Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Яўхім Карскі

Вiтаўт Тумаш

Шрифт:

Гэтак, аб Чаротавай паэме «Босыя на вогнішчы» Карскі робе такую заўвагу: «А дзе-ж выяўленьне ідэальнага жыцьця, неабходнай прыналежнасьці ўсякае паэзіі?…» — з чаго выглядае, што бяз гэтага «выяўленьня» паэзія для Карскага не паэзія. Подобных выказваньняў сустракаем у Карскага і больш. Карскі таксама бадай да канца свайго жыцьця не пазнаў і не прызнаў мастацкае функцыі асонансаў у рыфмаваньні вершаў. Рыфмаваньне асонансамі ён уважаў за хіб вершаваньня. Гэтак, аб Купале ён піша: «Ёсьць выпадкі, у якіх у запраўднасьці няма рыфмаў, а ёсьцека толькі асонансы, прыём, які ў нашым вершаваньні наўрад ці можа быць тарнаваны». Тоеж упікае ён і Коласу: «верш наогул правільны, хоць часам і з асонансамі». Ускідае тое самае Карскі й Бядулі: «трэба пашкадаваць, што ў яго часта заміж

рыфмаў асонансы».

Тую самую думку Карскі паўтарае і ў сваім лісьце з 16 студзеня 1922 году да Купалы, калі, хвалячы ягоны «прекрасный» перасьпеў «Слова аб палку Ігаравым», ён усё-ж ня вытрываў, каб не зачапіць Купалавыя тамка асонансы: «Мне здаецца толькі, што дарма Вы высьцерагаецеся нерыфмаваных вершаў. Калі-б Вы іх не баяліся, не давялося-б зьвяртацца Вам да асонансаў (сугуччаў)». З гэтае заўвагі бачна, што для Карскага мастацка лепшым быў ужо верш белы, чым верш рыфмаваны асонансамі. Ім ён катэгарычна адмаўляў месца ў рыфмаваньні, уважаючы, што тарнаваньне іх — азнака таго, што паэта ня здолеў знайсьці адпаведнай рыфмы, а значыцца — слабы паэта.

Падае Карскі й прыклады неадпаведнага, паводле яго, рыфмаваньня асонансамі. Вось прыклады:

У Купалы:
са стужамі — я дужаю ня хітра — мітрай
рана — гляну асіле — крыльля
зоры — гавора прынука — зарукай
атласаў — красай меры — дзьвераў
У Бядулі:
бору — орам шчырыя — вырай я
высокія — вокам я волаты — молад ты

Асонансы, якія Карскаму не падабаліся, як бачым, усе блізкія ў сваей сугучнасьці, музыкальна багатыя, асонансы, якіх сяньня пазайздросьціў бы кажны прызваіты паэта.

Карскі працівіўся новаму ня толькі ў галіне формы. Ён быў супроць ужываньня пісьменьнікамі дый заводжаньне праз гэта ў беларускую літаратурную мову й моўных новатвораў дый правінцыялізмаў. Ён падазраваў, што некаторыя пісьменьнікі чыняць гэта знарок «зласьліва», каб аддаліць беларускую мову ад расейскае. Цікава адцеміць на колькі прыкладах, якія гэта правінцыялізмы Карскі ня радзіў пускаць у літаратурную мову: Ядвігіну Ш. ён, між іншым, дакарае за словы шоран, смоўж, глюгі, прагавітая… Аб мове Аляхновіча ён кажа:

непажадама пры выпрацаваньні літаратурмае мовы без патрэбы зьвяртацца да правінцыялізмаў, або да тварэньня новых словаў, калі ёсьць добрае старое. Пэўне-ж, добрае слова небасхіл = для абазначэньня гарызонта, можа быць дапушчанае й здань = привидение… но к чему настольнік при существующем абрус (Б., III, 3, 369).

Якою добрая, ідэальная беларуская літаратурная мова, паводле Карскага павінна быць, можна ўявіць сабе зь ягоных заўвагаў аб мове Максіма Багдановіча.

Багдановіч, як ведама, гадаваўся, вучыўся й жыў не ў Беларусі, а ў Расеі. Бываў ён у Беларусі толькі кароткімі наездамі. Дзеля гэтага мову беларускую ён ведаў бадай найслабей за ўсіх пісьменьнікаў нашаніўцаў. Яна ў яго й па лексыцы, і па міталёгіі, і па складзе ў вялікай меры расейская абеларушчаная мова. І вось пра мову гэтага паэты, які праз усё сваё кароткае жыцьцё змагаўся зь вялікімі цяжкасьцямі, каб наагул пісаць пабеларуску дый які толькі дзякуючы свайму вялікаму патрыятызму дый таленту гэтую перашкоду пераасіліў, ня толькі што выдатным беларускім паэтаю стаў, — пра беларускую мову Максіма Багдановіча вось што піша Карскі:

Што тычыцца мовы беларускай, дык у яго «чистый белорусский разговорный язык». У гэтым ягоная запраўдная краса. Няма ў ей прыдуманых хітрых словаў толькі для таго, каб адрозьніць беларускую гутарку ад расейскага літаратурнага языка, няма ў ей рэдкіх выражэньняў. Паэтычнае вычуцьцё зазначаецца й у высьцераганьні празьмернага

аканьня, якое робе гугарку цягучаю й «утомительно однообразной» (Б. III, 3, 321).

З гэтае заўвагі пра Багдановічаву беларускую мову дый неспадзяваную пахвалуяе «чысьціні» трэба зрабіць выснаў, што хоць Карскі й вывучаў навукова беларускую мову, дый усё-ж ведаў яе ў яго была ў існасьці габінэтная. Пазнаваў ён яе гадамі з этнаграфічных, часта вельмі недасканалых запісаў, з старых памятак пісьменнасьці, а значна менш кароткатрывалымі выездамі ў паасобныя беларускія мясцовасьці. Яму яўна не ставала штодзённага беспасярэдняга сутыку й глыбейшага знаёмства з жывою вуснаю беларускаю гутаркай. Дзеля гэтага ў яго й не магло быць таго адчуваньня ўсіх адценьняў мовы, якое разьвіваецца ў чалавека, які гэтаю моваю карыстаецца штодзённа сам, які яе мэлёдыю чуе ад маленства ад свайго навакольнага асяродзьдзя. Інакш гэткае пахвалы чысьціні беларускае мовы Багдановіча, мовы вельмі далёкае ад гэтае чысьціні, Карскі хіба-ж напісаць-бы ня мог.

Пацьвярджаюць гэтыя дапушчэньні й сьветчаньні тых, што чулі лекцыі Карскага пра беларускую літаратуру. Лекцыі гэтыя Карскі заўсёды чытаў толькі парасейску. Калі-ж падчас іх даводзілася яму цытаваць патрэбныя прыклады зь беларускіх твораў пабеларуску, дык пры гэтым чытаньні выяўлялася, што ягоная беларуская вымова мела яскравы расейскі «акцэнт». Беларускае [ў] вымавіць ён ня мог, вымаўляў яго на расейскі лад як [в]. Меў ня меншыя цяжкасьці Карскі й з вымоваю беларускага дзеканьня дый цеканьня.

У сваей навуковай працы, у пісьме, Карскі ўжываў толькі мову расейскую. Тыя яго артыкулаў трынаццаць, што ў гадох 1919–1920 друкаваліся пабеларуску ў менскіх пэрыядычных выданьнях, рэдакцыі перакладалі для друку зь пісаных парасейску арыгіналаў.

Дык на слых Карскі чуў беларускую мову хіба мала часьцей за Багдановіча, бо й ён ад 1893 г. працаваў і жыў блізу ўвесь час па-за беларускім этнаграфічным прасторам. Гэта й было прычынаю таго, што Карскі меў клопаты зь беларускаю вымоваю. Дзеля гэтага й Багдановіча мова, мова зь вялікаю доляй расейшчыны ў слоўніку, у ладзе й складзе мовы, выдавалася яму, зусім натуральна, ідэальна чыстаю беларускаю моваю. Ня вылучана, што ў пахвале мовы Багдановіча дзеіць і сьведамая тэндэнцыя Карскага набліжэньня беларускае мовы да расейскае. Ён-жа гэтак заўсёды баяўся яе аддаленьня!

Габінэтная ў аснове веда беларускае мовы была прычынаю й таго, што Карскі шмат радзей ужываных беларускіх словаў ня знаў і іх проста не разумеў, калі на іх ён раней не натрапіў у вывучаных ім этнаграфічных зборніках ці беларускіх слоўніках. Пра гэта ён сам гавора ў «Беларусах». Прыкладам, як не зразумелыя сабе словы ён адцемлівае: дылёўка, назалісты, лунаў, задума, вейка, калматы, без патолі, ветраць носам («верцяць» — пробвае дагадвацца Карскі).

Не падабалася яму таксама ніколі ім ня чутае «какое-то рэха, вместо эхо». Безь беспасярэдняе веды жывое народнае мовы Карскі ніяк ня мог дагадацца й значэньня слова 'ашанцуе', у якім яго ўжыў Дунін-Марцінкевіч, перакладаючы Міцкевічавага «Пана Тадэўша»:

Літва! родная зямелька! Ты, маўляў, здароўе, Той Цябе ашанцуе, каму безгалоўе, — Хто жыў калісьці на ніўцы Тваёй, як у раі, І вось крывавы роніць сьлёзкі ў чужым краі!

Значэньне гэтага слова Карскі пробуе дагадацца гэтак: «Ашанцуе? пашануе? „Ашанцуе“ могло бы значить „осчастливит“» (Б., III, 3, 60).

У выніку габінэтнае ў асноўным сутычнасьці зь беларускаю моваю дый жыцьцёвага практычнага навыку да мовы расейскае, у Карскага склалася й ягоная асаблівая ацэна мілагучнасьці беларускае мовы. Ня раз, а колькі разоў у «Беларусах» дый іншых сваіх публікацыях Карскі паўтарае сваё стэрэатыпнае цьверджаньне, што «празьмернае аканьне чыніць беларускую мову цягучай і „утомительно однообразной“». Дзеля гэтага ў беларускай літаратурнай мове ён радзіць трымацца слабейшага аканьня, аканьня падобнага да аканьня ў расейскай літаратурнай мове.

Поделиться:
Популярные книги

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

Княжна. Тихоня. Прачка

Красовская Марианна
5. Хозяюшки
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна. Тихоня. Прачка

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

ЧОП "ЗАРЯ". Книга вторая

Гарцевич Евгений Александрович
2. ЧОП ’ЗАРЯ’
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
ЧОП ЗАРЯ. Книга вторая

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Барон Дубов 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 3

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Внешники такие разные

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального