Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Яўхім Карскі

Вiтаўт Тумаш

Шрифт:

Хоць сяньня шмат што з пададзенага Карскім ужо й перастарэлае, аднак-жа там шмат і важнага і карыснага матар'ялу. Асабліва важныя апісальныя бібліяграфіі жаролаў ды літаратуры прадмету.

«Белоруссы», т. II. Язык белорусского племени

1. Исторический очерк звуков белорусского наречия. Варшава, 1908, бач. 607.

Тутка Карскі грунтоўна апісвае ўсе існуючыя ў беларускай мове гукі — галосныя і зычныя — ды сустраканыя іх адменнасьці ізьмены. Апісаньне кажнага іуку ілюстраванае сотнямі прыкладаўцытатаў, храналягічна пададзеных з старое беларускае літаратурнае мовы ды ў канцы мовы народнае сучаснае. На пачатку кнігі памешчаны яшчэ вышэй успомнены нарыс

палеаграфіі. У канцы — нарыс беларускае акцэнталёгіі.

2. Исторический очерк словообразования и словоизменения в белорусском наречии. Варшава, 1911, бач. 423.

У часьці дадзены Карскім агляд спосабаў беларускага словатварэньня ды перамены словаў пры іх кланеньні, спражэньні, ці г. зв. марфалягічныя зьявы беларускае мовы. І гэтта кажная важнейшая зьява ілюстраваная сотнямі прыкладаў і з старое, і з сучаснае беларускае мовы.

3. Очерки синтаксиса белорусского наречия. Варшава, 1912, бач. 300.

У кнізе гістарычны нарыс сынтаксысу беларускае мовы, ілюстраваны, як і папярэднія часткі, вялікім лікам адпаведных прыкладаў з старое або сучаснае беларускае мовы. Трэба адцеміць тутка, што гэты том — таксама цалком піянерская праца Карскага, бо паколькі ў галіне беларускай фанэтыкі ды марфалёгіі былі яшчэ некаторыя працы й ня Карскага, і нават да Карскага, то сынтаксыс беларускае мовы першы раз апрацаваны Карскім — не апіраючыся ні аб якую адпаведную навуковую літаратуру, бо яе проста ня было тады.

Дык як бачым з вышэйшага зьместу, трэці том «Беларусаў» Карскага даваў шырокае й даволі грунтоўнае апісаньне зьяваў беларускае фанэтыкі, марфалёгіі й сынтаксысу, апісаньне й статычнае іх тэрытар'яльнага стану ў сучаснай народнай мове ды яе дыялектах, і эваліоцыйнае гістарычнае, у памятках беларускае пісьменнасьці на працягу мінулых сямі стагодзьдзяў, пачынаючы ад стагодзьдзя XIII.

Гаворачы пра II том «Беларусаў», трэба яшчэ дадаць, што Карскі выпусьціўшы ў сьвет гэты том не пакідаў працы над далейшым вывучэньнем беларускай мовы ды зьбіраньнем адпаведных матар'ялаў ды думаў пра другое выданьне папраўленае, дапоўненае, пашыранае. Для гэтае мэты Карскі на сваім экзэмпляры кнігаў «Беларусы» заносіў свае дапіскі, зьмены й папраўкі. Апрача гэтага ён колькі дапаўценьняў апублікаваў пазьней і друкам.

Вось на аснове зробленых самым Карскім зьменаў ды дапаўненьняў на ягоным экзэмпляры ды друкаваных асобна, доктар В. Баркоўскі, зяць Каркага, з даручэньня АН БССР, у гадох 1955–1956 і перавыдаў увесь II том «Беларусаў» — усе тры часткі ў двох кнігах. Апрача гэтага Баркоўскі да гэтага тому далучыў, узяўшы іх з тому першага, сьпіс усіх жаролаў, зь якіх Карскі бярэ свае прыклады-цытаты ў томе другім, даючы ў гэткі спосаб поўную самастойнасьць гэтаму неравыдадзенаму II тому, бо пры першым выданьні, каб даведацца скуль дакладна цытаты-прыклады былі ўзятыя, трэба было мець ды заглядаць у том І-шы. Апрача Баркоўскі дадаў яшчэ біяграфію Карскага, бібліяграфію важнейшых ягоных працаў з галіны беларусаведы ды бібліяграфію артыкулаў аб ім. Гэтак атрымалася новае выданьне тому другога, якое, як робленае на аснове сваяручных зьменаў і паправак аўтара, трэба ўважаць За апошнюю аўтарытэтную рэдакцыю Карскага, за ягоную апошнюю думку й слова ў галіне беларускай моваведы.

Том перавыдадзеиы над назовам: «Белорусы. Язык белорусского народа» (пазн. В.Т.). Прырыхтаваны том да перавыданьня ў рамах працы Інстытуту Мовазнаўства АН БССР, а выдадзеныя АН СССР у Маскве ў 1955 г. тры часткі тому ў новым выданьні абыймаюць разам блізу 1000 бачынаў друку.

Зьвяртае ўвагу і яшчэ адзін факт, што ў перавыдадзеным томе Баркоўскі і ў самым загалоўку, і ў тэксьце кнігі падмяніў словы «белорусское племя, белорусское наречие» словамі «белорусский народ, белорусский язык». Замену гэтую ў сваей прадмове да тому Баркоўскі матывуе гэтак:

Карскі у сваіх шматлікіх працах ужываў, побач з тэрмінамі белорусский народ, белорусский язык,

западнорусский язык, тэрміны, якія ў умовах царскага рэжыму былі вымушанай уступкай афіцыялыіым кругом, строгай цэнзуры: белорусское племя, белорусское наречие, западнорусское наречие. У новым выданыіі «Беларусаў» захоўваюцца толькі тыя назови, каторыя адбіваюць запраўдны нагляд самога аўтара, што горача любіў свой народ — беларусаў, што лятуцеў аб часе, калі Беларусь будзе свабоднай і шчасьлівай. Гэтымі назовамі будуць: белорусский народ, белорусский язык, западнорусский язык.

Ці цьверджаньне Баркоўскага згоднае з праўдаю пра «запраўдны» пагляд самога Карскага, і ці зьмена запраўды адбівае думкі аўтара?

Аб тым, што афіцыяльныя навуковыя й урадавыя дзейнікі расейскага царскага рэжыму клалі моцны націск на тое, каб усе мовы імпэрыі, апрача расейскай, сьпіхаць да катэгорыі «нарэчча», а самыя народы да «племя», ня можа быць ніякіх сумніваў. Падам тутка адзін канкрэтны прыклад, зьвязаны акурат зь беларускаю моваю.

Расейскі літаратуравед Владзіміраў наважыўся ў канцы мінулага стагодзьзя зрабіць сабе дактарат дакторскаю працаю аб нашым доктары Францішку Скарыне. Для гэтага ён прыгатаваў і ў 1888 г. выдаў няблага напісаную а раскошна выдадзеную працу пад назовам «Доктор Франциск Скорина, его переводы, печатные издания, язык». Здабыў за яе Владзіміраў ня толькі дактарат, але дастаў і прафэсарскую катэдру на Кіеўскім унівэрсытэце. Да гэтага дастаў яшчэ і нагароду графа Ўварава, дый пры гэтым зайшла некаторая асечка. Прафэсар Будзіловіч, між іншым экзамінатар і Карскага, які рэфэраваў працу Владзімірава для гэтае нагароды, у сваей рэцэнзыі, між іншым, ускінуў Владзіміраву гэта: «К часто повторяющимся стилистическим неточностям сочинения я отношу термины… „белорусский язык“, вместо наречие, диалект…» Дзеля гэтых, выткнутых Будзіловічам, «стилистических неточностей», ці не, але Владзіміраў прэмію атрымаў, ды меншую — 500 рублёў серабром, а ня большую — 1000 рублёў золатам!

Што да Карскага, дык той, хоць, праўда, і ўжываў часта ў сваіх «Беларусах» і тэрмінаў «беларуская мова, беларускі народ» побач «племя ды нарэчча», дык, трэба сказаць тут праўду таксама, што назовы й «племя», і асабліва «нарэчча» да беларускага народу й мовы ён тарнаваў доўгія гады і пасьля таго, як царскі рэжым даўно ня толькі заламаўся, але й шчэз. Ужываў іх ён, прыкладам, яшчэ ў выдадзенай у 1924 г. працы «Русская диалектология». І толькі каля 1928 г., тры гады перад сьмерцяй, перайшоў ён наканец да тэрмінаў «народ» ды «мова».

«Белоруссы», т. ІІІ. Очерки словесности белорусского племени

1. Народная поэзия. Москва, 1916, бач. 572.

У кнізе Карскі дае агляд ня толькі беларускае народнае паэзіі, як выглядала-б з назову, але й чысьцейшую прозу. Абняты ў аглядзе замовы, песьні абрадавыя жыцьцёвага ды гадавога кругу, песьні неабрадавыя, прыказкі й прымаўкі, загадкі, казкі, багатырскі эпас, духоўныя песьні. Агляд гэты папярэджаны вялікім уступам пра элемэнты культурнее спадчыны з супольнае індаэўрапейскае ды агульнаславянскае пары, перахаваныя й па сяньня беларускім народам, а закончаны ён нарысам пра будову верша ў беларускіх народных песьнях.

У сваей прадмове да гэтае кнігі «Беларусаў» Карскі, між іншым, піша:

аўтар… найперш намагаўся зьвярнуць увагу вучонага сьвету, а таксама й інтэлігентных чытачоў наагул, на тыя каштоўныя з рознага гледзішча залежы старых матар'ялаў, якія награмаджаныя ў друку, галоўна за XIX ст., у галіне беларускага фальклёру й чакаюць працавітых дасьледнікаў.

Пра багацьці беларускае народнае творчасьці, ведама, пісалі розныя аўтары шмат і да Карскага, і пасьля Карскага. Але Карскага нарыс і па сяньня найабшырнейшы з існуючых апісаньняў беларускае народнасьці ды абрадавасьці. Гэтая кніга «Беларусаў», зь некаторымі скарачэньнямі ды ператасоўкамі, была перавыдадзеная ў перакладзе прафэсара М. Фасмэра ў 1926 годзе.

Поделиться:
Популярные книги

Кадет Морозов

Шелег Дмитрий Витальевич
4. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
5.72
рейтинг книги
Кадет Морозов

Ловушка

Штиль Жанна
3. Леди из будущего
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Ловушка

Локки 5. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
5. Локки
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 5. Потомок бога

Аргумент барона Бронина 4

Ковальчук Олег Валентинович
4. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 4

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Мастер 10

Чащин Валерий
10. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 10

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска