Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:
– Ведаю.
– Наша прыстаўка прачытвае з губ. I перакладае.
Каля моста цераз ручай да рыцара далучыўся малады барадаты дваранiн у чырвоным плашчы з доўгiм, раздвоеным на канцы вымпелам, прымацаваным да дрэўка дзiды. Вымпел быў белы, а на iм - дзве чырвоныя вежы з варотамi, зверху - тыяра.
Рыцары паднялiся па схiле да горада, прытрымалi коней каля рова. Малады мечаносец узняў апраўлены ў серабро рог. Крэпасць маўчала.
Ганна сказала:
– Не люблю шматсерыйных пастановак, заўсёды час зацягваюць.
– Згатуйце пакуль нам кавы, - сказаў Жуль.
– Калi ласка.
Ганна не паспела
Шар быў накiраваны ўнiз - Кiн хацеў пачуць, пра што пойдзе гаворка.
– Ландмайстар Фрыдрых фон Какентаўзен вiтае цябе, - сказаў рыцар.
– На якой мове яны размаўляюць?
– цiха спыталася Ганна.
Жуль зiрнуў на табло, на якiм беглi iскры.
– Латынь, - сказаў ён.
– Добры дзень, рыцар, - адказаў князь. Чорны яцвяг лёгенька крануў каня нагайкай мiж вушэй, i той закруцiўся на месцы, узрываючы капытамi зялёную траву. Рука маладога трубача апусцiлася на роўнае дзяржальна мяча.
– Яго праасвяшчэнства епiскап рыжскi i лiвонскi Альберт шле бацькоўскае блаславенне князю Замошша i выказвае смутак з тае прычыны, што нядобрыя саветнiкi парушылi мiр мiж iм i яго сюзерэнам. Епiскап сам зрабiў ласку прыбыць сюды, каб перадаць сваё бацькоўскае пасланне. Будзьце ласкавыя прыняць, - сказаў рыцар.
Малады рыцар Тэадор падаў скручаную ў трубку грамату, да якой на стужцы была прымацаваная вялiкая пячатка. Фрыдрых фон Какентаўзен прыняў грамату i падаў русiну.
– Я перадам, - сказаў русiнскi пасол.
– Што яшчэ?
– Усё ў пiсьме.
Яцвяг круцiўся на сваiм канi, нiбы дражнiў рыцараў, але тыя стаялi нерухома, iгнаруючы лёгкага сярдзiтага коннiка.
Ганна зразумела, што чалавек у сiнiм плашчы - не князь горада. Iнакш каму ён перадасць грамату?
– Я чуў, што ты жывеш тут, - сказаў ландмайстар.
– Трэцi год.
– Мне шкада, што абставiны зрабiлi нас ворагамi.
– Разумнага ў вайне няма, - сказаў русiн.
– Мне не стае гутарак з вамi, мой сябра, - сказаў рыцар.
– Дзякуй, - адказаў русiн.
– Гэта было даўно. Мне няма калi цяпер думаць пра гэта. Я павiнен абараняць горад. Князь - мой брат. Як рука?
– Дзякую, ты чарадзей, мой сябар.
Маленькi гурт людзей раздзялiўся - русiны павярнулi да варотаў, якiя расчынiлiся насустрач, немцы паскакалi ўнiз, да ручая.
14
Шар пераляцеў за крапасную сцяну, i Ганна ўпершыню ўбачыла горад Замошша з сярэдзiны.
За варотамi быў невялiкi запылены пляц. Платы i слепаватыя сцены шчыльна пабудаваных дамоў сцiскалi яго, i, ператвараючыся ў вузкую вулiцу, ён цягнуўся да белага мураванага сабора. На пляцы сабралася шмат народу, i ў першае iмгненне Ганна вырашыла, што людзi чакаюць паслоў, аднак на самай справе вяртанне коннiкаў прайшло незаўважана. Вартавыя яшчэ замыкалi вароты на вялiзарныя засаўкi, а яцвяг, махнуўшы нагайкаю, пагнаў каня наперад, да сабора, за iм у задуменнi рухаўся следам чалавек у сiнiм плашчы. Каля сцен дамоў i ў вузкiм прамежку мiж гарадскiм валам i будынкамi было ўцiснута часовае
Паслы пакiнулi коней ля конавязi.
На высокiм ганку церама стаялi два яцвягi, драмаў пад павеццю хлапчук у шэрай, да каленяў, кашулi. Змяркалася, i доўгiя бэзавыя ценi засцiлалi амаль увесь пляц. Паслы хутка паднялiся па лесвiцы на высокi ганак i знiклi ў дзвярах церама. Шар праляцеў за iмi вузкiм калiдорам. Ганна паспела заўважыць, што ў цемнаце, якая зрэдку разрывалася мiгценнем лучыны або вячэрнiм святлом з адчыненых дзвярэй, перад залай, куды ўвайшлi паслы, сядзелi ў рад манахi ў высокiх кукелях, з белымi крыжамi, у чорных расах. Толькi твары жаўцелi ад лампады - над iмi была бажнiца са смуглымi аблiччамi вiзантыйскiх абразоў.
Рыжы прыгажун у белай кашулi, вышытай па каўняры чырвоным узорам, сядзеў за сталом, абапёршыся локцямi на старую вышчарбленую стальнiцу. У кутку, на лаве, звесiўшы кароткiя крывыя ногi, якiя не даставалi да падлогi, уладкаваўся блазан.
Яцвяг застаўся каля дзвярэй. Пасол прайшоў да стала i ледзь прыкметна пакланiўся князю.
– Чаго ён клiкаў?
– спытаўся князь.
– Што хацеў?
– Смуткуе, - усмiхнуўся пасол.
– Просiць вернасцi. Ён кiнуў на стол епiскапаву грамату. Рыжы тузануў яе, адарваўшы тасьму, i грамата павольна разгарнулася. Блазан ускочыў з лавы, зачыкiльгаў да стала. Варушачы тоўстымi губамi, пачаў разбiраць тэкст. Рыжы зiрнуў на яго, падняўся з-за стала.
– Не аддам я iм горад, Раман, - сказаў ён.
– Будзем трымацца, пакуль Мiндоўг з лiтвой падаспее.
– Ты не будзеш чытаць, Вячаслаў?
– Пайшлi на сцяну, - сказаў рыжы.
– А ты, Акiплеша, скажаш баярынi, што, як вярнуся, вячэраць будзем.
– Яны Магду патрабуюць, - паведамiў блазан, прыцiснуўшы пальцам радок у грамаце.
– Ахвота iм, - адказаў рыжы i пайшоў да дзвярэй.
– Усё, сеанс закончаны, - сказаў Жуль.
– Як наконт кавы?
– Ну вось, - сказаў Кiн.
– Мы i даведалiся, хто князь, а хто Раман.
– Князя звалi Вячаслаў?
– спыталася Ганна.
– Ага, князь Вячка, сын полацкага князя Барыса Раманавiча. Ён раней княжыў у Кукейнасе. Кукейнас захапiлi рыцары. Пасля гiбелi горада ён пайшоў у лясы са сваiмi саюзнiкамi - яцвягамi i лiвамi. А зноў з'явiўся ў 1223 годзе, калi русiнскiя князi, адваяваўшы ў мечаносцаў, далi яму горад Юр'еў. Да Юр'ева падступiла ўсё ордэнскае войска. Вячка супрацiўляўся некалькi месяцаў. Потым горад здаўся i князя забiлi.
– I вы думаеце, што гэта той самы Вячка?