Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Яўхім Карскі

Вiтаўт Тумаш

Шрифт:

Выглядае, што Карскі найперш, і даволі рана, заўважыў, што ў ягоную схему: беларуская мова — вялікарускае нарэчча, — ніяк не даецца ўкласьці старую беларускуто літаратурную мову, як мову высака ў сваю пару разьвітую, мову шырокага дзяржаўнага ўжытку ў ВКЛ, і ні ў якім выпадку не «нарэчча» наогул. Ужо ў сваім рэфэраце да Віленскага Археалягічнага Зьезду 1893 г. аб старой беларускай літаратурнай мове Карскі пісаў:

Старое заходнярускае нарэчча, будучи моваю вуснага карыстаньня адукаванага тагачаснага грамадзянства, увесь час апіралася на мову простата народу мясцовага беларускага племені. У выніку гэтага, дзеля наяўнасьці ў ім элемэнтаў беларускае мовы, і называць яго трэба беларускім языком, дадаючы хіба для адрозьненьня ад

сучаснага беларускага нарэчча назву старога.

Аднак-жа 25 гадоў пазьней, у кніжцы «Белорусская речь» з 1918 г., беларускую сучасную мову Карскі, прынамсі ў яе паходжаньні, лучыць яшчэ з дыялектамі вялікарускімі. На гэта зарэагаваў тады востра Язэп Лёсік у «Вольнай Беларусі» (№ 29, 1918 г.) словамі: «…чытаючы глядзіць на беларускую мову, як падмову маскоўскага языка… Ён яшчэ да гэтага часу разглядае беларускую мову, як некага блуднага сына, адшчапенца, каторы доўгі час бадзяўся па чужыне й папсаваў сваю мову».

Словы гэтыя моцна задзелі Карскага. У апошняй кнізе сваіх «Беларусаў» ён пагляды Я. Лёсіка й падобныя ўважае за «ня вытрымваючыя ніякую філялягічную крытыку». Аб самой-жа заўвазе Лёсіка ён адзываецца: «Слова „русскій язык“ у яго раўнасільна з „московскій“; у беларускім нарэччы яму хацелась-бы бачыць ледзь не раданачальніка ўсіх рускіх языкоў».

Пад уплывам крытыкі Лёсіка ці не, але калі праз год Карскі чытаў у Вільні рэфэрат аб беларускай мове для слухачоў беларускіх настаўніцкіх курсаў, выказваў ён аб беларускай мове ў іншы ўжо спосаб, як у сваіх публікацыях. Пра гэты рэфэрат віленская беларуская «Крыніца» з 7 верасьня 1919 г. № 3 памясьціла гэткую зацемку:

2 верасьня, у беларускай гімназіі, прафэсар Карскі прачытаў лекцыю аб беларускай мове. Лекцыю закончыў вывадамі, што мова наша — ня гутарка якая, але мова так як і ўсе іншыя, што дзеля гэтага яна мае зусім роўнае права між суседнімі й далёкімі мовамі. Лекцыя была прадусім назначана для беларускіх вучыцялёў-курсантаў, апрача гэтых, было многа гасьцей.

Пяць гадоў пазьней, у 1924 г., выходзіць кніжка Карскага «Русская диалектология». У ей (на бачыне 83) Карскі падчырквае ўжо арыгінальнасьць «гістарычна ўжо даўно склаўшагася» арганізму беларускае мовы. Зь вялікарускімі дыялектамі ён яе ўжо зусім, і па паходжаньні, ня лучыць. Але азначэньне «нарэчча» да беларускае мовы й далей захоўвае, у адваротнасьць сказанаму перад беларускімі настаўнікамі на рэфэраце ў Вільні. «Нарэччам» называе беларускую мову Карскі й раней, у 1922 годзе, у апошняй кнізе «Беларусаў». Толькі на колькі гадоў перад сваей сьмерцяй, прыблізна ад 1928 году, Карскі пераходзіць у канцы ад «нарэчча» дый «племя» да тэрміналёгіі «беларуская мова», «беларускі народ».

Дык толькі тады завяршылася вельмі павольная, як бачым, эвалюцыя паглядаў Карскага ў справе самастойнасьці беларускае мовы.

Дый у канцы XIX ст. расейскія моваведы ня толькі намагаліся ахапіць у абсяг мовы расейскую сучасную беларускую мову. Ішла праца й над тым, каб давесьці адзінства беларускае й украінскае мовы з расейскаю й у даўнейшую гістарычную й дагістарычную пару. Для гэтай мэты творыцца адмысловая гіпатэза пра існаваньне супольнае некалі г. зв. «прарускае» мовы, зь якое пазьней мелі паўстаць, шляхам яе расшчапленьня, тры сяньняшнія ўсходнеславянскія мовы.

Карскі, калі ў 1885 г. пісаў свой «Обзор звуков и форм белорусской речи», беларускія моўныя асаблівасьці выводзіў ён яшчэ толькі з праславянскае мовы. Гіпатэза аб прарускай мове тады расейскімі моваведамі яшчэ ня была сканструяваная. Але пазьней гіпатэтычную «прарускую» моўную супольнасьць Карскі прымае за навуковы канон і, апісваючы зьявы беларускае мовы ў сваіх «Беларусах», ён ужо намагаецца выводзіць іх з гіпатэтычных «прарускіх» гукаў і формаў. (РФВ, № 2, 1914, бач. 638). Гэтае «прарускае» гіпотэзы Карскі трымаецца бадай да канца свайго жыцьця, арыентуючы на яе свае працы. Ведамая рэч, што падобныя гіпатэтычныя моўныя супольнасьці ў дагістарычную пару

дапускаліся спачатку моваведамі для заходніх дый паўдзённых славянскіх моваў. Дый хутка яны тамка былі адкінутыя, паколькі ім супярэчылі існуючыя факты мовы.

Карскі, прыняўшы гіпатэзу даўнейшай «общерусской» моўнай супольнасьці для трох усходнеславянскіх моваў, разам стаў і на становішчы, што супольнасьць гэтая мусіла існаваць яшчэ ў гістарычную пару. Паводле яго, толькі ад нейкага XIII стагодзьдзя пачалося выдзяленьне паасобных усходнеславянскіх моваў. З гэтага быў роблены й выснаў, што й зараджэньне беларускіх моўных асаблівасьцяў дый паўстаньне беларускае мовы трэба аднесьці на час ранейшы XIII ст.

Выдатны расейскі мовавед і сучасьнік Карскага, Шахматаў, які й сам трымаўся прарускае гіпатэзы, аднак-жа ўжо ў 1894 годзе пісаў: «Гісторык застае рускае племя жывучае ўжо далека ня супольным жыцьцём на ўсім ім занятым прасторы: „общерусская“ эпоха гэткім чынам гісторыку недаступная». З гэтых словаў бачым, што Шахматаў усьведамляў сабе добра, што месца для «прарускай» гіпатэтычнай мовы ў гістарычную пару няма. Калі яна наагул існавала, дык магла існаваць толькі ў часы дагістарычныя. Гісторыя-ж на прасторах усходняе Эўропы застае ўжо жывыя гаворкі трох усходнеславянскіх моваў з разьвітымі ў іх у сваей аснове галоўнымі характэрнымі асаблівасьцямі. Праруская-ж супольнасьць — чыста тэарэтычная канцэпцыя, на пацьвярджэньне якое гісторыя нам фактаў не дае.

І хоць гэтыя сьцьверджаньні Шахматава, друкаваныя ў РФВ, Карскі напэўна чытаў, у сваей працы над беларускаю мовай ён выходзіў спачатку аднакжа зь іншага пагляду, а пайменна, што «праруская» пара — зьява даволі позная, што гэта факт гіcmaрычны. Сваей «прарускай пары» Карскі намагаўся рабіць месца й у гісторыі беларускае мовы. Дзеля гэтага пару зараджэньня й сфармаваньня беларускіх моўных асаблівасьцяў Карскі стараўся адсоўваць як мага на пазьнейшую пару — на XIII ст., а нават i на XIV. У выніку тэндэнцыі даводзіць на прыкладзе беларускае мовы гістарычнае яшчэ існаваньне «прарускага адзінства», Карскі пападае ня раз у яўную супярэчнасьць з моўнымі фактамі.

З факту, прыкладам, што памятак пісьменнасьці ў Беларусі з XI–XII ст. вельмі мала, а дзеля гэтага аб беларускіх асаблівасьцях мовы гэтае пары маем ня шмат вестак, Карскі адразу робе выснаў, што беларускіх асаблівасьцяў моўных тады й ня было, або што яны былі яшчэ толькі ў зачатках, дый што гэта й была «общерусская» пара. У дадзеным выпадку Карскі нейк забываецца пра тое, што беларускія моўныя асаблівасьці ў памятках пісаных традыцыйным, перанятым з царкоўнаславянскае мовы, правапісам маглі толькі з трудам адбівацца ў іх наагул, асабліва ў добра адукаванага пісца.

Сам Карскі прызнае, што аканьне ці дзеканьне ў кнігах Скарыны, або ў Статуце ВКА, цяжка знайсьці дзеля той простай прычыны, што гэтыя друкі праходзілі праз рукі высокаадукаваных выдаўцоў. Дый ён пра гэта адразу забываецца, калі падыходзіць да разгляду памятак беларускае пісьменнасьці, прыкладам, з XII ст.

З рэдкага выступаньня аканьня ці іншых беларускіх моўных асаблівасьцяў у той ці іншай старой беларускай памятцы пісьменнасьці цьвердзіць, што іх тады й зусім ня было, ці былі яны яшчэ толькі ў зачатках — дапушчэньне вельмі памылковае. Пры гэткім падыходзе лёгка можна было б даводзіць, што аканьня, прыкладам, ня мае й сучасная літаратурная расейская мова, паколькі ў расейскім друку, дзеля прынятага правапісу, аканьня гэтага ня відаць. Ведамы таксама факт, што зьбіральнікі беларускага фальклёру канца XIX ст., якія запісы рабілі расейскім правапісам, у сваіх запісах зусім не перадавалі ні беларускага аканьня-яканьня, ні дзеканьня-цеканьня, ні шмат іншых фанэтычных асаблівасьцяў. Гэтак быў выдадзены ў 1780 г. й ведамы Насовічаў слоўнік. Абапіраючыся на гэткія, вось, запісы можна было-б цьвердзіць, што беларусы й у канцы XIX ст. ня акалі, ня дзекалі, а перажывалі яшчэ шчасьлівую «общерусскую» эпоху расейскіх моваведаў.

Поделиться:
Популярные книги

Офицер Красной Армии

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Командир Красной Армии
Фантастика:
попаданцы
8.51
рейтинг книги
Офицер Красной Армии

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Измена. Отбор для предателя

Лаврова Алиса
1. Отбор для предателя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Отбор для предателя

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Орден Багровой бури. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 1