Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:
Кiн стаяў пасярод верхняй святлiцы. Раман спусцiўся ў склеп, але люк застаўся адчынены.
Кiн асцярожна заглянуў у люк, i шар, завiснуўшы над iм, глядзеў тудысама.
Раман стаяў каля стала, пастукваючы кончыкамi пальцаў па яго краi. Раптам ён сцепануўся. Ён убачыў, што каля печы, у якой ужо патухла, стаiць змерзлы мокры хлопец.
– Ты чаму маўчыш?
– спытаўся Раман.
– Я не дагнаў яго, - сказаў хлопец.
– Я i не чакаў, што ты яго дагонiш. А там ты быў?
– Я
– Што сказалi?
– Сказалi, апоўначы.
– Ты грэйся, грэйся, - сказаў Раман.
– Потым дапаможаш мне.
– Дрыжыкi бяруць мяне, - сказаў хлопец.
– Цi прыме нас ордэн?
– Ты не бойся. Мяне ўсюды ведаюць. Мяне ў Венецыi ведаюць. I ў Магдабурзе, i ў Майнцы ведаюць... мяне забiць нельга...
У гэты момант усё i здарылася.
Шар вiсеў над самай галавою ў Кiна. Таму адразу было незразумела, хто стукнуў Кiна ззаду. На iмгненне выява ў шары прапала, потым узнiк здзiўлены Кiнаў твар, якi iмкнуўся павярнуцца i тут жа страцiў раўнавагу i рухнуў у люк, павольна спаўзаючы ў падвал па прыступках лесвiцы.
– Стой! Ён жа разаб'ецца!
Зверху мiльгануў аркан - за секунду блазан паспеў дастаць i кiнуць яго так, што вяроўка абхапiла Кiна за плечы i спынiла падзенне. Потым безжыццёвае цела Кiна апусцiлася на падлогу. Падняўшы шар, Жуль убачыў над люкам блазна з арканам у адной руцэ, з дубiнай - у другой. Раман i хлопец адхiснулiся ад люка, замерлi. Раман першы скемiў, што да чаго.
– Хто?
– спытаўся ён.
– Ён мне з самага пачатку не спадабаўся - няма ў нас такога ў стражнiках. У мяне, ведаеш, якая памяць на твары. Падслухоўваў. Думаю, лазутчык епiскапаў.
Вочы ў Кiна былi заплюшчаныя.
– Ты яго не забiў?
– спытаўся Раман.
– У нас, лiтоўцаў, галава жалезная, - сказаў блазан.
– Што ж рабiць?
– сказала Ганна.
– Яны яго заб'юць. Ну зрабi што-небудзь, Жуль, мiленькi! Выцягнi яго назад.
– Без яго дапамогi не магу.
– То прыдумай.
– Ды пачакай ты!
– агрызнуўся Жуль.
– Ты думаеш, ён на шпацыр пайшоў? Выблытаецца. Абавязкова выблытаецца. Нiчога...
– Трэба яго дапытаць, - сказаў Раман.
– Толькi вазьмi ў яго... гэта. Блазан нагнуўся, выхапiў у Кiна меч, арканам звязаў рукi. У гэты момант у люку паказаўся твар другога стражнiка.
– А, Явайла, - сказаў блазан.
– Ты гэтага земляка не прызнаеш?
– Не, - адказаў той хутка.
– За варотамi князь.
– Гэтага яшчэ не хапала, - сказаў Раман.
– Акiплеша, прымi, хутчэй, хутчэй, ну! Глузд, дапамажы яму!
Яны адцягнулi Кiна ўбок, у цень, Раман кiнуў зверху кучу лахманоў... Сцэна была злавесная - ценi мiтусiлiся на сценах, спляталiся, быццам у бойцы.
Князь хутка спусцiўся ўнiз, прыступкi прагiналiся,
– Ордэн на прыступ сабраўся, лесвiцы валакуць... Як трымацца, вароты слабыя, людзей мала. Ты чаго тут хаваешся?
– Якая ад мяне карысць на сцяне? Я тут больш патрэбны.
– Ты думай. Нам бы дазаўтра пратрымацца. Раман, чаму на вежах вогненнай вады няма?
– Скончылася, княжа.
– Каб была! Не абаронiм горад - першы памрэш.
– Князь, я твайго роду, не кажы так. Я ўсё раблю...
– Не ведаю, нiкому не веру. Як дрэнна - нiкога няма. Дзе Ўладзiмiр Полацкi? Дзе Ўладзiмiр Смаленскi, дзе Мсцiслаў Удалы? Уладзiмiр Пскоўскi? Дзе рацi? Дзе ўся Русь?
– Я прыйду на сцяну, брат, - памяркоўна сказаў Раман.
– Тут у цябе столькi зелля нарыхтавана!
– Гэта, каб золата рабiць.
– Мне цяпер золата не патрэбна - ты мне самародак дасi, я яго на галаву епiскапу кiну. Ты мне агонь дай, агонь!
– Я прыйду на сцяну, брат.
Кiн заварушыўся пад лахманамi, вiдаць, застагнаў, таму што князь кiнуўся да кучы лахманоў, пад столь узляцелi чорныя ценi, - Кiн быў без прытомнасцi.
– Хто такi? Чаму лiтоўца звязаў?
– Чужы чалавек, - сказаў Раман.
– У хату да мяне прабраўся. Не ведаю, можа, ордэнскi лазутчык.
– Забi яго, - князь выцягнуў меч. Ганна закрыла далонямi вочы.
– Не, - пачула яна Раманаў голас.
– Я яго дапытаць павiнен. Iдзi, князь, я прыйду. Зробiм агонь - прыйдзем.
– Ты, - сказаў князь яцвягу, - застанешся тут.
– Лiшняе, князь, - сказаў Раман.
– Цяпер я нiкому не веру. Зразумеў. Табе не веру таксама.
– Князь адпусцiў дзяржальна мяча.
– Нам бы да заўтра пратрымацца.
Князь, аглядаючыся, хутка падняўся па лесвiцы. Спынiўся, глянуўшы ў падвал зверху. I яму вiдаць былi цёмныя ценi, няроўна асветленыя жоўтым святлом твары, бляск рэтортаў i трубак. Князь перахрысцiўся, столь над галовамi чарадзея i яго памочнiкамi, што глядзелi ўверх, здрыганулася, загайдалася ад хуткiх i цяжкiх крокаў князя Вячкi.
– Уся лiтоўская раць не выратуе яго, - цiха сказаў Раман.
Ён падышоў да Кiна, паглядзеў уважлiва на яго твар. Яцвяг - за яго спiной таксама глядзеў на Кiна, холадна i абыякава - для яго смерць i жыццё былi толькi момантамi ў бясконцым чаргаваннi быцця i небыцця.
– Дай чаго-небудзь выпiць яцвягу, - сказаў Раман.
– Ён загаварыў па-латынi, - заўважыў Жуль.
– Цi не ўсё роўна!
– усклiкнула Ганна. Яцвяг адступiў на крок, ён быў напагатове.
– Не будзе ён пiць, - сказаў блазан.