвiслымi вусамi. У руках трымалi кароткiя дзiды.
– Хто гэта такiя?
– прашаптала Ганна, нiбыта баючыся, што яны яе пачуюць.
– Полаўцы, - сказаў Жуль.
– Або берандзеi.
– Не, - запярэчыў Кiн.
– Я думаю, што яцвягi.
– Самi не ведаеце, - сказала Ганна.
– Дарэчы, Берандзей - асоба не гiстарычная, гэта казачны цар.
– Берандзеi - народ, - сказаў Жуль строга.
– Гэта праходзяць ушколе.
Спрэчка тут жа зацiхла, бо яцвягi вызвалiлi месца для знатных гледачоў. А знатныя гледачы выклiкалi асаблiвую цiкавасць.
Спачатку да поручняў выйшла пажылая панi, велiчная на выгляд, у сiняй сукенцы, белай хустцы, з белым, моцна напудраным тварам. Над вачыма былi груба нафарбаваныя высокiя бровы, на шчоках, нiбы бураком, намаляваныя круглыя плямы. Каля яе з'явiўся мужчына сярэднiх гадоў з доўгiм, сумным, але разумным тварам. Ён быў багата адзеты. На зялёны кафтан накiнуты кароткi сiнi плашч-карзно з залатым шлякам i спражкай з золата на левым плечуку ў выглядзе львiнай мызы. На галаве ў яго сядзела насунутая на лоб невысокая шапка з футра, хоць было зусiм не холадна. Ганна вырашыла, што гэта i ёсць князь. Памiж iмi праслiзнуў нейкi дзiўны хлапчук з сярдзiтым, знявечаным тварам. Ён паклаў падбародак на поручнi. У хлапчука на правым воку было бяльмо i на адной руцэ, якой ён учапiўся за брус, не хапала двух пальцаў.
Потым з'явiлiся яшчэ двое. Гэтыя Ганне спадабалiся.
Яны ўвайшлi адначасова i спынiлiся за спiнамi велiчнай панi i князя, але паколькi абое былi высокiя, то Ганна магла iх разгледзець. Мужчына быў параўнальна малады, гадоў трыццацi. Ён быў вельмi прывабны на выгляд, зразумела, калi вы не маеце нiчога супраць вогненна-рыжых прыгажуноў з белым, трошкi пакрэпленым вяснушкамi тварам i зялёнымi вачыма. З-пад чырвонага плашча вiднелася кальчуга. Ганне надта захацелася, каб прыгажуна звалi Раманам, пра гэта яна тут жа сказала Кiну, але той толькi хмыкнуў i сказаў штосьцi аб вынiках эмацыянальнага падыходу да гiсторыi. Поруч з зеленавокiм прыгажуном стаяла дзяўчына, кагосьцi нагадваючы Ганне. Дзяўчына была высокая... зграбная - усё ў яе мела тонкi, гатычны выгляд. Пукаты чысты лоб перасякала павязка, упрыгожаная залатым абручом, такая самая бiрузовая хустка шчыльна аблягала галаву i звiсала на шыю. Тонкiмi пальцамi яна прытрымлiвала свабодны шырокi плашч, быццам ёй было зябка. Рыжы прыгажун гаварыў ёй штосьцi, але дзяўчына не адказвала, яна глядзела на поле перад крэпасцю.
– Недзе я яе бачыла, - вымавiла Ганна.
– Але дзе? Не памятаю.
– Не ведаю, - сказаў Кiн.
– У люстэрку. Яна дужа падобная на вас, - сказаў Жуль.
– Дзякую за камплiмент.
Яшчэ адзiн чалавек уцiснуўся ў гэты гурт. Ён быў адзеты амаль гэтаксама, як i смуглыя воiны, можа, толькi багацей. На грудзях у яго была прышпiлена вялiкая сярэбраная брошка.
– Ну як, Жуль, сёння iх пачуем?
– спытаўся Кiн.
– Што я магу зрабiць? Гэта ж заўсёды так бывае! Ганна падумала, сам факт тэхнiчных непаладак неяк яднае яе з далёкай будучыняй. Але гаварыць пра гэта нашчадкам не варта.