Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:

Кiн хуценька прабегся шарам па верхнiх пакоях, а ў iх - як венiкам усiх вымелi - толькi нейкiя нахлебнiкi, сонныя служкi, дзеўка з балеяй, старая з кульбаю... запусценне, цiшыня...

– Эвакуiравалiся яны, цi што?
– спытаўся Жуль, адхiлiўшыся на iмгненне ад пульта, якi стрымана падморгваў, бурчаў, нiбыта Жуль вёў касмiчны карабель.

– Вы да зорак лятаеце?
– спыталася Ганна.

– Дзiўна, - не звярнуў увагi на пытанне Кiн. У невялiкiм кутнiм пакоi, якi меў такi выгляд, быццам сюды ў спешцы панакiдалi розных рэчаў - куфроў, цюкоў, кашоў,

нарэшце пашанцавала знайсцi знаёмых. На невысокiм драўляным крэсле з высокаю простаю спiнкаю сядзела пажылая панi, накрыўшы ногi мядзведжай шкурай. Гатычная прыгажуня ў закрытай, апушанай вавёрчыным футрам малiнавай сукенцы з сярэбранымi вытканымi кветкамi стаяла каля невялiкага акенца, гледзячы на царкву.

Пажылая дама гаварыла штосьцi, i Жуль правёў пальцамi над пультам, рэгулюючы гучнасць. Кiн спытаўся: - Якая мова?

– Старажытнапольская, - адказаў Жуль.

– Гора, гора, за грахi нашы кара, - гаварыла, сплюшчыўшы павекi, пажылая панi.
– Гора, гора...

– Супакойцеся, цётка, - адклiкнулася з акна дзяўчынка.

Нафарбаваны твар пажылой жанчыны быў нерухомы.

– Казаў жа твой бацька пачакаць да восенi. Як жа так, як жа так, мяне, старую, у думках пакалечыла. Абдзялiў мяне божа сваёй мудрасцю... А дзе ж наша дружына ды верныя слугi... Млосна, млосна...

– Магло быць горш...
– Дзяўчына дакранулася доўгiмi пальцамi да размаляванай праснiцы, што стаяла побач, i задумлiва пацягнула касмык воўны.
– Магло быць горш...

– Ты пра што думаеш?
– спыталася старая, не расплюшчваючы вачэй. Усхваляваў ён цябе, рыжы д'ябал. Грэх у цябе ў галаве.

– Ён князь, ён храбры вiцязь, - сказала дзяўчына.
– Дый няма граху ў маiх думках.

– Грэшыш, грэшыш... Дасць бог, дабяруся да Смаленска, упрашу брата, каб пакараў ён разбойнiкаў. Колькi гадоў я дома не была...

– Цi хутка служба скончыцца?
– спыталася дзяўчына.
У русiнаў такiя доўгiя службы.

– Наш абрад вiзантыйскi, урачысты, - сказала старая.
– Я вось памяняла веру, а часам пакутую. А ты выйдзеш за княжыча, пяройдзеш у яго веру, мае грахi замалiць...

– Ах, пустая размова, цётка. Вы, русiны, легкаверныя. Ну хто вас ратаваць будзе, калi ўсе думаюць, што мы ў палоне ў летаў. Захопяць нас мечаносцы, горад спаляць...

– Не дай божа, не дай божа! Жахлiвы будзе гнеў караля Лешкi.

– Нам жа будзе ўсё роўна.

– Хто гэтая Магда?
– спыталася Ганна.
– Усе пра яе гавораць.

– Хутчэй за ўсё сваячка, можа, дачка польскага караля Лешкi Белага. I ехала ў Смаленск... Давайце паглядзiм, цi не ў царкве князь?

Перад расчыненымi дзвярыма сабора сядзелi калекi i жабракi.

Шар пранiк цераз сцяну сабора, i Ганне здалося, што яна адчувае пах свечак i ладану. Iшла служба. Змрочнае святло дрыжала за сшною свяшчэннiка ў вышытай залатой рызе.Яго павялiчаны цень пакалыхваўся, засцiлаючы фрэскi суровых чорнабародых старцаў, што глядзелi са сцен на людзей, якiя напоўнiлi невялiкi сабор.

Раман стаяў поруч з князем, наперадзе, яны былi амаль аднолькавага росту. Губы ў чарадзея

ледзь варушылiся.

– Вароты слабыя, - цiха гаварыў ён князю.
– Могуць не вытрымаць. Ведаеш?

Князь зморшчыўся:

– На вулiцах бiцца будзем, у лес уцячом.

– Не выйдзе. У iх на кожнага твайго дружыннiка пяць чалавек. Кальчужных. Ты ж ведаеш.

– Таму што тады лепш бы i не пачынаць. Прадумай яшчэ што. Агнём iх спалi.

– Не магу. Запас скончыўся.

– Ты купi.

– Няма дзе. Мне сера патрэбна. А па яе ехаць трэба далёка.

– Тады чаруй. Ты чарадзей.

– Чарамi не дапаможаш. Не чарадзей я.

– Калi не чарадзей, то чаму цябе ў Смаленску палiлi?

– Зайздросцiлi. Папы зайздросцiлi. I манахi. Думалi, што я золата раблю...

Абодва замаўчалi, прыслухоўваючыся да свяшчэннiка. Князь перахрысцiўся, потым зiрнуў на суседа.

– А што зоркi гавораць? Цi выстаiм, пакуль лiтва прыйдзе?

– Баюся, не дачакаемся. Ордэн наўрад цi будзе адкладваць штурм.

– Выстаiм, - сказаў князь.
– Павiнны выстаяць. А ты думай. Найперш з табою расправяцца. Цi спадзяешся на старую дружбу?

– Няма ў мяне з iмi дружбы.

– Тады расправяцца. I яшчэ скажу. Ты на польскую князёўну вачэй не вылуплiвай. Не па табе тавар.

– Я з княжага роду, брат.

– А яна каралеўскай крывi.

– Я сваё месца ведаю, брат, - сказаў Раман.

– Хiтруеш. Ды бог з табою. Толькi не ўздумай бегчы. I чарадзейства не дапаможа. Яцвягаў за табою пашлю.

– Не пагражай, - сказаў Раман.
– Мне пара iсцi.

– Ты куды? Поп не закончыў.

– Я Акiплешу на торг пасылаў. Чакае ён мяне. Працаваць трэба.

– Ну iдзi, толькi непрыкметна.

Раман павярнуўся i стаў асцярожна працiскацца назад. Князь паглядзеў услед. Ён усмiхнуўся, але ўсмешка была нядобрая. Раман знiк у змроку.

Кiн вывеў шар з сабора, i той завiс над цвiнтаром, дзе чакалi канца службы, курчылiся пад змрочным мокрым небам калекi i жабракi. Раман хутка выйшаў з прачыненых дзвярэй. Паглядзеў на плошчу. Там кульгаў блазан, прыцiскаючы да грудзей глiняную мiску i ружовы абпалены гаршчок.

– Цябе па смерць пасылаць, - сказаў Раман.

– Не бi мяне, дзядзечка, - заверашчаў блазан, выскаляючыся.
– Госцi пазачынялi лаўкi - ворага чакаюць, прыйдзе немец, зноў гандляваць пачнуць. Што госцю? Мы на вiселiцу, а ён - весялiцца.

Раман шпарка пайшоў цераз плошчу. Блазан за iм, пакульгваючы, горбячыся. Мiнулi калодзеж, конавязь, павярнулi ў вузкi, дваiм не размiнуцца, завулак. У канцы яго, каля вала, у плоце былi нiзкiя вароты. Раман пастукаў тры разы кулаком. Адкрылася вочка. Потым павольна расчынiлiся дзверы. Там стаяў стражнiк у кароткай кальчузе, скураной шапцы i доўгiх портках. Ён адступiў убок, прапускаючы Рамана. Цесны двор, зарослы травою, некалькi валуноў, якiя ляжалi вакол выпаленай ямы... Раман на драўляных мастках перасек двор, падняўся на ганак прыземiстага дома з бярвенняў на падмурку. Адчынiў дзверы, тузануў за колца, якое было ўстаўлена льву ў мызу.

Поделиться:
Популярные книги

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Желудь

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Желудь

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Пипец Котенку! 4

Майерс Александр
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия