Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Яўхім Карскі

Вiтаўт Тумаш

Шрифт:

2. Старая западно-русская письменность. Петроград, 1921, бач. 254.

Кніга пачынаецца разьдзелам з нарысам пра выступленьні беларускае народнае мовы ў ролі літаратурнага органа ў старую пару беларускае гісторыі ды пра разьвіцьцё самастойнае свае пісьменнасьці.

Далей ідзе агляд памятак старое беларускае пісьменнасьці паводле жанраў — літаратура перакладная, рэлігійная і сьвецкая, літаратура сваяродная, летапісы, запісы тагачасьнікаў, памятнікі юрыдычнае літаратуры, вершы, палемічная рэлігійная літаратура, беларуская пісьменнасьць лацініцай, сатыра, спробы драматычнага жанру, беларуская пісьменнасьць арабскімі літарамі.

У кнізе Карскі апрача апісаньня паасобных твораў, пераказваньня

іх зьместу ды ідэйнага накіраваньня, заўсёды асаблівую ўвагу прысьвячае мове дадзенага твору ці дадзенага аўтара, зьвяртае ўвагу на яе характэрныя асаблівасьці й яе чысьціню ды на ступень уплываў на яе моваў царкоўнаславянскай ці польскай.

Асабліва важна, што тут, як і ў сваіх паасобных папярэдніх працах, Карскі дэтальна разгледзеў і абаснаваў беларускасьць старое літаратурнае мовы ВКЛ і яе такіх помнікаў як летапісы, Статут ВКА, выданьні Скарыны, рэлігійнай літаратуры.

Мову Скарыны Карскі характарызуе, напрыклад, гэтак:

Ён не адважваецца яшчэ перайсьці на чыста народную мову: у яго ня рэдкія яшчэ аорысты, імпэрфэкты, часта твораныя няправільна, і іншыя царкоўнаславянскія асаблівасьці ў мове; побач з гэтым даволі частыя чэхізмы, як дань арыгіналу, зь якога ён рабіў свае пераклады, — ды ўсё-ж аснова мовы народная беларуская, з тымі асаблівасьцямі, якія характарызуюць старую яе рэдакцыю ў Літоўскім гаспадарстве.

Кніга пісаная на багатым фактычным матар'яле, перавернутым гадамі аўтарам і, мінаючы свомую Карскаму тэрміналёгію — «западнорусский язык», свае навуковае вартасьці ня губляе ў вялікай меры й па сяньня, хоць падыход у ей да паасобных твораў пісьменнасьці больш моваведны, чым гістарычны літаратурны.

3. Художественная литература на наролном языке. Петроград, 1922, бач. 472.

У гэтай, апошняй частцы, трэцяга тому «Беларусаў» Карскі дае нарыс новае беларускае літаратуры — стагодзьдзя XIX ды пачатку XX, даведзенага аж да году выхаду кнігі, 1922. Карскі ў гэтай частцы манаграфіі намагаецца спачатку даць гістарычны фон ды склаўшыеся прычыны, якія выклікалі наяву новае беларускае літаратуры, а пазьней і адраджэнчага нацыянальнага беларускага руху. Далей ён адцемлівае ў сабе кажны паявіўшыся твор ці нават і друк пабеларуску, дае характарыстыку кажнага паважнейшага аўтара і ягоных твораў, ягонае мовы.

Кніга мае перадусім цану, і па сяньня, як крыніца вялікага ліку зарэгістраваных фактаў важных для вывучаючых гісторыю беларускае літаратуры абнятае пары. Значна слабейшая яна зь літаратурнага строга гледзішча. Калі і выказваюцца аўтарам крытычныя заўвагі аб творчасьці паасобнага пісьменьніка, заўвагі аб мастацкім боку ягоных твораў, яны часта прымітыўныя, маюць малую цікавасьць, сьветчаць аб нелітаратурным падыходзе да літаратурнага матар'ялу.

У канцы кнігі Карскі дае й слоўнічак меншых беларускіх пісьменьнікаў, які сяньня асаблівую мае вартасьць для дасьледчыка беларускае літаратуры нашаніўскае галоўна пары. У слоўніку падаецца каля паўтары сотні прозьвішчаў, псэўдонімаў, ініцыялаў і крыптонімаў тагачасных беларускіх пісьменьнікаў, з частаю расшыфроўкаю іх запраўднага прозьвішча, з інфармацыяй, дзе і якія ягоныя вершы друкаваліся, часта з кароткаю тэлеграфічнаю ацэнаю. Слоўнікам абнятыя перадусім паэты, менш дакладна тыя, што пісалі прозаю.

Апошняя кніга «Беларусаў» азначаецца яшчэ тым, што ў ёй Карскі, у адваротнасьць папярэднім кнігам манаграфіі, адыходзіць часам ад свайго акадэмічнага навуковага стылю ды пераходзіць у звычайную палітычную палеміку зь дзеячамі беларускага адраджэнскага руху. Творыцца ўражаньне, што дзеля нейкіх паважных сабе прычынаў, акадэмік выбіўся з раўнавагі ды ў навуковы твор дачэплівае ня сутучным яму тонам і зьместам публіцыстыку. Пагляды Карскага, зразумела, ясна бачны з папярэдніх тамоў

«Беларусаў», але яны там нідзе ня высказаны ў гэткім ваяўнічым, дасадным тоне. Якія былі праўдападобныя прычыны гэтага — будзе мова ў разьдзеле аб паглядах Карскага.

«Белоруссы», т. IV

Тры тамы «Беларусаў» разам больш 3000 бач. друку (канкрэтна 3164 бачыны) — праца па сваей велічыні ў навуцы зьява ня частая. Але ў задуме Карскага быў яшчэ і том IV. Як відаць зь ягонага пляну «Беларусаў», накінутага рукою Карскага на вокладцы аўтарскага экзэмпляра 1-ай часткі II тому, што выйшла друкам у 1908, Карскі тады ўжо марыў

і канкрэтна плянаваў сваіх «Беларусаў» у IV тамох. Паводле гэтага пляну IV том меў называцца «Словарь белорусского наречия» і складацца ён меўся з

1 частак: 1. Словарь современного белорусского языка і 2. Словарь старого западнорусского языка.

Выдаючы, аднак-жа трэцюю кнігу трэцяга тому «Беларусаў», калі ён меў ужо 60 гадоў, Карскі ўсьведамляў сабе, што выканаць гэтую працу яму самому ўжо не давядзецца, і, наагул, гэткае вялікае заданьне выканаць аднаму чалавеку — проста не пад сілу. Ды каб справа аднак-жа не загінула, ды каб працу паднялі мо іншыя, у прадмове да апошняе часткі трэцяга тому Карскі падае цэлы плян працы для ўкладаньня «поўнага» беларускага слоўніка. Плян гэты ў невялікім скарачэньні й падам, і ня толькі таму, што Карскі марыў аб ім як аб завяршэньні сваіх «Беларусаў», але і таму, што праца гэтая й па сяньня, 40 гадоў пазьней, ня выкананая, і мець перад ачыма яе беларускім навукоўцам трэба. Пра слоўнік Карскі піша вось што:

…скласьці поўны беларускі слоўнік неабходна. Трэба зарэгістраваць тыя багацьці, якімі валодае беларуская мова. Пры кажным слове трэба адцеміць, сваё гэтае слова ці пазычанае адкуль-небудзь. Ды ўкладаньне слоўніка — справа дужа складаная, якую павінны папярэдзіць розныя падрыхтоўчыя працы, за іх трэба ўзяцца ўсім знаўцам і аматарам беларускага слова. Для гэтага трэба: 1) выбраць на картачкі ўсе словы з розных зборнікаў народнае творчасьці… пры тым пры кажным слове зусім дакладна, паводле правапісу арыгіналу павінна быць зацытавана (з пакліканьнсм на том, частку, бачыну) тая фраза, дзе дадзенае слова сустракаецца… Пэўне-ж… адной асобе прарабіць усё гэта немагчыма… Найлепш для гэтае працы паклікаць цэлыя камісіі; 2) тое-ж трэба прарабіць і з творамі беларускіх пісьменынкаў…; 3)…і існуючыя слоўнікі павінны быць праглынутыя поўным беларускім слоўнікам; 4)…у розных навуковых установах ёсьць ужо сабраныя матар'ялы па беларускім слоўніку… у Акадэміі Навук у Петраградзе ёсьць слоўнік Раманава, ёсьць матар'ялы ў «Обществе Любителей Русской Словесности» пры Маскоўскім Унівэрсытэце ў Інстытуце Беларускае Культуры ў Менску ляжыць рукапісны слоўнік Ціхінскага… ёсьць слоўнікі й у асобаў прыватных (Дыбоўскі, Фэдароўскі)…; 5) народныя назовы расьлінаў…; 6)…улучыць «навуковую беларускую тэрміналёгію», што выпрацоўваецца ў Менску…

Калі падрыхтоўчая праца будзе скончаная… можна будзе прыступіцьца рэдакцыйнага злучэньня ўсяго сабранага. Створанае для гэтае мэты таварыства ці гурток установіць правілы выданьня такога слоўніка. У гэты спосаб мы атрымалі-б слоўнік жывое беларускае мовы.

Што-ж тычыцца старое беларускае мовы… справа выглядае значна горш… Пакуль што мы ня маем і спробаў выданьня гэткіх слоўнікаў… Некалі, на пачатку XIX ст., І. Грыгаровіч пачаў друкаваць гэткі слоўнік, ды пасьля аддрукаваньня 10 аркушоў памёр, і далей друк не праводзіўся, а надрукаваная частка ляжыць у Акадэміі Навук. Улучыць сюды трэба слоўнікі Зызанія, Бярынды… Навіцкага… Гарбачэўскага… Неабходна заняцца выбарам слоўнікавага матар'ялу хоць-бы з важнейших рукапісных і друкаваных памятнікаў, пачынаючы з XIII ст. і да канца XVII стагодзьдзя…

Поделиться:
Популярные книги

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Волкова Светлана
2. Попала в сказку
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Кирка тысячи атрибутов

Сугралинов Данияр
Фантастика:
фэнтези
рпг
6.81
рейтинг книги
Кирка тысячи атрибутов

А жизнь так коротка!

Колычев Владимир Григорьевич
Детективы:
криминальные детективы
8.57
рейтинг книги
А жизнь так коротка!

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2

Ваше Сиятельство 10

Моури Эрли
10. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
технофэнтези
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 10

Картофельное счастье попаданки

Иконникова Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Картофельное счастье попаданки

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя