Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Яўхім Карскі

Вiтаўт Тумаш

Шрифт:

Такое цьверджаньне Карскі робіць яўна з пазыцыі асобы, якая сама моваю, якую ацэньвае, у штодзённым жыцьці не карыстаецца. Бо-ж ведамая рэч, што ў чалавека, які нейкую мову ўжывае ад маленства, нармальна не паўстае й думка аб яе немілагучнасьці. Гэта таксама значыць, што да беларускае мовы ён падыходзіў больш як да аб'екту свае навуковае працы, назіраў яе больш збоку, крытычна, дый пры тым у ацэне яе мілагучнасьці выходзіў з мэлёдыі іншае гукавое моўнае сыстэмы, з сыстэмы мовы, да якое быў прывыклы праз штодзённае яе карыстаньне, з мовы расейскае зь яе менш моцным аканьнем. Да расейскае мовы Карскі ад свайго найменш школьнага ўжо веку

зжыўся, ён ею карыстаўся ў сваім хатнім і сваім навучальным дый навуковым абыходзе. Зусім натуральна дый зразумела, што для вуха прывыклага да расейскага аканьня куды мацнейшае аканьне беларускае літаратурнае мовы адчувалася чужа й няпрыемна. Вось у гэтым, а ня чым іншым, і ляжыць прычына адмоўнае ацэны Карскім моцна акаючага гучаньня беларускае літаратурнае мовы.

Да справы мілаіучнасьці расейскае мовы ў Карскага, як тыповага «западноруса», быў наогул падыход бяскрытычны. Бачым гэта, прыкладам, з таго, што адцемліваючы значны ўплыў беларускае мовы на маскоўскую гутарку празь беларускіх эмігрантаў у Маскве ў XVII ст., Карскі адразу-ж зазначае, што з другога боку яны «однако не могли противостоять сильному благозвучному московскому языку» (Б., I, 343). Што можна гаварыць аб красе маскоўскае, літаратурна яшчэ неразьвітае гутаркі XVII ст., каб цьвердзіць аб яе «благозвучии», гэта застаецца «западнорускім» сакрэтам Карскага.

Як-жа-ж ёсьць у запраўднасьці зь беларускім аканьнем, яго мілагучнасьцяй дый наагул з музыкальнымі якасьцямі гуку [а]? Ці беларуская мова дзеля аканьня запраўды «цягучая» і «манатонная», як цьвердзіў Карскі? Каб адказаць на гэтае пытаньне, найперш трэба зьвярнуць увагу на тое, што сам Карскі ў сваіх «Беларусах» кажа, што ў беларускай мове гук [а] не адзін і не аднолькавы — «у беларускай мове адценьняў а шмат». Я но бывае больш і менш яўнае, выразнае, націсьненае і ненацісьненае, доўгае й кароткае. Часта гэта гук толькі збліжаны да (а), [а] пераходны да нейкага іншага гуку. Моцнае, поўнае [а] ў выклічніку 'га!' Крыху вузейшае, калі за гэтым гукам ідзе мяккі зычны, прыкладам у слове 'гадзіна', таксама ў словах 'жар', 'вар', 'гар'.

Іншае [а], калі яно стаіць між двума мяккімі зычнымі, прыкладам, у слове 'зяць'. Ізноў-жа няяснасьцяй дый нявыразнасьцяй адзначаецца гук [а] ў складох перад націскам дый у канцавой пазыцыі, пасьля націску. Прыкладам, цэлую нізку менш і больш яўных [а] маем у слове 'наварачваць'. Дык гук [а] ў беларускай мове не аднолькавы й дзеля гэтага не манатонны. З другога боку, [а] ніхто ня лічыць за гук музыкальна бедны. Наадварот. Агульна азначаецца ён за гук незвычайнае сілы й вялікага музыкальнага багацьця. Гук [а] мае быць адным зь першых і самых важных гукаў людзкое мовы. Ім першабытны чалавек навучыўся карыстацца пры самых пачатках разьвіцьця свае мовы, бо вымова гэтага гуку вельмі простая. [А] яўнае, поўнае вымаўляецца пры нэўтральным палажэньні языка дый губ, пры поўна раскрытым роце. Ніводзін іншы галосны гук беларускае мовы не вымагае такое паўніні адчыненага рагу пры сваей вымове — ні гук [о], ні [у], ні [э], ні [i],

Аўтары вялікага 16-томнага нямецкага слоўніка, браты Якуб і Вільгельм Грыммы, у палове XIX ст. гэтак славілі якасьці гуку [а]:

«А, der edelste, ursprunglichste aller Laute, aus Brust und Kehle voll erschallend, den das Kind zuerst und am leichtesten hervor bringen lernt, den mit Recht die Alphabete der meisten Sprachen an ihre Spitze stellen».

