Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

— Вы, — гаворыць, — вылазьце адсюль, немцы ахфішкі кідаюць і давацьмуць, гэта, нам чай і хлеб. Павылазьце, бо такія яны добрыя, гавораць, закурыць даюць. Вылазьце адсюль.

Гэтыя мужчыны ўзялі і вылезлі. Пайшлі яны, а іх там забралі ды ў клуб…

Я сядзела, сядзела ў той дымавой трубе, а далей думаю: «Пайду я перабяруся ўжо ў свой сарай». А нашы рабочыя сарайчыкі ўсе ў рад былі за заводам. Як я ўжо к гэтаму сараю падышла, так і немцы ўжо там, тавар прыгналі і паставілі. Між тых сараяў, цэлы табун. Ага, дык я думаю: «Пайду я стану каля гэтых кароў, што яны прыгналі». А там ужо чатыры мужчыны стаяць, што тыя каровы глядзяць. Дык я думаю:

«I я паганю гэтыя каровы. Штоб хаця мяне не ўбілі, штоб яны мяне не пазналі, што я гэтае хаты хадзяйка». Бо яны пыталі многа ў каго і ў мяне таксама пыталі: «Не бачылі хадзяйкі вось гэстае хаты?» Гэта калі я бегла ў завод хавацца. Дык я сказала:

— Яна пайшла ўжо, гэстая хадзяйка, ужо няма яе. А тут я сама іду. Бо страшна ў той трубе, думаю,

прыдуць немцьі, бомбу якую кінуць, узарвуць гэты завод — і я тут пагінула. Так хоць дзе пагіну, дык будзе хаця слабадней, а то ў гэтым залезе…

Пайшла я ў сарай свой — немец! Толькі я ў сарай, ногу на бервяно паставіла лезці на вышку, захавацца ад іх, а немец — ка мне! Дык я ўжо за гэтую сваю кароўку, выгнала яе і стала ля тавару, думаю, што ён мяне не пазнае, дык і я паганю гэтыя каровы. У Глуск яны іх гналі. Але немцы падышлі, забралі мяне і пагналі перад сабою. Я думаю, куды ж яны мяне гоняць. Прышлі ў клуб і загналі мяне туда. Ну, у клубе мы сядзім, сядзім…

П ы т а н н е:

— А колькі вас было ў тым клубе?

— Сто дзевяноста. Гэта мужчыны так лічылі. Я ўжо ўзяла і кажу:

— Бабы, тут немцы нас паб'юць.

— Ой, не!

I Грыб гэты самы, што вызываў нас з трубы, тут ужо быў запёрты. Я і кажу:

— Яшчэ гэты Грыб прыходзіў быў, і сына свайго вызваў, і нас павызываў адтуль.

Дык ён кажа:

— Не бойся, твой муж на фронце. Сказалі, што ў каторых на фронце — тых не будуць расстрэльваць. Толькі партызанскіх сямей будуць. Будзе сабранне.

Ну, чакаем таго сабрання, калі яно будзе… Вот ужо і пяць часоў, а няма таго сабрання. А немцы ляжаць на адкосах жалезнай дарогі. I аўтаматы дзяржаць на гэты клуб. Дык мы во глядзім, глядзім у вокны, а яны ляжаць. З чарапамі… Тут у іх белае нешта такое, і вось тут такія нейкія нашыўкі, і такія во бутылачкі па баках, жоўценькія, як чацвяртушкі, былі. Яны бутылачкамі па гэтым клубе — шах! Клуб і загарэўся наш! Ніякага сабрання няма! Знадворку запалілі нас. Вот узялі так, пырскнулі на гэты клуб, і гэты клуб пайшоў гарэць. I вот адзін наш, ён у канторы работаў бухгалцерам, дык ён у акно, у раму як даў і вылецеў з сынам. Сын быў роўны з ім. I яшчэ жанчына. Нас пяць душ выскачыла. Ага, дык яны як ляцелі ключэм цераз гэтае акно, дык немцы па іх вочарадзь выпусцілі — тыя, што каля жалезнай дарогі ляжалі. Яны беглі ўсе, як гусі якія, ключэм, так яны ўсе і паляглі, гэтыя людзі. А я ззаду ў акно выпала, і тут канаўка ж была, і кусцікі былі такія. А пад акном вада, а зверху снег. Дык я, як ляцела, у канаўку і ўпала. I ляжала ў гэтай канаўцы. Каб на мяне гэты агонь быў, вецер, дык я б згарэла, усё роўна згарэла б у той канаўцы, але вецер кланіў туды, на склады, склады таксама гарэлі. Дык я і асталася.

А далей ляжала, ляжала, гэтыя ўжо людзі пішчаць, выюць, сабакі брэшуць… Даходзілі ўжо… Ой, на розныя галасы, не можна!.. Вот ужо зноў мяне пачало калаціць!.. Крычалі людзі на розныя галасы. Так ужо, гэта, у тым клубе…»

Пра самыя жудасныя хвіліны людзі з вогненных вёсак найчасцей гавораць адной-дзвюма фразамі: «Пішчаць, выюць… брэшуць…» Тут усё ў адно

спяклося: і людскія крыкі, і трэск агню, і брэх аўчарак…

Ці раптам, пра тое ж:

«Тыя людзі — як заплакалі! Усялякімі галаскамі, як пчолы». (Марыя Кулак, Баравікі Слонімскага раёна.)

Ці яшчэ як… I замаўкаечалавек. Тутперапытваць, распытваць не будзеш. Толькі — доўгая паўза (як спазма), толькі вочы і твар чалавека, якога нанава пеканула памяць, а ён яшчэ і прабачэння просіць: «Вот ужо зноў мяне пачало калаціць!..»

«…Я ляжала, ляжала дый думаю… Пайду я ў Рудню, там жа ў мяне знаёмыя, можа, мяне хто скрые. Ці мо там жывыя людзі засталіся…

Устала я. Каб дзе кот, ці які верабей, ці што на свеце — усё… Гэта такая цішыня… А можа, я толькі адна на свеце асталася?.. Дык я думаю — няхай гэтыя немцы ці прыстрэляць мяне, ці што ўжо… Бо як я буду жыць адна на свеце».

Такое дзеецца, што чалавек ужо не верыць, што гэта толькі тут: мабыць, усюды, на ўсім свеце! I куды ні кінецца — сапраўды, тое ж, усюды сцяна з агню, са смерці…

«…А далей думаю: «Пайду я ў Рудню». Ні немцаў, нікога няма. Ужо ўсе паекалі адсюля, з Акцябра, — запалілі і паехалі.

Іду я туды цераз поле, уся мокрая, хустка мая асталася ў клубе, асталіся галошы мае з валенцаў у клубе, а гэта свае работы валенцы, дык яны ў вадзе расцягліся… З мяне пара ідзе ўжо, такая пара ідзе з мяне, усё роўна як з-пад воўны, як дым. Дык я думаю, мо я гару дзе, мо дзе ўпала на мяне гэта, галуза гэтая, з клуба. Я і так, і кругом сябе — не, анічога нямашака!

Прышла я туды без хусткі. Толькі я прышла, пад нейкі падышла сарайчык, і там маленькая хатка з краю. I стаю, чую — крык… Такі крык там, што, божа мілы, які крык! А яны ўжо з таго канца ўзялі і адтуль — гоняць ужо на гэты канец, пад саўхоз. Гоняць ужо гэтых людзей, бабаў усіх. I самалёты сталі па зямлі страчыць…

Я стаю пад гэтым хляўком, а далей, думаю, пагляджу, што яны тут робяць, што такі крык. Толькі я голаў тык з-за вугла, а немец якраз глянуў сюды, калі я зірнула. Дак ён ка мне ляціць: «А-а-а!» Як стаў мяне прыкладам! Шчоку рассек і губу ўсю парассякаў, і зубы ма? адзін за адзін заходзяць. Поўны рот крыві. Я ўжо вазьму так гэтую кроў, выграбу рукамі, ой, каб хаця дыхнуць!..

I пагналі мяне ў калхозную канцылярыю. Дык гэтыя людзі рудзеньскія таксама кажуць, як у нас казалі, што немцы будуць выбіраць: каторыя партызаны — расстрэльваць, а такіх будуць выпускаць.

Дык я кажу:

— Мае вы бабкі, ужо ў нас, кажу, зрабілі сабранне, ні аднае, кажу, няма. Усе, — кажу, — пагарэлі ўжо, канчаюцца там людзі. Ужо каторыя пішчаць, гавару, даходзяць, так што, кажу, не беспакойцеся, усім будзе адно.

Ну, і там нас дзяржалі, дзяржалі… Раней узяліся за мужчынаў, за тых, што ў другім будынку былі. У аднаго паліцэйскага немцы пытаюць:

— Дзе ў вас такі мужчына е, што ён можа па-нямецку гаварыць?

Вызываюць па імені, па фаміліі таго ўжо мужчыну. Падышоў гэты мужчына, з немцам нешта сказаў па-нямецку, а потым так яго ўзяў пад паху ды паставіў ракам. Немца таго. Дзед, а такі, знаеце, крэпкі! Дык яны: «А-ла-ла-ла!» А іх толькі тры немцы каля хаты было, каля нашай. Патрулёў, што нас пільнавалі па падвоканнем. О, ляцяць гэтыя немцы і таго дзеда ўзялі і забілі.

— Давайце другога, які можа па-нямецку гаварыць.

Вызвалі другога. Той — таксама, яшчэ ў старую вайну, быў у Германіі. Той гаварыў, гаварыў, дык яму трах! — пулю ў лоб.

Поделиться:
Популярные книги

Наследник в Зеркальной Маске

Тарс Элиан
8. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник в Зеркальной Маске

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Проданная невеста

Завгородняя Анна Александровна
1. Викторианский цикл
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная невеста

Ловушка

Штиль Жанна
3. Леди из будущего
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Ловушка

Кодекс Крови. Книга ХVII

Борзых М.
17. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVII

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Идеальный мир для Демонолога 3

Сапфир Олег
3. Демонолог
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 3

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Развод с генералом драконов

Солт Елена
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат