Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Заехала я ў Вежын. Ужо ўсе людзі былі на вуліцы. Яны ўжо чулі, што Хвойню спалілі і ў Курыне пабілі, папалілі.

— Едзь, — сказалі мне, — цераз поле, там будзе дзярэўня Грабнікі. Ты ў тую дзярэўню едзь — тожа дзярэўня ў лесе…

Толькі я ад'ехала ад Вежына, ну, да Грабнікаў не даехала, як палучыўся стрэл у Вежыне… Потым расказвалі людзі з Вежына, хто жывы астаўся, што вывелі ўсіх людзей на вуліцу, пашчыталі і вось так паставілі ў вочарадзь. I цераз два, цераз тры чалавекі — аднаго сюды, другога туды, аднаго сюды, другога туды. Дзве лінейкі зрабілі. Адну лінейку павялі ў хату, запалілі, а гэтая стаіць сярод вуліцы. Коржычыха… яна была з хлопчыкам і дзевачкай. Дзевачка асталася пры ёй, а хлопчыка ў хату: у другую вочарадзь яго паставілі.

З тых дзеравень, дзе людзей папалілі, скот астаўся. Сорак чалавек іх аставілі, з Вежына, каб скот гнаць.

Ну, а я даехала да Грабнікаў. У Грабніках тожа ніводнага чалавека няма ў хаце. Праехала я праз усё сяло, няма куды зайсці… Адна жанчына толькі. Прышла, нейкіх каржоў напякла, бедная, сваім дзецям у лес. I гаворыць яна мне:

— Мы ўжо трэці дзень, як выехалі. Як Курын спалілі, дык і мы выехалі з сяла. Усе жывом у гэтым, у лесе.

А ў мяне цёця была, родная маміна сястра, у Акцябры [2] . Я думаю: «Ну, Акцябр яшчэ стаіць». Партызаны сказалі, што немцы ў Рабкоры, на станцыі. А яшчэ ў Акцябры іх не было. Паеду, думаю, туды, бо падыходзіць на трэці дзень… на другі, праўда, а я яшчэ нічога не ела, не піла… З Грабнікаў я паехала на Акцябр.

2

Гарадзкі пасёлак Акцябрскі.

Прыязджаю я ў Акцябр, гэта зімой, у тры часы. Ужо цераз два часы будзе цёмна. Мая цётка, як угледзела, што я абгарана ды ранена, ды на майго мужыка паглядзела.

— О, госпадзі, — гаворыць, — куды ты мне яго прывезла! Гэта ж ты прывезла мне, каб маю сям'ю уністожыць. Немцы агледзяць ды скажуць, што партызанская сям'я, партызана хаваем…

Цямнее… Яй жа богу, што б я не ўстала!.. Цямнее, аянакажа: «Ідзі…»

Пытанне: — Яна — ваша цётка?

— Родная цётка, маміна сястра. Во людзі як напалоханы!.. Я гавару ёй: «Цётка, дайце мне платок вязаны, бо ў мяне з адзяяла касыначка, разарвала на дзве, холадна. Я, — кажу, — дабяруся дзе-небудзь, дык я вамвярну».

— А куды ты дабярэшся? Немцы цябе зараз жа ўністожаць. Куды ты з гэтым раненым дабярэшся. Ты вот едзь у лес, а то цераз яго ты і людзей пагубіш…

Паехала я ў лес. Еду, а куды — не ведаю. Надаела ўжо. Думаю: «Хоць бы які канец ужо!..» I сілы няма. Была я бярэменная, два месяцы да родаў было. I такая абгарана… Еду я, еду… Да, мяне папярэдзілі ў Акцябры, што ў Рабкор не заязджай. Язджай лесам кругом, і там казарма ў лесе, пуцявыя жывуць. Дык там, гавораць, пяць сямей, туды едзь нанач… А ў Рабкоры немцы стаялі. Гэта было тры кілометры, а можа, і не было. Вязу яго санкамі, а ён кідаецца, бедны, брэдзіць — з гарачкі гаворыць. Даехала я, гэта, да казармы, тожа ўваходжу — стаіць на крыльцы жанчына.

— А мая ж ты, — кажа, — залатая жэншчынка! Не заязджай сюды, бо нашых ужо мужчын пабралі ў падводы. Учора, — кажа, — немцы пабралі ў падводы мужчын і сказалі: «Еслі ў вас, гэта, хто паявіцца… Сняжок чысты, і калі трапіначка будзе, дык гэта, кажуць, у вас партызаны былі. I вы іх корміце. Каб ні слядочка!» — I гаворыць тая жанчына яшчэ: — Яны вось, немцы, толькі што паехалі, на засаду паехалі. У нас тут между Дзёменкамі і Рабкорам цёмны ёсць гэтакі лес… Ну, дык на табе, — кажа, — спічкі, і вось так едзь. Там гумно, і там накладзеш агню. Адкрыта не кладзі, бо, — кажа, — немцы паехалі туды, на засаду ў Цёмнае. Ну, я ўжо ўзяла гэтыя спічкі, ехала, ехала… Стамілася — госпадзі! — нідзе мне не давялося перадыхнуць… Тады снег бальшы, бальшы быў, і дзяржала повярху, па сарачу [3] . Стаіць ёлка. Я туды спусцілася — пад тою ёлкай снегу няма, знізу яно сухое, галлё, наламіла я галля і ўжо наклала агню. I сяджу. Што мяне ўжо стрэціць — то і дзякуй богу. Не баялася смерці. Я думала, што ўсіх падрад уністажаюць. Ужо і не баялася».

3

Сарач (дыял.)

шарон.

«Я думала, што ўсіх падрад уністажаюць», «не баялася смерці» — звярніце ўвагу на гэтыя словы. Словы такія не раз будуць гучаць у расказах многіх, і яны шмат што тлумачаць. Чалавек, бачачы такое, пачынае думаць, што ўжо ўсюды, «на ўсім свеце» так…

«…Я сяджу, ажыдаю, ужо трохі і прыдрамала. А яму ў нагах агню наклала. А ён увесь халодны… Знаеце, і жывы, а ўвесь вот так дубам падымаецца. Усё патаму, наверна, што, гэта, кроў вышла. Увесь адубеў, як нада сагнуць, дык ён як прут, як кій.

Ну, гэта, сяджу, а патом чую шорах. Гляджу я — у белай простыні з вінтоўкай хто-та ідзе ка мне. Падышоў так недалёка, к самаму агню не ідзе. Спрашывае:

— Хто такі?

Ну, мне ўжо прышло ў чуства, што па-рускі гаворыць. А адазвацца я не адазвалася: проста адняло ў мяне мову. Ён пабачыў, што я хачу падняцца, а не падымуся. Ён падышоў, гаворыць:

— Жэншчына, вот жа радам гумно.

А ў гумне гэта былі партызаны. Ён падышоў, той партызан, да мяне, узяў мае санкі. Сказаў, што гумно ўжо вон радам, што будзем умесце. Прыцяг мяне туды, далі мне місачку, натапіла я снегу, трохі прапіталася. Есці-то нічога не ела, у мяне ўжо засохло. «Ну, — думаю, — дзякуй богу, што я ўжо к людзям прыбілася».

Ну, тут іх камандзір даў каманду збірацца. I я хацела саначкі прычапіць к возу. Не разрашыў той камандзір. Гаворыць:

— Нельзя. Мы паедам у разведку, узнаем, дзе ўдобнае месца на дзень, і тады прыедам, абагрэемся і паедам умесце. А з намі цяпер нельзя, атдыхай.

Я і падумала: «Я так стамілася… Калі яны прыедуць, дык чаго ж мне? Я аддыхну за гэтае ўрэмя». Гаворыць:

— Не тушы агню, агонь пускай гарыць.

Агонь бальшы-бальшы!.. Гэтыя паехалі партызаны, а мяне, дарагія, страх такі ўзяў!.. Ад'ехалі яны метраў трыццаць, а я стала гэтыя галавешкі выкідаць з гумна. Павыкідала, павыкідала… Гэты дым ідзе з галавешак. Увесь агонь гэты затаптала. Снегу місачкай нанасіла, затаптала агонь, у куточку села на санках у яго і сяджу сабе смела, ужо не баюся. Гэтак, можа, час пасядзела, факт той, што скора і дзень быў. Чую: гавораць… Думаю: «Ну вот, зра я агонь раскідала, стушыла. Едуць ужо мае друзья».

Пад'язджаюць вярхом і на лыжах. Немцы!.. I галавешкі гэтыя падкідаюць нагамі. Дым ідзе… Чэснае слова, не ўстаць мне вот!.. Падкідаюць гэтыя галавешкі, гергечуць, герчечуць. Глядзяць, куды след, і гэтыя следам, цёплымі слядамі — за партызанамі!..

Госпадзі, а ўжо Акцябр гарыць!.. Калі я выехала з Акцябра, у тую ж мінуту немцы — туды…»

Вольга Мініч далей пацягнула тыя саначкі, і мы з ёй яшчэ сустрэнемся — каля іншых вёсак, у іншым лесе…

А пакуль што нас затрымае памяць Тэклі Кругловай, затрымае ў пасёлку Акцябрскім, а потым павядзе па другім крузе пакут — у суседнюю вёску Рудню. Бо двойчы ў той дзень забівалі гэтую жанчыну, а яна засталася жыць, адна з тысячы… Цяпер ёй шэсцьдзесят пяць гадоў.

«…У мянераненыя, у маім доме, ляжалі. Партызаны. Ну, стаў калавур тут, ля нас. Ага, ляцеў самалёт тут вось, на Бунёў, забраў гэтых раненых. Партызаны мне сказалі:

— Ты глядзі, атрад выбіраецца, і ты за атрадам едзь, бо цябе разарвуць, як прыдуць, гэтыя немцы.

Ну, а я так думаю: «Як жа я пайду за імі, куды я пайду? Тут, кажуць, абнялі нас кругом, ацапілі…» Ну, я не пайшла з імі ды асталася дома.

Я не на гэтым месцы жыла — проціў завода жыла. Дык я выбегла ў гэты завод і ў дымавую трубу палезла. Ну, палезла я, там сядзяць нашыя мужчыны, у трубе ў той, чатыры чалавекі. Дажа адзін партызан быў, а тры такіх было. Муж мой на фронце, а дзяцей у мяне не было — дык я адна. Я ў тую дымавую трубу. Пасядзела я там, і прыходзіць, праўда, сусед. Грыб яго звалі. Прыходзіць ды гаворыць:

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Боярышня Евдокия 4

Меллер Юлия Викторовна
4. Боярышня
Фантастика:
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия 4

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Пробуждение. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
15. Путь
Фантастика:
фэнтези
уся
5.00
рейтинг книги
Пробуждение. Пятый пояс

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Тайны затерянных звезд. Том 2

Лекс Эл
2. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 2

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16