Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Яўхім Карскі

Вiтаўт Тумаш

Шрифт:

Факт сяньня бясспрэчна ўстаноўлены, што калі ў Статуце ВКЛ, у Скарынавых друках, ці і значна ранейшых пісьменных беларускіх памятках веку XIV, XIII дый і даўнейшых, сустракаем словы напісаныя 'вода', 'день', дык беларускія прашчуры іх і тады чыталі 'вада', 'дзень', бо нашыя прадзеды ў тую пару акалі хіба ня горш за нас. На гэта існуюць тысячы дый пэўных довадаў хоць-бы й у памятках пісаных менш у пісьме навытаранымі асобамі, як Скарына ці выдаўцы Статуту. Хоць дакладная беларуская вымова гэнай пары нам сяньня ў сваіх драбніцах й ня ведамая, але, як правіла, можна прыняць, што сяньняшняя беларуская вымова куды

бліжэйшая тагачаснай, чым сучасны беларускі правапіс правапісу старое беларускае літаратурнае мовы.

Вось, хоць усе гэтыя факты Карскі як мовавед, што дакладна вывучаў старую беларускую мову, ведаў, дык усё-ж пад уплывам прынятае згары канцэпцыі паяву беларускіх моўных асаблівасьцяў ён намагаўся абмежыць у часе, каб і ў гісторыі беларускае мовы даць месца дыхнуць і сваей «прарускай супольнасьці». Цьвердзіць ён, прыкладам, што «сучаснае беларускае аканьне разьвілося каля XIV ст.», хоць яно выразна выступае ў надпісе на крыжы сьв. Афрасіні Полацкае з 1161 г., г. зн. у сярэдзіне XII ст., не гаворачы ўжо аб недатаваным Супрасьльскім рукапісе з XII ст. У супярэчнасьць сваімжа цьверджаньням Карскі ў I томе «Беларусаў» мусіў прызнаць факт існаваньня ў беларускай мове гуку [h] найпазьней ужо ў X ст., хоць быў ен у ёй напэўна і яшчэ значна раней.

Летувіскі мовавед К. Буга ў 1924 г. апублікаваў працу «Летувіска-беларускія дачыненьні й іхні час» (Die litauisch-weissrussischen Beziehungen und ihr Alter // Zeitschritt fur Slavische Philologie. Leipzig, 1924, бач. 26–55). У гэтай працы дадзена шмат прыкладаў аб перайманьні беларускіх фанэтычных і марфалягічных асаблівасьцяў у летувіскую мову разам з запазычанымі беларускімі словамі яшчэ з дагістарычнае пары. У сваей рэцэнзыі на гэту працу Карскі піша: «Праца вельмі цікавая… Дарма толькі беларуская эпоха пачынаецца ледзь не з праславянскай. Запраўдныя беларускія асаблівасьці наўрад ці можна бачыць раней XIII ст.» (ИОРЯС, Т. XXIX. Культурные завоевания русского языка в старину на западной окраине его области, бач. 5). На гэтых сваіх сумлівах Карскі аднак-жа й затрымліваецца. Ніякіх канкрэтных довадаў няправільнасьці пададзеных Бугаю прыкладаў, фактаў і ягоных выснаваў, апертых на іх, Карскі не падае.

Карскі сударагава трымаўся прарускае гіпатэзы дый намагаўся даводзіць, што беларуская мова была ў ей яшчэ й у XII ст., і ў сярэдзіне дваццатых гадоў, тады, калі іншыя расейскія моваведы яе ўжо пакідалі, адкідалі, а найменш час яе адсоўвалі ў дагістарычную пару. Шахматаў тымчасам пасьпеў ужо дайсьці да выснаваў, што сучасныя ўсходнеславянскія мовы паўсталі зусім ня шляхам расшчапленьня на тры гіпатэтычнае прарускія мовы, а наадварот, шляхам аб'яднаньня ў паасобныя групы тых дыялектычных гаворак, што існавалі на прасторах усходняе Эўропы яшчэ з дагістарычнае пары.

Пад уплывам, відаць, такіх паглядаў Шахматава позна, але пераглянуў наканец у гэтым пытаньні свае пагляды й Карскі. У працы з 1924 г. «Русская диалектология» ён ужо не гавора, што беларуская мова адшчапілася ад прарускае, але кажа, што беларуская гутарка склалася паступова з мовы тых даўных плямёнаў, якія ляглі ў аснову беларускае народнасьці, пайменна: «дрыгавічы, радзімічы, полацкія і смаленскія крывічы, якія ізноў-жа асымілявалі сабе мясцамі севяранаў вяцічаў і нават некаторыя балцкія плямёны» (бач. 81).

Але й зрабіўшы такое сьцьверджаньне дый

падчыркнуўшы ў той-жа сваёй «Русской диалектологии» арыгінальнасьць «гістарычна ўжо даўно склаўшагася» арганізму беларускае мовы, Карскі ў той-жа працы мову гэтую ўсё яшчэ мянуе тэрмінам «нарэчча», а ня мовы. Толькі яшчэ чатыры гады пазьней Карскі пераходзіць у канцы да тэрміналёгіі «мова» заміж «нарэчча».

Чаму ён трымаўся доўга «нарэчча», з гэтага тлумачыўся Карскі ў 1928 г. у праскай «Славіі», калі рэцэнзаваў апублікаваныя тымчасам Інбелкульт у Менску «Працы Акадэмічнае канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу й азбукі». Адпаведныя заўвагі Карскага ў рэцэнзыі былі выкліканыя памешчаным у «Працах» рэфэратам Некрашэвіча «Сучасны стан вывучэньня беларускае мовы», што быў чытаны на Акадэмічнай канфэрэнцыі. У рэфэраце гаварылася:

Карскі сваімі грунтоўнымі й усебаковымі працамі па дасьледаваныно беларускае мовы робіць цэлую эпоху ў справе вывучэньня беларускае мовы. Дзякуючы яго капітальным працам, беларуская мова высьвятляецца як мова самасгойнага значэньня, што жыве па сваіх асобных моўных законах і па свайму значэньню роўна вялікарускай і ўкраінскай мовам. Праўда, у сваіх нрацах акад. Е. Карскі яшчэ не перастае называць беларускую мову «нарэччам русскаго языка»… (Бач. 48).

На гэта Карскі, відавочна крануты пахвалою Некрашэвіча ня менш, як ягоным дакорам, піша ў «Славіі»:

Даклад Некрашэвіча заўвагаў ня выклікае. Хіба толькі належыць успакоіць дакладчыка, што «нарэчча» тарнаванае да беларускае мовы мае такое-ж значэньне, як і ў сваім тарнаваньні да вялікарускае, г. зн. яно абазначае, што гэтыя абодва нарэччы патомкі аднаго (хоць бы і фікцыйнага) прарускага языка, як гэты апошні разам з другімі славянскімі мовамі быў нарэччам праславянскае мовы. Палітычнага значэньня гэты тэрмін мець ня можа, наколькі цяпер, як і ўдалёкім мінулым, беларуская мова зьяўляецца літаратурньім языком, здольным выражаць разумовыя, духовыя й палітычныя патрэбы народу.

Гэтае тлумачэньне Карскага цікавае з колькі гледзішчаў: і сваім мала пераконваючым паясьненьнем, чаму беларуская мова ў яго «нарэчча», і прызнаньнем усяе фікцыйнасьці гіпатэтычнага «прарускага языка», і пагадненьнем з пазыцыяй беларускае мовы як раўнапраўнага літаратурнага языка, «здольнага выражаць… патрэбы народу» цяпер і ў мінулым, што Карскі яшчэ ў апошняй кнізе сваіх «Беларусаў» у 1922 г. сучаснай беларускай мове адмаўляў. У сваей істоце гэтае «ўспакаеньне» Некрашэвіча Карскім — яўнае прызнаньне памылковасьці ўсіх сваіх аснаўных папярэдніх навуковых канцэпцыяў, дый грунтоўная пераарыентацыя ў ключавых сваіх паглядах аб беларускай мове.

У тым-жа артыкуле Карскі падае свае думкі й у справе прапанаваных на канфэрэнцыі зьменаў правапісу дый абэцэды, дый наогул у справах тамка закранутых. Як ня раз раней, Карскі і цяпер выказаўся супроць лацініцы ў беларускім пісьме, супроць назоваў 'крывіч', 'крывіцкі', супроць мяккага 'ль' у правапісным перадаваньні чужых словаў (філалогія, а не філялёгія).

Пры гэтай нагодзе Карскі паўтарыў яшчэ раз і свой пагляд, што «ўмеркаваная акаючая мова… больш мэлядыйная за моцна акаючую», хоць побач, на дзіва, ён за поўнае аканьне ў правапісе чужых словаў, гэта значыць за пісаньне 'геаграфія', 'этнаграфія', 'канфэрэнцыя', а не 'географія', 'этнографія', 'конфэрэнцыя'.

Поделиться:
Популярные книги

Сумеречный Стрелок 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Сумеречный стрелок
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 10

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Трактир «Разбитые надежды»

Свержин Владимир Игоревич
1. Трактир "Разбитые надежды"
Фантастика:
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Трактир «Разбитые надежды»

Журналист

Константинов Андрей Дмитриевич
3. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.41
рейтинг книги
Журналист

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Господин следователь. Книга 3

Шалашов Евгений Васильевич
3. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 3

Джек Ричер, или Враг

Чайлд Ли
8. Джек Ричер
Детективы:
триллеры
крутой детектив
8.69
рейтинг книги
Джек Ричер, или Враг

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Несекретные материалы

Донцова Дарья
7. Любительница частного сыска Даша Васильева
Детективы:
иронические детективы
7.81
рейтинг книги
Несекретные материалы

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Барон Дубов 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 3

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума