Яўхім Карскі
Шрифт:
Гэткі Карскага плян працы на ўкладаньне поўнага слоўніка беларускае мовы. Ня вылучана, што працу над укладаньнем гэтага слоўніка Карскі раней плянаваў праводзіць сам на Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце ў Менску, быць на якім у ступені прафэсара, ці нават і рэктара, Карскі быццам надзеяўся. Аднак-жа ў часе выхаду апошняе кнігі «Беларусаў» ён ужо ведаў, што ў Менску ён не застанецца. Дзеля гэтага свой плян працы ды заахвочваньне да яе пакідаў іншым пад развагу ды для выкананьня. Адцеміць гэтта аднак-жа трэба, што справа злажэньня поўнага слоўніка беларускае мовы, адказаная Карскім да выкананьня «ўсім знаўцам і аматарам беларускага слова», засталася ня выкананая й па сяньня, хоць у сваю пару праца над ім была разгорнутая шырака Аддзелам Мовы й Літаратуры Інстытуту Беларускае Культуры ў Менску. Паводле справаздачы, друкаванай у кнізе «Працы Акадэмічнае Канфэрэнцыі
Гэтак праектаваны Карскім IV том «Беларусаў», пакінугы складаць далейшым пакаленьням беларусаведаў, ня існуе й сяньня — 30 гадоў пасьля сьмерці, ды амаль 40 гадоў пасьля выхаду апошняе кнігі трэцяга тому ягонае манаграфіі. Факт гэты — бяручы нават на ўвагу ўсе гістарычна абумоўленыя вялікія перашкоды й катастрофы, якія за гэтыя гады пераняла беларуская культура й навука, — сьветчыць яскрава аб тым, што могуць зрабіць упорыстыя натугі аднаго ахвярнага, аддадзенага свайму задуму й тэме навуковага працаўніка, і, як часта ён, сам адзін, нават адзінокі, сваею працаю можа аперадзіць сучасныя сабе ды й будучыя пакаленьні.
Чым «Беларусы» былі, чым засталіся
Ды й у сваім незакончаным выглядзе, без IV тому, бяз слоўніка беларускае мовы, толькі ў сваіх трох тамох ды сямі выдадзеных кнігах, Карскага «Беларусы» сваім вялічэзным дыяпазонам ахопленых ды зарэгістраваных фактаў з колькі беларусаведных галінаў, і сваею навуковай вартасьцяй ды значэньнем, як плод працы аднаго чалавека, зьява ўражаючая й унікальная, ды блізу без аналёгіі ўва ўсей славянскай языкаведзе. Наибольшую навуковую вартасьць і вагу й сяньня мае галоўна II том, прысьвечаны беларускай мове, хоць шмат важнага матар'ялу, асабліва Аппаратуру жаролаў і прадмету, маем і ў томе І-м, ды таксама ўсіх трох частках тому III-га.
З усіх славянскіх моваў, толькі ў чэхаў працу аб мове падобнага задуму й пляну праводзіў Ян Гэбаўэр, які яшчэ ў 1894 годзе, значыцца на 14 гадоў раней за Карскага, апублікаваў у Празе-Вене першую частку першага тому свае вялікае манаграфіі пра чэскую мову «Historicka Mluvnice Jazyka Ceskeho».
Праца гэтая Гэбаўэра ёсьцека тутка ў Ню Ёрскай Бібліятэцы, яе я пераглядаў. Выглядае, што па сваіх памерах задуманая нават шырэй за Карскага «Беларусаў». Ды, на жаль, закончыць яе ці давясьці хоць-бы працу над ею да такога завяршэньня, якое асягнуў Карскі ў «Беларусах», яму не давялося. Памінаючы слоўнік, задуманая ім манаграфія мела складацца з IV тамоў, зь якіх выйшлі друкам у гадох 1894–1898 голькі 3 часткі, што мелі ўваходзіць у склад тамоў першага ды трэцяга, а што абыймалі пытаньні фанэтыкі ды марфалёгіі чэскае мовы. Далей Гэбаўэр, выглядае, зрабіў памылку, якое не дапусьціў Карскі — ён працу над сваей «Млувніцай» перарваў ды ўзяўся за ўкладаньне слоўніка старой чэскай літаратурнай мовы і, зразумела, у гэтай працы ўвяз. У выніку, пасьпеў працу й над гэтым слоўнікам выканаць толькі часткова для колькі першых стагодзьдзяў старое чэскае мовы, бо ўжо ў 1907 г. памёр. Толькі ў 1929 г., на аснове пакінутых ім матар'ялаў, быў зрэдагаваны ды выдадзены IV том Гэбаўэравай «Млувніцы» пра сынтаксыс чэскае мовы, том 2-гі (Кмэнословы) наагул астаўся не напісаным. Пры тым, у прыраўнаньні да «Беларусаў» Карскага, Гэбаўэра «Млувніца» мела й той слабы бок, што ён у сваей працы ня браў на ўвагу матар'ялаў жывое чэскае мовы ды яе дыялектаў, а займаўся толькі літаратурнаю чэскаю моваю.
Па-за Чэхамі, ні мова расейская, ні польская, не гаворачы аб мовах меншых славянскіх народаў, працы падобнага характару й абсягу ня маюць і па сяньня, хоць зразумела, гэта ў языкаведзе гэтых моваў раўнаважыцца непараўнальна большым лікам існуючых меншых памерамі моваведных публікацыяў ды манаграфіяў.
Гэтак, дзякуючы Карскаму й
Бяручы на ўвету й тое, што нямала паглядаў Карскага і некаторыя прынцыповыя моваведныя канцэпцыі, зь якімі ён падыходзіў да вывучэньня беларускае мовы, былі памылковыя, а шмат што згубіла ў сваей вартасьці й з часам, ды аднак-жа па зборы вялізарнага фактычнага матар'ялу і гістарычнага, і сучаснага нечага большага й лепшага беларуская моваведа ня мае й па сяньня. Чаму, сам Карскі найлепш гэта азначыў у сваей прадмове да 2-ое кнігі II тому «Беларусаў» словамі:
Гіпотэзы, будаваныя тэарэтычна, што апіраюцца на невялікі лік фактаў, часта прыпадковых, з часам могуць аказацца без гістарычнае акурат над сабой базы, і, у выніку, бязвартасныя, тады як факты мовы ніколі ня згубяць значэньня.
Калі гэтае цьверджаньне самога Карскага сяньня можна аднесьці й да ўсяе ягонай навуковай спадчыны, дык найперш аднак-жа да II тому ягоных «Беларусаў» пра беларускую мову.
Ды ня згубленая ў вялікай меры навуковая вартасьць і двох іншых тамоў «Беларусаў». Пра першы, уводны агульны нарыс пра беларускі народ, ягоную тэрыторыю, прагісторыю і гісторыю, мову, жаролы й літаратуру да яе вывучаньня ўспаміналася ўжо раней. Не малую вагу маюць і паасобныя разьдзелы ці матар'ялы і 1-ае кнігі тому III пра беларускую народную паэзію, які й па сяньня застаецца найбольш абшырным агульным аглядам вуснае народнае творчасьці. Цэнная пераважна й па сяньня частка другая — агляд гістарычны старое беларускае літаратуры. Вельмі шмат скарыстае і дасьледнік новае беларускае літаратуры з часткі трэцяе, пра новую беларускую літаратуру, а практычна, безь яе наагул не абыйдзецца, дзеля вялізарнага ліку абнятага тамка літаратурна-інфармацыйнага матар'ялу ды бібліяграфіі прадмету.
Трэба помніць, што ў галіне нашае мовы Карскі, галоўна сваімі «Обзором звуков и форм белорусской речи» ды II томам «Беларусаў» паклаў аснову й гэтым даў пачатак усім першьм практычным ім граматыкам беларускае мовы — і Тарашкевіча, і Лёсіка, і іншым. Ягоны-ж нарыс гісторыі беларускае літаратуры паслужыў за вельмі важнае жарало пры ўкладаньні нашых першых нарысаў беларускае літаратуры ды першых хрэстаматыяў. Прыпомнім таксама раней сказанае, што ягоны нарыс беларускае палеаграфіі, памешчаны ў 1-ай кнізе ІІ-га тому «Беларусаў», застаўся й па сяньня адзіным, хай сабе й няпоўным ды кароткім, падручнікам беларускае палеаграфіі. Нават і ягоная «этнографічная карта белорусскага племені», твор найменш дасканалы, з грубымі памылкамі, у сваю пару сыграў сваю ня толькі навуковую, але й палітычную ролю, на жаль, не заўсёды нам карысную.
Калі жыцьцё ды поступ навукі й парабілі свае немалыя карэктуры ў навуковай спадчыне Карскага, а шмат з гэтага сяньня й наагул вычыркнулі, дык трэба помніць, што гэткая доля навуковай спадчыны ўсіх працаўнікоў навукі — час заўсёды робіць свае зьмены ды папраўкі — бяз гэтага ня было-б поступу.
Бесстаронна трэба аднак-жа зьвярнуць увагу й на тое, што калі вартасьць навуковае спадчыны Карскага значная й сяньня, дык, як-бы парадаксальна гэта ні гучэла, але ў гэтым ёсьць доля й ня толькі ягонай заслугі. Часткава гэта вынік і тых гістарычна склаўшыхся абставінаў, пры якіх дзесяцігодзьдзі ўжо буйнае разьвіцьцё беларускае культуры, навукі, моваведы было брутальна спыненае, яе духовыя вартасьці, навуковыя ўстановы ды і самыя творцы прасьледваныя ды нішчаныя. У выніку ня было гістарычных магчымасьцяў паднятую Карскім працу разьвіваць далей, каб стварыць нешта больш абшырнае, грунтоўнейшае ды больш поўнае. Змарнаваныя гэтак для беларускай навукі ворныя гады сіламоц фактаў значна павышаюць нам сяньня вартасьць працаў Карскага беларусаведнае галіны.
6. Важнейшыя небеларусаведныя працы Карскага
Пакінутая навуковая спадчына Карскага ў іншых, небеларусаведных, галінах, значна меншая, але й там Карскі даў паважны ўклад. Пра ягоныя працы ў галіне палеаграфіі, асабліва пра падручную вялікую кнігу «Славянская кирилловская палеография», было ўспомнена ўжо раней, паколькі гэтая праца па сваім зарысаваным загалоўкам кнігі пляне абыймала й беларускую палеаграфію ды ў шмат чым аснована й на прыкладах з старое беларускае пісьменнасьці.