Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Яўхім Карскі

Вiтаўт Тумаш

Шрифт:

З пачаткам 1905 году Карскі абыймае рэдактарства варшаўскага «Русского филологического вестника», часапісу, што сыграў важную ролю ў разьвіцьці расейскае моваведы, а адначасна не малую й у галіне моваведы беларускай. У гэтым часопісе Карскі друкуе шмат сваіх працаў аб беларускай мове, памяшчае ў ім дасланыя моваведныя беларускія матар'ялы, вядзе ў ім багаты аддзел рэцэнзыяў. «Русский филологический вестник» Карскі рэдагуе аж да часу спыненьня яго выхаду ў 1917 годзе. У 1905 годзе Карскага выбіраюць рэктарам Варшаўскага ўнівэрсытэту. На гэтым становішчы ён застаецца да 1910 году, калі сам рэктарства зракаецца.

У сувязі з ходам падзеяў I Сусьветнай Вайны ў 1915 годзе Карскі разам з Варшаўскім унівэрсытэтам эвакууецца з Варшавы да Растова на Доне, дзе чытае

яшчэ ўнівэрсытэцкія лекцыі да вясны наступнага году. 8.X. 1916 г. у выніку рэкамэндацыяў Шахматава, Сабалеўскага, Перэца й Катлярэўскага Карскі быў выбраны ў акадэмікі Расейскае Імпэратарскае Акадэміі Навук. У сваей рэкамэндацыйнай запісцы Шахматаў называе Карскага «заснавальнікам беларускае моваведы й беларускае філялёгіі».

Навуковая дзейнасьць Карскага ў далейшых гадох, аж да ягонай сьмерці, даволі цесна зьвязаная з працаю ў Расейскай Акадэміі, перайменаваную пазьней на АН СССР, у якой ён працуе як сябра ўправы прэзыдыюму, дырэктарам музэю этнаграфіі й антрапалёгіі, старшынёю слоўнікавае камісіі дый камісіі па расейскай мове, рэдактарам «Известий Отделения Русского языка и Словесности АН СССР». Стае ён адначасна й прафэсарам Ленінградзкага ўнівэрсытэту, на якім выкладае да 1928 году.

У гадох 1917–1921 Карскі часта бывае ў Менску, а нават Вільні, дый мае беспасярэдні сутык зь беларускім культурна-нацыянальным жыцьцём і беларускімі палітычнымі правадырамі. З заломам царскага рэжыму ў 1917 годзе дый ажыўленьнем беларускае палітычна-нацыянальнае дзейнасьці ў сувязі з рыхтаваньнем да Ўсебеларускага Кангрэсу ў Менску, Карскі перапрацоўвае нанава сваю «Этнаграфічную карту беларускага племені». Быў Карскі ўдзельнікам і Ўсебеларускага Кангрэсу ў сьнежні 1917 году, на якім чытаў свае лекцыі пра этнаграфічна-моўны прастор Беларусі, яго межы, пра беларускую мову й літаратуру. Дэлегаты Ўсебеларускага Кангрэсу прызналі й ушанавалі навуковы беларусаведны аўтарытэт Яўхіма Карскага выбарам яго ў ганаровыя старшыні прэзыдыюму Кангрэсу. Палітычна на Кангрэсе ён хінуўся ў бок г. зв. абласьнікоў.

У гадох 1919–1920 Карскі друкуе ў беларускім перакладзе колькі дзесяткоў артыкулаў, пераважна з гісторыі беларускае літаратуры старое й новае, у менскіх беларускіх часапісах і газэтах «Беларусь», «Звон», «Рунь», «Вольны сьцяг». У верасьні 1919 году ў Вільні ён чытае слухачом беларускіх настаўніцкіх курсаў лекцыю пра беларускую мову, падчас якое трактуе яе як раўнапраўную іншым мовам, а не як дыялект, «нарэчча», у адваротнасьць таму, як пісаў ён звычайна ў сваіх публікацыях.

Выяўляе гэтым-жа часам Карскі й значную актыўнасьць у справе арганізаваньня ў Менску ўнівэрсытэту. Пра патрэбу ўнівэрсытэту ў Беларусі, якую царскі ўрад трымаў без аніводнае вышэйшае навуковае ўстановы ад паловы XIX ст., Карскі пісаў яшчэ ў маі 1916 году, калі быў у Растове на Доне, значыцца ў пару, калі сам апынуўся бяз катэдры Варшаўскага ўнівэрсытэту. Пра патрэбу ўнівэрсытэту тады ў прадмове да 1-ае кнігі III тому «Беларусаў» Карскі пісаў гэткімі словамі:

Выпускаючы ў сьвет гэты твор, аўтар у меру сваіх сілаў хацеў выявіць сваю пашану да шматпакутнай «Западной Русі», што заўсёды ў першую чаргу церпяліва пераносіць усе нягоды, што выпадалі на долю «русскага народу», але да гэтай пары па злой гіроніі лёсу, а магчыма ў выніку беднасьці й скромнасьці аснаўнога свайго жыхарства, не дастаўшай ніводнае вышэйшае культурна-прасьветнае ўстановы, якая магла-б заняцца ўсебаковым вывучэньнем гэтага забытага й закінутага краю. Якое багатае жніва знайшла-б гэта сабе ўнівэрсытэцкая навука!

Характэрна для тагачаснага палітычнага сьветапогляду Карскага, што ў гэтай заўвазе, хоць Карскі трактуе беларускі народ як частку «русскага народа» дый нават называе яе «Западной Русьсю», аднак-жа адказнымі за неіснаваньне ў Беларусі ніводнае «вышэйшае культурна-прасьветнае ўстановы» ўважае ён не знарочную волю расейскае царскае ўлады дый пануры «русскі народ», як было ў запраўднасьці, а нейкую містычную «злую гіронію лёсу» дый «беднасьць» жыхарства.

У 1918 годзе Карскі да справы ўнівэрсытэту вяртаецца ізноў. З даручэньня ўраду Беларускае

Народнее Рэспублікі ён тады апрацоўвае праект статуту беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які тады-ж быў апублікаваны ў «Вольнай Беларусі» разам з другім праектам унівэрсытэту, складзеным прафэсарам Мітрафанам Даўнар-Запольскім. Дый палітычныя падзеі не далі магчымасьцяў ані часу ўраду БНР праектаваны ўнівэрсытэт тады закласьці. На працягу пару год у Менску мяняюцца адна за другою ваенныя акупацыі. Летам 1918 г. Карскі ізноў у Петраградзе. 25.8.1918 г. у часапісе «Чырвоны Шлях» № 3–4 друкуецца ягоны артыкул «Беларусь. Берасьцейская мірная ўмова». Артыкул пачынаецца прыпіскаю «Запіскі старшыні Таварыства Абароны Беларусі». У спакайнейшыя месяцы Карскі чытае свой прыватны курс беларусаведы зацікаўленым. Апрацоўвае і публікуе «Што трэба зрабіць у галіне беларускае мовы й літаратуры». Гэтак было й у 1921 г., калі на пачатку ліпеня Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт адкрываюць у канцы бальшавіцкія ўлады, што тымчасам патрапілі замацавацца на тых беларускіх землях, што пасьля Рыскае ўгоды адыйшлі да Савецкага Саюзу, а з часткі якіх чырвоная Масква выразала колькіпаветавую Беларускую CCR

Агульна было ведама ў Менску, што Карскі, як адзін з выдатнейшых тады навукоўцаў-беларусаведаў, уважаў, што пры закладзінах унівэрсытэту становішча рэктара будзе перададзена яму. Аднак-жа склалася гэтак, што Карскі не знайшоўся й сярод прафэсараў гэтага ўнівэрсытэту, не гаворачы аб рэктарстве. Рэктарам быў назначаны прафэсар Ул. Пічэта. Праўдападобна, галоўнай прычынай непакліканьня на рэктара новаарганізаванага Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту было тое, што вырашальныя партыйныя камуністычныя дзейнікі ўважалі Карскага палітычна непажаданым за ягоныя былыя правыя пагляды, хоць чарнасоценцам Карскі ніколі й ня быў. Карскі-ж сам за галоўных віноўнікаў свае няўдачы з рэктарствам палічыў той беларускі палітычна-нацыянальны актыў, які тады згуртаваўся ў Менску, а які Карскага ўважаў не без падставаў хоць і за беларуса, але чалавека «общерусской» ідэалёгіі, «западноруса».

Няўдача з рэктарствам моцна закранула амбіцыю Карскага як аднаго з выдатнейшых тагачасных беларусаведаў. Паколькі за віноўнікаў гэтага палічыў ён беларускіх незалежнікаў, мсьціўся ён посьля за гэта ў свой спосаб. Калі ў наступным годзе выданьнем Расейскае Акадэміі Навук у Петраградзе выходзіць з друку апошняя кніга ягоных «Беларусаў», у ей, а асабліва ў пасьляслове да кнігі, Карскі вельмі востра атакуе беларускіх палітычных дзеячоў дый беларускі адраджэнча-палітычны рух наагул. Пасьляслова пісанае ў вострым палемічным тоне, адменным ад таго, акадэмічнага, якім былі пісаныя ўсе папярэднія кнігі «Беларусаў».

Карскі зразу-ж летам 1921 году пакідае ўжо назусім Менск і Беларусь дый пераяжджае на сталае жыцьцё ў Петраград, дзе працуе пры Расейскай Акадэміі Навук дый прафэсарам унівэрсытэту. Сваю багатую аднак-жа бібліятэку яшчэ за свайго жыцьця Карскі адказвае ўсё-ж Беларускаму Дзяржаўнаму Унівэрсытэту.

Не зьявіўся Карскі й на Акадэмічную Канфэрэнцыю ў справе рэформы беларускага правапісу дый азбукі, што была арганізаваная ў Менску ў 1926 годзе, хоць запрошаны на яе хіба-ж ён быў. Ня прыслаў на канфэрэнцыю нават і сваіх заўвагаў да праектаваных зьменаў, ані звычайнага прывітаньня. Толькі два гады пазьней, у праскім часапісе «Славія» ён высказвае свае пагляды ў пытаньнях, закранутых на канфэрэнцыі, а пры гэтай нагодзе й лагодзіць значна сваё настаўленьне да беларускае нацыянальнае культуры. Ад гэтага часу

Карскі толькі пачынае тарнаваць азначэньне «язык» да беларускае мовы, заміж папярэдняга сталага «нарэчча».

Пасьля пераезду ў Петраград далейшае жыцьцё й навуковая дзейнасьць Карскага зьвязаныя перадусім з Расейскаю Акадэміяй Навук, што пазьней была перайменаваная на Акадэмію Навук СССР. У Акадэміі ён працуе як сябра ўправы прэзыдыюму, дырэктарам музэю этнаграфіі й антрапалёгіі, старшынёю слоўнікавае камісіі ды камісіі па расейскай мове, рэдактарам «Известий Отделения Русского языка и Словесности АН СССР». Дастае ён і становішча прафэсара на Ленінградзкім унівэрсытэце, на якім выкладае аж да 1928 году.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Имперский Курьер. Том 5

Бо Вова
5. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 5

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Дорогами алхимии

Видум Инди
2. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дорогами алхимии

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника