Чтение онлайн

на главную

Жанры

Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:

– А русiнскiя гарады?

– А русiнскiя гарады - Кукейнас, Герсiке, Замошша, потым Юр'еў - адзiн за адным былi ўзяты немцамi. Яны не змаглi аб'яднацца. Толькi лiтоўцы ўстаялi. Менавiта ў гэтыя гады яны стварылi адзiную дзяржаву. А праз некалькi гадоў на Русi з'явiлiся манголы. Раздробленасць яе аказалася пагiбельнай.

Кiн выняў з шара жменю шарыкаў памерам з валоскi арэх.

– Хадзем у вялiкi пакой, - сказаў ён.
– Мы тут замiнаем Жулю. Да таго ж паветра на траiх не хапае.

У вялiкiм пакоi было халадней i прасторней.

Ганна зашмаргнула выцвiлыя фiранкi. Кiн запалiў сваю лямпу. Жменя шарыкаў раскацiлася па абрусе.

– Вось i нашыя падазроныя, - сказаў Кiн. Ён падняў першы шарык, крыху сцiснуў яго пальцамi, шарык луснуў i разгарнуўся ў гладкую пругкую пласцiнку - партрэт пажылой панi з набеленым тварам i чорнымi бровамi.

– Хто ж яна?
– спытаўся Кiн, кладучы партрэт на стол.

– Княгiня, - хуценька вымавiла Ганна.

– Не спяшайцеся, - усмiхнуўся Кiн.
– Няма нiчога больш небяспечнага ў гiсторыi, чым вiдавочныя хады. Кiн адклаў убок партрэт i ўзяў другi шарык. Шарык ператварыўся ў выяву даўгатварага чалавека са сцятымi капрызнымi губамi i вельмi разумнымi стомленымi вачыма пад высокiм, з залысiнамi, iлбом.

– Я б сказала, што гэта князь, - у адказ на запытальны позiрк Кiна вымавiла Ганна.

– Чаму ж гэта?

– Ён прыйшоў першы, стаiць поруч з княгiняй i шыкоўна адзеты. Ды выгляд у яго горды.

– Усё суб'ектыўнае, другараднае.

Наступным аказаўся партрэт тонкай дзяўчыны ў сiнiм плашчы.

– Можна прапанаваць?
– спыталася Ганна.

– Зразумела. Вазьмiце. Я здагадаўся. Кiн перадаў Ганне партрэт рыжага прыгажуна, i яна паклала яго побач з гатычнай дзяўчынай.

– Атрымлiваецца?
– спыталася Ганна.

– Што атрымлiваецца?

– Наш Раман быў у заходнiх землях. Адтуль ён прывёз жонку.

– Значыць, вы ўпэўнены, што нам патрэбен гэты адважны воiн, якога ледзь былi не забiлi ў сутычцы?

– А чаму вучонаму нельга быць воiнам?

– Разумна. Але нiчога не даказвае.

Кiн адгарнуў далоняю партрэты i паклаў на вызваленае месца выяву аднавокага хлапчука. I тут Ганна зразумела, што гэта быў не хлапчук, а дарослы чалавек.

– Гэта карлiк?

– Карлiк.

– А што ён тут робiць? Таксама родзiч?

– А калi блазан?

– Ён занадта проста адзеты для гэтага. I сярдзiты. Блазан не павiнен быў весялiцца. Само пачварства было падставай для смеху.

– Добра, не буду спрачацца, - сказала Ганна.
– Але мы ўсё роўна нiчога не ведаем.

– На жаль, пакуль што вы маеце рацыю, Ганна. Ганна зноў падсунула да сябе партрэт свайго ўлюбёнца: вогненныя кудзеркi, сакалiны позiрк, цэлы сажань у плячах, футравая шапка сцiснута ў нервовым магутным кулаку...

– Вядома, варыянт спакуслiвы, - сказаў Кiн.

– Вам не падабаецца, што ён прыгожы? Леанарда да Вiнчы таксама займаўся спортам, а Аляксандр Македонскi ўвогуле з каня не злазiў.

