Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Яўхім Карскі

Вiтаўт Тумаш

Шрифт:

Як выдатнага ведамага вучонага славянаведа Расейская Акадэмія Навук высылае яго двойчы за межы СССР для навязаньня кантактаў з акадэміямі й унівэрсытэтамі славянскіх народаў. У 1924 годзе Карскі дэлегуецца ў Чэхаславаччыну, на зьезд славянскіх геаграфаў і этнаграфаў у Празе. Запрошаны беларускай студэнцкай моладзяй у Празе ён чытае тады-ж рэфэрат зь беларусаведнае галіны. У часе рэфэрату займае ізноўка становішча прыхільнае беларускаму нацыянальнаму адраджэньню — пазыцыя, адменная занятай у апошняй кнізе «Беларусаў». У 1926 годзе Карскі высылаецца з навуковымі заданьнямі ў Югаславію.

У студзені 1929 году Чэская

Акадэмія Навук выбірае Карскага ў свае сябры. Сябраю Беларускае Акадэміі Навук, ані Інстытуту Беларускае Культуры Карскі, выдатны беларусавед і найвыдатнейшы мовавед у галіне беларускае мовы, ніколі ня быў.

Паводле сьветчаньня ягонае дачкі, з выгляду Яўхім Карскі быў «вельмі вялікага росту, шыракаплечы, цёмны бляндын з блакітнымі вачыма». Па характеры — «заўсёды сьціплы, сардэчны, просты». Падобную характарыстыку Карскаму дае й акадэмік Ляпуноў, сьцьвярджаючы, што «як чалавек… Карскі… адзначаўся стойкасыцяй, стрыманасьцяй і разам з гэтым мякчынёй і паблажлівасьцяй да людзей і іх працаў. Прымаючы да друку працы розных навуковых кірункаў, ён стараўся знайсьці добрыя бакі рэцэнзаваных ім кнігаў…»

Апошняя друкаваная праца Карскага з галіны беларускае моваведы — гэта артыкул «Червенский говор», друкаваны ў рэдагаваных ім «Известиях по русскому языку и словесности АН СССР» у 1930 г. Гэта быў моваведны разгляд «Краёвага слоўніка Чэрвеншчыны», складзенага Шатэрнікам, а апублікаванага Інстытутам Беларускае Культуры ў Менску.

У тым-жа годзе Карскага, семдзесяцілетняга хворага старэчу, арыштоўвае дый садзіць у вязьніцу ГПУ, закідаючы яму прыналежнасьць да антысавецкіх арганізацыяў. Колькі месяцаў пазьней, 29 красавіка 1931 году, Карскі памірае.

Пастановай ураду БССР імя Я. Карскага прысвоена Гродзенскай абласной бібліятэцы і Лашанскай сямігодняй школе. Адна з вуліц Гродна названа імем Карскага. 15.1.1961 г. адбылася сэсія аддзяленьня грамадзкіх навук АН БССР у Менску. Даклады чыталі Суднік, Жураўскі, Бырыла, Цімашэнка, Мартынец.

Апрача моваў славянскіх Карскі знаў добра мовы грэцкую дый лацінскую, ведаў і санскрыт, але, што ў беларускай моваведзе асабліва важна, ня знаў балцкіх моваў.

Навуковая спадчына

Карскі пакінуў па сабе больш 800 працаў, артыкулаў, зацемак, рэцэнзыяў. Бальшыня ягоных працаў арыгінальных прысьвечаная беларусаведным пытаньням. З тэматычнага гледзішча працы Карскага можна падзяліць на:

1. Працы моваведныя

2. Працы ў галіне беларускае этнаграфіі й фальклёру

3. Працы з гісторыі беларускае літаратуры

4. Працы зь беларускае палеаграфіі

5. Манаграфію «Беларусы»

6. Працы ў небеларусаведных галінах

1. Працы моваведныя

Да гэтае трупы належыць найбольшы лік беларусаведных працаў Карскага. Яны зьяўляюцца й найважнейшымі з навуковага гледзішча спасярод усяе навуковае спадчыны Карскага. У выдадзеным у мінулым годзе ў Менску Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэтам «Бібліяграфічным указальніку літаратуры па беларускаму мовазнаўству», складзеным М. А. Жыдовічам, Я. М. Рамановічам і А. К. Юрэвічам, які прэтэндуе на паўніню і падае 1864 пазыцыі, працы Карскага абыймаюць больш 100 пазыцыяў, што дае — яшчэ й 30 гадоў пасьля сьмерці Карскага — больш 5 % усіх працаў.

Сваю павуковую

працу над беларускаю моваю Карскі распачаў яшчэ на Нежынскім Інстытуце й вынікі яе даў у публікаванай у 1885 г., годзе сканчэньня гэтага Інстытуту, кнізе «Обзор звуков и форм белорусской речи». Праца гэтая спачатку друкавалася ў «Известиях Историко-филологического Института в Нежине». Пазьней выйшла яна ў Маскве й асобнаю адбіткаю-кніжкаю памеру 170 бачынаў. У працы гэтай Карскі намагаецца зарэгістраваць, апісаць ды склясыфікаваць галоўныя фанэтычныя й марфалягічныя прыкметы беларускае мовы. У ей распрацаваньне навуковае граматыкі беларускае мовы — тое, што ў практычна-навучальнай форме падручніка беларускае граматыкі было, на аснове працаў таго-ж Карскага, пазьней складзена й выдадзена Тарашкевічам толькі ў 1918 г. у ягонай «Беларускай граматыцы для школ».

Паява гэтае працы Карскага была важнаю падзеяй у галіне беларускае моваведы, што зразумеем, калі будзем мець на ўвеце, што да яе паявы, калі ня лічыць дробных выказваньняў і зацемак, існавалі толькі дзьве невялікія навуковыя працы ў гэтай галіне — заўвагі К. Аппеля «О белорусском наречии» з 1880 г. і крыху большая праца І. Недзяшова «Исторический обзор важнейших звуковых и морфологических особенностей белорусских говоров», што выйшла ў 1884 г., усяго на год раней перад працаю Карскага. Рэцэнзыю на гэтую працу пісаў расейскі мовавед Сабалеўскі, была яна прыхільная аўтару, але Сабалеўскі зьвярнуў увагу й на адну нястачу гэтае працы: яна давала толькі статычнае апісаньне тагачаснае народнае беларускае мовы, яе «гукаў і формаў», а амаль зусім не кранала эвалюцыйнага гістарычнага разьвіцьця гэтых «гукаў і формаў». У працы сваей Карскі амаль зусім ня браў пад увагу пісьменных памятак старое беларускае мовы; апіраўся ён вылучна на сучасныя яму фальклёрныя запісы ды сваю собскую веду беларускае народнае мовы.

Карскі зразу-ж прыступае да пастараненьня гэтай заганы. Будучы яшчэ настаўнікам гімназіі ў Вільні, ён бярэцца за вывучаньне старое беларускае літаратурнае мовы на аснове рукапісных ды друкаваных памятак, галоўна Віленскае Публічнае Бібліятэкі. У выніку ўжо з 1890 г. у РФВ пачынае друкавацца ягоная другая грунтоўная праца ў галіне беларускае моваведы — праца пад назовам «К истории звуков и форм белорусской речи». Друк гэтае працы быў закончены толькі ў 1893 г. Тадыж яна выйшла й асобнаю адбіткаю, але ўсяго ў 50 экзэмплярах, дзеля гэтага ў сваім кніжным выданьні яна сяньня вялікая бібліяграфічная рэдкасьць. Як сам загаловак паказвае ў працы — гэта гістарычнае апісаньне разьвіцьця беларускіх фанэтычных і марфалягічных зьяваў. Абедзьве гэтыя працы былі прынятыя як дысэртацыі падчас ягонага магістэрскага экзаміну на Варшаўскім унівэрсытэце ў тым-жа 1893 г.

Карскі аднак-жа не здавольваецца й гэтым «гістарычным» пашырэньнем вывучэньня беларускае мовы. Ён далей паглыбляе сваю веду ў гэтай галіне, працавіта рэгіструючы ўсе моўныя факты і зь беларускіх этнаграфічных зборнікаў, якія ў тым акурат часе адзін за другім паказваюцца, і адначасна ды паралельна з усё новых пісьменных памятак старое беларускае мовы. Не давяраючы перадрукам, у сваей дасьледнай працы ён заўсёды намагаецца апірацца на арыгіналы, і, асабліва, — на рукапісы. Вывучаньне рукапісаў і нашых старадрукаў ён праводзіць у бібліятэках Вільні, Масквы, Пецярбургу, Варшавы, Кіева, Слуцку.

Поделиться:
Популярные книги

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Волкова Светлана
2. Попала в сказку
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Кирка тысячи атрибутов

Сугралинов Данияр
Фантастика:
фэнтези
рпг
6.81
рейтинг книги
Кирка тысячи атрибутов

А жизнь так коротка!

Колычев Владимир Григорьевич
Детективы:
криминальные детективы
8.57
рейтинг книги
А жизнь так коротка!

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2

Ваше Сиятельство 10

Моури Эрли
10. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
технофэнтези
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 10

Картофельное счастье попаданки

Иконникова Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Картофельное счастье попаданки

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя