Чтение онлайн

на главную

Жанры

Яўхім Карскі

Вiтаўт Тумаш

Шрифт:

За аснову сьветапагляду Карскага, побач ягонага «западнарусізму» ў нацыянальнай плошчы, трэба ўважаць сьветагляд пашыраны сярод інтэлігенцыі Расейскае імпэрыі канца XIX ст., сьветагляд тыпу лібэральна-дэмакратычнага, дый з пачуцьцёва-сэнтымэнтальным народніцкім падыходам да народу, да яго жыцьця, быту, культуры й сацыяльнае долі. У сьветаглядзе Карскага ў пачатковую пару ягонага жыцьця й навуковае дзейнасьці гэтая народніцкая пачуцьцёвая афарбоўка выразна выступае.

Пераходзячы да справы стаўленьня Карскага да беларускага нацыянальнага адраджэньня, характэрная вельмі ўжо ягоная заўвага аб Багушэвічавай прадмове да «Беларускай дудкі». Сам

Карскі адзначае, што прадмова гэтая

мела вельмі важнае значэньне ў беларускім нацыянальным адраджэньні, бо яна была тым штуршком, які надаў палітычны імпэт нарастаючым ужо й так сілам беларускага руху. Пра гэтую прадмову Карскі вось што кажа: «„Pradmova“ написана довольно ловко… несомненно з целью вызвать смуту в русском семействе…» (Б., I, 451). Пад прыведзенымі словамі Бурачка-Багушэвіча мог-бы падпісацца кажны беларус. Дый у выпушчаных мною мясцох яўна вызіраюць сэпаратыстычныя імкненьні аўтара: «…імкненьне аддзяліць беларусоў ад вялікарусаў, разьвіць палітычную эманцыпацыю, з чым далёка ня ўсе згодны спаміж беларусоў…» (Б., III, 3, 153).

Сэпаратызм з гэтае прадмовы, пэўне-ж, вызірае запраўды, і моцна, дый зь беларускага гледзішча гэта быў аніякі грэх. Затое жаданьне пасяліць нацыянальную варажнечу ў прадмове аніяк ня відаць. У гэтым Карскі чамусьці недакладны. Затое ўражвае, што Карскаму не падабаецца й тое, што Багушэвіч, паводле яго, хоча «разьвіць палітычную эманцыпацыю» беларускага народу. Карскі-ж, хоць сябе называў беларусом, гэтага аднак-жа свайму беларускаму народу не жадае, бо словы «з чым далёка ня ўсе згодны спаміж беларусоў…» яўна найперш датычаць самога Карскага.

Паяву «Нашае Нівы», яе дзейнасьць дый ідэалёгію Карскі, выглядае, сустрэў наогул даволі прыхільна, хоць і не безь некаторай асьцярожнасьці дый засьцярогаў. «Нашу Ніву» ён характарызуе гэтак (Б., III, 3, 163):

«Наша Ніва» паставіла сабе за мэту будзіць сьвядомасьць беларусоў, і з гэтага гледзішча зроблена ёю ня мала. Яна без замінкі кажа беларусом-каталіком, што яны не палякі, дый адначасна недастаткова ясна падчырквае, што яны такая-ж галіна рускага народу, як і вялікарусы й маларусы: калі ўжо пашыраць у народзе сьвятло навукі, дык у паўніні, а не аднабакова. Добры бок «Нашае Нівы» і той, што яна высьцерагаецца пад'юджываньня аднае народнасьці супроць другое… падыходзячы да іх зусім бесстаронна. У гэтым выпадку яна правільна падцеміла аснаўную рысу беларускага характеру — згоднае сужыцьцё з усімі. Адна рэч, здаецца, не гарманізуе з прынятым газэтаю тонам, гэта — крыху халоднае стаўленьне да галоўнае народнасьці ў дзяржаве… (Таксама) без патрэбы лішне шмат месца адводзіцца ў газэце для народу паведамленьням пра адмоўныя бакі расейскага жыцьця…

Дык «Нашай Ніве» Карскі выказвае й словы пахвалы, і свае дакоры. Дакоры за яе «холад» да пануючага расейскага народу дый што яна «недастаткова ясна падчырквае», што беларусы «такая-ж галіна рускага народу, як і вялікарусы й маларусы». У гэтых дакорах дастаткова выяўляецца й галоўная ідэалягічна розьніца «западнорусское» пазыцыі Карскага ад нацыянальна-незалежніцкае пазыцыі рэдакцыі «Нашае Нівы». Нягледзячы на сваё адмоўнае становішча да — як гэта Карскі вельмі акадэмічна назваў — «палітычнае эманцыпацыі» беларускага народу, на Ўсебеларускі Кангрэс у Менску ў сьнежні 1917 году ён усё-ж зьявіўся. У часе Кангрэсу Карскі чытае цэлы чарод лекцыяў пра прастор дый межы Беларусі, пра беларускую мову дый літаратуру, і прэзэнтуе сваю нанава перагледжаную «Эгнаграфічную карту беларускага племені». Аб мэтах перапрацаваньня дый перавыданьня гэтае карты ў гэтым акурат часе, сам Карскі пазьней, у 1925 годзе, у артыкуле «Беларуская філялёгія за апошніх дзесяць гадоў» (друкаваны ў «Zeitschrift fur Slavische Philologie») пісаў:

Каб падтрымаць нацыянальныя

імкненьні, каб азначыць заходнія межы рускага племені, каб прычыніцца да нацыянальнае сьведамасьці, Я. Карскі… уклаў «Этнаграфічную карту беларускага племені», выдадзеную Расейскаю Акадэміяй Навук, Пецярбург, 1917 г.

Удзельнікі Ўсебеларускага Кангрэсу, незалежна ад сваіх партыйна-палітычных паглядаў, прызнавалі навуковы беларусаведны аўтарытэт Карскага. Сьветчыць аб гэтым факт, што Карскі быў выбраны ганаровым старшынёю прэзыдыюму Кангрэсу. Палітычна ў часе Кангрэсу Карскі хінуўся да групы г. зв. абласьнікоў.

Летам 1918 году Карскі знаходзіцца ў Петраградзе дый там праяўляе дзейнасьць у ролі старшыні Таварыства Абароны Беларусі, арганізацыі, створанай для змаганьня з падзелам Беларусі, паўсталым у выніку Берасьцейскай угоды між Нямеччынаю дый савецкаю Расеяй. У восені наступнага году ён паяўляецца ў Вільні, дзе чытае рэфэрат аб беларускай мове на беларускіх настаўніцкіх курсах. Вільня тады была пад польскаю акупацыяй. Беларускім слухачом у часе рэфэрату ён гавора аб мове беларускай не як аб «нарэччы», як звычайна пісаў ён у сваіх навуковых публікацыях, а даводзіць, што яна роўная зь іншымі мовамі сьвету.

Калі у 1921 г., пасьля адкрыцьця Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту ў Менску, Карскі становішча рэктара гэтага ўнівэрсытэту, на якое ён, як адзін з найвыдатнейшых тады ў Менску беларусаведаў, разьлічаў, не атрымлівае, ягоная пазыцыя да беларускага палітычна-адраджэнчага руху яўна завастраецца, стае нават ваяўніча варожаю. Калі праз год паяўляецца апошняя кніга III тому «Беларусаў», прысьвечаная «мастацкай літаратуры на роднай мове», яна значна розьніцца ад 6-ці папярэдніх кнігаў гэтае манаграфіі. У папярэдніх кнігах хоць і вызірае яўна аўтаравы «общерусский» сьвётагляд, аднак-жа агульна бяручы яны былі ўтрыманыя ў спакойным акадэмічным гоне. Тымчасам у апошняй кнізе, побач навукова-апісальнага матар'ялу, знаходзім і ў тэксьце, і асабліва ў дапісаным у канцы «Пасьляслове», вострыя палітычныя нападкі на кіраўнікоў беларускага палітычнага руху, на самы рух, нападкі часта публіцыстычнага характеру. У іх Карскі ставіць над запытаньне патрэбу й пэрспэктывы беларускага культурна-нацыянальнага адраджэньня, не гаворачы ўжо аб адраджэньні палітычным. З кнігі відавочна, што няўдача з рэктарствам моцна зраніла Карскага амбіцыю, як аднаго з найвыдатнейшых беларусаведаў. У выніку акадэмік яўна губляе раўнавагу, рэагуе востра.

У «Пасьляслове» Карскі, між іншым, піша:

Беларускі рух… з самога свайго зараджэньня… меў сэпаратыстычныя тэндэнцыі. Для таго, каб адхіліць увагу сваіх недалёказорых чытачоў ад галоўнае мэты сваіх імкненьняў, разумнейшыя важакі руху хапаліся за імпануючыя спосабы, што магло падабацца мясцоваму патрыятызму: намагаліся стварыць зь беларусоў асобную славянскую, адменную ад расейскай, нацыю, стараліся падчыркваць «слаўнае прошлае» беларускага народу; клалі націск на арыгінальныя асаблівасьці беларускае мовы, высьцерагаючыся й перасьледуючы называньне яе нарэччам, і таксама бачылі ў ей ня рускую разнавіднасьць… (Б., III, 3, 440?).

Вось у гэтым стылі й тоне ў «Пасьляслове» праводзяцца вострыя нападкі на беларускіх палітычных дзеячоў за іхныя патугі пры арганізаваньні незалежнага ад Масквы дзяржаўна-палітычнага жыцьця беларускага народу ў форме БНР. У адваротнасьць сказанаму падчас рэфэрату ў Вільні пару гадоў перад тым, беларуская мова ў яго тутка ізноў толькі нарэчча, якое ня мае перад сабою ніякое будучыні. Падобна й зь беларускаю літаратураю.

Аб літаратуры ў «Пасьляслове» Карскі кажа: «Беларуская літаратура, якая адзначаецца жыцьцёвасьцяй, як правінцыянальная, будзе існаваць і разьвівацца…» Аб мове ў тэксьце «Беларусаў»:

Поделиться:
Популярные книги

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Восхождение Примарха 5

Дубов Дмитрий
5. Восхождение Примарха
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восхождение Примарха 5

Смертельно влюблён

Громова Лиза
Любовные романы:
современные любовные романы
4.67
рейтинг книги
Смертельно влюблён

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Пробуждение. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
15. Путь
Фантастика:
фэнтези
уся
5.00
рейтинг книги
Пробуждение. Пятый пояс

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Сын Тишайшего 2

Яманов Александр
2. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 2

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Журналист

Константинов Андрей Дмитриевич
3. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.41
рейтинг книги
Журналист