Што ў перакладзе прыблізна будзе:

«А, найбольш шляхотны, найбольш

старавечны з усіх гукаў, гук, што з усяе паўніні грудзей і горла зьвініць, гук, які дзіцё найперш дый найлягчэй вучыцца вымаўляць, які дзеля гэтага абэцэды бальшыні моваў з поўным правам на сваім пачатку ставяць…»

Па сваім характеры, пры яўным шырокім вымаўленьні гук [а] асабліва добра надаецца для гукавое перадачы пачуцьця прасторавае шырыні, размаху, прасторавае ці духовае велічы. Для прыкладу гэтага можна зьвярнуць увагу на гэткія словы, як КАНАДА, або САХАРА. Дзякуючы гуку [а] словы гэтыя й гукова перадаюць нам пачуцьцё шырыні дый велічы прасторы гэтых краінаў. А што гэта чыніць акурат гук [а], аб гэтым легка пераканацца, калі на месца яго ў гэтых словах спрабуем падставіць нейкі іншы галосны гук: і — э — у — о.

Веліч дый шырокае рэха даўнае царскае славы як трапна празь вякі гісторыі перадае нам і гукова, дзякуючы гуку [а], імя грузінскае царыцы ТАМАРА. Падстаўце ў гэтым імені заміж [а] ўсюды нейкі іншы галосны гук, прыкладам [i], і ўся сіла гукавога эфэкту будзе зьнішчаная.

Падобны элемэнт вялічыні й беспасярэдне гукова, а ня толькі па сваім умоўным значэньні, адчуваецца ў гэткім беларускім слове як 'навала', дзе разам і элемэнт грознасьці. Велічыню, спалучаную зь некаторай няўклюднасьцяй дый нястачай суладнасьці складовых частак чуем у слове гаргара. Велічыню, спалучаную з агідаю, ня толькі разумеем, але й фізычна адчуваем, дзякуючы гуку [а] ў слове пачвара.

З гэтых прыкладаў дастаткова бачна, што гук [а] — гук вялікае сілы, а разам яскравага пачуцьцёвага выразу дый калярытнасьці. У вялікай-жа размаітасьці сваіх адценьняў у гукавой сыстэме беларускае мовы, тэта гук вялікага музыкальнага багацьця, і саромецца яго, ці абмежаваць шырыню дый паўсюднасьць ягонага ўжываньня ў беларускай мове, што радзіў Карскі, зусім няма аніякое падставы, а дзеля гэтага й аніякое патрэбы. Беларускія пісьменьнікі ў сваю пару за радаю Карскага й не пайшлі, аканьня ў сваей мове не агранічвалі й у беларускай літаратурнай мове замацавалі якраз аканьне моцнае.

Дадаць да ўсяго вышэйсказанага варта, што гукам [а] моцна насычаная мова старавечных індаў, санскрыт, а таксама мовы балцкія, дый, як спадчына балцкага яе субстрату — мова беларуская.

3. Нацыянальная сьведамасьць і палітычныя пагляды Карскага

Падыходзячы да азначэньня існасьці нацыянальнага пачуцьця й самасьведамасьці Яўхіма Карскага, важна мець на ўвеце, што духова ён сфармаваўся яшчэ ў данашаніўскую пару беларускага нацыянальнага самастанаўленьня. А для ўсёй беларускай інтэлігенцыі данашаніўскай, інтэлігенцыі XIX ст., характэрна, што ў яе моцна выпіраюць элемэнты й культурных, і палітычных уплываў аднаго ці другога з тых нашых двух большых суседзяў — заходняга або ўсходняга — у заглушаючым цяні якіх беларускі народ тады бытавау

Усе беларускія пісьменьнікі, культурна-навуковыя й нават палітычныя дзеячы XIX ст. у большей ці меншай меры на сваей асабовасьці маюць адбіткі гэтых дзьвюх нацыяў і іх культураў. Працэс фармаваньня свае запраўды беларускае дый духова запраўды незалежнае інтэлігенцыі, гэта ўжо зьява стагодзьдзя XX. Карскі й носіць на сабе ўсе прыкметы беларускага навуковага дзеяча яшчэ тыпу XIX ст., дзеяча, пры тым, нахілу ўсходняга, культуры расейскае, прадстаўніка тае мэнтальнасьці, што ў беларускай гістарыяграфіі атрымала азначэньне г. зв. «западнарусізму».

Поделиться:
Популярные книги

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Восхождение Примарха 5

Дубов Дмитрий
5. Восхождение Примарха
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восхождение Примарха 5

Смертельно влюблён

Громова Лиза
Любовные романы:
современные любовные романы
4.67
рейтинг книги
Смертельно влюблён

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Пробуждение. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
15. Путь
Фантастика:
фэнтези
уся
5.00
рейтинг книги
Пробуждение. Пятый пояс

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Сын Тишайшего 2

Яманов Александр
2. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 2

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Журналист

Константинов Андрей Дмитриевич
3. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.41
рейтинг книги
Журналист