Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

— Стась, б'юць!..

Пытанне: — А вёску яны акружылі?

— Мамка мая, я нічога не бачыла. Бачыла толькі тых двух. Бачыла я толькі, як яны вінтоўкі панастаўлялі.

А мае дзеткі маленькія — усе ка мне. Людскія дзеці, казалі людзі, пазасыналі, а мае — ка мне. У мяне хлопчык быў адзін паўгода, а другі гады тры, і яшчэ суседні адзін, і я з імі паўзу, а потым як азірнуся, дык немцы ідуць за мной. Вінтоўкі панастаўлялі, ідуць, ідуць… Хацелася мне ў каноплі дапаўзці. А кулі свішчуць: сюды-туды, сюды-туды… Хлопчык мой большы ўпаў і крычыць:

— Ах, мамо, мамо, вонь у вас кроў!..

I я ўжо бачу,

што я ляжу ў пяску і ў роце ў мяне пяску багата, а потым бачу, што хлопчыка ранілі і шапачка ў яго зляцела. I бачу я, што ён красненькі быў, а ўжо яго губачкі жоўтыя-жоўтыя, і гаварыць не можа. А меншы, як я з ім упала, дык пачула, як у грудках яго захрапло. Храпянула, і — усё. Ужо і нямашака ўжо…

А гэтыя кулі ўсё свішчуць. Мяне ранілі, як я паўзла, дык невядома, каторая куля. Зроду я такога не бачыла, як яны шусь-шусь, сюды-туды кругом мяне, а адкуль яны, я не бачу. Бо я паўзла. А як галаву падніму, дык бачу, што тыя двух ідуць за мной і ўсё страляюць…

А далей ужо ўсё: і я не паднялася, і хлопчыкі мае паканчаліся. Падышоў ён да мяне, узяў мяне за руку вышэй локця — галава мая прыпаднялася, ляп аб зямлю, і кроў з мяне цячэ. I яны зеркнулі на мяне і пайшлі.

Прыпаднялася я толькі, каб хлопчыка майго цераз разору пацалаваць, але ўжо я не дам рады…

I вот, бачу я ўсё гэта, — усё роўна як сёння, хоць урэмя прайшло, — як ён ляжыць, і шапачка яго звалілася…

Чую я, што хата гарыць, трашчыць агонь. Усё сяло ўжо гарэла. Потым чую: суседка на маму маю крычыць:

— Бабо, яны вунь туды пабеглі!

I мама мая ка мне прыбегла. Бяжыць ужо яна і галосіць. А я ўжо сазнання ніякага больш не знала.

Потым матка мая і сёстры мае гаварылі, як я яго цераз разору пацалаваць хацела, але ніяк не дам рады — не паднялася… Толькі помню, як мяне везлі на возе па разорах, як мяне трэсла. А яны яшчэ кажуць, што я сама на воз узлезла, бо яны забралі мяне, мае браты і матка, і дзяцей маіх падабралі. Тут яшчэ адна жанчына кажа, што як везлі мяне з дзеткамі, дык вунь як кроў цякла…

А баба адна казала, што як білі, дык мая дзевачка большая вельмі прасілася:

— А не беце, не беце мяне, у мяне ж бацькі няма!.. Яна была з трыццатага году, дванаццаць гадкоў. А было ў мяне тады дзяцей чацвёра, а свёкар быў пяты, майго хадзяіна бацька, а я ўжо шостая. Дзяцей усіх пабілі, і свёкра, а мяне ранілі. Яны мяне за малым богам не забілі. Я гэта не ведаю, як я не захліснулася, бо ўжо духу ў мяне не было. Так страшко было!.. Асабліва як блізка. А ён яшчэ падышоў дый за руку ўзяў мяне. Не ведаю, за якую руку, можа, за етую, бо я вот так з хлопчыкам паўзла…

Тады ж усе людзі баяліся: як немцы ў сяло, дык людзі ўсе — з сяла!..

А ў мяне, мае дарагенькія, толькі чэрап прабілі…

Адна рана і цяпер яшчэ не зажывае.

Браты мае зрабілі мне хатку, а потым, як мужык з фронту прыйшоў, дык яшчэ болей дабавіў.

I ўжо я, мае дарагенькія, нічога вам больш не магу расказаць. Я няграматная, а пасля таго, як мяне стралялі, я ўжо і ўсё расцярала. Гэта толькі што ў мяне хадзяін добры. После вайны ў мяне яшчэ трое дзетак.

Разышліся нашы дзеці па свеце, а мы з дзедам жывём. Дзед мой паехаў сягоння, дома няма.

Пытанне: — Аколькі людзей забілі ў Алексічах?

— Я вам, мамка мая, не магу расказаць. Людзі расказваюць, што бытта

душ семсот…»

Акцыя, аперацыя, экспедыцыя…

Гродзеншчына, калі прыехаць сюды з Віцебшчыны або з Палесся, выдаецца краем палявым, абжытым. Лясныя абшары захаваліся тут адно ўздоўж Нёмана і яго прытокаў. Бярозу Нёманскую абняла Налібоцкая пушча, а Шчара прытуліла да правага берага Ліпічанскую. Ужо ад самага Слоніма паўз гэты бераг цягнуцца, дзе тонкім шнурком, а дзе і шырокімі палосамі, дубовыя гаі. Далей ад рэчышча дубняк мяшаецца з сасною і елкай, збіваецца ў ніштаватыя бары, якія толькі на подступах да паселішчаў рассыпаюцца дробнымі кудзеркамі ці, натрапіўшы на балота, гразнуць там і, стаўшы карлікавымі бярэзнікамі ды сасоннікамі, гібеюць у хмызняках багуну-дурнап'яну.

Паселішчаў тут мала, хіба што недзе над самаю рэчкай прытарнавалася да берага дзівачка-вёсачка са шматзначнаю назвай Вялікая Воля, колішняя прыманка для прыгонных сялян, для неспакойных, бунтарных душ, якім нясцерпна муляла ярмо прыгону і якіх цягнула схавацца ад панскай апекі ў гэтую лясную глухамань. Зманлівыя словы Вялікая Воля, Малая Воля раптам зніжаюцца на заземленых назвах вёсачак Капці, Гародкі, Галынка… Свавольніца Шчара звыкла кідаць сюды, направа, жоўты пясок ды рудую дзындру. Нагнала пясчаных выдмаў — вунь на дзесяткі кіламетраў — цэлыя пустыні, сям-там парослыя нізкім камлюкаватым сасоннікам. Наносы ўрадлівага мулу ды глею асядалі злева, таму левы бераг Шчары ад веку густа заселены, дагледжаны — луг ды поле, вёскі, пасёлкі, фермы. Нібы хто зверху нацерусіў уздоўж даліны гэтых сялібаў. Хаты і клубы, школы, сельмагі, прыватныя хлеўчукі, прыгрэбнікі, свіронкі і калгасныя кароўнікі, свінарнікі, паркі машын, майстэрні, склады. Сціплае, як старая казка, індывідуальнае жытло сялян; маштабнае на меру краіны і эпохі грамадскае калгасна-саўгаснае будаўніцтва.

Васілевічы, Паўлавічы, Ніз, Востраў… У свой час гэта былі натуральна ўпісаныя ў краявід зялёныя паселішчы. На аселіцах і на ростанях дарог стаялі тут волаты-дубы, ліпы і клёны — пасланцы язычніцкіх святых гаёў, парламенцёры ў адвечнай вайне паміж двума багамі — Палевіком і Лесавіком. Сёння гэтыя вёскі забудоўваюцца акуратна, па плану.

У гэтых мясцінах жыў і працаваў на рубяжы мінулага і нашага веку сусветна вядомы фалькларыст Міхал Федароўскі. З такіх сёл, як Дубраўка, Трахімавічы, Васілевічы, Паўлавічы, Ніз, ён чэрпаў вялікім каўшом народныя беларускія песні, казкі, прымхі і прыказкі, што склалі сем вялікіх тамоў кнігі «Люд беларускі», упрыгожылі славянскую фалькларыстыку.

Зямля тут узгоркавая. Зводдаль ад рэчкі, дзе на кіламетр, а дзе і на два і на тры наўпрасткі цераз узгоркі і даліны, шыбуе дарога. Ад самага Слоніма да… невядома дакуль, напэўна, да бацькі-Нёмана, туды, недзе пад Орлю. Чалавеку, які будзе ехаць па гэтай дарозе на аўтамабілі, можа часам здавацца, што ён бачыць Шчару з птушынага лёту, так уразіць яго несамавіта выгіблівы жолаб, які выгуляла сабе за вякі гэтая гарэзлівая шаляніца.

На кожным узгорку хочацца пастаяць і палюбавацца, як хораша і суладна могуць жыць і тварыць чалавек і прырода, калі твораць яны паводле законаў розуму, сумлення, хараства.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Доктор 2

Афанасьев Семён
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 2

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Испытание системы

Котов Артем
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Испытание системы

Лейтенант космического флота

Борчанинов Геннадий
1. Звезды на погонах
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Лейтенант космического флота

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Старое поместье Батлера

Лин Айлин
Фантастика:
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старое поместье Батлера

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Меч Предназначения

Сапковский Анджей
2. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.35
рейтинг книги
Меч Предназначения

Судья (Адвокат-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
2. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
7.24
рейтинг книги
Судья (Адвокат-2)