Партрэты ляжалi ў рад, зусiм жывыя, i цяжка было паверыць, што ўсе гэтыя людзi памерлi шмат соцень

гадоў назад. "Хоць, - падумала Ганна, - я ж таксама памерла шмат соцень гадоў назад..."

– Можа быць, - пагадзiўся Кiн i выбраў са столiка два партрэты: князя ў сiнiм плашчы i рыжага прыгажуна.

– Калегi, - заглянуў у вялiкi пакой Жуль.
– Прадаўжэнне будзе. У нас яшчэ паўгадзiны. А там нехта прыехаў.

13

Шар быў уключаны i скiраваны на рыцарскi стан у трынаццатае стагоддзе. Вечарэла. Неба над лесам стала бясколернае, на яго фоне лес быў амаль што чорны, i промнi перад захадам сонца, што павiсла над сцяной крэпасцi, высвечвалi на гэтым цьмяным занавесе постацi працэсii, якая выпаўзала на бераг.

Паперадзе ехалi конна некалькi рыцараў у белых i чырвоных плашчах, два манахi ў чорных, падаткнутых за пояс расах, за iмi восем стомленых насiльшчыкаў валаклi крытыя насiлкi. Потым з лесу паказалiся пехацiнцы i, нарэшце, дзiўная будынiна: шасцёрка быкоў цягнула драўляную платформу, на якой было замацавана нешта накшталт сталовай лыжкi для велiкана.

– Што гэта?
– спыталася Ганна.

– Катапульта, - адказаў Кiн.

– А што ў насiлках?

У прыцемку было вiдаць, як Жуль пацiснуў плячыма.

Насiльшчыкi з палёгкаю апусцiлi сваю ношу на прыгорак, i наўкола сабраўся натоўп.

Моцныя пальцы схапiлi знутры за краi полага, рэзка тузанулi яго, i на зямлю выскачыў грузны пажылы мужчына ў расе бэзавага колеру i ў маленькай чорнай шапачцы. На грудзях у яго блiшчаў вялiкi сярэбраны крыж. Чырванашчокi круглы твар быў абведзены коратка падстрыжанаю чорнаю барадой. Рыцары акружылi мужчыну i павялi да шатра.

– Ёсць падазрэнне, - сказаў Кiн, - што да нас завiтаў яго праасвяшчэнства, епiскап рыжскi Альберт. Вялiкi гонар.

– Гэта начальнiк мечаносцаў?
– спыталася Ганна.

– Фармальна - не. На самай справе - валадар нямецкай Прыбалтыкi. Значыць, да штурму Замошша ордэн ставiцца сур'ёзна.

Епiскап затрымаўся на схiле, прыставiў далонь казырком да вачэй i глядзеў на горад. Рыцары штосьцi тлумачылi яму. Насiльшчыкi, кiнуўшы паклажу, уселiся на траву.

Ратнiкi пагналi платформу з катапультай у бок моста цераз ручай. Ад групы рыцараў, якiя акружалi епiскапа, адлучыўся рыцар, той, што ледзь не забiў рыжага прыгажуна. За iм у чорнай сутане адзiн з наблiжаных епiскапа. Ратнiкi падвялi каня.

– Сцяг не забудзьцеся, брат Фрыдрых, - сказаў манах.

– Брат Тэадор возьме, - сказаў рыцар. Ратнiк дапамог рыцару сесцi ў сядло з высокай пярэдняй лукой. Левая рука ў рыцара рухалася незграбна, нiбыта пратэз, на правай пальчатка была кальчужная, на левай - жалезная.

– Пачакайце!
– крыкнула Ганна.
– Ён жа гаворыць! Вы наладзiлi гук?

Кiн усмiхнуўся.

– Ён па-расейску гаворыць.

– Не, па-нямецку. Мы ж не чуем. Тут iншы прынцып. Ведаеце, што бываюць глуханямыя, якiя па губах могуць здагадацца, пра што гаворыць чалавек?

Поделиться:
Популярные книги

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Желудь

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Желудь

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Пипец Котенку! 4

Майерс Александр
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия